• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Вазьмі сітца, насып жытца, Дзяржы роўна, насып поўна. He будзем клясці, што цяжка нясці, А будзем хваліць, што ўмееш дарыць: Запявальнічку — капу яечак, Памагальнічку — дзесятачак, А механошу — жыта калошу.
    А музыкі — горкая доля;
    А што даюць — бяры і тое: Кварту гарэлкі, сыр на талерцы. А мы госцейкі нехажалыя, Нехажалыя, небывалыя.
    Мы не часта дакучаем;
    А ў гадочку па разочку.
    Дзякуй табе, пане, за добрыя дары. Каб дажыць да лета ды лепей за гэта, Каб вы добра жылі і лепей нас дарылі. Зялён явар, зялёны.
    Ідуць, гудуць валачоўнічкі...
    Ідуць, гудуць валачоўнічкі... Віном, віном зялёным! * Спяваючы, гукаючы, Слаўнага сяла пытаючы, Вялікага двара Гаўрылава. Чы ў дому-дому, пане гаспадару? Хоць і ў даму -— не акажацца, Сядзіць на куце — абуваецца. Надзяе боты казловыя, Кладзе шапку бабровую.
    Надзяе шубу мядзведжую, Сядлае каня ворана, Едзе ў поле жыта глядзець. Спатыкае яго Юр’я з Міколай: — He едзь, пане гаспадару, Тваё жыта даўно агледжана, Пры дарозе ўдалося, За гарою ў трубы павілося. А ў даліне жнейкі жалі, Жнейкі жалі маладзенькі, Іх сярпочкі залаценькі.
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Чысты, густы зоры на небе,— Часцей-гусцей на зямлі копы. Шырок, вялік месяц на небе, Шырай таго гумно яго.
    Дай жа божа, пану гаспадару, Жыці-быці, жыта вазіці, Жыта вазіці, у тарпу злажыці, У торпах укладна, На таку ўмалотна, В арудзе прысыпна;
    В арудзе прысыпна,
    У печы прысушна, У печы прысушна, У млыне прымолна;
    У млыне прымолна, У дзяжы падыходна, У печы румяна, У печы румяна, На стале сытна, На стале сытна, У сям’і спірна!
    Песня спета Проці лета. He кажы барыць, А кажы дарыць: Сыр на талерку, Будзем піць гарэлку! Чарка гарэлкі дзеля голасу. Пірог пшонны на закуску, Чарка гарэлкі дзеля голасу, Пірог пшонны дзеля коласу. Обад вісіць — калясо будзе! Песня спета проці лета, Проці лета, проці цёплага.
    Ідзём, пайдзём у слаўны дом...
    Ідзём, пайдзём у слаўны дом, Хрыстос сын божы, Хрыстос ўваскрос! * Спяем песню сяму-таму, Пану гаспадару, слаўну мужу, із жаною маладою. Пане гаспадару, устань рана, мыйся бела,
    * Паўтараецца пасля кожнага радка.
    Сядзь пад вакном на ўсход сонца, Глянь на двор, што дзеецца, лялеецца. Ды на двары шацёр стаіць навюсенькі, А ў тым шатры прыстол стаіць, Ля прыстолу крэсла стаіць, А ў тым крэсле сам бог сядзіць, Каля бога ўсе святыя шахуюцца, рахуюцца — Катораму святцу ўпярод ступіць? Ясен Красен упярод пайшоў, Пасля таго святы Казімір Дровы сякець і ў клад кладзець, Святое Благавешчанне — жытцо рушыць, Хоць пад сняжком — з божым душком, Святая Вербніца — вярбу ломюць, У касцёл нясуць, пасвянцаюць;
    Чысты чацверг — ачышчаець, Святы Вялікдзень — разгаўляюцца 3 чырвоным яйкам, з белым сырам, з малым сынам Святая Праводня — дай жа божа, мае дзеткі, Гэта святца праваджаці і другога дачакаці! Святая Радаўніца — садоўніца, Сады садзюць, паліваюць Святы Юры — ключнік божы, Асядлаў каня варанога, а сядзельца залатое, Узяў ключы залатыя, паехаў ў поле, Адамкнуў зямлю, пусціў расу мядовую, Расу мядовую, а травіцу шаўковую.
    Святы Мікола — з сяўбой у поле, Святы Барыс — збожжа павыш, Святы Шоснік — колас точыць, выплываць хочыць Святая тройца — у лес ідуць, Май ламаюць, май устаўляюць, Святы дзевятнік — па межах ходзіць, Зёлкі ірвець, вянкі віець, Святы дзесятнік — у жыце пятка, Святы Іван —і вам, і нам, Святы Пятро — у жыце ядро, Святы Ілля — стара жняя, Што раз махнець, снапок нажнець, Што снапочак, то бабачка, што бабачка, то копачка Свята Прачыста — у полі ўрачыста, Святы Змітры — за ўсіх хітры, Піва варыць, жану поіць, Сыноў жэніць, дачок выдаець, пасаг даець:
    А сыночку па канёчку, а дачушцы — па кароўцы; Святы Пакроў — з поля дамоў, Зямлю лёдам пакрываець,
    Пчолку — мёдам, дзеўку — вянком, бабу — чапцом. Пане гаспадару, масці кладку, заві ў хатку! Гэты госці не часта ходзюць.
