Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
— Каляднікі!..— зняважліва кідае яна, пацепваючы захаладалымі плячамі,-—■ Працёўкаюць, каб не мерзнуць, і хутчэй да дому. От старыя — тыя па совісці пяюць. Але ж усё роўна людзі любяць слухаць — прывячаюць пад кожным акном.
— А хто яшчэ якія ведае калядкі? — пытаюся я ў жанок.
— А вы смяяцца будзеце! — кідае нехта.
— У нас тут усе, хто дзе вучыўса ды лічыць сябе культурным, смяюцца з усяго етаго...
Сур’ёзна-ўрачыстая, як перад набажэнствам, з агенчыкамі апантанасці ў вачах — жывы выклік усім тым, хто смяецца «з усяго гэтага», Зіна ўстае з-за стала і бярэ ў руку мікрафон.
•— Галя, Хрысця, Вара... Калі ласка, запішам каляду.
Гэтым траім збірацца доўга не трэба: жакетку — з сябе, хустку ■—на плечы, і ўжо сядзяць, усміхаючыся, перад магнітафонам.
—■ Якую каляду, каму? — падымае на Зіну вочы Галя.
— Гаспадару.
— Ну, жанкі, толькі ж плотна. Голас к голасу каб клеіўса,— зірнула Галя на Хрысцю і Вару і завяла:
Ого-го, каза-а,
Ого-го, шэра-а, Дзе рогі дзела-а, На соль праел-а...
Нешта далёкае, даўно забытае ўсплыло і трывожна затрымцела ў маёй душы. Успомнілася дзяцінства, наша хата з чыста выбеленаю печчу і падлогай, пацярушанай саломаю — каб не затаптаць; жмут сена на покуце, a на сене — гаршчок з куццёй, накрыты белым ручніком, і мы, малыя, на лаве, ля акна, з радасным і трывожным адчуваннем: нешта вялікае і таямнічае адбываецца ў гэтую ноч на зямлі. <...>
Дай табе божа, пан-гаспадару,
Колькі на небе зорачак свеціць, Столькі ў полі копачак меці, Жыці і быці, сыры ляпіці...—
голасна і дружна вядуць жанкі, і свет дзівосных вобразаў, яркіх і, здаецца, адчувальных на дотык, раскрываецца перада мною. Маладая Ганначка, якая, расчэсваючы і заплятаючы касу, задумалася: «Ой, што ж то расце
дый без кораня? Ой, што ж то гарыць дый без полымя? Ой, што ж то гудзе дый без буйнога ветру?..» Слаўны Мішачка, які на кані едзе, з канём гаворыць,— у тым добрым свеце чалавек гаворыць з усім жывым і нежывым на зямлі і чуе яго!.. I яшчэ жывуць у гэтым свеце прырода, якая гаворыць чалавечым голасам, дасціпная выдумка, добры, сакавіты гумар і бязмежная дабрата да чалавека. Той жа чорны валішча, які вязе старой бабцы дровы, кавянішча і памялішча, якія шуруюць за яе ў печы, і сама яна, што сядзіць на цёплым чаране і лічыць чырвонцы,— які гэта дзівосны малюнак і колькі ў ім сапраўднай, глыбокай любові да чалавека.
<.„> Зіна запісала калядкі, якія ведаюць Хрысця з Вараю ды з Галяю, і выключыла магнітафон. Па хаце толькі паплыла ціхая гаворка пра вясковыя навіны, як на прыпечку раптам успыхнуў канфлікт: там нехта некага штурхнуў і пачулася гучнае хліпанне. Галя не прытупнула на малых, не прыкрыкнула, а толькі павярнулася ў іх бок і сказала знарок моцна, каб было чуваць і на тым ваяўнічым востраве:
— Хто з вас усіх тут адгадае мне загадку: белы, як снег, надзьмуўся, як мех, лапатамі ходзіць, рогам есць?—і хітра пакасілася на прыпечак.
— Гусь... гусь... гусь...— пачуліся адтуль вясёлыя галасы.
— Бач ты! Малыя, а хутчэй за старых адгадалі,— «дзівіцца» Галя. — А ты давай і нам загадай,— заварушыліся і старыя.
-— Адгадайце!—Галя абводзіць хату насмешлівымі вачамі.— Стаіць дуб-вертадуб, на тым дубе-вертадубе сядзіць птушка-вертаптушка, і ўсе ад яе хрысцяцца, моляцца — і цар, і царыца, і красна дзявіца?
Праходзіць хвіліна, другая, трэцяя. Пераглядваюцца, перашэптваюцца. Потым нехта нясмела:
— Мо смерць...
— А чаму на дубе? — адразу некалькі галасоў.
Усе пазіраюць на Галю. Яна паціскае плячамі:
— А я ведаю, чаго яна туды ўсперласа?..
