• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    — He трэба мне такіх дароў, 3 сваёй дачкой бывай здароў!
    А ў балоце на калодзе...
    А ў балоце на калодзе Мядзведзь боты шыіць. Аю-аю-аю! *
    Мядзвіняты чарцяняты Шолкам падшываюць, А заінька-канавод У скрыпаньку іграіць, А сарокі белабокі Пашлі жыта жаці, А бацян даўганогі Пайшоў падганяці.
    Ён сарокі не дагнаў, Доўгі ногі паламаў. Аю-аю-аю.
    Ты дуброва, ты дуброва...
    Ты дуброва, ты дуброва, Ты зялёная была. Ой-ой! Ты зялёная была. Па табе ж я хадзіла, Заблудзіла была. Ой-ой! Заблудзіла была.
    Я думала, ты дуброва, Што лясок невысок. Ой-ой! Што лясок невысок.
    He даходзіць, не даносіць Да татулькі галасок. Ой-ой! Да татулькі галасок.
    Як пайшоў Мікола...
    Як пайшоў Мікола У чыстае поле, У чыстае поле Жыта аглядаці.
    Радзі, божа, жыта, Радзі, божа, жыта Густа, каласіста, Густа, каласіста,
    Ядром ядраніста.
    А ехалі госці 3 чужое валосці, У бару начавалі, У бару начавалі, Пад сасной агонь клалі. Каб гэта сасёнка Да на нашу старонку,
    * Паўтараецца пасля кожных двух радкоў.
    Да на нашу старонку. А з гэтае сосны Было б тры угоды, Было б тры угоды. У коране сосны Ды густое жыта, Ды густое жыта.
    А мы б з таго жыта Піва наварылі, Піва наварылі.
    У сярэдзіне сосны Ярых пчол лавілі, Ярых пчол лавілі, Мяды выбіралі
    Араты. 3 фатаграфіі I. Сербава 1910 г.
    У сярэдзіне сосны Ды ярыя пчолы, Ды ярыя пчолы. А ў вярхушцы сосны, Ды звонкія гуслі, Ды звонкія гуслі.
    Ды воскі тапілі, Ды воскі тапілі. Мы б жыта выжалі, У гуселькі ігралі, У гуселькі ігралі.
    Юр’я, Юр'я, божа мой...
    Юр’я, Юр’я, Божа мой, *
    Падай ключы, Зямлю адмыкаць,
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Бычка напасаць! На Юр’еву расу Бычка папасу: — Бычок, трацячок,
    Ці повен бачок? — Яшчэ не повен 3 левым не ровен.
    Юры, ўставай рана...
    Юры, ўставай рана, Адмыкай зямлю, Выпускай расу На цёплае лета, На буйнае жыта, На ядраністае, На каласістае!
    Пойдзем, дзявочкі,
    У лугі-лужочкі
    Завіваць вяночкі На годы добрыя, На жыта густое,
    На ячмень каласісты, На авёс расісты, На грэчку чорную, На капусту белую!
    Ой ты, Юр’я, Мікола...
    Ой ты, Юр'я, Мікола, Абыдзі жыта наўкола, Юр’я кажа — абайду, Мікола кажа — пагляджу. Юр’я кажа — караніста, Мікола кажа — каласіста, Юр’я кажа — у копачкі, Мікола кажа — ў торпачкі. Юр’я кажа — з прыкроем, Мікола кажа — з прыпёкам.
    Ой, выйду я на вулічку...
    Ой, выйду я на вулічку, бычкі бушуюць, Юр’я, Юр’я, бычкі бушуюць.
    Бычкі бушуюць, бо вясну чуюць, Юр’я, Юр’я, бо вясну чуюць.
    Загулі рэчкі, ляды паплылі, Юр’я, Юр’я, ляды паплылі.
    Зачарнела зямліца, бо пааралі, Юр’я, Юр я, бо пааралі.
    Задрыжала бяроза, бо папукалася, Юр’я, Юр’я, бо папукалася.
    Завесялела дуброва, птушкі спяваюць. Юр’я, Юр’я, птушкі спяваюць.
    Зазелянела даліна, кветкі зацвілі, Юр'я, Юр’я, кветкі зацвілі.
    Ой, выйду я, выйду кветкі збіраці, Юр’я, Юр’я, кветкі збіраці.
    Кветкі збіраці, вяночкі віці, Юр'я, Юр’я, вяночкі віці.
    Вяночкі віці, Юр’я спяваці, Юр’я, Юр'я, Юр'я, спяваці.
    Падай, Юрыла, ключы і замкі...
    Падай, Юрыла, ключы і замкі Адамкнуці красну вясну, Красну вясну, Цёпла лецейка, Цёпла лецейка,
    Спела жыцейка.
    Павядзём Юр'е да бору...
    Павядзём Юр’е да бору Да пасадзім Юр’е на хвою. Няхай наша Юр’е пасядзіць Да болей свету паглядзіць. Дзе наша Юр’е хадзіла, Там наша жыта ўрадзіла, А дзе наша Юр’е юравала, Там наша жыта красавала.
