Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Усё спала, усё спала. Кросна ткала —
Драмала, драмала. Вось мая дачушка Разумна, разумна,—Зімку прала,— He спала, не спала, Кросна ткала,— Ляшчала, ляшчала.
Рынулі рэкі...
Рынулі рэкі, рынулі Аж да Ганначкі пад сені. Там збіраліся малойцы, Складалі грошы на танцы. Адзін маладзец найбольш клаў, Сабе дзяўчыну намаўляў:
— Ідзі, дзеванька, за мяне, Будзеш маёю жаною, Будзеш маёю жаною, Маёй маценькі слугою, Будзеш маценькі служачка, Мне, маладому, жоначка.
Хадзіла паванька...
Хадзіла паванька Па высокай гарэ, * Губляла пер’ечка Па шаўковай траве. Хадзіла Алеська Пер’ечка збіраці,
Падушкі пуховы, Хто на іх спаць будзе?
Пан із паненкаю, Месяц із зоркаю, Месяц із зоркаю,
Пер’ечка збірала, У падушачкі клала.
Йванька з Алеськаю.
Стаптана трава зеляная...
Стаптана трава зеляная, Хто ж тую траву стаптаў? Стаптаў траву дзяціначка, Стаптаў траву маладзенькі. Й ён да дзевачкі хадзіў, Перапёлачак лавіў, He ўлавіў карасьцелькі, А ўлавіў дзяўчоначку Да й за правую ручачку. За залаты персцянёчак, За шаўковы паясочак.
* Кожны другі радок паўтараецца два разы.
А ляцела сойка цераз чыста поле...
А ляцела сойка цераз чыста поле, Вясна красна, дзень цёплы! * Ды яна схапіла Іванаву жонку. А бяжыць жа хлопчык, шапку зняўшы. Шапку зняўшы, галаву задраўшы.
—■ Сойка, сойка, аддай маю жонку. Мая жонка тонкая пралля.
Тонкая пралля, звонкая ткалля. Тонка прала, беленька бяліла, Кашулечкі шыла і мяне любіла.
Зязуля куе, лецячка чуе...
Зязуля куе, лецячка чуе — Ой, рана-рана, лецячка чуе. Марыся плача, замуж не хоча — Ой, рана-рана, замуж не хоча. Яе матанька цешыць, не ўцешыць — Ой, рана-рана, цешыць не ўцешыць. He плач, дзіцятка, маё радненька — Ой, рана-рана, маё радненька.
He аддам я цябе, далёка ад сябе — Ой, рана-рана, далёка ад сябе.
Аддам блізенька, праз поле вузенька — Ой, рана-рана, праз поле вузенька.
Будзеш хадзіці, што дзянёк да мяне — Ой, рана-рана, што дзянёк да мяне. Будзеш часаці русу косу ў мяне — Ой, рана-рана, русу косу ў мяне.
Зайдзі, зайдзі, зоранька вячзрняя...
Зайдзі, зайдзі, зоранька вячэрняя... Выйдзі, выйдзі, дзевачка бяздольная! Ой, знаці, знаці, што ў каго свая маці,— To штодзень ідуць на вуланьку гуляці! Ой, знаці, знаці, што ў каго чужая маці,— He пушчае на вуланьку гуляці.
* Паўтараецца пасля кожнага радка.
Да зязюля куе...
Да зязюля куе, Што дзяцей не мае. Салавей шчабеча. Дружыну збірае. «Ці ты, салавейка, Ці ты любіш лозу, Ці ты любіш лозу Ці белу бярозу?» — Я не люблю лозу Hi белу бярозу: Як сяду высока, To чутно далёка, Як сяду нізенька, To чутно блізенька.
Была ў маткі...
Была ў маткі, Была ў маткі адна дачка. Адсюль, адтуль, Адсюль, адтуль сваты слалі. Матка дачкі, Матка дачкі не давала.
Сабе служку, Сабе служку гадавала. Прыйшла й вясна, Прыйшла й вясна — дачку ўзяла. Г арэлачкі, Гарэлачкі не насіла.
Дачкі ў маткі, Дачкі ў маткі не прасіла. «Дзіця ж маё маладое, Дзе мне дары, Дзе мне дары падзяваці? Ці мне дубы, Ці мне дубы абвязаці? Што й дубочак, Што й дубочак — то й сваточак. Што й бярозка, Што й бярозка — то й сватачка. Што грушачка, Што грушачка — то й дружачка».
Зязюлечка баравая...
