Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Ай, люлі, люлі, люлі!
Дух да Троіца, А святы Ілля Дзеўкам забор! Ай, люлі, ай, люлі! Ай, люлі, люлі, люлі!
Ці ты бывала, тройца, ці бывала...
Ці ты бывала, тройца, ці бывала? Ой, я й, маладая, не ўгадала, Я і, маладая, не ўгадала...
Я і, маладая, на вуліцы не бывала.
Да й на вуліцы я й не бывала, Эх, мяне мая мамачка не пушчала. Мяне мая мамачка не пушчала, Ой, да й у каморку, ой, запірала. Да й у каморку, эх, запірала, А ў каморачцы акенечка.
А ў каморачцы ды акенечка, А там мне, маладой, ой, бядненечка. А там мне, маладой, бядненечка, А на вуліцы дымок, ох, да ідзе.
А на вуліцы дымок ідзе, А там мой міленькі танок вядзе. А там мой міленькі танок вядзе, А ў левай руцэ ён вянок нясе.
На граной нядзелі...
радка.
На граной нядзелі Русалкі сядзелі, Рана, рана!* Правяду русалак Із бору да бору, У зялёну дуброву, Русалкі штоб не ласкаталі, Узіму не лякалі, Улетку не пужалі.
Прасілі русалкі
* Прыпеў паўтараецца пасля кожных двух
У дзевачак сарочак: — Дайце нам сарочак, Хоць яны раўненькі, Абы былі бяленькі.
На граной нядзелі Русалкі сядзелі, Прасілі русалкі У маладзічак намётак: — Маладзічкі-цёткі, Дайце нам намёткі!
радкоў з прыбаўленнем да яго другога
Хоць яны раўненькі, Абы былі бяленькі.
Прывяду русалак У зеляное жыта,
Там русалкі ў жыце Зялёным сядзелі.
А мой каласочак, Як яварочак, А мае жыцінкі, Як праскурачкі: У печкі піражком, На стале калачком.
Пойдзем, дзевачкі, у шчыры бор...
Пойдзем, дзевачкі, у шчыры бор, Да зрубаема высокі клён, Да выкалемо тры дошчачкі, Да зробімо тры бочачкі:
У адной бочачцы салодак мядок,
У другой бочачцы зялёна віно, У трэцяй бочачцы горкае піва. Саладок мядок — то для дзевачак, Зялёнае віно — то для малодачак, А горкае піва — для малойчыкаў.
ЛЕТНІЯ ПЕСНІ
Купальскія і пятроўскія песні
Ішла Купала сялом, сялом...
Ішла Купала сялом, сялом Закрыўшы вочкі пяром, пяром На Йвана Купала.* Закрыўшы вочкі пяром, пяром Вітала хлопцаў чалом, чалом. Вітала хлопцаў чалом, чалом, Свяціла ночкі агнём,агнём. Свяціла ночкі агнём, агнём. Пляла вяночкі шаўком, шаўком. Пляла вяночкі шаўком, шаўком, Слыла Купалка цяплом, дабром, Славу Купалу пяём, пяём.
Сягоння Купала, а заўтра Ян...
Сягоння Купала, а заўтра Ян, Зайграй, сонейка, зайграй нам,
Прыпеў паўтараецца пасля кожных двух радкоў.
Каб у ясным небе звінела, Каб сырая зямліца стагнала Ад дзявоцкага гуляння.
Ад жаноцкага спявання.
Да ўзыйдзі, месячык...
Да ўзыйдзі, месячык, Да ўзыйдзі, ясненькі, Разлажы нам Купалейка Хлопчыкам на ігранейка, Дзевачкам на гулянійка, Дзевачкі нагуляліся, Хлопчыкі наіграліся
3 Купалейкам папрашчаліся...
Прасілася Гарыслаўка ў ойчанькі...
Прасілася Гарыслаўка ў ойчанькі, На Купаленька,
На дзявоцкае пагулянейка:
— Ой, мой ойчанька, родненькі! Пусці ж мяне пагуляць.
Да й дзецюкам Купальнічка заспяваць:
Яны жа з нас смяюцца цэлы год, А мы ж жа ім заспяваем
усю ноч, Заспяваем Купальнічка такога, Каб яны не дачакалі году другога, Калі яны жаніціся не хочуць, Да нас маладзенькіх любіць
не будуць.
Ой, гуляла Гарыслаўка ўсю ноч, Нямаш жа яе ў ойчанькі на абед;
Нізка сонца, нізка пад палудзень, Гарыслаўка з Купальнічка ідзе, А ойчанька яе сустракае, У вароцейках праўданькі пытае: — Донька мая родненькая, скажы мне,
Karo любіш верна ў сяле: Таму пашлю залаты пояс у дары, Што б ён пазнаў Гарыслаўку малады. — He пасылай, мой ойчанька, паяса, Ой, прывядзе мне малайца мая краса!
