Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
А сама села на куце. Зайграйце, дудкі, тоненька, Скачыце, дзяўчаткі, хорашанька. А вы, хлопчыкі, пазірайце, Сабе дзевачак выбірайце.
Да ішлі, ехалі калядкі...
Да ішлі, ехалі калядкі У маляваных санёчках, У кужэльных сарочках.
А санёчкі паламаліся, А сарочкі памараліся.
Прыехала каляда на белым кані...
Прыехала каляда на белым кані. Яе конічак — ясен месячык, Яе дужачка — ясна зорачка, Яе пужачка — ясна звёздачка, Яе вазочак з тоўстага лядку, Яе кажушок з белага сняжку.
Тыдзень, тыдзень да каляд...
Тыдзень, тыдзень да каляд, Пан з чэлядзі да не рад.
Скажу, пан, табе без спорак, Мне ўжо твой хлеб стаў горак, Аддай, пан, мне каляду, Ужо я ад цябе пайду.
A
калядачкі...
А калядачкі,
У чыста поле.
Бліны-ладачкі!
А трэцяя—
А калядачкі,
К быстрай рэчцы.
Нашы ножачкі,
Што ў гарод пайшла
Паўбівалі вы
To наесціся,
Чорны сцежачкі.
У чыста поле —
Адна сцежачка
Нагуляціся,
Пайшла ў гарод,
К быстрай рэчцы,
А другая—
To напіціся.
Ішла каляда...
Ішла каляда калядуючы.
Гэй, каляда, калядзіца.* Каля двору йшла ды бядуючы, За ёй хлопчыкі ўсё жабруючы.
М. Э. Андрыёлі. Калядоўшчыкі
Прыйшла каляда к Ляксею на двор: — Пане Ляксею, просім не трымаць, Кароткі світкі — сцюдзёна стаяць, Ці ты спіш-ляжыш, ці нас не чуеш? Пане Ляксею, дары каляду! Калі не дасі бочкі пшаніцы, Бочкі ншаніцы, другой — ярыцы, Дык ты аддасі младу Марыльку!
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Насцілайце сталы, накладайце хлябы...
Насцілайце сталы, накладайце хлябы Каляда. *
Да прыдуць к нам да тры госцікі: Адзін госцічак — ясен месячык, Другі госцічак — ясна сонейка, Трэці госцічак — дробен дожджычак. Ясен месячык: от я хвалюся — Як узыйду я з паўночы на ночы, To ўзрадуецца купец у дарозе, А ясна сонейка: от я хвалюся — От як я засвечу ясным сонейкам, To ўзрадуецца гаспадар у ббры, А пастух у полі.
Дробны дожджычак: от я хвалюся — От як пайду я ў маю месцу, To ўзрадуецца авёс і пшаніца, Розна пашніца.
Ці дома, дома сам пан гаспадар?..
Ці дома, дома
Што ў бары гудзе —
Сам пан гаспадар,
Пчолка-матка йдзе,
Добры вечар,
Добры вечар,
Сам пан гаспадар?
Пчолка-матка йдзе.
Ой, калі дома,
Пчолка-матка йдзе.
Выйдзі паслухай,
I райкі вядзе,
Добры вечар,
Добры вечар,
Выйдзі паслухай.
I райкі вядзе:
Выйдзі паслухай,
Семяністыя
Што ў бары гудзе,
I мядзістыя,
Добры вечар,
Добры вечар.
Што ў бары гудзе.
I мядзістыя!
Да ці дома сам пан гаспадар...
Да ці дома сам пан гаспадар?
Святы вечар! **
Ой, нам казалі, што няма дома,
А ў новым гумне жыцечка вее. Ой, хадзем да яго, узвесялім яго: Ці не дась ён нам недавеечкаў, Недавеечкаў на гарэлачку, На гарэлачку на кватэрачку. Да ці дома, дома да яго жана? Ой, нам казалі, што няма дома, А ў новай свяцёлцы белы кужаль чэша. Ой, хадзем да яе, узвесялім яе: Ці не дась жа нам недачосачкаў, Недачосачкаў на гарэлачку, На гарэлачку на кватэрачку!
Да ці дома, дома да яго дачка? Ой, нам казалі, што няма дома, А ў новай клеці белы хусты качае. Ой, хадзем да яе, узвесялім яе: Ці не дась жа нам па хусціначцы, Па хусціначцы па бялесенькай, Па бялесенькай, па танесенькай? Да ці дома, дома да яго сынок? Ой, нам казалі, што няма дома, А ў новай стайні каня сядлае, Каня сядлае, з канём гаворыць: «Ой, коню, коню! прадам я цябе, Прадам я цябе за сто чырвонцаў, За сто чырвонцаў, за чатыры грошы, За чатыры грошы, што ты не харошы». — Ой пане, пане, уздумай прыгоду: Калісь мы былі ў Турэцкай зямлі, За намі стрэлы, як дым, ляцелі, За намі кулі зямлю пабілі.