— А каб цябе, як ты ўжо на етыя выдумкі спрытна...
Гоман, смех -—на тое і загадвалася загадка.
— Ну, жанкі, а от ету адгадайце: што ўсяму свету трэба?
Зноў прыціхлі. Думаюць, гадаюць. Чуваць нават, як нехта ў сенцах шоргае рукою па сцяне, шукаючы клямку. Галя адчыняе дзверы, і ў клубах марознае пары ў хату ўваходзяць захутаныя ў цёплыя хусткі Матруна Акуліч і Тацяна Сафонава.
— Дабры вечар!
<...> Жанкі здымаюць і складываюць на лаву ватоўкі, хусткі, ахарошваюцца перад насценным люстрам і адна за адною падыходзяць да стала.
— Ты, Хрысця, садзіса ў сярэдзіну. Стуль будзе браць бас, і стуль — лягчэй спяваць,— гаворыць Галя.
— А хай садзіцца, дзе хоча, мой бас і там яе дастане,— усміхаецца Вара дабрадушна і паварочваецца да Галі.— I ты ж, глядзі, не папераджай, гарачая вельмі!..
— He буду. Матруно, Насця, садзіцеса ж! Сарахвіно, во сюды, на еты канец...
Усё. Расселіся, нарэшце. 3 ціхім шэлестам закруціўся магнітафонны дыск, жанкі зірнулі на Хрысцю: «Пачынай!» Але яна счакала яшчэ адно нейкае імгненне, даспельваючы ў сабе песню, потым пачала ціха, як бы жалячыся сама сабе:
Ой, божа ж, бо-ожа-а...
Што ж гэта любоў можа,—
са спачуваннем адгукнуліся на яе жальбу жанкі, і галасы, зліўшыся ў стройным суладдзі, павялі высока і чыста:
Каго ж я люблю-у, Прынясі яго, божа-а. Ой, хоць не яго-о,— вярэдзячы душу шчымлівым смуткам, зноў узляцеў над прыціхлым хорам чысты Хрысцін голас.
To й таварыша-а яго-о,—
на той жа шчымлівай ноце падхапілі басоўшчыцы, і над шчыльнай гушчынёй галасоў лёгка ўзняўся ўвышыню звонкі Галін голас:
Распытаюса-а
Пра здаровейка яго-о...
<...> Што ето вы, жанкі, усё невясёлае спамінаеце? —адзываецца ад стала Галя.— To мо ж свята сягоння... Весялейшае што трэба, з выдумкаю!
Я на гарэ жыта жала-а,—
заводзіць яна, але тут жа абрывае песню.— Хрысця, Вара, Таня, вы чаго? Пейце!..
— Я не помню етую песню,— паціскае плячамі Вара.
— I я нешта забула,— адзываецца Хрысця.
— Ну, то давайце спамінаць разам. «Я на гарэ жыта жала» — ето заводзіць адна, а ўсе падхватываюць: «Я на гарэ жыта жала, а ў даліне копы клала»... Ну, і далей — адна заводзіць, а ўсе падхватываюць. Матруно, ты ж помніш, перакажы...
— Пастой, а ты дакуль дагаварыла?
— Ну, што ў даліне копы клала...
— Ага... Але калі я што не так — ты ж папраў.
— А бо-о... Ну, дакуль ужо ты...
— Добра, добра... А далей так: «Што наклала, то й пацерла, узяла ў торбу дый паперла. Як прыходжу да сяла, сустракае старшына, сустракае старшына дый пытае, дзе була? Я на гарэ жыта жала, трохі сабе абамяла...»
Жанкі на лавах засмяяліся, пачалі пераказваць адна адной недачутыя ці ўпадабаныя словы песні, а Матруна змоўкла і, апусціўшы галаву, пачала перабіраць махры вышыванага настольніка.
— Ты чаго? Забула? —глядзіць на яе Галя.
— He, спомніла,— сумна ўздыхае Матруна.— Чалавека свайго спомніла...
Цёмныя Варыны бровы насупіліся, твар спахмурнеў, яна хацела нешта сказаць, але перадумала і толькі пакруціла галавой:
— Ой, жанкі, не чапайце вы етаго... Ну, нашто яно вам?.. Заводзь, Хрысця, песню! Ведаеш, як далей?
— Ведаю.
Брыгадзір кажа — судзіці-і.,,
— Пастой. Высока. I не брыгадзір, а старшына кажа судзіці,— сумна папраўляе Матруна.
— Добра, там я ўжо ведаю:
Старшына кажа — судзіці-і...
?Канкі ўздыхнулі, набіраючы ў грудзі паветра, і падхапілі дружнымі галасамі, у якіх задрыжала ўсмешка:
Старшына кажа — судзіці, Брыгадзір кажа — прасціці. Брыгадзір кажа — прасціці, Бо не будзе ў каго піці.
