• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Мінск «Вышэйшая школа»
    1977
    БЕЛАРУСКІ
    ФАЛЬКЛОР
    ХРЭСТАМАТЫЯ
    ВЫДАННЕ ДРУГОЕ, ДАПОУНЕНАЕ
    Дапушчана Міністэрствам вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР як вучэбны дапаможнік для студэнтаў філалагічных факультэтаў вышэйшых навучальных устаноў
    8С Бел
    Б 43
    Рэцэнзенты
    Кафедра беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага універсітэта; кандыдат філалагічных навук Н. С. Гілевіч.
    Беларускі фальклор. Хрэстаматыя. Выд. 2-е, дап.
    Б 43 Склалі К. П. Кабашнікаў, A. С. Ліс, A. С. Фядосік, I. К. Цішчанка. Мінск, «Вышэйш. школа», 1977.
    840 с. з іл.
    Вучэбны дапаможнік для філалагічных факультэтаў ВНУ па курсу «Беларуская вуснапаэтычная творчасць».
    У хрэстаматыю ўключаны выказванні класікаў марксізма-ленінізма, рускіх рэвалюцыйных дэмакратаў аб фальклоры, а таксама фрагменты з прац заснавальнікаў беларускай і ўкраінскай літаратур, падаюццд апісанні звычаяў і абрадаў, уключаны як ужо вядомыя, так і навейшыя запісы традыцыйнага і сучаснага фальклору, даюцца методыка і праграма збірання фальклору.
    70700—011
    Б М 304(05)—77 124~77
    8С Бел
    © Выдавецтва «Вышэйшая школа», 1977.
    АД СКЛАДАЛЬНІКАЎ
    ругое, дапоўненае і перапрацаванае выданне хрэстаматыі «Беларускі фальклор» падрыхтавана ў адпаведнасці з новай праграмай для ВНУ рэспублікі «Беларуская вуснапаэтычная творчасць».
    Першае выданне выйшла пад рэдакцыяй акадэміка П. Ф. Глебкі. Як вучоны і як дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР ён многа зрабіў для развіцця фалькларыстыкі.
    Кніга атрымала станоўчую ацэнку навуковапедагагічнай грамадскасці. У той жа час у апублікаваных рэцэнзіях быў выказаны шэраг заўваг і пажаданняў.
    Рукапіс другога выдання хрэстаматыі абмяркоўваўся на пасяджэннях кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага універсітэта і каардынацыйнага навуковага савета па праблеме «Вуснапаэтычная творчасць і быт беларусаў». Складальнікі ўлічылі заўвагі, зробленыя ў друку і пры абмеркаваннях, перапрацавалі і дапоўнілі раздзелы, а таксама склалі новыя. Так, уведзены новы раздзел «Легенды і паданні», дзе сабраны ўзоры апавядальных жанраў, якія да апошняга часу выпадалі з увагі даследчыкаў беларускага фальклору. Вылучаны асобны раздзел «Дзіцячы фальклор», што дае магчымасць шырэй азнаёміцца яшчэ з адным багатым своеасаблівым раздзелам фальклорнай спадчыны. Значна пашыраны раздзелы. «Заснавальнікі марксізма-ленінізма аб фальклоры і рэвалюцыйнай паэзіі», «Пісьменнікі і дзеячы культуры аб вуснай народнай творчасці», «Каляндарна-абрадавая паэзія», «Сямейна-абрадавая паэзія», «Пазаабрадавая песня», «Прыказкі і прымаўкі», «Загадкі». Прыкметна абноўлены матэрыялы іншых раздзелаў, дапрацаваны або напісаны нанава прадмовы. Зменена структура раздзела «Беларускі савецкі фальклор». Творы размяшчаюцца па жанрах у храналагічна-тэматычным парадку.
    Раздзелы падрыхтавалі: К. П. Кабашнікаў— «Асаблівасці і значэнне вуснапаэтычнай творчасці», «Казкі», «Легенды і паданні», «Гераічны і гістарычны эпас», «Фальклор рабочых. Паэзія змагання», «Методыка збірання фальклору»; A. С. Ліс — «Каляндарна-абрадавая паэзія», «Народ-
    на-рэвалюцыйная паэзія Заходняй Беларусі»; A. С. Фядосік — «Заснавальнікі марксізма-ленінізма аб фальклоры», «Сямейна-абрадавая паэзія», «Прыказкі і прымаўкі», «Анекдоты», «Народна-паэтычная творчасць савецкага часу»; I. К. Цішчанка — «Замовы», «Загадкі», «Пазаабрадавыя песні», «Дзіцячы фальклор», «Частушкі», «Народны тэатр». Раздзел «Пісьменнікі і дзеячы культуры аб вуснай народнай творчасці» склалі A. С. Ліс і I. К. Цішчанка.
