• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Запіс мелодыі — вельмі складаная справа. Той, хто запісвае народную мелодыю, павінен добра яе адчуваць. Кожная сапраўды народная песня па сваёй структуры вельмі ясная, вельмі пластычная і даходзіць да сэрца. Але не заўсёды фалькларысты правільна разумеюць яе. Некаторыя фальклорныя зборнікі, выданыя да рэвалюцыі, даюць мелодыі народных песень, якія ў кампазітарскай практыцы не знайшлі свайго месца. Зборнік 3. Радчанкі
    музыказнаўцы і фалькларысты ўпамінаюць, але мелодыі з гэтых зборнікаў у жыцці, у практычнай дзейнасці кампазітараў свайго праламлення не знаходзяць, бо 3. Радчанка не праніклася духам народнай песні.
    Мне прыходзілася многа жыць у народзе і з народам хадзіць ад сяла да сяла. Тыя песні, якія я запісваў, я сам вывучаў на памяць. Мне не трэба было ні фанографа, ні магнітафона, мне лёгка было іх захоўваць.
    Народны артыст СССР Р. Р. Шырма
    Больш трыццаці гадоў я займаюся збіраннем беларускай народнай творчасці. Вандруючы па сёлах, мястэчках і гарадах Беларусі, я знайшоў багатую крыніцу народнага меласу ў вёсцы Кацялкі Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Тут жыла сямідзесяцігадовая Захвея Хвораст—таленавітая народная песенніца, вядомая на ўсё наваколле.
    Чатыры гады запар, кожнае лета, прыязджаючы ў вёску Кацялкі, я засвойваў мелодыі, перакладаў іх на ноты і запісваў народныя звычаі і абрады ад гэтай мілай старэнькай бабулі.
    Захвея Хвораст — самародны талент. Яна карысталася ўсеагульнай павагай сельскай грамады і суседніх сёл і вёсак не толькі як славутая народная песенніца, але і як чалавек мудры і справядлівы.
    Апрануўшыся ў чыстае ільняное адзенне і старанна вымыўшы рукі, яна хадзіла сустракаць з’яўленне на свет новага чалавека. Яна прайшла суровую цяжкую школу жыцця, дзяўчынкай працавала ў панскіх маёнтках
    Спявачка Захвея Хвораст яшчэ тады, калі крывавелі на народным целе раны ад парваных ланцугоў прыгоннай няволі. Глыбока ў сабе таіла яна багатую народную песню для таго, каб потым аддаць яе на ўцеху, радасць і адпачынак свайму працалюбіваму брату-селяніну і батраку-работніку.
    Захвея Хвораст не толькі сустракала новага чалавека,— яна хадзіла закрыць вочы і таму, хто прайшоў свой жыццёвы шлях, для кожнай душэўнай раны ў яе знаходзілася цёплае слова. Затое якой вялікай любоўю і павагай адказвалі ёй! Нават малыя дзеці, сустрэўшы яе, калі яна ішла па вуліцы, цёпла віталі словамі: «Добры дзень, бабулька!»
    На вяселлях Захвея Хвораст заўсёды займала самае пачэснае месца; там, дзе трэба было павесяліць чалавека, дарэчы была яе песня, прыгожае
    мудрае слова, з якімі, здаецца, весялей і лягчэй было маладым пачынаць жыццё.
    ...Акрамя Захвеі Хвораст мне даводзілася сустракаць многа іншых таленавітых спявачак і спевакоў. Назаўсёды засталіся ў памяці Наталля Хадзінская з вёскі Новыя Зімодры Маладзечанскай вобласці, Тэран Карпюк з вёскі Страшава былога Ваўкавыскага павета, Буцэя Рэдзька з вёскі Каралевічы на Дзісеншчыне, Васіль Скурко з Навасёлак на Пастаўшчыне і цэлая плеяда маладых талентаў ва ўсіх кутках Савецкай Беларусі. Іх вуснамі народ расказваў пра сябе, аб сваім горы і радасцях, якія жылі ў яго марах.
    3	гэтымі талентамі я заглянуў у бяздонныя крыніцы народнай песне-творчасці, ад якой як зачараваны не ў сілах больш адарвацца. Я бязмерна шчаслівы, што яны дапамаглі мне захаваць найвялікшыя каштоўнасці музычнай культуры нашага народа.
    Кожны народ мае свой асаблівы духоўны характар, які знаходзіць найбольшае адбіццё ў яго песнях.
