• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Калі гэта мае месца ў межах мастацтва ў адносінах паміж рознымі яго відамі, дык тым менш дзіўна, што гэта акалічнасць мае месца і ў адносінах усёй галіны мастацтва да ўсяго грамадскага развіцця. Цяжкасць заключаецца толькі ў агульнай фармулёўцы гэтых супярэчнасцей. Варта толькі вызначыць іх спецыфіку, і яны ўжо растлумачаны.
    Возьмем, напрыклад, адносіны грэчаскага мастацтва і потым Шэкспіра да сучаснасці. Вядома, што грэчаская міфалогія складала не толькі арсенлл грэчаскага мастацтва, але і яго глебу. Хіба той погляд на прыроду і на грамадскія адносіны, які ляжыць у аснове грэчаскай фантазіі, а таму і грэчаскага {мастацтва} магчымы пры наяўнасці сельфактараў, чыгунак, лакаматываў і электрычнага тэлеграфа? Куды ўжо Вулкану супраць Робертса і К°, Юпітэру супраць громаадвода і Гермесу супраць Gredit Mobilier*! Усякая міфалогія пераадольвае, падпарадкоўвае і фарміруе сілы прыроды ва ўяўленні і пры дапамозе ўяўлення; яна знікае, такім чынам, разам з надыходам сапраўднага панавання над гэтымі сіламі прыроды. Што было б з Фамай ** пры наяўнасці Прынтынг-хаусквер? Перадумовай грэчаскага мастацтва з яўляецца грэчаская міфалогія, г. зн. прырода і самі грамадскія
    * Credit Mobilier — французскі акцыянерны банк.
    ** Фама — багіня чугак.
    формы, ужо перапрацаваныя бессвядома-мастацкім чынам народнай фантазіяй. Гэта яго матэрыял. Але не кожная міфалогія, г. зн. не кожная бессвядома-мастацкая перапрацоўка прыроды (тут пад прыродай разумеецца ўсё прадметнае, значыць, уключаючы і грамадства). Егіпецкая міфалогія ніколі не магла б быць глебай ці мацярынскім лонам грэчаскага мастацтва. Але, ва ўсякім разе, нейкая міфалогія. Значыць, зусім не такое развіццё грамадства, якое выключае ўсякія міфалагічныя адносіны да прыроды, усякае міфалагізаванне прыроды, якое, такім чынам, патрабуе ад мастака незалежнай ад міфалогіі фантазіі.
    3 другога боку, ці магчымы Ахілес у эпоху пораху і свінцу? Або наогул «Іліяда» побач з друкарскім станком і тым больш з друкарскай машынай? I хіба не знікаюць непазбежна сказанні, песні і музы, а тым самым і неабходныя перадумовы эпічнай паэзіі, з паяўленнем друкарскага станка?
    Аднак цяжкасць заключаецца не ў тым, каб зразумець, што грэчаскае мастацтва і эпас звязаны з пэўнымі формамі грамадскага развіцця. Цяжкасць заключаецца ў тым, што яны яшчэ працягваюць дастаўляць нам мастацкую асалоду і ў пэўных адносінах служыць нормай і недасягальным узорам.
    :Мужчына не можа зноў ператварыцца ў дзіця, не ўпадаючы ў дзяцінства. Але хіба яго не радуе наіўнасць дзіцяці і хіба сам ён не павінен імкнуцца да таго, каб на больш высокай ступені аднаўляць сваю сапраўдную сутнасць? Хіба ў дзіцячай натуры ў кожную эпоху не ажывае яе ўласны характар у яго непасрэднай праўдзе? I чаму дзяцінства чалавечага грамадства там, дзе яно развілося прыгажэй за ўсё, не павінна мець для нас вечнай прывабнасці, як ступень, якая ніколі не паўтараецца? Бываюць невыхаваныя дзеці і старэча разумныя дзеці. Многія са старажытных народаў належаць да гэтай катэгорыі. Нармальнымі дзяцьмі былі грэкі. Чароўнасць, якую мае для нас іх мастацтва, не знаходзіцца ў супярэчнасці з той неразвітай грамадскай ступенню, на якой яно вырасла. Наадварот, яно з’яўляецца яе вынікам і непарыўна звязана з тым, што няспелыя грамадскія ўмовы, пры якіх яно ўзнікла, і толькі і магло ўзнікнуць, ніколі не могуць паўтарыцца зноў.
    Ф. Э Н Г Е Л Ь С
    НЯМЕЦКІЯ НАРОДНЫЯ КНІГІ*
    Хіба не з’яўляецца вялікім гонарам для кнігі, калі яна — народная кніга, нямецкая народная кніга? Аднак іменна таму мы маем права жадаць большага ад падобнай кнігі, іменна таму яна павінна задавальняць усім разумным патрабаванням і быць ва ўсіх адносінах бездакорнай.