У хаце падняўся гоман, смех; то з другсга кутка пачуліся вясёлыя выгукі.
— Ха-ха-ха-ха, добра кажа: не будзе ж у каго піці...
— A то етаго не бувае!
— Але ж нехта і скла-аў...
— Жанкі, а жанкі, а еты брыгадзір — рыхтык наш Антон Гайкевіч, і-іх-хі-хі!..
— Адкуль жа песні бяруцца — з праўды!
— Ціхаце! Вунь жанкі зноў пець строяцца!
I праўда, строяцца. Галя зірнула на зажураную Матруну, на Вару, у позірку яе прамільгнула не то спачуванне, не то жаль, яна ўздыхнула, падперла рукой шчаку і, хілячы галаву то ў адзін, то ў другі бок, завяла: Запрагайце, хлопцы, коні, Коні вараныя Дый паедзем даганяці Леты маладыя.
Жанкі счакалі, пакуль выліўся ў запеве яе голас, уздыхнулі адным дыханнем, глыбокім і лёгкім, і павялі ціха, задуменна, сеючы ў душы смутак і адчуванне незваротнае страты:
Як дагнаў я тыя леты На высокім мосце. Вярніцеся, мае леты, Хоць.да мяне ў госці.
Вара вядзе густа і роўна, чуючы і сябе, і жанок, раўняючы, калі трэба, сваім слухмяным голасам песню. Часам яна пераглянецца з Хрысцяю, і тады да яе басавітага гудзення асабліва шчыльна і прыгожа прыстае высокі
Хрысцін голас. А Галя... Галя нікога не чуе і не бачыць, як пяе песню Калі яна з заплюшчанымі вачамі, з рукою, прытуленаю да шчакі, павядзе на падводцы высока і звонка — здаецца, што ў яе, як у птушкі, дрыжыць і замірае ад асалоды спеву ўся істота.
He вернемся, твае леты, Мы да цябе ў госці — Было табе шанаваць нас Яшчэ з маладосці.
Песня канула ў цішыню. Hi гуку, ні шолаху — усё роўна як няма нікога ў хаце. Зажураныя вочы, схіленыя галовы, і раптам — нечы ўздых, глыбокі, з усхліпам, як у дзіцяці.
— Хрысця, заспявай ты «Касары косяць»,— просіць нехта.
Хрысця ямчэй усаджваецца на ўслоне, складвае на каленях рукі і бярэ з самай глыбіні душы:
Ой, як выйшла хмарка ды на ўдоўчыну хату, Ды выйшла ж ўдоўка хмарачку разганяці, ІХасарыкаў касіць сена наймаці...
Галя слухае песню задуменная, спахмурнелая, нешта падымаецца ў яе душы, нешта накіпае, і слёзы ўжо блішчаць у яе неспакойных вачах.
Ой, касарьг косяць, вецер павява-ае, Ды зялёна трава на касу наляга-ае.
Галя падхопліваецца з услона, затуляе рукамі твар і бяжыць у парог; яе вузкія, худыя плечы аж скаланаюцца ад плачу.
— Галя, ты што ето?—перастае спяваць і глядзіць на яе Хрысця.
— Ой, жаначкі, горненько мне, ой, жаль душу агнём паліць...
— Хадзі сюды, Галя,—Серафіма адсоўваецца на ўслоне, даючы Галі месца.— Давай мы з табой, ведаеш што,— «Галоту»! Ну...
— Пачынай!..
Невысокая, ладная, прывабная той асаблівай прывабнасцю, якую тоіць у сабе глыбіня, Серафіма выпрасталася, ускінула галаву.
Ой, ды зашумела, ой, ды загрымела, Дый стаў дожджык накрапаць.
Ох, ды сабралася няшчасна галота У карчму піць-гуляць...
Жаночыя галасы загулі, загаманілі кожны на свой лад, выводзячьг песню, памкнуліся ў тую вышыню, куды клікаў іх Серафімін голас, і, не дасягнуўшы яе, апалі: то была не іх вышыня. Серафіма адчула гэта, хацела знізіцца голасам і пачуццём, але песня ўжо абудзіла ў ёй нешта нястрымнае, нешта непадуладнае ёй самой, і яна толькі пакруціла ў нейкай салодкай роспачы галавой, і голас яе загучаў на ўсю моц, пакрываючы сабою ўсе іншыя галасы. У ім, глыбокім і неабсяжным, загула раптам грозным гулам партызанская пушча, азваліся далёкімі галасамі паўстанцы Каліноўскага і Вашчылы, адгукнулася далёкая далечыня гісторыі і дагісторыі, у якой выспявала мужнасць народа.