    Мала просюць — раз у гадок;
    Пачынальніку — чырвоны злоты ды на боты, А маім братом — хоць па дзесятку.
    Хрыстос, сыне божы, Хрыстос ўваскрос!
    Дзень добры табе, пане гаспадару!..
    Дзень добры табе, пане гаспадару! Хрыстос васкрос сын божы! * Да чэраз поле, шырокае поле, Да чэраз межы залаценькія Ішлі, цяклі валачэбнікі, Да пыталіся слаўнага пана, Слаўнага пана, пана гаспадара. А чым жа ён уславіўся?
    I дабром сваім, і дваром сваім. Памятаюць двары ўсё павім пяром, Усё павім пяром, залатым крылом. Стаўляе сталы ўсё цясовыя. Засцілае сталы ўсё кітайкаю, Усё кітайкаю, усё зялёнаю, Стаўляе кубкі ўсё сярэбраныя, Налівае кубкі зялёным віном, Зялёным віном, чорным півам, Чорным півам, да салодкім мёдам. Зялёнае віно пану гаспадару, Чорнае піва для жаны яго, Салодак мядок для яго дзяток. Дай табе божа, пане гаспадару, Да піва варыці, да сына жаніці, Гарэлачку гнаці, дочкі аддаваці. Дай табе божа, пане гаспадару, I ў каморы, і ў аборы, А гдзе гара, там жыта капа, А гдзе толькі лог, там сена стог. Пане гаспадару! He кажы так ісці,
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    He кажы так ісці, кажы надарыці;
    Да дары нашы не вялікія; Валачобнічкі не дакучнічкі; Да ў год ходзюць, да бога просюць. Начынальніку па дзесятнічку, Старшаму спяўцу да капу яец. А механошу да пірог к носу.
    Ішлі-бралі валачобнікі...
    Ішлі-бралі валачобнікі, Хрыстос васкрос, сын божы! * А шаталіся, а бадзяліся, К чыйму двару прытапталіся? А к таму двару к Купрэяву. — А ці дома, дома сам пан гаспадар? А хоць ён і дома, ды не кажацца, Ен не кажацца, прыбіраецца. Надзеваіць сукну атласоваю, Надзеваіць боты казловыя, Надзеваіць шапку сабалёвую, Надзеваіць пояс, як жар гарыць. А й садзіцца ён за цясовы стол, За цясовенькі, да за новенькі.
    Да й стаяць жа за ім [тры хлопчыкі], Тры хлопчыкі, тры малойчыкі, Дзержаць жа яны па кубачку, Па кубачку, па серабранаму.
    У первым кубку зеляна віно, У другім кубку салодкі мядок, У трэцім кубку пшоннае піва. А й каму ж піць тое зеляна віно? — Пану гаспадару, пану ласкаваму! Салодкі мёд — то яго жане, Пшоннае піва — то дзяцём яго! He кажыце ж таміць, прыкажыце дарыць! Нашы дары не вялікія: Пачынальніку чырвон залатэй, Прыпявальнічкам па дзесятку яец. Скамарохава горкая доля: Чарка гарэлкі, сыр на тарэлкі.
    Чарка гарэлкі ля смеласці,
    	Сыр на тарэлкі ля крэпасці! Паўтараецца пасля кожнага радка.
    У нядзельку ранюсенька...
    У нядзельку ранюсенька Да віно ж, віно зялёнае.* Узышло сонца яснюсенька, Асвяціла лясы-бары, Лясы-бары, роўнае поле, Роўнае поле, жыта ядраное, У коласе, як у золаце, У корані, як у чыстым срэбры. Пане гаспадару, выпраў жану, Выпраў жану жыта жаці, Із сярпочкам залаценькім, Із сыночкам маладзенькім. Разок чыкне — снапок нажне, Ступень пражне, капу нажне. Пане гаспадару, твае копы, Твае копы незлічоныя.
    Добры вечар, пане гаспадару...
    Добры вечар, пане гаспадару, А ці ў дому пане гаспадару? Хоць і ў дому, не акажацца, У каморы адзяваецца.
    Кладзе порткі сігналёвы, Абувае боты шаўровыя, Кладзе шубу мядзвежую, Вядзе каня варанога, Кладзе сядло залатое, Едзе ў поле жыта аглядаць. Спатыкае Юр’я ў варотах: — Куды едзеш, пане гаспадару? — Еду ў поле жыта аглядаці. — Хоць едзь, хоць не едзь, Хоць вярніся, Тваё жыта аб’язджона, Аб’язджона, агляджона, Тваё жыта пара жаці, Там жнуць жнейкі маладыя, У іх сярпочкі залатыя.