За сяньмі, сяньмі там за новымі...
За сяньмі, сяньмі там за новымі, Шчодры вечар, добры вечар,* Стаіць святліца нова зрублена. У той святліцы чатыры акенцы: У першым акенцы — да яснае сонца, У другім акенцы — да ясны месяц, У трэцім акенцы — да дробныя звёзды.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
У чацвёртым акенцы — да цёмная хмара. Яснае сонца — то жонка яго, Ясны месяц — то сам гаспадар, Што дробныя звёзды — то дзеткі яго, Што цёмная хмара — жыта яго.
А з карэнечка — караністае, А з саломінкі — сцебялістае, А з каласочка — каласістае. А дай жа, божа, пану гаспадару, Ой жыці-быці, піва варыці, Піва варыці, сыны жаніці, Гарэлку гнаці, дочкі замуж данаці, Шчодры вечар, добры вечар!
Ой, рана, рана куры запелі...
Ой, рана, рана куры запелі, Каляда, куры запелі.
Ой, яшчэ раней Ганначка ўстала.
Каляда, Ганначка ўстала.
Ганначка ўстала, коску ўчасала,
Каляда, коску ўчасала;
Коску ўчасаўшы, павы пагнала, Каляда, павы пагнала.
Павы жанучы, пер’е збірала,
Каляда, пер’е збірала;
Пер’е збірала, ў хвартушок клала, Каляда, ў хвартушок клала.
3 хвартушка брала, вяночак віла, Каляда, вяночак віла.
Вяночак звіла, на Дунай пусціла,
Каляда, на Дунай пусціла:
— Хто вяночак пойме, той мяне возьме, Каляда, той мяне возьме!
Ой, адазваўся малады Васілька,
Каляда, малады Васілька:
— Я вяночак пайму, я цябе вазьму, Каляда, я цябе вазьму!
Як ступіў нагою — па пояс вадою, Каляда, па пояс вадою;
Як ступіў другою — на дно галавою, Каляда, на дно галавою.
Ой, у лузе, у лузе, красна каліна...
Ой, у лузе, у лузе, красна каліна, Святы вечар! *
А красней за таго Ганна ў таткі. Маладая Ганначка па двару хадзіла, Па двару хадзіла, увесь двор скрасіла. У сенічкі вайшла, сенцы заззялі, У хатачку вайшла, паны стаялі.
Паны стаялі, шапкі знімалі, Шапкі знімалі, яе пыталі: — Ці ты царэўна, ці ты каралеўна? — Я Іванава дачка, да Ганначка.
Стаяла бярозка тонкая, высокая...
Стаяла бярозка тонкая, высокая, На той бярозцы кара залатая, Выйшла, выбегла красна панна, Да тую кару падбірала, Да да злотнічка адымчала.
— Да мае мілы тры злотнічкі, Да скуйце мне тры надобынькі: Першая надобка — кован пояс, А другая надобка — павін вяночак, А трэця надобка — залаты персцень. Кован пояс — то да пасагу, Павін вяночак — то да вянчання, А залаты персцень — то да мяняння.
А ў лесе, лесе...
А ў лесе, лесе стаяла святланка арэхавая —Святы вечар!**
А ў той святланцы дзеўка Алёнка, Дзеўка Алёнка шыла шырынку. Першую сшыла красненькім шоўкам, Другую сшыла беленькім шоўкам, А трэцюю сшыла чорненькім шоўкам. Што белым шыла — татку аддала,
А красным шыла — мацеры дала, А чорным шыла — то брату дала, Золатам рубіла — то другу дала.
Святы вечар!
Там за садамі трава-мурава...
Там за садамі трава-мурава, Шчодры вячор, багаты вячор! * На той мураве — бела бяроза, На той бярозе — залаты росы. Як узняліся буйныя ветры, Абцерусілі залаты росы.
— Ідзі, Ганначка, пазбірай росы
I купі сабе трое надоб’е:
Перша надоб’е — медзяны кубак, Друга надоб’е — срэбна талерка, Трэце надоб’е — залаты персцень. Медзяны кубак — к запіваннечку, Срэбна талерка — к дараваннечку, Залаты персцень — то к вянчаннечку.
Узышло, узышло тры месяцы...
Узышло, узышло тры месяцы...
Гэй,каляда, каляда! ** Тры месяцы, ўсе тры ясны. Было ў маткі тры сыночкі, Паўставалі, паўмывалісь, Паехалі аж на места.