    Юр’ева маці ўпроч пайшла...
    Юр’ева маці ўпроч пайшла, Залатыя ключы панясла. Юр’ева маці вярніся —• Залатыя ключы найшліся.
    Адамкні зямліцу, Выпусці расіцу На зялёную травіцу, На здраёву вадзіцу.
    Да што там у стайні стучэла...
    Да што там у стайні стучэла? Звінела кола, звінела.
    Малады Янка каня сядлае, Яго татачка пытае:
    — Куды ты, сынку, паедзеш? Ці ў вёску, ці ў мястэчка?
    He едзь, сынку, у мястэчка, Бо там дзевачкі лянівы: Высока ржышчы зжынаюць, А рэдка копы стаўляюць. Да што там у стайні стучэла? Звінела кола, звінела.
    Малады Янка каня сядлае, Яго татачка пытае:
    — Куды, сынку, паедзеш, Ці ў вёску, ці ў мястэчка?
    Да едзь, сынку, у вёску, Там дзевачкі рабочы: Нізка ржышча зжынаюць, Густа копы стаўляюць.
    ЮР я, уставай рана...
    Юр'я, уставай рана, Умыйся бела, Да кладзі боты, Надзявай сукні, Да сядлай каня, Да бяры ключы, Да едзь у поле, Адмыкай зямлю, Выпускай расу На лён, на пшаніцу, На усяку пашніцу.
    Юр’е, добры вечар...
    — Юр'е, добры вечар, Юр'е, падай ключы. — Бацько, каторыя? — Сынку, зямлёвыя, Зямлю адмыкаці, Расу выпушчаці. Раса — ’ля каровак, Трава — ’ля конікаў, Лаза — ’ля козачак, Дзягель — ’ля свіначак, Мурог — ’ля авечак.
    Лятала пава па сенажаці...
    Лятала пава па сенажаці, To ж была пава харашуха, Збірала пава траякае зелле, To ж была пава харашуха, Звіла пава да тры гняздзечкі, To ж была пава харашуха, Знесла пава дай тры яечкі, To ж была пава харашуха, Высядзела пава дай тры сакалочкі, To ж была пава харашуха.
    Першы сакалочак — малады Іванка, To ж была пава харашуха.
    Другі сакалочак — малады Васілька, To ж была пава харашуха.
    Трэці сакалочак — малады Сымонка, To ж была пава харашуха.
    Жаніўся Іванка з маладой Гэлечкай, To ж была пава харашуха.
    Жаніўся Васілька з Янечкай, To ж была пава харашуха. Жаніўся Сымонка з Волечкай, To ж была пава харашуха.
    Пры лужку бела бярозка зашумела...
    Пры лужку бела бярозка зашумела, Пра людскую нядолечку песні пела. А пад вечар яна ціханька стаяла,
    У захад сонца мілага гасцечка ждала. К ёй прыязджаў бел-малойчык начаваці, Яму ж была бярозка, як родная маці. Няма мамкі ў яго роднай, ні куточка, Толькі белая бярозка ля лужочка.
    I з радасцю малойчыка прынімала, Між карэння на лісточку пасцель слала. Рання зорка ўжо на небе патухала, Ужо бярозка малойчыка будзіць стала: — Уставай жа, мой саколік, досыць спаці, Пара коні вараныя з лугу браці.
    Бо твой татка не родненькі раскрычыцца, Твая мамка не родная зажурыцца! Пакланіўся бел-малойчык на зямельку, Падзякаваў бярозачцы за пасцельку: -— Я паспаўся ў бярозачкі на карэнні, Як у роднай матулечкі на калені,— Я выспаўся ў бярозачкі на лісточку, Як у роднай матулечкі ў прыпалочку.
    Вылятала галачка, вылятала...
    Вылятала галачка, вылятала... Выбівала аконца, выбівала, Каб матулька дачушку пабуджала: — Устань, дачушка, бела ўмыйся, Вазьмі грабёначак, учашыся, Ідзі ў камору прыбярыся, А выйдзі на вулачку агляніся. Правадзіла мамка дачку, правадзіла, Праз высокія горы — з капачамі, А праз цёмныя бары — з агнямі, Праз вялікія сёлы — з скрыпкамі. Дзе матуля із дачушкай сядзела, Там вырасла мята-рута, лілея, Дзе матуля із дачушкай стаяла, Там вырасла яблынька чудавая, Дзе матуля із дачушкай рассталася, Слязлівая рэчка разлілася.
    У майго татулькі...
    У майго татулькі Сад над ракою,
    Сад над ракою, Двор на даліне.
    Пусці, татулька, У сад пагуляці, He буду тваіх Вішань шчыпаці, Толькі вышчыпну Вінаградзінку, Занясу матульцы На парадзінку.
    — Парай, матулька, Што мне рабіць: Ці замуж ісці, Ці дома быць?