    Серп заложа, сноп паложа,
    Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Шаг падбавя, копы ставя, Копы ліча, гаспадара кліча. Дай жа божа, пане гаспадару, На полі капамі, У лугах тарпамі, На таку ўмалотам У кішэні злотам.
    А з-пад лесу, лесу цёмнага...
    А з-пад лесу, лесу цёмнага Выхадзіла хмара чорная. Ніхто тыя хмары не ўгадае. Абабраўся чэсны мужа: Я ж гэту хмару і ўгадаю, Я ўгадаю, я спазнаю. Гэта хмара пчаліная маці! На чый жа двор яна паверне? Павярнула яна к чэснаму мужу, К чэснаму мужу, пану Івану. Садзіцеся, пчолкі, ўсе на дубіку,— To на дубіку не памесціліся! Садзіцеся, пчолкі, ўсе на вуллейку, На вуллейку, па сасоннічку! Па дубіку мяды густыя, Па сасоннічку васкі чыстыя. Мяды варыць — то сыноў жаніць. Васкі варыць — свечы сукаць...
    Добры вечар таму...
    Добры вечар таму, Хто ў гэтым даму! Ці спіш, ці ляжыш,— Гавары з намі, 3 намі гавары, 3 добрымі людзьмі! Ой, выдзі на двор, Зірні ў шчыры бор, Што ў шчырым бару Шуміць да гудзіць, Раёчак ляціць, Ройна матка йдзець,
    Раёчкі вядзець. Ой, вядзе, вядзе Дай навучае: — Садзіцесь, райкі У старыя ўлькі, А я старэнька У новенькім сяду! Із вас, маладых, Салодкі мяды, I з мяне, старой, Жоўтыя васкі. Салодкі мяды —
    Сыту саладзіці,	Сына жаніці,
    Жоўтыя васкі —	А свечку сукаць —
    Свечкі сукаці,	Дачку аддаваць.
    Сыту сыціці —
    Дай на вялікдзень, дай на першы дзень...
    Дай на вялікдзень, дай на першы дзень Дай віно ж віно зеляно!
    Да ўсе святкі да гуляць пашлі, Да ўсе святкі да гуляць пашлі. Дай віно ж віно зеляно!
    Адно адзін Юры да гуляць не йшоў, Адно адзін Юры да гуляць не йшоў. Да віно ж віно зеляно!
    Дай на яго матка зажурылася, Дай на яго матка зажурылася. Да віно ж віно зеляно!
    He журыся, матка, не сварыся, родна, He журыся, матка, не сварыся, родна. Да віно ж віно зеляно.
    Я па мяжы хадзіў да жыцечка радзіў, Я па мяжы хадзіў да жыцечка радзіў. Да віно ж віно зеляно!
    Чыё, сынку, жыта дай найлепшае, Чыё, сынку, жыта дай найлепшае? Да віно ж віно зеляно!
    Пана Лукаяна дай найлепшае жыта, Пана Лукаяна дай найлепшае жыта. Да віно ж віно зеляно!
    Найлепша дзяўчына жыта зажынала, Жыта зажынала, ў тры радочкі клала. Да віно ж віно зеляно!
    Першы радочак дзеля засявання, Першы радочак дзеля засявання. Да віно ж віно зеляно!
    А другі радочак дзеля спажывання, А другі радочак дзеля спажывання. Да віно ж віно зеляно!
    А трэці радочак гарэліцу гнаці, Гарэліцу гнаці і сына жаніці. Да віно ж віно зеляно!
    Дай жа, божа, пане гаспадару, Каб ваша дачка ўзрасла, ўскрасла I да зялёных свят замуж пайшла.
    Добры вечар да паненачка...
    Добры вечар да паненачка.
    Хрыстос васкрэс на ўвесь свет! * Да ці дома, дома пане гаспадару. Хоць ён дома, не адзываецца, У чырвоныя боты абуваецца.
    Пан па каморы да пахажае, Ён свае сыночкі да разбуджае: — Уставайце, сынкі маладыя, Да бярыце павады шаўковыя, Залычайце валы, валы палавыя, Запрагайце ў ярмы, у ярмы залатыя. Да арыце зямлю на вяліку сям’ю.
    Чый то домік на прыгорачку...
    Чый то домік на прыгорачку, Да віно ж віно зялёнае, Залаты тыночак, зыбкія варотцы. Каля тыну пчолкі гудзяць, Каля застрэшку галубкі шумяць, А ў каморы краўцы сядзяць, Краўцы сядзяць, шубу шыюць, Шубу й шыюць самой пані, Самой пані, пані гаспадыні. Сукна многа — шуба доўга.