    * 3 артыкула «Нямецкія народныя кнігі».
    Народная кніга мае сваёй задачай забавіць селяніна, калі, стомлены, ён вяртаецца ўвечары са сваёй цяжкай дзённай работы, пацешыць яго, ажывіць, прымусіць яго забыць сваю цяжкую працу, ператварыць яго камяністае поле ў духмяны сад; яна мае сваёй задачай ператварыць майстэрню рамесніка і ўбогі паддашак замучанага чалядніка ў свет паэзіі, у залаты палац, а яго дзябёлую красуню ўявіць у выглядзе дзіўна-прыгожай прынцэсы; але яна мае таксама задачай, побач з Бібліяй, праясніць яго маральнае пачуццё, прымусіць яго ўсвядоміць сваю сілу, сваё права, сваю свабоду, абудзіць яго мужнасць, яго любоў да айчыны.
    Значыць, калі патрабаванні, якія можна па справядлівасці прад’явіць наогул да народнай кнігі, заключаюцца ў багатым паэтычным змесце, моцным слоўцы, маральнай чысціні, а да нямецкай народнай кнігі яшчэ ў здаровым, сумленным нямецкім духу, г. зн. у якасцях, якія ва ўсе часы застаюцца аднолькавымі, то мы, апрача таго, маем права патрабаваць, каб народная кніга адпавядала свайму часу, інакш яна перастае быць народнай кнігай. У прыватнасці, калі звярнуць увагу на наш час, які характарызуецца барацьбой за свабоду, на канстытуцыяналізм, які развіваецца, на супраціўленне прыгнёту арыстакратыі, на барацьбу думкі з піэтызмам, яснасці духу з рэшткамі панурага аскетызму, то я не бачу, чаму мы не мелі б права патрабаваць ад народнай кнігі, каб яна ў гэтых адносінах садзейнічала малаадукаваным колам, паказвала ім, хоць, зразумела, і не шляхам непасрэднай дэдукцыі, правільнасць і разумнасць гэтых імкненняў,— але ні ў якім разе не патурала б крывадушшу, падхалімнічанню перад знаццю, піэтызму. Само сабой зразумела, аднак, што народнай кнізе павінны застацца чужымі звычаі мінулых часоў, якія з’яўляюцца ў нашу эпоху недарэчнасцю ці несправядлівасцю.
    Мы маем права і абавязаны разглядаць, паводле гэтых прынцыпаў, і тыя кнігі, якія з’яўляюцца цяпер сапраўды нямецкімі народнымі кнігамі і звычайна аб’ядноўваюцца пад гэтай назвай. Яны — прадукты часткова сярэдневяковай нямецкай або раманскай паэзіі, часткова народных забабонаў. Раней яны служылі для вышэйшых саслоўяў прадметам пагарды і насмешак, потым, як вядома, рамантыкі адшукалі іх, перапрацавалі, праславілі.
    Калі мы будзем разглядаць усе гэтыя кнігі цалкам, у адпаведнасці з выказаным у пачатку прынцыпам, то зразумела, што яны адным толькі бокам задавальняюць гэтыя патрабаванні: у іх дастаткова паэзіі і дасціпнасці, да таго ж у форме, зусім даступнай самым неадукаваным людзям; але другім сваім бокам кнігі цалкам не могуць задавальняць нас: некаторыя выяўляюць якасці, якія супярэчаць нашым патрабаванням, іншыя адпавядаюць ім толькі часткова. З’яўляючыся прадуктамі сярэдневякоўя, яны, вядома, не могуць задавальняць тыя асаблівыя патрабаванні, якія мае права ставіць ім наш час. Нягледзячы на знешняе багацце гэтай галіны літаратуры і нягледзячы на дэкламацыі Ціка і Гераса, яны пакідаюць жадаць яшчэ
    шмат чаго; ці будзе калі-небудзь запоўнен гэты прагал — гэта іншае пытанне, на якое я не бяруся адказваць.
    Я пераходжу цяпер да двух сагаў, якія створаны нямецкім народам і належаць да самых глыбокіх твораў народнай паэзіі ўсіх народаў. Я маю на ўвазе сказанне аб «Фаусце» і аб «Вечным жыдзе». Яны невычарпальныя: кожная эпоха можа, не мяняючы іх сутнасці, засвоіць іх сабе, і калі перапрацоўка сказання пра Фауста пасля Гётэ тое ж самае, што Іліяды post Homerum, то ў іх усё ж адкрываюцца кожны раз новыя бакі, не гаворачы ўжо зусім аб важнасці сказання пра Агасфера для навейшай паэзіі. Але ў якім выглядзе знаходзяцца гэтыя сагі ў народных кнігах! Яны пададзены там не як творы свабоднай фантазіі, не, а як творы рабскіх забабонаў: кніга аб вечным жыдзе дапускае нават рэлігійную веру ў змесце яе, якую яна спрабуе апраўдаць Бібліяй і радам недарэчных легенд; ад сказання ў ёй засталася толькі сама знешняя частка, затое яна змяшчае ў сабе даўжэзнае нуднае хрысціянскае павучанне пра жыда Агасфера. Сказанне пра Фауста зведзена да ўзроўню банальнай гісторыі аб ведзьмах, прыхарошанай ардынарнымі анекдотамі аб чарадзействе; нават тая крупінка паэзіі, якая захавалася ў народнай камедыі, амаль зусім знікла. Абедзве гэтыя кнігі не толькі няздольны даць паэтычную асалоду, але ў цяперашнім сваім выглядзе могуць толькі зноў умацаваць старыя забабоны, таму што чаго іншага можна чакаць ад падобнай чартаўшчыны? Разуменне сказання і яго зместу, відаць, знікла зусім і ў народзе. Фауст разглядаецца як звычайны вядзьмар, а Агасфер — як звычайны злачынца пасля Іуды Іскарыёта. Але хіба нельга было б выратаваць абодва сказанні для нямецкага народа, аднавіць іх у першапачатковай чысціні і выкласці так ясна, што іх глыбокі сэнс будзе ў пэўнай ступені зразумелы і менш адукаваным людзям? <...> Перад намі ляжыць другі рад народных кніг жартоўнага характару: «Эйленшпігель», «Саламон і Марольф», «Поп з Каленберга», «Сем швабаў», «Шыльдбюргеры». У нямногіх народаў можна сустрэць такую калекцыю. Гэта дасціпнасць, гэта непасрэднасць задумы і выканання, дабрадушны гумар, які суправаджае заўсёды з’едлівую насмешку, каб яна не зрабілася занадта злой, надзвычайная камічнасць палажэнняў — усё гэта, па праўдзе сказаць, здольна заткнуць за пояс значную частку нашай літаратуры. У якога з сучасных аўтараў хапіла б выдумкі, каб стварыць такую кнігу, як «Шыльдбюргеры»? Якім празаічным здаецца гумар Мундта, калі параўноўваем яго з «Сям’ю швабамі»! Зразумела, для стварэння падобных рэчаў неабходна была эпоха, больш спакойная, чым наш час, падобная ў гэтым на неспакойнага дзелавога чалавека, які заўсёды спасылаецца на неадкладныя справы, што перашкаджаюць яму падумаць аб чым-небудзь іншым. Што датычыцца формы гэтых кніг, то, калі выкінуць з іх пару-другую няўдалых вострых жартаў і пачысціць знявечаны стыль, то ў іх давядзецца змяніць нямногае. <.„>
    Гэтыя старыя народныя кнігі з іх старажытнай гаворкай, з іх памылкамі і дрэннымі гравюрамі, маюць для мяне выключную паэтычную пры-
    вабнасць. Яны мяне пераносяць з нашага напружанага часу з яго сучаснымі «станамі, сумбурам і тонкімі ўзаемаадносінамі» ў іншы свет, які значна бліжэйшы да прыроды.
    3 працы К. Маркса «Канспект кнігі Льюіса Г. Моргана «Старажытнае грамадства»
    <„.> Перыяд дзікасці і ніжэйшая ступень перыяду варварства — гэтыя два этнічныя перыяды ахопліваюць, па меншай меры, 4/5 усяго жыцця чалавецтва на зямлі.
    На ніжэйшай ступені варварства пачалі развівацца вышэйшыя ўласцівасці чалавека. Асабістая годнасць, красамоўства, рэлігійнае пачуццё, шчырасць, мужнасць, храбрасць сталі цяпер агульнымі рысамі характару, але разам з імі з’явіліся жорсткасць, здрадніцтва і фанатызм. У галіне рэлігіі мае месца пакланенне стыхіям з цьмяным уяўленнем аб асабістых бажаствах і аб вялікім духу; прымітыўнае вершаскладанне, агульныя дамы і хлеб з маісу — усё гэта адносіцца да гэтага перыяду. Ён даў таксама сіндзіасмічную сям'ю і канфедэрауыю плямёнаў, арганізаваных у фратрыі і роды. Уяўленне, гэты вялікі дар, які так шмат садзейнічаў развіццю чалавецтва, пачало цяпер ствараць няпісаную літаратуру міфаў, легенд і паданняў, аказваючы ўжо магутны ўплыў на чалавечы род.