    Замуж зайшоўшы,— Вяліка гора, Дзеўкай старэці,— Людская размова.
    Ды хадзіў карагод...
    Ды хадзіў карагод Каля нашых варот.
    Ой, люлі, ой, люлі, Каля нашых варот.
    Я чула, бачыла, He паспела сказаць.
    Ой, люлі, ой, люлі, He паспела сказаць.
    Карагодам назваць Ды ў хату пазваць.
    Ой, люлі, ой, люлі, Ды ў хату пазваць. Ды ў хату пазваць I віном частаваць.
    Ой, люлі, ой, люлі, I віном частаваць.
    Завілася пчолка над варатамі...
    Завілася пчолка над варатамі.
    Гэй, люлі, гэй, люлі. *
    Красна сонца заіграла над людзьмі.
    Што ж ты, вясна, наша красна, прынясла? Прынясла цёпла летца дзеля вас, Малым дзеткам па яечку, Старым бабкам па кіёчку, Красным дзеўкам па вяночку, Маладушкам па сярпочку.
    Стары бабкі чапцы шыці, Красны дзеўкі вянкі віці, Маладушкі жыта жаці. Красны дзеўкі на вулачку, Маладушкі за люлечку. Красны дзеўкі гулі ды гулі, Маладушкі люлі ды люлі.
    Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Ды рынула вада з Дуная...
    Ды рынула вада з Дуная, 3 Дуная ціхага, з беражка крутога. Там тры конюхі да коней паілі. Ды рынула вада з Дуная.
    3 Дуная ціхага, з беражка крутога. Там тры дзевачкі да ваду бралі. Да рынула вада з Дуная,
    3 Дуная ціхага, з беражка крутога. Іваначка кажа, я Ганначку люблю, Я Ганначку люблю і за сябе вазьму. Да рынула вада з Дуная,
    3 Дуная ціхага, з беражка крутога. Васілька кажа, я Кулінку люблю, Я Кулінку люблю і за сябе вазьму. Да рынула вада з Дуная,
    3 Дуная ціхага, з беражка крутога. Міхалачка кажа, я Алёну люблю, Я Алёну люблю і за сябе вазьму. Да рынула вада з Дуная,
    3 Дуная ціхага, з беражка крутога.
    Устань рана, перапёлачка...
    — Устань рана, перапёлачка, Устань рана, маладзенькая. — Я ж устала, мае дзевачкі, Я ж устала, мае сястрыцы.
    — Умыйся бела, перапёлачка, Умыйся бела, маладзенькая. — Я ўмылася, мае дзевачкі, Я ўмылася, мае сястрыцы.
    — Учашыся слізка, перапёлачка, Учашыся слізка, маладзенькая. — Я ўчасалася, мае дзевачкі, Я ўчасалася, мае сястрыцы.
    — Надзень сукенку, перапёлачка, Надзень сукенку, маладзенькая. — Я ж надзела, мае дзевачкі, Я ж надзела, мае сястрыцы.
    — Прывяжы каралькі, перапёлачка, Прывяжы каралькі, маладзенькая.
    — Я ж прывязала, мае дзевачкі, Я ж прывязала, мае сястрыцы.
    — Надзень панчошкі, перапёлачка, Надзень панчошкі, маладзенькая. — Я ж надзела, мае дзевачкі, Я ж надзела, мае сястрыцы.
    — Абуй чаравічкі, перапёлачка, Абуй чаравічкі, маладзенькая.
    — Я ж абула, мае дзевачкі, Я ж абула, мае сястрыцы.
    — Прытанцуй нам, перапёлачка, Прытанцуй нам, маладзенькая.
    Пойдзем мы, дзеванькі, на луг гуляці...
    Пойдзем мы, дзеванькі, на луг гуляці, Люлі, люлі, на луг гуляці.
    Мы саўём вяночкі, мы саўём зялёныя, Люлі, люлі, саўём зялёныя.
    Пусцім мы вяночкі на чыстыя воды, Люлі, люлі, на чыстыя воды.
    Вяночкі, плывіце, пра долю кажыце, Люлі, люлі, пра долю кажыце.
    Ці будзем мы жывы да цёплага лета, Люлі, люлі, да цёплага лета.
    Ці спалюбяць нас хлопцы удалы, Люлі, люлі, хлопцы удалы.
    Ці павядуць нас у свае дамы, Люлі, люлі, у свае дамы.
    He радуйся, клён да ясення...
    He радуйся, клён да ясення,
    He к табе ідуць дзеўкі красныя, He табе нясуць яешні смашныя, Гарэлку горкую, скр.ыпку звонкую. Ай, люлі, ай, люлі!
    Ай, люлі, люлі, люлі!
    Ты радуйся, белая бяроза, К табе ідуць дзеўкі красныя, Табе нясуць яешні смашныя, Гарэлку горкую, скрыпку звонкую. Ай, люлі, ай, люлі!