    Складальнікі выказваюць шчырую падзяку загадчыку кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага універсітэта М. М. Грынчыку, дацэнту Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна Н. С. Гілевічу, загадчыку кафедры беларускай літаратуры Брэсцкага педінстытута У. А. Калесніку, загадчыку кафедры беларускай літаратуры Магілёўскага дзяржаўнага педінстытута Я. К. Усікаву, дацэнтам Гродзенскага дзяржаўнага педінстытута A. М. Пяткевічу і М. Я. Янкоўскаму, прафесару Башкірскага дзяржаўнага універсітэта A. Р. Барагу і іншым таварышам, слушныя заўвагі і парады якіх садзейнічалі паляпшэнню кнігі.
    УВОДЗІНЫ
    АСАБЛІВАСЦІ I ЗНАЧЭННЕ
    ВУСНАПАЭТЫЧНАЙ ТВОРЧАСЦІ
    усная народная паэзія — эпічныя, лірычныя і драматычныя творы, народжаныя калектыўным мастацкім геніем працоўных — важная і неад’емная частка духоўнай культуры чалавецтва. У ёй адлюстраваны мары і спадзяванні людзей працы, іх гісторыя, быт, гаспадарчы вопыт, грамадска-палітычныя і эстэтычныя ідэалы. Яна — адна з крыніц развіцця літаратуры і прафесійнага мастацтва.
    У большасці тэарэтычных прац і падручнікаў, што з’явіліся ў апошнія гады, вуснапаэтычная творчасць, або фальклор, вызначаецца як калектыўная паэтычная творчасць працоўных мас. Тэрмін «фальклор» — англійскага паходжання, ён узнік у сярэдзіне XIX ст. і даволі хутка стаў міжнарод-
    ным. Побач з ім ужываюцца тэрміны «народная паэтычная творчасць», «вуснапаэтычная народная творчасць», «народная паэзія», якія падкрэсліваюць, што перад намі паэзія, створаная народам, аб ролі якога ў гісторыі сусветнай культуры A. М. Горкі пісаў: «Народ — не толькі сіла, якая стварае ўсе матэрыяльныя каштоўнасці, ён — адзіная і невычэрпная крыніца каштоўнасцей духоўных, першы па часу, хараству і геніяльнасці творчасці філосаф і паэт, што стварыў усе вялікія паэмы, усе трагедыі зямлі і найвялікшую з іх — гісторыю сусветнай культуры».*
    Фальклор — адзін з відаў народнага мастацтва, які адлюстроўвае рэчаіснасць у вобразах, створаных пры дапамозе паэтычнгаа слова. Народная паэзія дае нам сапраўдныя ўзоры мастацкай дасканаласці, што адзначалі вялікія мысліцелі і паэты розных часоў і народаў. К. Маркс, раскрываючы сакрэты ўздзеяння на сучаснікаў мастацтва старажытнасці, пісаў, што грэчаскае мастацтва і эпас у пэўным сэнсе захоўваюць значэнне нормы і недасягальнага ўзору.** Аб высокім мастацкім узроўні фальклорных твораў вельмі пераканаўча гаварыў на I з’ездзе савецкіх пісьменнікаў A. М. Горкі:
    «Я зноў звяртаю вашу ўвагу, таварышы, на той факт, што найбольш глыбокія і яркія, мастацкі дасканалыя тыпы герояў створаны фальклорам, eyeHaft творчасцю працоўнага народа».* «Самым высокім відам мастацтва, самым таленавітым, самым геніяльным» ** назваў народную творчасць М. I. Калінін.