Ой, пойдзем, сястрыцы...
Ой, пойдзем, сястрыцы, Пад ясну зарніцу. Ноч малая ды Купальная! Набярэм, сястрыцы, Жоўтага пясочку. Іграй, сонца, із зарою! Пасыпем, сястрыцы, У таткі пад аконцам. Ноч малая ды Купальная! Пасеем, сястрыцы, Белага гарошку, Іграй, сонца, із зарою! Гарошку не ўзысці,— Мне ў таткі не быці. Ноч малая ды Купальная!
Ой, рана, рана на Яна...
Ой, рана, рана на Яна Зямля дрыжала з Купала. Дзевачкі рвалі не зналі, Жычкай крапівы нарвалі Да самога круля паслалі. Круль гэтага зелейка не ўвазнаў, Да крулёвае адаслаў.
Крулёвая зелейка пазнала, Яна яго Купалам назвала.
Дарагое зелейка Купала, Той дзявоча гулянне, Да весела дзевачкам жыта жаць, Да цяжанька хлопчыкам Пятра ждаць. Весела дзевачкам, пажаўшы, Да цяжанька хлопчыкам, прыждаўшы.
Ой, рана на Йвана...
Ой, рана на Йвана,* Проці Йвана ночка мала, Ой, рана на Йвана, Ой, рана на Йвана.
Дзе, Купала, начавала?
Ой, рана на Йвана, Ой, рана на Йвана. Начавала ў чыстым полі, Ой, рана на Йвана, Ой, рана на Йвана.
У чыстым полі сярод жыта, Ой, рана на Йвана, Ой, рана на Йвана.
Чым, Купала, вячэрала?
Ой, рана на Йвана, Ой, рана на Йвана. Варэнічкі вячэрала, Ой, рана на Йвана, Ой, рана на Йвана. Чым, Купала, запівала? Ой, рана на Йвана, Ой, рана на Йвана.
Гарэлачкай запівала, Ой, рана на Йвана.
Ой, нету, нету Купаліша...
Ой, нету, нету Купаліша Да як над нашага Яначка; Пяшком на вулку не выходзіць, Ён на коніку выязджаіць, Сабе дзеваньку выглядаіць;
Сам жа ён едзе на коніку, Дзеваньку вязець на возіку, Сам жа ён едзе ў атласе, А дзеваньку вязець у пакрасе, Сам жа ён едзіць, як жар гарыць, Дзеваньку вязець, як цвет цвіцець.
* Словы «Ой. рана на йвана» паўтараюцца два разы.
А як я ў зёлачкі пашла...
А як я ў зёлачкі пашла,* Шэру зязюлечку нашла, Зязюля кукавала, На мяне вешчавала.
На сем год замуж не йці. Я й да хатачкі прышла, Я й парадачак нашла: Татулька піва варыць Да к майму вяселлейку, Матулька хлябы пякець Да к майму вяселлейку, Брацетка каня строіць Да к майму вяселлейку, Сястрыца дары кроіць Да к майму вяселлейку.
Ты, купалінька, рана, рана...
— Ты купалінька, рана, рана, Да дзе ты была, рана, рана. Да што ты рабіла, рана, рана. — Ды ў бары была, рана, рана, Я краскі збірала, рана, рана. — Нашто красачкі, рана, рана. — Я й вянкі віці, рана, рана. — А нашто вяночкі, рана, рана. — Дзевачцы на галоўку, рана, рана.
Купалачка, дзе твая дачка?
— Купалачка, дзе твая дачка?
— А ў гародзе на пагодзе красачкі рвець, Вяночкі ўець.
Звіўшы вяночак, пайшла ў таночак, А ў танок ідучы пахваляецца: — Ніхто ў мяне вяночка не зніме. А дзе ўзяліся буйны ветры, Знялі з галоўкі вяночак, Пакацілі на сіняе мора, Пайшла дзявіца шукаючы, пытаючы,
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
Спатыкаіць трох рыбаловаў: — Ах, рыбаловы, братцы мае, Чы не відзелі вяночка майго? — Ой, дзевіца, не шукай, не пытай: Твой вяночак на сінім моры.
Будзем сеці закідаць, вянка шукаць.
— Вы рыбаловы, братцы мае, Аднаму дам залаты персцень, Другому дам шаўкову хустачку, А за трэцяга я сама пайду.
Што персцень дала — меншы брацец, Што хустку дала — сярэдні брацец, А за старшага сама пайшла.
А хто ж у нас не жанаты ходзіць?..
А хто ж у нас не жанаты ходзіць?
— Сямёнка ў нас не жанаты ходзіць: Ен браў хмялёк у святы дзянёк, Саладзіў солад на пярэклеце, Мыў катлы на сінім моры, Сушыў бочкі на сонейку.
Доля яго няшчасная: Козы, оўцы хмель паелі, Куры, гусі солад паклявалі, Мора катлы патапіла, Сонцам бочкі пашчапіла.
Купала. Янава ночка невялічка, Купала...
Купала. Янава ночка невялічка,
Купала.
Нашы дзевачкі ўсю ноч не спалі, Купала.
Ім зязюленькі ўсё шчабяталі, Купала.
Дзевачкі, з ружы вянкоў не віце,
Купала, Дзевачкі рана замуж не йдзіце,
Купала.
Віце вяночкі ды із чабору, Купала.
Ідзіце замуж ды ўпору, Купала.
Была ў суседа дачушка...
Была ў суседа дачушка, А ў другога — другая. Адна хвалёная, А другая сужоная. Прыехалі баяры Да сужоначку ўзялі, А хвалёначкі не бралі. Стала хвалёнка плакаці, На свае белы дары гледзючы: — Mae белыя дарочкі,
Каго я буду дарыць вамі? Ці белы бярозы укрываць? Ці чорны гасцінец усцілаць? Белы беразняк укрыўшы,— Расой прыпадуць, А чорны гасцінец услаўшы,— Баяры коньмі саб’юць Сужанку вязучы, А хвалёнку клянучы...
Купалялё, на сенажаці...
Купалялё, на сенажаці мядуначка, купалялё.
Купалялё, там кукавала зязюлячка, купалялё.
Купалялё, там кукавала, праўду казала, купалялё.
Купалялё, не будзіць свёкарка родны татулька, купалялё.
Купалялё, не будзіць свякроўка родная мамка, купалялё.
Купалялё, не будзіць залвіца родная сястрыца, купалялё.
Купалялё, не будзіць дзевярка Родны брацятка, купалялё.
Малая ночка Купалночка...
Малая ночка Купалночка, Нашы малойцы не выспаліся, За валамі ідуць хліпаючы, Хвастамі вочы праціраючы. — Быцю, быцю, пазыч хваста, Патры вочы пасля ночы.
Вяліка ночка Купалночка, Нашыя дзеванькі выспаліся, За валамі ідуць спяваючы, Шолкам хустанькі выпіываючы.
Да зялёны кусток распускаецца...
Да зялёны кусток распускаецца, Багатыр дачкой набіваецца: — Ды бяры дачку-багатырачку, Дам пасагу — шэру сярмягу, Калі яшчэ мала, дык лапцёў пару, Калі яшчэ мала, дык абор пару, Калі яшчэ мала, дык ануч пару. — He бяры, сынку, ды што ў золаце! — He бяры, сынку, ды што ў серабры! А бяры, сынку, што ў бяленькім!
А што ў золаце, то не паненачка, то гультаечка, А што ў серабры, то цыганачка, то абманачка, А што ў беленькім, то работніца.
Купала на Йвана...
Купала на Йвана, На Купала сонца гуляла. Купала на Йвана, Над Бабрынаю калясо.м стала. Купала на Йвана, Ой, у Бабрыне хлопцы белы, Купала на Йвана.
Хлопцы белы, дзяўчатам мілы, Купала на Йвана.
На Купала сонца гуляла, Купала на Йвана.
Над Куняўкаю калясом стала, Купала на Йвана.
У Куняўцы дзеўкі красны, Купала на Йвана.
Дзеўкі красны, хлопцам страшны, Купала на йвана.
Каліна, а па ельнічку...
Каліна, а па ельнічку, па бярэзнічку, каліна,
Каліна, канюшкі свішчуць, конікаў ішчуць, каліна.
Каліна, а згубіліся тры конікі, каліна. Каліна, адзін конік сівы-буланы, каліна, Каліна, другі конік — звёздачка ў ілбе, каліна,
Каліна, трэці конік —залатагрыўка, каліна.
Каліна, сівы-буланы — Юрачкаў, каліна, Каліна, звёздачка ў ілбе — Іванкаў, каліна,
Каліна, залатагрыўка — Сцяпанаў, каліна. Каліна, сівы-буланы — да Галечкі, каліна, Каліна, звёздачка ў ілбе — да Манечкі, каліна,
Каліна, залатагрыўка — да Валечкі, каліна.
Ой, каліна, а хто ж у нас...
Ой, каліна, а хто ж у нас да дзевачак лас, каліна?
Ой, каліна, а Мішачка ў нас да дзевачак лас, каліна.
Ой, каліна, узяў лясачку папіраціся, каліна,
Ой, каліна, пайшоў Манечкі давядаціся, каліна.
Ой, каліна, лясачка яго паламалася, каліна,
Ой, каліна, Манечка яго адчуралася, каліна.
Каліна, чыя рута за вадою...
Каліна, чыя рута за вадою, каліна.