    Народ пяе,— па песні адразу можна распазнаць, з чыіх вуснаў, а галоўнае, з чыйго сэрца яна выйшла. У песнях чуваць, аб чым народ сумуе і да чаго рвецца яго душа.
    Песня народа — гэта сапраўдная жывая чалавечая душа.
    Беларуская народная песня, заўсёды ясная, пластычная і багатая, часцей засмучаная, чым рэзвая і гуллівая, адзначаецца асабліваю задумаю аб жыцці і долі.
    3	боку настрояў, мелодыі і рытму яна зусім самабытная.
    Цудоўная, шчырая, як народнае сэрца, мелодыя, высокапаэтычны верш народнае паэзіі з яго наіўнымі чаруючымі вобразамі і зваротамі,— усё гэта разам ўзятае падымае беларускую песню на высокамастацкі п’едэстал.
    АЛЯКСАНДР ФАДЗЕЕУ (3 пісьма да Р. Р. Шырмы)
    ,Дарагі Рыгор Раманавіч! Пішу вам як вялікі аматар і паклоннік харавога спеву, пішу з адзінай мэтай перадаць Вам, якую асалоду я атрымаў, слухаючы па радыё некалькі дзён назад канцэрт Вашага цудоўнага хору...
    Вы — вялікі і сапраўдны майстар, дарагі Рыгор Раманавіч! Праслухаўшы першыя дзве песні «Выходзіла праўда» і «Радзіма мая дарагая» (асабліва іменна гэту, другую), я ўжо страціў тыя халодныя ацэначныя адносіны, якія, на жаль, заўсёды жывуць у нас недзе побач з непасрэдным эстэтычным пачуццём, асабліва калі мы маем справу са з’явай новай, нам невядомай,— я іх зусім страціў і ўвесь аддаўся жывой, непасрэднай, так сказаць, бескарыслівай асалодзе.
    Уласна — беларускія песні, як народныя ў той ці іншай апрацоўцы.
    так і сучасныя, створаныя на народнай аснове, вельмі краналі мяне яшчэ і неяк асабіста. Я сам рускі, з рускай сям’і, але біяграфічна так склалася, што ранняе дзяцінства маё, а пасля невялікага перапынку і ўсё астатняе дзяцінства і малалецтва былі ў значнай меры звязаны з беларускім асяроддзем (маці — фельчарка — служыла ў Мінскай губерні, у вёсцы, потым у Віленскай губерні, а затым сям’я наша жыла сярод перасяленцаў — беларусаў і ўкраінцаў — на Далёкім Усходзе). А вы самі ведаеце, як гэта дзейнічае на душу, калі ў незвычайным майстэрстве, пранікнёным выкананні раптам пачуеш тое (ці роднае), што пела табе маці ў дзяцінстве!
    ...Яшчэ раз хочацца сказаць, што ў Вашай асобе наша краіна можа ганарыцца адным з лепшых настаўнікаў і выхавацеляў, зберагальнікаў і прадаўжальнікаў таго самага лепшага, што можа даць нам харавое мастацтва.
    Моцна паціскаю руку Вашу. Аляксандр Фадзееў. 18.11.1955 г.
    В I КТАР БАЛАШ ОЎ
    Цяжка ўстрымацца, каб не ўсклікнуць: «Гэта цудоўна!» Вось сапраўды — гэта подзвіг, праца ўсяго жыцця, у кожным сваім дні адухоўленага светлай і мужнай любоўю да свайго народа, які стварыў мастацкія каштоўнасці найвялікшага мастацкага і гістарычнага значэння. Юнаком, які ледзь толькі далучыўся да музыкі, потым сталым музыкантам і, нарэшце, усенародна прызнаным артыстам-вучоным усё жыццё хадзіў Рыгор Раманавіч з вёскі ў вёску, слухаў, запісваў, шукаў і знаходзіў запісы песень, зробленых іншымі патрыётамі народнай музыкі.