— Зязюлечка баравая, Дзе ж ты ночку начавала? Зязюлечка баравая, Дзе ж ты ночку начавала? — Адну ночку — на дубочку, А другую — на бярозе, А другую — на бярозе. А там ішлі скамарохі, А там ішлі скамарохі. Адрэзалі па пруточку, Адрэзалі па пруточку, Дый зрабілі павучочка, Дый зрабілі павучочка. Павучочак, не гудзі ж ты, Павучочак, не гудзі ж ты. Шэрай зязюлькі не будзі ж ты, Шэрай зязюлькі не будзі ж ты.
Сярод Дуная дзевачка сядзіць...
Сярод Дуная дзевачка сядзіць, Дзевачка сядзіць, красачкі рве, Красачкі рве, вяночкі ўе.
Адзін савіла — на бярозу ўшчапіла, Другі савіла — на галовачку, Трэці савіла -— у Дунай пусціла. А там жа ехаў удалы маладзец, Удалы маладзец жаніцца. Прывязаў каня к белай бярозе, К белай бярозе, к бітай дарозе. «Удалы маладзец, падай мне вянец». Удалы маладзец палез па вянец. Ступіў жа раз — па пояс увяз, А другі ступіў — і сам паплыў. «Бяжы ж ты, кося, бітай дарогай, К таму сялу, к татульку майму. Выйдзе з хаты родная маці, Цябе рассядлае і спытае: «Скажы, канёк, дзе мой сынок?» He кажы, кося, што я ўтапіўся, А кажы, кося, што я жаніўся:
Mae дружкі — круты беражкі, Мая сваціца — рыба-плаціца. Мая жонка — глыбока вада — Маёй матульцы да веку бяда».
Бяжыць рэчка ад мельнічка — ой, рана!..
Бяжыць рэчка ад мельнічка — ой, рана! * А другая ад Дуная, ой, рана!
На той рэчцы човен плыве, ой, рана! Бел-маладзец красны Стасенька, ой, рана! Стружа стрэлкі з калінанькі, ой, рана! Што прасцейшы, ў човен кладзе, ой, рана! Што крывейшы, на Дунай мяце, ой, рана! Плыньце, стрэлкі, да мае дзеўкі, ой, рана! Мая дзеўка крывічанка, ой, рана! Мая дзеўка Касюленка, ой, рана!
Няхай прадзе на падаркі, ой, рана! Няхай прадзе ценюсенька, ой, рана! Няхай беліць белюсенька, ой, рана!
Ой, там па моры па сіняму...
Ой, там па моры па сіняму Ніцыя лозы хіляліся, хіляліся, Ой, там два браткі змаўляліся, Ой, адзін братка каня сядлае, А другі братка навучае: He бяры, братка, багатую, Да вазьмі, братка, убогую, Ой, багатая пышна ходзіць. А ўбогая дзела робіць.
Пачула тое багатая, Узяла баршэнне ў ахапак. Падаркі ж мае таненькія, Рушнічкі ж мае бяленькія, Ці мне вамі горы высцілаці, Ці мне дуброве дараваці, He хочуць людзі мяне браці.
Кожны радок паўтараецца два разы.
На первы дзень, на вялікдзень...
На первы дзень, на вялікдзень, Зялён явар, зялёны. * Валачобнікі сабіраліся. Сабіраліся, рахаваліся: «А куды пойдзем, а куды зайдзем?» — Пойдзем, пойдзем ўсё дарогаю, Усё дарогаю, усё шырокаю.
Зайдзем, зайдзем к пану Івану.
«А ці дома, дома пане Іване?» — Хоць жа ён дома — не акажыцца: У новай каморы прыбіраецца, Адзяе майтачкі гарнатовыя, Адзяе боцікі ўсё казловыя, Адзяе шубачку сабалёвую, Адзяе шапачку ўсё бабровую, Выводзіць каня вараненькага, А кладзе сядло залаценькае. Садзіцца, едзе ў роўнае поле, У роўнае поле ды к свайму жыту. А яго жыта ядраністае, Ядраністае, каласістае.
К адной мяжы нахілілася, Свайму гаспадару пакланілася. Песенька спета напроці лета, А будзь жа весел, як вясна красна, А будзь жа ціхі, як ціха лета, А будзь жа багаты, як багата восень. А ты, гаспадынька, усё дагадайся: Скавародку — ў печ, па яечкі — ў клець, Кусок сала пакрышыці, А калбаскаю абгарадзіці, Кварту гарэлкі і сыр на талеркі, Зялён явар, зялёны.
Вялічка ідзець — нечага надзець...
Вялічка ідзець — нечага надзець, Зелена траўка-мураўка.** Hi сарочкі, ні спаднічачкі.
Ляціць сініца — будзіць спадніца,
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
** Прыпеў паўтараецца насля кожнага радка.
Ляціць журоўка — будзіць шнуроўка, Ляціць журавок — будзіць паясок, Сядзіць буравік, ш’ець чаравік.
Добры вечар, пане гаспадару...
Добры вечар, пане гаспадару! Вясна красна на ўвесь свет.* Прыйшлі мы да пана як да багача, Хочам пана да й павітаць, Яго панскае здароўе спытаць: Ці здароў пан, ці вясёл пан? Ці здарова панская жонка? Ці здаровы панскія дзеткі? Панская жонка будзе падвышона, Панскія дзеткі — як у садзе кветкі. -А панскі двор, як у вянку.
На панскім ганку крэслы стаяць, На тых крэслах сам бог сядзіць. «Увайдзі, божа, у панскія пакоі». — Я не пайду ў панскія пакоі, Але пайду ў роўнае поле, У роўнае поле па мяжах хадзіці, Па мяжах хадзіці — жыта радзіці. А ўсіх жыта харашусенька — Нашага пана ўсё найлепшае, Найлепшае, ядрынейшае.
Яно сцяблом сцяблыністае, А коранем караністае I коласам каласістае, Яно пад гару пахіліўшыся. Як пан араў — валы бушавалі, Як пан баранаваў — конікі іржалі. Жнуць яго жнейкі маладзенькія, Іх сярпочкі залаценькія.
Яны самі, як ластаўкі, Іх галоўкі, як макаўкі. Як яны жалі — сярпы зажалі, Як яны селі — сярпы зазвінелі, Як яны сталі — сярпы заззялі. Часты, густы зоры на небе — Часцей, гусцей снапы ў полі.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Як на небе высок месяц — Так за імі вышэй копы. Як пан звозіў ды сваё жытцо У цёмныя гумны да з светлага поля, Яно ў тарпе прылежыста, А на таку прымалоціста, А ў арудзі прысыпіста, А ў млыне прымеліста, А ў дзяжы падыходзіста, А ў печы румяніста.
А на стале, як сыр белы.
Сыр бяленькі — для коласа, Кварту гарэлкі — для голаса. Мы свае боты патапталі, Пакуль пана апыталі.
Ішлі, прайшлі валачобныя...
Ішлі, прайшлі валачобныя, Зялён явар, зялёны. * Іграючы, спяваючы, Багатага двара шукаючы. Па чым пазнаць ды багаты двор, Багаты двор — жалезны тын? А вароцікі ды часовыя, Падваротнічка — рыб’я костачка. А лясь, пабразь у вакеначка: Ці не пачуе нас пан гаспадар? Ці не возьме залатыя ключы? Ці не адамкне залатыя замкі? Ці не пусце гасцей на двор? На двор іду, лістамі сцялю, Пад акном іду — чалом даю, Чалом даю, пане гаспадар, Ці спіш, ці ляжыш, ці не акажашся? Ці да цэркаўкі сабіраешся?
А калі спіш, бог з табою, А калі не спіш, гавары са мною. Адчыні вакно высокае, Паглядзі ў гумно далёкае, Што ў тваім гумне за праява стала. За праява стала, праявілася:
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Там цэркаўка станавілася. У той цэркаўцы прыстол стаіць, Каля прыстола залатое крэсла. На тым крэсле сам бог сядзіць, Пяро дзяржыць, святкі піша, Катораму напярод пайсці. Святое раждзество напярод пайшло, Новы гадок — за ім у слядок. Святы крашчэннік ваду пасвянцае, Святыя грамніцы свечы сучаць, Святая масленіца бліны пячэ, Святое благавеіпчанне заворвае, Чысты чацвер ячмень сее.
Святое вялічка — з красным яечкам, 3 красным яечкам, з цёплым лецечкам. На первы дзень пірагі маеш, А на сярэднім дні пагуляеш. Святы Юрый — божы пасол, Божы пасол за мора пайшоў. Адтуль ідучы, узяў ключы, Узяў ключы залатыя, Адмыкнуў зямлю сырэнькую, Пусціў расу цяпленькую.
Пусціў расу на ўсю вясну, На ўсю вясну, на ўсё лецечка, На ўсё лецечка, на ўсё цёплае. Святы Мікола па межах ходзя, Па межах ходзя і ўсё родзя, I траву расціць, і скоць пасціць. Святое ўшэсце жыта раўнуе, Святая тройца — жыта красуе, Святая дзевятка — у жыце пятка, Святы Пятро — у жыце ядро. Святая Ілья жыта зажынае — 3 белым сырам, з малым сынам. Ільёва жана — добрая жняя: Што раз разне — то і сноп нажне. Сноп ад снапа — паўтара ступня, Капа ад капы — толькі дзве ступні. Дай жа божа, каб было спорна: На таку ўмалотам, а ў млыну намолам, А ў дзяжы падходам, а ў печы ростам, А на стале сыццю — к добраму жыццю! Гаспадарочак, мой паночак,