А на месце тры таночкі, Тры таночкі, усе дзявочкі: Адзін любіць берасцянку, Другі любіць кабрынянку, Трэці любіць камяньчанку.
Ой, пад лесам да пад высокім...
Ой, пад лесам да пад высокім, Ой, там ходзіць стада коней, Добры вечар, шчодры вечар! ***
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
** Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
*** Прыпеў паўтараецца пасля кожнага двухрадкоўя.
А ў тым стадзе конь гаворыць: «Ніхто мяне. не паймае, не асядлае». Адазваўся малады малойчык: «Я й таго каня паймаю, я й асядлаю. Ой, поеду ў чыста поле, Выпалюю дзевяць лісаў, Дзевяць лісаў, дзесятую кунку, Да сваёй матачцы на шубку».
Як пачула гэта — загневалася Ой, да яго міленькая.
«Ох, не гневайся, мая міла!
Ці ж ты мяне гадавала?
Гадавала мяне родна матанька: Цёмнай ночы не даспаўшы, Яснай свечы не тушыўшы, Ачэпак з ножак не спушчаўшы».
А рана, рана куры папелі...
А рана, рана куры папелі.
Святы вечар! *
А раней за таго Іванька ўстаў, Па двару пахадзіў, званком пазваніў, Званком пазваніў, хлопцаў пабудзіў: — Уставайце, хлопцы, братцы, коней сядлайце, Коней сядлайце, да й выязджайма
У чыстае поле на прагулянне, Куню сачыці, дзеўку сватаці. Да й высачылі куню ў дзераве, Да й высваталі дзеўку ў цераме, Няхай вам, братцы, куня ў дзераве, А мне, маладому, дзеўка ў цераме.
Святы вечар!
Зажурылася крутая гара...
Зажурылася крутая гара, Святы вечар! **
Што ні ўрадзіла шоўкава трава, Толькі ўрадзіў зялёны вінаград.
— Хто таму вінаграду старожа будзе, Малады Сцяпанка сцярог ночачку, Сцярог ночачку, сцярог другую, А на трэцяю крэпенька заснуў, Прышоў к яму яго татачка, — Вунь твае гарады туркі абляглі, Вунь твая патрава пылам запала, Вунь твая дзевачка между дзевак стала, —• Я ж тых турачак ды ні баюся, Агнём выпалю, меччу высяку, А сваю вячэру з перцам прыпраўлю, А сваю панну паміж дзевак вазьму, Святы вечар!
Ды ехаў я, ехаў...
Ды ехаў я, ехаў, каляда,* Міма гай зялёны, Міма сад вішнёвы, Ды бачыў тут яблыньку — Зеляненька цвіла Ды белым цветам, Ды шырокім лісцем. Я ж яе не зачапаў, За галінку не браў, Ды чакаў я вясны Ды цёплага лецечка,
Каб яна сазрэла
Ды мне, малойцу, паспела. Ды ехаў я, ехаў Міма цесця двара, Да бачыў я дзеваньку, Як кралечка прыбрана. Я ж яе не зачапаў I за ручку не браў, Каб яна падрасла
Ды за мяне пайшла.
Там за рэчкаю, там за быстраю...
Там за рэчкаю, там за быстраю, каляда, Там за быстраю, каляда!
Ой, там Іванька стружа стрэланькі, каляда, Стружа стрэланькі, каляда!
Стружа, малюе, на Дунай пускае, каляда, На Дунай пускае, каляда!
— Ляціце, стрэлкі, да маёй дзеўкі, каляда, Да маёй дзеўкі, каляда!
* Прьшеў «каляда» паўтараецца пасля кожнага радка.
Няхай гатуе тонкі падаркі, каляда, Тонкі падаркі, каляда!
Тонкі падаркі для маёй маткі, каляда, Для маёй маткі, каляда!
Майму татулю — тонку кашулю, каляда, Тонку кашулю, каляда.
Мне, маладому, з руты вяночак, каляда. 3 руты вяночак, каляда!
Пайшла каляда калядуючы...
Пайшла каляда калядуючы, Эй, каляда! *
А за ёю дзеўкі шчадруючы. Пайшла каляда ў адну хату, А ў гэтай хаце куццю таўкуць. Пайшла каляда ў другую хату, А ў гэтай хаце серабро звініць. Пайшла каляда ў трэцюю хату, А ў трэцяй хаце сала шыпіць. Пайшла каляда ў чацверту хату, А ў гэтай хаце сала шыпіць. Пайшла каляда ў пятую хату, А ў пятай хаце золата блішчыць. Пайшла каляда ў шостую хату, А ў шостай хаце каўбасу пякуць. Каўбасу пякуць да і нам дадуць Хоць па маленечкаму кусочку, Каб любілі хлопцы вашу дочку.