    Няма іншай такой галіны народнай творчасці, як песня, у якой жыццё народа было б адлюстравана так багата, так глыбока і мастацка дасканала. Дзвесце песень, якія складаюць двухтомнік *,— гэта сапраўдная гісторыя мастацкага жыцця беларускага народа — жывая, яркая, поўная хараства і сілы, што ўвасобіла на сваіх старонках непараўнальны музычны дар безымянных тварцоў песень. Сучасныя і будучыя пакаленні музыкантаўвыканаўцаў, кампазітараў, гісторыкаў, простыя аматары народных песень, якія чуюць у іх голас Бацькаўшчыны, голас продкаў — усе знойдуць у гэтых тамах найкаштоўнейшы матэрыял, духоўную спажыву, радасны адпачынак. Беларускія народныя песні, што атрымалі дзякуючы падзвіжніцкай працы Р. Р. Шырмы стройную, закончаную энцыклапедычную форму,— гэта вялікі ўклад у скарбніцу савецкай музычнай культуры.
    Н I Л ГІ Л Е В I Ч
    Многа разоў даводзілася мне слухаць родныя песні ў выкананні Дзяржаўнай акадэмічнай капэлы пад кіраўніцтвам Р. Р. Шырмы. I кожны раз было радасна бачыць, як узрушана ажыўлялася і замірала зала, як хора-
    * Шырма Р. Р. Беларускія народныя песні. Хоры. Мінск, т. 1, 1971; т. 2, 1973.
    ша — праўдзівым чалавечым святлом — свяціліся ў зале вочы, з якой невыказнай удзячнасцю раскрываліся людскія сэрцы. I думалася тады: якое гэта шчасце, што можна вось так, забыўшыся на ўсе клопаты і згрызоты, далучыцца душою да гэтага дзівоснага хараства, прыгубіць з гэтай чароўнай жывой крыніцы! Як добра і радасна жыць, ведаючы, што ёсць такі цуд на свеце — беларуская народная песня, і ёсць такі чарадзей, які гукамі гэтай песні робіць з тваім сэрцам нешта такое, што і слоў няма, каб сказаць, а толькі слёзы сыплюцца!.. I колькі іх, што выйдуць усхваляванымі з залы, панясуць з сабою ў жыццё прамяністую радасць гэтай сустрэчы, і ўжо будуць глядзець на свет не так, як глядзелі дагэтуль, і будуць думаць пра сваё чалавечае прызначэнне з большай яснасцю, чым думалі ўчора, бо заставацца тым самым пасля такога духоўнага ачышчэння немагчыма: сапраўднае мастацтва не адпускае ад сябе чалавека без свайго магічнага і шчодрага падарунка. I пойдзе гэты ўдзячны чалавек, і скрозь і ўсюды — за станком і за плугам, у лабараторыі і за мальбертам — яго не будзе пакідаць гордае ўсведамленне, што ён належыць да народа, імя якога трэба несці высока, як сцяг. I будзе гучаць у яго сэрцы, як самае чыстае і высакароднае парыванне, неўміручая народная мелодыя.
    Г. I. Ц I Т О В 1 ч
    Багатае і разнастайнае народнае мастацтва беларусаў!
    У маляўнічай народнай вопратцы ўвасоблен вялікі вопыт пакаленняў у галіне вышыўкі, ткацтва і вязання. У ліштвах і вільчаках, у керамічных вырабах і драўлянай скульптуры здзіўляюць невычэрпная фантазія і высокае майстэрства народных умельцаў. Мудрыя і глыбоказмястоўныя беларускія казкі, прыказкі і прымаўкі, дасціпныя народныя анекдоты.
    Разнастайны і ўзорысты беларускі народны танец — ад урачыста-спакойных веснавых карагодаў да імклівай «Лявоніхі».
    А колькі настрояў арыгінальных сюжэтаў у беларускай народнай песні! Пры перавазе ў ёй лірычнага пачатку мы знойдзем тут і нястрыманую весялость, і гарэзлівы жарт, і едкую сатыру, і гнеўны сацыяльны пратэст.
    У гісторыі беларускага народа праз доўгі час фальклор быў адзінай формай мастацкай творчасці, і дамінуючае становішча займала ў ім народная песня, якая выконвалася звычайна без суправаджэння. Яна давала тэмп, настрой, а часта і сюжэт карагодам і скокам, жывіла характэрнымі інтанацыямі інструментальныя найгрышы.
    Народнае музычнае мастацтва беларусаў развівалася і развіваецца ва ўмовах гістарычна склаўшыхся руска-ўкраінска-беларускіх узаемасувязей, якія маюць многавяковыя традыцыі і адзіную крыніцу ў старажытнай агульнарускай народнай культуры. Многімі ніцямі яно звязана з фальклорам заходніх і паўднёвых славян, а таксама суседніх літоўцаў і латышоў.