• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    На жаль, у гэты раз мне не давялося далей гутарыць з Уладзімірам Ільічом у адносінах да ўзнятага пытання. Але я зразумеў, чаму Уладзімір Ільіч неаднаразова гаварыў мне, што, запісваючы і сабіраючы сярод народных мас рукапісы, апавяданні, сказанні, легенды, выкладанні розных вучэнняў і да таго падобныя творы, я раблю патрэбную і важную справу. Я зразумеў, што ён ставіцца да этнаграфіі вельмі станоўча, глыбока разумее яе сэнс і значэнне і хоча, каб этнаграфічны матэрыял заўсёды абагульняўся, аналізаваўся і разглядаўся з марксісцкага пункта гледжання. Зразумела, ён меў бясспрэчную рацыю. Толькі навуковы марксісцкі аналіз дае нам магчымасць зразумець сутнасць народнай творчасці, якая адлюстроўвае векавую барацьбу, жаданні і чаканні народных мас.
    III
    <...> — Добрая кніжачка!—сказаў Уладзімір Ільіч, вяртаючы мне праз некалькі дзён «Завоенные плачн», на якія ён звярнуў асаблівую ўвагу.
    — Я ўважліва прачытаў яе. Які надзвычай каштоўны матэрыял, і так выдатна характарызуе аракчэеўска-мікалаеўскія часы, гэту праклятую старую ваеншчыну, муштру, якая знішчае чалавека. Так і ўспамінаецца «Ннколай Палкнн» Талстога і «Орнна, мать солдатская» Някрасава. Нашы класікі, бясспрэчна, адсюль, з народнай творчасці, нярэдка чэрпалі сваё натхненне. Чаму б не напісаць даследаванне, чым была аракчэеўская ваеншчына для сялян, параўнаўшы гэтыя «плачы» над адыходзячымі на службу з песнямі тых жа сялян, якія ўцякалі ад памешчыка, ад рэкрутчыны, ад салдатчыны і арганізоўвалі «панізовую вольніцу», збіраючыся на Волзе, на Доне, у Наваросіі, на Урале, у стэпах у асобыя гурты, дружыны, атрады, у вольныя таварыствы вольных людзей. Той жа народ, а зусім іншыя песні, поўныя маладзецтва і адвагі, смелыя дзеянні, смелы спосаб думак; пастаянная гатоўнасць да паўстання супраць дваран, папоў, знаці, цара, чыноўнікаў, купцоў. Што перараджала іх? Да чаго яны імкнуліся? Як і за што змагаліся? Хіба гэта не цікава ведаць? I ўсё гэта гучыць у народнай песні. Нават тут, у гэтых журботных «заваенных плачах», якія раздаваліся ў вёсках, пры памешчыку, пры старастах, пры начальстве,— і то прарываецца і нянавісць, і свабоднае дакорлівае слова, заклік да барацьбы скрозь слёзы матак, жонак, нявест, сясцёр. А тут, глядзіце, слабенькі артыкульчык гэтага Елпідзіфора Барсава. Ен зрабіў добрую справу, сабраўшы і запісаўшы ўсё гэта. Але вельмі можа быць, што самае важнае, патаемнае, яму, як пану, і не сказалі. Трэба дакапацца да схаваных, тайных песень, плачаў, казак, сатыр — яны павінны быць, і ў іх мы знойдзем шмат новага і, магчыма, асабліва каштоўнага.
    Я быў узрушаны гэтым нечаканым выказваннем Уладзіміра Ільіча. Бясспрэчна, у такім падыходзе, у такім вывучэнні — галоўнейшы сэнс гэтых незлічоных запісаў, якія рабіліся і робяцца цяпер тысячамі фалькларыстаў. Я з глыбокай пашанай захоўваю той экземпляр «Завоенных плачей», які быў у руках Уладзіміра Ільіча і дзе ён зрабіў рад адкрэсліванняў на палях. Дзям’ян Бедны падараваў мне гэту кнігу. I я спадзяюся, калі хопіць сіл, распрацаваць яе па ўказаннях Уладзіміра Ільіча, каб выдаць яе пановаму.
    IV
    Вяртаючы кнігу «Завоенные плачн», Уладзімір Ільіч сказаў мне:
    — А я так захапіўся гэтымі запісамі, што забыў, што кніга ж не мая, і пачаў адкрэсліваць асабліва цікавыя тэксты, на якія варта было б звярнуць асобую ўвагу.
