Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Да мостам, мостам да вярбованькім...
Да мостам, мостам да вярбованькім, Шчодры вечар, добры вечар! ** Ішла тудэма слічна паненка, Несла мёд-віно ў туравым розе.
За ёю, за ёю панскі сыночак:
— Пажджы, пажджы, слічна паненка,
Дай мне мёд-віна пакаштаваці, Віна пакаштаваці і цябе паймаці. — He тваё дзела, панскі сыночак, Віно каштаваці і мяне паймаці. Ты ж не бачыў сошкі-баронкі, Хай табе за гэта — варона жонка. Да мостам, мостам да вярбованькім Ішла тудэма слічна паненка, Несла мёд-віно ў туравым розе. За ёю, за ёю пахарскі сыночак: — Пажджы, пажджы, слічна паненка, Дай мне мёд-віна пакаштаваці, Віна каштаваці, цябе паймаці.
— To ж тваё дзела, пахарскі сыночак, Віно каштаваці і мяне паймаці, Ты і з коніка да не ссядаеш, Буйна жыта да вырашчаеш.
Ездзіў хлопец за рэчаньку...
Ездзіў хлопец за рэчаньку, Эй, каляда,*
Найшоў хлапчына падаляначак. Падаляначкі — тры паненачкі: Адна паненка ўся ў золаце, Другая паненка ўся ў серабры, А трэцяя ўся ў ядвабе.
Вам, дзяўчаткі, песня спета, Песня спета да супроць лета, Каб вялікі раслі ды замуж пайшлі, Бацьку, матку да вяселлем страслі.
Ой, калядачкі, вярніцеся...
Ой, калядачкі, вярніцеся, На нас, на дзевак, азірніцеся. Мы ж вас, калядкі, Дажыдаць будзем, Мы ж вас, калядкі, Шанаваць будзем.
Каб вас, калядак,
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
4 Зак 3328
Нядзель дзесятак, А што ранейка — To сняданнейка, Што вячэранька — Пагуляннейка.
Го-го-го, каза...
Го-го-го, каза! Го-го, шэрая! Дзе рогі дзела? — На соль праела; Соль дарагая, Мера скупая.
— He дыбай, каза, Крывыя ногі, He станавіся Цераз дарогі: Будзе ехаць пан — Казу разаб’е!
На табе ляску У залёты йці — Папіраціся.
— Чорт цябе бяры Із залётамі:
Есць у мяне конь За варотамі, У даліне каза 3 казлянятамі, За гарою воўк 3 ваўчанятамі. Як прыбег ваўчок, За козку ды ўцёк, А ваўчанята За казлянята: — Дзе каза рогам, Там жыта стогам. Дзе не бывае, Там вылягае, Дзе каза ступіць, Там яно кусціць.
Паварачывайся, казёл...
Паварачывайся, казёл, На капыцікі, На срэбраныя, На ўсе крутыя.
Дзе казёл ходзіць, Там жыта родзіць, Дзе прабягае, Там вылягае.
Дзе казёл рогам, Там жыта стогам, Дзе казёл хвастом, Там жыта кустом, Дзе казёл нагою, Там жыта капою. Да пашоў казёл
Па усіх старонах, Да знашоў казёл Караля ў зямлі 3 караліхаю, 3 гаспадынькаю. Да ты, гаспадынька, He будзь такая, Як тая была барабаніха, Барабаніла нашага казла, Нашага казла не ўдарыла. Толькі смех учыніла. Скамароху — Бочку гароху, А скамарыцы — Бочку пшаніцы.
За гэту свечачку Пайдзі ў клетачку, Да зірні ў бачок. Дзе стаіць мачок,
На новае
На новае лета Радзі, божа, жыта.
Шчодры вячор, Багаты вячор!
Жыта, пшаніцу,
Усяку пашніцу, Шчодры вячор, Багаты вячор!
Дай табе, божа, Пане гаспадару, Шчодры вячор, Багаты вячор!
Піва варыці, Сынкоў жаніці.
Шчодры вячор!
Багаты вячор!
Наша масленка
Наша масленка катліва,
Штось катліва, Люлі, катліва!
А мы масленку пракацілі,
Пракацілі, Люлі, пракацілі.
Сырам ropy набівалі, Набівалі,
Люлі, набівалі.
Да зірні ў другі, Дзе стаяць крупы, Да зірні ў трэці, Дзе вісяць лейцы.
Гарэліцу гнаці, Дачок аддаваці, Шчодры вячор, Багаты вячор!
Залезь на баляску I дастань каўбаску, Шчодры вячор, Багаты вячор!
Стань на драбінку
I дастань сланінку, Шчодры вячор, Багаты вячор!
Кошычак маку Да таго прысмаку, Шчодры вячор, Багаты вячор!
катліва...
Паверх маслам палівалі, Палівалі, Люлі, палівалі!
Нашы дзеванькі гуллівы, