• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    МАКСІМ ГОРКІ
    Найбольш глыбокія і яркія, мастацкі дасканалыя тыпы герояў створаны фальклорам, вуснай творчасцю працоўнага народа. Дасканаласць такіх вобразаў, як Геркулес, Праметэй, Мікула Селянінавіч, Святагор, далей — доктар Фауст, Васіліса Прамудрая, іранічны ўдачнік Іван-дурань і нарэшце — Пятрушка, які перамагае доктара, папа, паліцэйскага, чорта і нават смерць,— усё гэта вобразы, у стварэнні якіх гарманічна спалучаліся рацыё і інтуіцыё, думка і пачуццё. Такое спалучэнне магчыма толькі пры непасрэдным удзеле стваральніка ў творчай рабоце рэчаіснасці, у барацьбе за абнаўленне жыцця.
    Вельмі важна адзначыць, што фальклору зусім чужы песімізм, не гледзячы на той факт, што творцы фальклору жылі цяжка і пакутліва — рабская праца іх была абессэнсавана эксплуататарамі, а асабістае жыццё — бяспраўнае і безабароннае. Але пры ўсім тым калектыву як бы ўласціва ўсведамленне яго бессмяротнасці і ўпэўненасць у яго перамозе над усімі варожымі яму сіламі.
    Сапраўдную гісторыю працоўнага народа нельга ведаць, не ведаючы вуснай народнай творчасці, якая бесперапынна і пэўным чынам уплывала на стварэнне такіх буйных твораў кніжнай літаратуры, як, напрыклад, «Фауст», «Прыгоды барона Мюнхгаўзена», «Пантагруэль і Гарганцюа», «Тыль Уленшпігель» дэ Кастэра, «Вызвалены Праметэй» Шэлі і шмат якія іншыя. Ад глыбокай старажытнасці фальклор неадступна і своеасабліва спадарожнічае гісторыі. У яго свая думка аб дзейнасці Людовіка XI, Івана 1 рознага, і гэта думка рэзка адрозніваецца ад ацэнкі гісторыі, напісанай спецыялістамі, якія не вельмі цікавіліся пытаннем аб тым, што іменна ўносіла ў жыццё працоўнага народа барацьба манархаў з феадаламі.
    П. М. Ш П I Л ЕУСКІ
    Па дарозе мне сустракаліся знаёмыя твары і касцюмы, чулася родная беларуская мова, якая... шчаслівы час!.. некалі, у гады маленства і дзяцінства, гучала ў вушах маіх, калі добрая бабулька-нянька закалыхвала мяне фантастычнымі казкамі пра шапачку-невідзімку, пра заклятых княжнаў, пра Бабу-Ягу — касцяную нагу.
    У гады дзяцінства я і сам марыў, што некалі, гадоў праз дваццаць... буду вывучаць або, дакладней, давучваць родную сваю мову і для гэтага падарожнічаць па тых самых месцах, што дарагія для мяне ўспамінамі аб шчаслівым мінулым. Цяпер настаў для мяне час выкарыстаць даўняе знаёмства з гэтай старажытнарускай мовай, на якой гаварылі галоўныя плямёны славяна-рускія, крывічы і дрыгавічы, і на якой пісалі на Русі многія акты і дагаворы, нават Літоўскі статут. Прыглядзеліся і казкі, чутыя ў дзяцінстве, і прымаўкі, і прыказкі, і розныя павер’і пра духаў, ведзьмароў, чараўнікоў і страшыдлаў некалі язычніцкага рускага народа.
    Toe, над чым раней у нас смяяліся і лічылі не больш чым забавамі лакейскіх і дзявочых у памешчыцкіх хутарах, цяпер звяртае ўвагу вучонага рускага свету, за тое цяпер узяліся сур’ёзна і разумна ў вучоных кабінетах і кафедрах... I не дзіва, беларуская мова, паданні, павер’і і казкі беларусцаў варты таго: беларуская мова такая самастойная, настолькі характарыстычная ў археалагічных і філалагічных адносінах, паданні, павер’і і казкі яе настолькі арыгінальныя, да таго напоўнены першабытнай. старажытнай паэзіяй славяна-рускай, што пры сучасным напрамку і развіцці ў нас філалогіі і археалогіі становіцца неабходным даследаваць і знайсці галоўны прытулак старажытнай рускай славяншчыны і пазнаёміцца добра з роданачальнымі яе элементамі, якія захаваліся ў Беларусі: вывучаючы беларускую мову, паданні, павер’і і казкі беларускага народа, мы вывучаем мову, паняцці і вераванні сваіх продкаў.
