• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    ...Песням няма канца. Спявачкам — стомы.
    НАРОДНА-ПАЭТЫЧНАЯ ТВОРЧАСЦЬ ДАКАСТРЫЧНІЦКАГА ЧАСУ
    ЗАМОВЫ
    амо вы (ці як іх у народзе яшчэ называюць — загаворы, нагаворы, шэпты)—гэта славесныя формулы, якім надавалася магічнае значэнне. Замовы — від народнай творчасці, які ў сучасны момант у жывым бытаванні амаль не сустракаецца.
    У мінулым замовы былі шырока распаўсюджаны ў быце і мелі чыста ўтылітарнае значэнне: з дапамогай слова, магічнага дзеяння ператварыць жаданне ў рэальнасць — падобным выклікаць падобнае.
    Нягледзячы на пашыранасць сярод сялянства, замовы болып за ўсё знаходзіліся на ўзбраенні вузкай групы людзей — «прафесіяналаў», так званых шаптуноў, чараўнікоў, ведзьмароў, якія з мэ-
    тай замацавання ў насельніцтва веры ў магічную сілу слова нярэдка выкарыстоўвалі рацыянальныя сродкі народнай медыцыны, чым забяспечвалі больш устойлівае месца гэтаму віду творчасці ў народзе.
    Прынята дзяліць замовы на некалькі тэматычных груп: першая група — замовы, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю чалавека (паляванне, рыбацтва, пчалярства, збор ягад, грыбоў, захаванне жывёлы, ураджаю); другая група — замовы супраць хвароб (ліхаманка, зубны боль, укус змяі, шал і г. д.); трэцяя група — замовы, звязаныя з сямейнымі адносінамі і прыватным бытам (сюды адносяцца і прысушкі і адсушкі — любоўныя замовы); чацвёртая група — замовы, звязаныя з грамадскімі адносінамі, і г. д.
    Замовы каштоўныя тым, што ў іх знайшлі адлюстраванне многія бакі гаспадарчага, грамадскага і духоўнага жыцця чалавека. Яны з’яўляюцца помнікамі мастацкага слова народа. Па эстэтычна-эмацыянальных вартасцях, паэтычнаму майстэрству, вобразнасці мовы замовы стаяць побач з іншымі фальклорнымі жанрамі і складаюць цікавую частку вуснай спадчыны народа.
    Літаратура
    Шеіін П. В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края. т. 2. Спб., 1893.
    Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк, вып. 5. Внтебск, 1891.
    Добровольскйй В. Н. Смоленскнй этнографнческнй сборннк, ч. 1. Спб., 1891.
    Кабашнікаў К. П. Нарысы па беларускаму фальклору. Мінск, 1963, с. 36—40.
    Беларуская вуснапаэтычная творчасць. Пад агульнай рэдакцыяй М. Р. Ларчанкі. Мінск, 1966, с. 67—71.
    Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць. Пад рэдакцыяй П. Ф. Глебкі, I. В. Гутарава і М. Я. Грынблата. Мінск, 1967, с. 90—97.
    ЗАМОВА ПАЛЯЎШЧАГА
    Вадзіца царыца, усяму свету памачніца. Як ты змываеш сырое карэнне, шэрае і белае каменне, так і змый і маю ружыну-ружніцу і булат-жалеза. Як страляе з неба Міхаіл-архангел громам і маланняй і вострай стралой і як ніхто не можа ўняць ні грома, ні маланні, ні вострай стралы, так ніхто не можа ўняць і мяне, раба божага, стральца, і маю ружыну-ружніцу і булат-жалеза. А над маёй ружынай-ружніцай і булат-жалезам няма спаругання на векі вякоў.
    ЗАМОВА НА СТРЭЛЬБУ
    На сінім моры, на беражочку, на жоўтым пясочку стаіць дуб зялёны, да зямлі нахілёны. А з таго дуба як узняліся шуры ды буры, ветры кавуры, як нанасілі глушцоў, цяцерак, гусей і вутак, малога птаства, як цёмнай хмары. Як наганялі лісіц і зайцоў, ласей і дзікоў мне на патрэбу. Ой, ляціце, пташкі і шэрыя вуткі, ка мне, стральцу, малайцу. Бяжыце, лісіцы і шэрыя зайцы, на маю стрэльбу. А мая стрэльба ручоная, вучоная, каб маху не давала, усякае жывёлу на месцы клала.
    ЗАМОВА ДЛЯ ПЧОЛ
    Стой, рой малады! He іграй, да сырой зямлі прыпадай.
    Вось вам, пчолкі, святліца — новая, цясовая, адмысловая. Жыць вам тут і быць сто лет і зім і дзвесце дзяцей павадзіць. I ты, матка ліпа Валляна, ліпа красная дзявіца, і ты, труцень Іван, параней уставайце, сваіх дзетак пабуджайце і пасылайце іх у цёмныя лясы, у шчырыя бары. Майце шум баравы, майце роў прудавы, мядведжую лапу, воўчы рост. Саграбайцеся, змятайцеся. Да чужых пчол не лятайце і чужых да сябе не пускайце. Як маці зямлі, свайго месца пільнуйцеся.
