Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Наша гаспадынька расхадзілася, Па бруку ходзе, брук падмятае. Сваіх дзетак рана пабуджае: — Устаньце, дзеткі, ранюсенька, Умыйцеся бялюсенька, Пойдзем жа мы ў новую абору. У новай аборы яў з’явілася, Сорак каровак ацялілася, А йшчэ столькі пазначылася. Як на небе зорка пакацілася, Наша гаспадынька расхадзілася, Шуба на апашак, у кішэні пляшак; Сыра на талерку — запіваць гарэлку, Скварку ў печ, па яйкі ў клець.
Добры вечар, ды паненачка!..
Добры вечар, ды паненачка! Зялён явар, зялёны. * Просім адамкнуць нам акеначка, Просім пабачыць свайго каханага. Твой жа каханы на коніку едзе, На коніку едзе, бліжай пад язджае, Бліжай пад’язджае, тры падаркі мае: Першы падарак — руцвяны вянак, Другі падарак — залаты персцень. Руцвяным вянком павянчаціся, Срэбраным кубкам мёд, віно піці, Мёд, віно піці — не ўпіваціся, Залатым перснем абмяняціся. Просім выйсці к нам на ганачак, Просім вынесці нам ды падарачак: Сыр на тарэлку — закусіць гарэлку, Парасё з хвастом валачы на стол, Слаўная паненка, бывай здарова, Бывай здарова, жыві багата! Зелён явар, зелёны.
А ў матулькі адна дочка...
А ў матулькі адна дочка, Сад зялёны, вішнёвы. ** Як вішанька ў садочку. Пайшла ж яна ў садочак, У садочак пагуляці, Сабе грушку выбіраці. Ды выбрала сабе грушку Ды такую высокую. На ёй сучча срэбранае, На ёй лісце залатое. Як напалі сільны ветры — Сучча й лісце абарвалі. Паненачка рана ўстала, Умылася бялюсенька, Зачасалася слізюсенька.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
** Прыпеў паўіараецца пасля кожнага радка.
Пайшла ж яна у садочак, Гэту шкоду забачыла, Шоўкаў платок разаслала, Сучча, лісце пазбірала, У пучочкі павязала, Пашла яна да злотнічкаў. «Вы, злотнічкі-работнічкі, Ды зрабіце мне тры выгоды: Перша выгода — злоты кубак, Друга выгода — злоты персцень, Трэцяя выгода — злоты венец. Злоты кубак — віно піці, Злоты персцень — на мянянне, Злоты венец — на вянчанне». Паненачка, не будзь горда, He будзь горда, будзь пакорна, На малойцаў агляніся, Нам, малойцам, аддарыся: Ці серабром неважоным, Ці золатам незлічоным, Добрым часам, перад кірмашам! Серабро сваё мы зважым — Мы паненку не зняважым, А золата самі злічым — Мы паненку падвялічым.
Чырван злоты нам на боты, Бо мы боты патапталі, Пакуль панну дапыталі. Паненачка, не будзь горда, He будзь горда, будзь пакорна, Татку з мамкай пакланіся, Нам, малойцам, адгадзіся. Як не хочаш аддарыцца — Пойдзеш з намі валачыцца. Нашы сцежкі далёкія, Нашы росы халодныя, Нашы рэкі глыбокія: Заросішся, замочышся. Тады нам аддарышся, Нейдзе ж нанач папросішся. Паненачка, не будзь горда, He будзь горда, будзь пакорна На малойцаў агляніся, Нам, малойцам, аддарыся:
Сыр на талерку, водкі бутэльку, Пірог на стол і нас за стол. Сад зялёны, вішнёвы.
Пасвіла дзеўка табун консй...
Пасвіла дзеўка табун коней — А зялён явар кудравы. * Пасціла, пасціла, сама задрамала, Сама задрамала, коней пагубляла. Пайшла яна дарогаю, Дарогаю шырокаю коней шукаць. Стрэла яна трох малойцаў: — Мілыя мае тры малойцы, Ці не відзелі вы табун коней — Шаўковымі путамі да папутаны, Залатымі аброцямі пазабрычаны? Адзін кажа: я не бачыў! Другі кажа: я не відзеў!
Трэці кажа: я й сам там быў!
Калі адгадаеш — знойдзеш коней: А што расце без карэння?
А што бяжыць без повада? А што шуміць без буй-ветру? — Расце камень без карэння, Бяжыць вада без повада, Шуміць кола без буй-ветру! — Твае коні ў чыстым полі, Ядуць траву шаўковую Да п’юць ваду крынічную! А зялён явар кудравы.