    Пачуўшы даўно знаёмую мне беларускую мову, я міжволі спыніўся і, здавалася, удыхаў у сябе пачутыя ў паветры гукі меладычнай, пявучай мовы, у душу маю так вось і прасіліся адгалоскі слоў, вымаўленых, па звычаю беларусцаў, нараспеў, працягла.
    АЛЯКСАНДР РЫПІНСКІ
    Есць у простай яго (селяніна) думцы, у шчырай наіўнай ноце яго песні, у яе прыродных танах якаясь невядомая любасць, чаройная сіла, якая прымушае шыбка біцца сэрца; захапляе, уракае, нават самой прастатой цешыць розум.
    я н Ч А Ч О Т
    Калі б такія ўсе ўрачыстасці (вяселлі і старажытныя святы) не ўнікалі вока даследчыка, які цікавіцца і любіць свой край і сялян, быў бы гэта цудоўны помнік уласнай фантазіі і ўяўлення жыхароў беларускай зямлі, шго не настроены ні на грэчаскі, ні на лацінскі, ні на французскі лад, а спяваюць так, як адчуваюць сэрцам. Такіх урачыстасцяў шмат, напрыклад, купалле, дзяды, каляды, вялікдзень, шчадрэц, зажынкі, дажынкі, Юр’е. Усё гэта з рытуаламі і песнямі... Словам, пільна трэба заняцца збіраннем такіх помнікаў сапраўднай літаратуры гэтага краю.
    ІГНАТ ХРАПАВІЦКІ
    He трэба думаць, што паэзія беларуская была пазбаўлена ўсялякай гістарычнай вартасці. Наадварот, можа стаць прадметам цікавых назіранняў для гісторыка, які, не абмяжоўваючыся храналогіяй, сухой наменклатурай славутых імён, апісаннем войнаў і да т. п., хацеў бы адкрыць нам унутранае жыццё народу. Бо ў ёй выразна адбіты звычаі, хатні быт, характар нашага люду.
    Памыліліся б мы, аднак, гаворачы, што гэта схільнасць нашага селяніна прыймання ўсялякіх уражанняў выключала здольнасць глыбока прасякнуцца імі. Нават павярхоўнае знаёмства з паэзіяй нашага люду павінна засцерагчы нас ад падобнай памылкі. Без гэтай велічы сэрца як бы мог просты беларускі селянін, аздобіць свае творы кветамі найтанчэйшых пачуццяў і выпрацаваць у сабе такі мастацкі інстынкт, які часта адкрывае яму без дапамогі навуковых росшукаў самыя запаветныя таямніцы мастацтва.
    А Д A М МІЦКЕВІЧ
    ...3 усіх славянскіх народаў русіны, гэта значыць сяляне Пінскай, часткова Мінскай і Гродзенскай губерняў, захавалі найбольшую колькасць агульнаславянскіх рыс. У іх казках і песнях ёсць усё. Пісьмовых помнікаў у іх мала, толькі літоўскі статут напісаны іх мовай, самай гарманічнай, з усіх славянскіх моў найменш змененай. Усю сваю гісторыю на зямлі яны прайіплі ў страшэннай галечы і прыгнёце.
    УЛАДЗІСЛАЎ СЫРАКОМЛЯ
    Справай вялікага значэння з’яўляецца ці то збіранне легенд, якія засталіся з часоў дахрысціянскай славяншчыны, у мэтах чыста гістарычных, ці то мастацкае адкрыццё цераз іх мінулага, што мроіцца за імглой вякоў, мінулага, частку вестак пра якое данеслі летапісы, частку дакапваемся мы з курганоў. Здаецца, гэта няшмат, але і з такой крыхі геніяльны паэт можа стварыць рэчы гамераўскай магутнасці, бо шмат таго, што нам недарасказала кніжка або старая магіла, знайсці можна пад саламянаю страхою народа, які ў паданнях, казках, прыказках, прымхах і мове захаваў яшчэ мноства дахрысціянскага элементу. Вышэй жа за ўсё — умець падслухаць біццё сэрца гэтага народа, умець адкрыць іерогліфы легенд ключом уласнай шчаслівай інтуіцыі, умець узнавіць вобразы мінулага ў барвах і контурах, якія на працягу стагоддзяў асталіся,— вось заданне паэта, вось яго наглядная ніва.
    М. В.ДОЎНАР-ЗАПОЛЬСКІ
    У песнях беларусаў шмат хараства і грацыі. Калі беларуская дзяўчына дзе-нібудзь у лесе ці на паляне зацягне вяснянку, у яе песні адбіваецца лікаванне веснавой прыроды, ціхая радасць прабуджэння вясны; любоў і пяшчота нястрымана ліецца ў голасе спявачкі. Гэта — гімн вясне. На полі ў час жніва раздаецца ціхая журботная мелодыя, здольная выклікаць у слухача шчырыя слёзы: гэта маладзіца аплаквае сваю горкую долю. Але калі жнеі вяртаюцца дахаты, асабліва пасля дажынак, то з іх грудзей выліваецца вясёлая здаровая песня, у якой чуецца здаволенасць пасля несупыннай
    дзённай працы. Матывы песень, прымеркаваных да другіх часоў года, адрозніваюцца тужлівым настроем, які цалкам гарманіруе са словамі.
    ...Народная творчасць беларусаў складае наша вялікае багацце, якім беларусы могуць ганарыцца. Яго павінны падтрымліваць і захоўваць.
    ЯНКА КУПАЛА
    <...> Кнігі абудзілі маю фантазію... Але больш за ўсё, я думаю, зрабілі на мяне ўплыў беларускія народныя казкі, якія я чуў у маленстве. Калі мы жылі ў Прудзішчы (тады я быў яшчэ хлапчуком), у нас служыў рабочы... нехта Песляк... I вось ён быў, як мне тады здавалася, надзвычайны майстра расказваць казкі, ды яно так і было. Памятаю, што я не даваў яму праходу. Ці пойдзе ён у поле араць, ці паедзе на начлег, я заўсёды з ім і заўсёды выпрошваю ў яго казкі. Расказваў ён захапляюча... Можаце сабе ўявіць: чалавек ходзіць за сахой, а следам за ім, як варона, хаджу я і слухаю. Другі такі апавядальнік... быў ужо ў Селішчы. Таксама я яму не даваў спакою ні днём, ні ўначы. Дык вось хто, бадай, быў маім першым настаўнікам, хутчэй натхніцелем у адносінах да маёй... паэтычнай творчасці.
    He толькі блізкасць да народа, з якім я падзяляў і гора і радасць, але і народная творчасць, з якой я знаёміўся, слухаючы ад блізкіх мне людзей казкі і інш., безумоўна, рабілі на мяне свой уплыў у сэнсе развіцця фантазіі... Якія былі паэтычныя штуршкі? Усё навакольнае. I сацыяльная і нацыянальная крыўда, і беларуская прырода, і песні, пачутыя на полі, на вяселлі, на вечарынцы і г. д.
    ЯКУБ KOJ1AC
    <.„> I другое, што ўражала больш за ўсё: матчын голас. Нават калі яна сварылася на нас і пачынала ўшчуваць, голас не траціў мяккасці і дабраты. Я вельмі любіў, як яна спявала. Спявалі ў нас рэдка: прыедуць госці, падгуляюць і тады заводзяць песні: і жанкі і мужчыны. Тут ішлі ў ход найболей жартоўныя мелодыі, скочныя. Галасы, у тым ліку і матчын, рабіліся прарэзлівымі, як бы штучнымі. А мне падабалася іншае. Управіўшыся з чарнейшаю работаю па хаце і па гаспадарцы, маці садзілася, як на адпачынак, за верацяно або за шытво. Яна спачатку абзывалася ледзь чутна, тонка-тонка, як шчыгол, прабуючы голас, ці не ахрып часам за ноч. Потым матчына песня бралася ў сілу і запаўняла хату.
    Спявала маці, калі дома не было мужчын, бацькі і дзядзькі. Ці то саромелася яна, ці можа лягчэй было ёй думаць, успамінаць дзявочыя гады пад той просценькі напеў. А ўлюбёная матчына песня расказвала пра нешчаслівае каханне, і галоўнаю асобаю, разлучнікам, выступаў Нёман. Hi матыву, ні слоў успамянуць не магу, але яна недзе жыве ва мне, і калі пачынаю ўяўляць нашу хату, маці пры рабоце,— здаецца, чую і песню.
    <...> Я многа запісваў такога (этнаграфічнага і фальклорнага) матэрыялу і ведаў многа апавяданняў і анекдотаў з сялянскага жыцця. Гэтымі апавяданнямі я на працягу чатырох год забаўляў сваіх таварышоў у часы адпачынку.