    Адна з важнейшых спецыфічных рыс народнай вуснапаэтычнай творчасці — калектыўнасць. У калектыўнасці заключаны вытокі высокага мастацкага майстэрства і ідэйнай глыбіні фальклору, з калектыўнасцю звязаны многія яго асаблівасці. «Толькі пры ўмове суцэльнага мыслення ўсяго народа,— пісаў М. Горкі,— магчыма стварыць такія шырокія абагульненні, геніяльныя сімвалы, якімі з’яўляюцца Праметэй, Сатана, Геракл, Святагор, Ілья, Мікула і сотні іншых гіганцкіх абагульненняў жыццёвага вопыту народа».***
    Калектыўнасць вуснай народнай паэзіі — гэта не звычайнае сааўтарства, а своеасаблівы і працяглы працэс мастацкай творчасці, працэс ідэйнага і паэтычнага ўдасканалення песень, казак, легенд, прыказак, прымавак. Найбольш ярка праяўляецца калектыўнасць у пастаянным працэсе адбору і шліфоўкі твораў народнай паэзіі: з многіх і многіх складзеных калі-небудзь твораў народ выбірае і захоўвае, шліфуючы дзесяцігоддзямі, толькі самае лепшае, сугучнае яго думкам і эстэтычным поглядам. Калектыўнасць таксама праяўляецца і ў існуючых на кожным гістарычным этапе пэўных фальклорна-эстэтычных нормах, выпрацаваных калектывам, у межах якіх ствараецца кожны новы твор, і ў багацці сродкаў мастацкага адлюстравання рэчаіснасці, накопленых за стагоддзі, якімі шырока карысталіся і карыстаюцца невядомыя аўтары фальклорных твораў, і ў комплексе ідэй, народжаных жыццём і барацьбой народа, якія ўвасабляюцца ў мастацкіх вобразах вуснапаэтычнай творчасці.
    Калектыўны пачатак у фальклоры, які з’яўляецца галоўным і вызначальным, не супрацьстаіць індывідуальнаму пачатку. Фальклору ўласціва арганічнае адзінства калектыўнага і індывідуальнага, пры якім калектыўнасць не перашкаджае праяўленню індывідуальных здольнасцей складальнікаў і выканаўцаў. Ад таленту казачніка, спевака ў значнай ступені залежыць мастацкі ўзровень твора і яго ўспрыняцце слухачамі: сапраўдны выканаўца добра валодае голасам, мімікай, рухамі, ён заўсёды імправізуе, перадае свае адносіны да падзей, аб якіх апавядае.
    3 калектыўнасцю народнай творчасці арганічна звязана вусная форма бытавання фальклору. Фальклор узнік раней, чым пісьменнасць, і, натуральна, бытаваў толькі ў вуснай перадачы. У эпохі феадалізму і капіталізму пры амаль суцэльнай непісьменнасці працоўных перадача з вуснаў у вусны таксама была адзіным шляхам распаўсюджвання фальклору. Такім шляхам
    * Горькйй М. О лнтературе, с. 698.
    ** Калйнйн М. М. 06 пскусстве н лнтературе. М., 1957, с. 155.
    ** Горькйй М. О лнтературе, с. 49.
    народ знаёміўся не толькі з песняй, казкай, прыказкай, прымаўкай, легендай, але і з лепшымі ўзорамі пісьмовай літаратуры.
    Аднак вуснасць як адна з спецыфічных асаблівасцей фальклору не павінна разглядацца толькі як вынік непісьменнасці працоўных мас да Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Вуснае бытаваннё — гэта адна з неабходных умоў працэсу мастацкага ўдасканалення народных твораў, адбору лепшага з мастацкай спадчыны. У наш час, час суцэльнай пісьменнасці і тэхнічнага прагрэсу, друк, радыё, тэлебачанне спрыяюць масаваму распаўсюджванню народнай паэзіі, прапагандзе лепшых яе ўзораў, аднак яны не кананізуюць тэкст, не спыняюць бесперапыннага працэсу паэтычнай шліфоўкі фальклорных твораў.
    Вуснае бытаванне народнай паэзіі вядзе да стварэння варыянтаў аднаго і таго ж фальклорнага твора, якія адрозніваюцца паміж сабой пэўнымі зменамі. Запісана, напрыклад, некалькі варыянтаў вядомай беларускай народнай песні пра Бандароўну, казкі «Дурны воўк», легенды «Вялікі грэшнік» і многіх іншых твораў.
    Калектыўнасць, вуснасць бытавання, варыянтнасць — рысы, якія ўласцівы толькі фальклору і якімі ён прынцыпова адрозніваецца ад мастацкай літаратуры. Фальклорныя творы адрозніваюцца ад твораў пісьмовай літаратуры і некаторымі асаблівасцямі мастацкай формы. Да гэтых асаблівасцей у першую чаргу адносіцца традыцыйная паэтыка, выпрацаваная народам на працягу стагоддзяў. Традыцыйная народная сімволіка, разнастайныя формы паралелізмаў, пастаянныя эпітэты, метафары, параўнанні і іншыя віды тропаў, асаблівасці кампазіцыі надаюць вуснай паэзіі спецыфічны каларыт. Гэтыя мастапкія сродкі характэрны і для старадаўніх класічных форм народнай творчасці, і для многіх твораў, што ўзнікаюць у наш час, хаця, бясспрэчна, паэтыка савецкага фальклору набывае і новыя рысы.