А ў гародзе ды на пераходзе...
А ў гародзе ды на пераходзе Стаіць ружа чырвоная, Віно ж маё, віно зеляно! ** Выйшла-выбегла красна паненка, Красна паненка, на імя Аленка, Вышчыкнула з ружы кветку
* Паўтараецца пасля кожнага радка.
** Прыпеў паўтараецца пасля кожных двух радкоў.
Ды меркавала к свайму лічку. — А дай, божа, такое лічка, Як із ружы гэта кветка, To пайшла б я за садавода, Бо садавод сады садзіць, Першы садок ■— ды вішнёвы, Другі садок — ды чарашнёвы, Трэці садок — краснае паненкі, Краснае паненкі, маладой Аленкі. Гэта песня табе спета, Песня спета проці лета, А што, панна, за дар дасі?
Сорак яек на паўміску, Каўбасою абкружыўшы, Белым сырам завяршыўшы, Віно ж маё, віно зеляно!
Ой, на азярыне ды на сіненькай...
Ой, на азярыне ды на сіненькай, Вясна красна на ўвесь свет! На кладачцы ды на гібенькай, Зялёны явар, зялёны! * Там дзяўчына бель бяліла, Бель бяліла, ручкі мыла, Ручкі мыла, персцень ураніла. Дзе бралася шчука-рыба, 3 хваль нырнула, персцень праглынула А к той азярыне ды па лугавіне Ішлі-брылі тры малойчыкі, Тры малойчыкі-рыбалоўчыкі Ішлі на нерат, неслі невад.
-— Ой, мілыя мае тры малойчыкі, Тры малойчыкі-рыбалоўчыкі, Вы злавіце шчуку-рыбачку, Адбярыце залаты персцень.
Я ж вам буду ў вялікай адгодзе: Аднаму буду суседкаю, Другому буду швагеркаю, Трэцяму, згадаем, сама маладая.
* Прыпевы «Вясна красна на ўвесь свет!» і «Зялёны явар, зялёны!» паўтараюцца па чарзе праз адзін радок.
Я да суседа агню пайду, Я да швагра ў госці паеду, А з каханым век жыць буду. — Дзяўчыначка-журавіначка, Загадаем табе сем загадак. Адгадаеш — персцень атрымаеш. He адгадаеш — нас не дачакаеш. А што шэпча без говара? А што бяжыць без повада? А што расце без кораня? А што чорна не чэрнячы? А што бела не белячы?
А што стогне без немачы? А што ўецца паверх дрэва? — Вецер шэпча без говара, Вада бяжыць без повада, Камень расце без кораня, Снягі белы не белячы, Воран чорны не чэрнячы, Свіння стогне без немачы, Хмель віецца паверх дрэва.
Лужком, лужком, ды далінкаю...
Лужком, лужком ды далінкаю, Ды віно ж маё зеляное!
Сцежкамі дратаванымі, Ой, зялёны явар, вінаград! * Тудой ішлі валачобнікі, Спяваючы, іграючы, Малойчыка шукаючы;
— А ці дома, дома слічны малойчык, Слічны малойчык, малады Іванька? Хоць і дома — не акажацца, За столікам за цясовенькім Піша лісты ў тры землі: У першую — турэцкую, У другую — у шведскую, У трэцюю — у валынскую;
У турэцкую — па коніка,
* Прыпевы «Ды віно ж маё зеляное» і «Ой, зялёны явар, вінаграді» паўтараюцца па чарзе праз адзін радок.
5 Зак. 3328
У шведскую — па золата, У валынскую — па валыначку. На коніку паязджаць будзе, А золатам шахаваць будзе, А з валыначкай векаваць будзе!
Авёс зелен...
Авёс зелен, позна сеян. А ў тым аўсе да мяжа ляжыць, Да той мяжой да куна бяжыць. Куна бяжыць з кунаняткамі. Вышаў, выцек красны панічак, Стрэліць, меціць да куну забіць. Стала куна прасіціся: — He бі, не рубі мяне.
Скажу табе тры радасці:
Першая радасць — маткі слухаць, Другая радасць — ажаніціся, Трэцяя радасць — каралю служыці. Маткі слухаць, то збавен будзеш, Ажаніціся, то багат будзеш, Каралю служыць, то славен будзеш.
Ой, на моры, на сінім Дунаі...
Ой, на моры, на сінім Дунаі. Віно ж маё зеляно! * Ляжыць кладка брусаваная, А масточкі ўсе каваныя. Тудой ішло семсот коней, Усе кладачкі пазгібаліся, А масточкі паламаліся, Семсот коней утапілася.