    Я з радасцю сказаў Уладзіміру Ільічу, што Дзям’ян будзе шчаслівы мець кнігу з яго паметкамі, і прапанаваў яшчэ пакінуць кнігу. Ен усміхнуўся і сказаў:
    — Ды вось усё справы і справы, а так хочацца напісаць артыкул на аснове гэтага вельмі цікавейшага, сапраўды народнага матэрыялу: гэта ж сапраўды народныя думы, само катаржнае жыццё народа! Ды вось няма часу. Няхай другія пішуць.
    I ён — на мой жаль -— працягнуў мне кнігу і адразу ж паглыбіўся ў паперы, якія ляжалі перад ім. Я зразумеў, што прыдзецца змірыцца з гэтым, і больш нічога не дамагаўся.
    У той жа дзень увечары я быў у Дзям’яна Беднага, і мы старонку за старонкай уважліва разглядвалі гэтыя трохкаляровыя адкрэсліванні на палях, а ў некаторых месцах падкрэсліванні асобных радкоў.
    Калі ўчытацца ва ўсё, што вылучыў Уладзімір Ільіч, то яскрава абазначыцца звязная гама глыбока праніклівых сялянскіх перажыванняў, выказванняў, смутку і тугі, праз якія часам, нібы скрытна, мільгаюць ноткі выбухаючага затоенага гневу і палымянага жадання скінуць памешчыцкацарскі прыгнёт, уціск і векавечныя здзекі.
    — Вось як трэба вывучаць фальклор,— усклікнуў Яфім Аляксеевіч,— а не крыхаборнічаць, звяртаючы больш за ўсё ўвагі на розначытанні, націскі, паўтарэнні і ўсю тую знешнасць, якой надаецца ў нас несуразмернае значэнне. Скрозь і ўсюды павінны быць прыкладзены палітычны пункт гледжання, які раскрывае ўнутраную барацьбу народа з прыгнятальнікамі, пачынаючы ад цароў зямнога і нябеснага да апошняга паліцэйскага ярыжкі ўключна.
    V
    Калі ўважліва ўчытацца ва ўсё, што так ці інакш адзначыў Уладзімір Ільіч у «Плачах завоенных, рекрутскнх н солдатскнх», дык адразу стане зразумелым той напрамак, які кіраваў ім пры чытанні гэтых народных песень пры трагічных праводзінах у салдаты ў стары, мікалаеўскі час. Уменне вылучыць з велізарнага ліку запісаў самае важнаёГ найбольш грамадска каштоўнае ярка кідаецца ў вочы пры ўважлівым чытанні адкрэсліванняў Уладзіміра Ільіча. Гэтымі ўдумлівымі заўвагамі, зробленымі пры беглым прачытванні велізарнага тома, Уладзімір Ільіч як бы даў напрамак усёй рабоце нашых даследчыкаў у галіне народнай паэтычнай творчасці.
    Глыбокі сацыяльна-палітычны аналіз, выяўленне грамадскіх матываў народнай творчасці, ускрыццё іх ідэйнай сутнасці і палітычнай значымасці класавых антаганізмаў, адлюстраваных у фальклоры народаў СССР і рускага народа ў прыватнасці і ў асаблівасці,— вось што патрабуецца ад сучаснага вывучэння гэтай народнай творчасці. Гэты шлях даследавання ўказаў усім нам Уладзімір Ільіч сваім вывучэннем «Завоенных плачей». I гэты запавет Уладзіміра Ільіча мы павінны выканаць. <,..•>
    ПІСЬМЕННІКІ I ДЗЕЯЧЫ КУЛЬТУРЫ АБ ВУСНАЙ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ
    В.	Р. Б Я Л I Н С К I
    аэзія кожнага народа ёсць беспасрэднае выражэнне яго свядомасці; таму паэзія цесна зліта з жыццём народа. Вось прычына, чаму паэзія павінна быць народнаю і чаму паэзія аднаго народа не падобна на паэзію ўсіх іншых народаў.
    \..Д> Для кожнага народа ёсць дзве вялікія эпохі жыцця: эпоха натуральнай непасрэднасці, або дзяцінства, і эпоха свядомага існавання. У першую эпоху жыцця нацыянальная асаблівасць кожнага народа выражаецца больш рэзка, і тады яго паэзія бывае пераважна народнаю.
    Паэзія кожнага народа знаходзіцца ў цесных суадносінах з яго гісторыяй: у паэзіі і ў гісторыі роўным чынам заключаецца таямнічая псіхея наро-
    да, і таму яго гісторыя можа быць растлумачана паэзіяй, а паэзія — гісторыяй.