    ЗАМОВА ПРЫ ВЫГАНЕ СКАЦІНЫ У ПОЛЕ
    Красна сонца і ясен свет, і з лунамі яснымі, і звёздамі частымі, і з зорамі вогненнымі, і ранішняй расой і з вячэрняй і сушу і мора асычаеш і маць сыру зямлю ўграваеш! I з вясеннім цяплом і з летнім агнём і ўгрэй, упар зямлю, распусці зялёну траву па лясах, па лугах, па канавах, па кустах. I сахрані ты маіх мілых жыватоў ад усякага ліхадзея! Даруй маім жыватам
    В. і М. Басалыгі. Маскі
    піценне і ядзенне, пакрый іх шоўкавай пеляной, а ліхадзея забі вогненнай стралой, агнём-пламенем.— Ідзіце, матушкі, у чыстае поле, у зялёныя лугі! Там вам яда — трава зялёная, там піццё — вада студзёная. I ўгрэй іх, красна сонца, а дамоў прывядзі, ясен месяц. I саблюдзі іх, красна сонца, ад ліхога чалавека, ад цара палявога, ад цара вадзянога, ад цара лесавога, ад яго дзетак царанят, каб ён кароў дамоў не вадзіў і царат малаком не паіў. I сахрані іх ад стралы вогненнай, ад звера бягучага, ад гада паўзучага, ад змяі папілухі. Амінь.
    ЗАМОВА НА СЦАЛЕННЕ МАЛАКА Ў КАРОВЫ
    Першым разам, добрым часам. Госпаду богу і мамцы прачыстай пакланюся і госпада бога папрашу з усімі сіламі нябеснымі, кіеўскімі, пячэрскімі. А ўсе вы, праведнічкі прападобныя, станьце ж гасподухначку на помач божай кароўцы чорненькай. У полі стаяла богава стаянка, а ў той стаянцы богава кароўка, а ў тыя кароўкі залатыя рожкі, мядзяныя ножкі, сярэбраны язык. Прыдзі ж, кароўка, к маёй божай кароўцы, паліжы, кароўка, маю кароўку, ножкі і рожкі, і вымечка. Як жа ў моры вадзіца прыбаўляецца, каб у маёй божай кароўкі, божа, малако прыбаўлялася; як жа ў моры бераг з беражком не сходзіцца, каб і к маёй божай кароўцы ўрокі не прыходзілі,—ні жаноцкія, ні хлапоцкія, ні дзявоцкія, ні схода, ні маладзіка і не пад поўнае і ветрам ненаноснае. I дай жа ты, госпадзі, маёй божай каровачцы белага малачка, а жоўтага маслечка, тоўстага сырцу; не будзь жа ты ўрочна, a будзь жа ты малочна; як было, так каб і было, каб даў бог яшчэ болей прыбыло. А хто завідуе ды прыглядаецца, дык соль яму ў вочы і галаўня ў зубы...
    ЗАМОВА HA ЗАХАВАННЕ ЖЫВЁЛЫ
    Уставала я ранюсенька, умывалася бялюсенька, выганяла я кароўку ў зялёную дуброўку, на Юр’еву роску, на мікульную траўку, на скацеркуатаўку ў чыстае поле. У чыстым полі стаіць прыстол. На прыстоле сядзіць святая матка, прачыстачка-багародзіца і дзяржыць на прыполе Ісуса Хрыс-' та і накрывае чорнаю рызаю. Як Ісусу Хрысту з чорнае рызы не ўставаці, так блудніку-самаблудніку каля маёй каровы не бываці, з маёй кароўкі плоду, малачка не браці. Мая кароўка будзе ўросная, праросная і будзе добра малосная. Будзе па чысту полю пахаджаці і капыцікам траўку збіваці, і роску злізаці, і сваёй хазяйцы малачко збіраці з дзевяці жылачак у чатыры цыцачкі. Смятанка жоўценька, тлусценька, тваражок гусценькі.
    Кароўка на пажытак, малачко на прыбытак.
    ЗАМОВА АД ВАУКА
    Першым разам, божым часам. Госпаду богу памалюся, святой матары божай прыкланюся. Ёсць у свеце многа царыкаў, а мне тры трэба: першы царык — ясны месяц на небе; другі царык — воўк у калодзе; трэці царык — мядзведзь пад выскаддзей. Як мне з ім не схадзіцца, а ім за адзін стол не садзіцца і не піць і не есць, не гуляць, не бяседаваць, так рабу зверу з маёй скацінкай, з бурай шарсцінкай, не схадзіцца, не відацца, не стракацца. Я сваю скаціну загаворваю дзвёмі зарамі — ранняй і вячэрняй — застанаўляю, цёмнай ноччу пасцель усцілаю, дробнымі зорамі абсяваю, ясным месяцам пакрываю. Ваўку валаўство, ваўчыцы юцы, чорнай рызай вочы за-
    сцілаю, застанаўляю і замыкаю зубы, губы, ногці, когці залатымі замкамі, сярэбранымі ключамі. Я ж тыя ключы вынімаю і на сіне мора кідаю. Маёй скаціне, бурай шарсціне, чур ад пары да пары, да слушнага часу.
    ЗАМОВА АД ЛЯСУНА
    Хаджу па лясах, па кустах, па імхах, па балотах, па лыкадзёрах, па гніліцах, па чарніцах, па малінах — куды ні хаджу, ніколі не блуджу; сонца па сонцу, месяц па месяцу; пры частых зорках, пры вячэрніх зорах хаджу не блуджу, а табе, лясны хазяін, пакорнасць аддала; ад мяне, раба, адшатні