Скуль узяўся красны панічык, Красны панічык, малады Андрэйка, Ляціць-бяжыць, гукаючы, Свайго каня шукаючы:
— Вот не жаль жа мне семсот коней, Вот жаль жа мне аднаго каня: 3 яго рота цякло злота, Ён капыцікам камень разбівае,
* Прыпеў «Віно ж маё зеляно!» паўтараецца пасля кожнага радка.
Ён хвосцікам вулку падмятае, Ен вушкамі неба падпірае, Ен вочкамі зорачкі шчытае, Ен Андрэйку паненку шукае.
А ў лесе, лесе да на верасе...
А ў лесе, лесе да на верасе, Там хадзіла стада коней, Між тых коней вараны конік, Ніхто таго каня не спаймае. He спаймае, ані асядлае. Абабраўся слічны паніч, Слічны паніч, малады Міколка. Ен таго каня і спаймае, I спаймае, і асядлае. Асядлаўшы да й паедзе, I ён паедзе з гары пад гару, Напроціў турка ваяваці.
А вывеў турак варанога каня; I ён на таго каня ані ўзгляне, Ані ўзгляне, і вачэй не падыме: — He хачу з туркам да гадзіціся, А кажу з туркам ваяваціся.
А вынес турак паўмісак злота: I ён на тыя злоты ані ўзгляне, Ані ўзгляне і вачэй не падыме: — He хачу з туркам пагадзіціся, А кажу з туркам ваяваціся.
А вывеў турак слічную панну: I ён на тую панну як сокал глядзіць, Як сокал глядзіць і за ручку дзяржыць: — He кажу з туркам ваяваціся, А кажу з туркам пагадзіціся.
Добры вечар, слічны панічок!..
Добры вечар, слічны панічок! Вясна красна на ўвесь свет! * Хоць і дома — не акажацца, У каморы прыбіраецца.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
5’
Ён сеў сабе за столікам, Піша пісьмы ў тры зямлі, Піша пісьмы, размячае, У тры зямлі раскладае: У першую — па коніка, У другую — па золата, У трэцюю — да паненкі. Па коніка пасла пашлю, Па золата — таварыша, Па паненку сам паеду. На коніку пад’язджаць буду, А золатам шахаваць буду, А з паненкай векаваць буду. Табе, панічок, песня спета, Песня спета проці лета, Лета цёплага і вясёлага.
Дай жа, божа, за рок дачакаці, Гэтага паніча панам назваці. Вясна красна на ўвесь свет!
У цёмным лесе стучыць, гручыць...
У цёмным лесе стучыць, гручыць, Вясна красна на ўвесь свет! * Мы ж думалі, што гром грыміць, Аж моладзец борць дзяўбаіць, Борць дзяўбаіць, пчолак садзіць, Пчолак садзіць, бога просіць, Каб пчолачкі зляталіся, Зляталіся, звіваліся, Дый малойцу асталіся — Дый за працу мядок насіць. Вясна красна на ўвесь свет!
Дзень вялік, дзень вялік...
Дзень вялік, дзень вялік, А лустачка мала: He свая мамка Лустачку давала.
У каго свая мамка, Дык дала краюшку,
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Дык дала краюшку. «Напасі цялушку! Калі не з’ясі — Пастушкам дасі, А калі мала — Дамоў пабяжы». А мне мачыха Дык дала скарынку, Дык дала скарынку. «Напасі скацінку! Калі не з’ясі — Дык дамоў нясі, А калі мала — Дык каб парвала».
Даўно, даўно тое было...
Даўно, даўно тое было — Кругом зямлі мора лягло. А ў моры тым жыў люты цмок. Штодня збіраў з людзей аброк. Давалі цмоку ды аброку — На кожны двор па чалавеку. Аддалі ўжо з кожнага двара, Прыйшла пара і на цара •— Цару, цару, прыбірайся, Ці сам ідзі, ці жонку шлі! Жану сваю пашкадаваў, Дачку-красу к мору паслаў. Сіне мора хвалюецца, Цароўнай цмок любуецца, 3 сіня мора выплывае, 3 пашчы агонь выкідае. Цароўначка спужалася, За бел камень схавалася.
Аж скуль узяўся ды тут Юр’я, Пагнаў у мора свайго каня, Прабіў цмока злотым кап’ём, Рассек цмока вострым мячом. Па цароўне цар слёзы лье, А Юр’я ў двор дачку вязе. Перад Юр’ем укленчыў цар, Пытаецца, што даці ў дар.