    Зразумела, усякі асобны народны твор быў абавязаны сваім пачаткам адной асобе, якая, з гора або з радасці, раптам заспявала яго; але, па-першае, гэта асоба, стварыўшы, ці, кажучы яго ўласнай мовай, склаўшы песню, сама не ведала, што яна — паэт, і глядзела на сваю справу не як на справу, а хутчэй як на забаўку ад няма чаго рабіць; па-другое, песня, пераходзячы з вуснаў у вусны, зведала многа змен, то прыбаўляючыся, то ўбаўляючыся, то паляпшаючыся, то скажаючыся, гледзячы на ступень прысутнасці ці адсутнасці паэтычнага пачуцця ў спяваўшых яе.
    М. А. ДАБРАЛЮБАУ
    Зборнік п. Афанасьева пераўзыходзіць іншыя па сваёй паўнаце і па дакладнасці, з якой выдавец стараўся прытрымлівацца народнай гаворкі, нават самога вымаўлення. Але і зборнік п. Афанасьева не запаўняе таго недахопа, які неяк прыкра ўражвае ва ўсіх нашых зборніках. Недахоп гэ-
    ты — поўная адсутнасць жыццёвага пачатку... Вырваць факт з жывой сапраўднасці і паставіць яго на палічку побач з пыльнымі фаліянтамі, або класіфікаваць некалькі ўрывачных, выпадковых фактаў на аснове школьных лагічных дзеянняў — гэта значыць знішчыць тую жыццёвасць, якая заключаецца ў самім факце, пастаўленым у сувязі з акаляючай яго сапраўднасцю. П. Афанасьеў не адхіліўся ад звычайнай дарогі нашых збіральнікаў, і таму нам уяўляецца і яго зборнік якімсьці паліпсэстам, у якім хоць і відаць некаторыя рысы сапраўднага народнага жыцця, але разабраць іх надзвычай цяжка пад новым напісаннем мудрагелістага кніжніка. ...А народ то і не ўведаеш з казак, выданых п. Афанасьевым. ...Нам казкі найбольш важныя, як матэрыялы для характарыстыкі народа. Што з таго, сапраўды, што ў народзе захаваліся казкі аб дружбе лісы з ваўком, аб каварных штуках лісы над петухом, аб яе адносінах да чалавека і г. д. ...Нам ніхто са збіральнікаў і апісальнікаў народнага быту не растлумачыў, у якіх адносінах знаходзіцца народ да расказваемых ім казак і паданняў. Ці вераць, напрыклад, у народзе у тую разумнасць адносін паміж звярамі, якая выказваецца ў многіх казках? Ці падобныя казкі прымаюцца ў народзе такім жа чынам, як мы чытаем паэмы Гамера? Ці думаюць казачнікі і іх слухачы аб сапраўдным існаванні цудоўнага трыдзесятага царства, з яго жамчужнымі пальцамі, кісельнымі берагамі і інш.? Ці лічаць сапраўднасцю вайну цара Гароха з грыбамі, магутнасць рознага роду знахараў, чараўнікоў, ведзьмаў і інш., дапамогу добрага чараўніка, які абараняе нявіннасць і г. д.? Ці, наадварот, усё гэта ў іх не праходзіць у глыбіню сэрца, не авалодвае ўяўленнем і розумам, а так сабе гаворыцца для прыгожага слова... Таму нам здаецца, што кожны з людзей, хто запісвае і збірае творы народнай паэзіі, зрабіў бы вельмі карысную рэч, калі б не стаў абмяжоўвацца простым запісваннем тэкста казкі або песні, а перадаў бы і ўсе абставіны, як чыста знешнія, так і больш унутраныя, маральныя, пры якіх удалося пачуць яму гэту песню ці казку.
    М. Г. ЧАРНЫШЭЎСКІ
    Народная паэзія... заўсёды поўная свежага, энергічнага, сапраўды паэтычнага зместу. Яна заўсёды ўзвышаная, цнатлівая, калі можна так сказаць, чыстая, пранікнута ўсімі пачаткамі прыгожага, якія цалкам развіваюцца ў чалавеку, праўда, толькі цывілізацыяй, але якія, аднак, ляжаць у сутнасці нашай маральнай арганізацыі, таму інстынктыўна ўладараць над чалавекам, калі ён не сапсаваны неспрыяльнымі абставінамі. Яна належыць цэламу народу, таму чужая ўсялякай дробязнасці і пустаты, якой у несапсаваным народзе можа паддацца толькі асобны чалавек, а не цэлая маса; яна наогул поўная жыцця, энергіі, прастаты, шчырасці, дыхае маральным здароўем. Які змест, такая і форма яе: простая, натуральная, высакародная, энергічная.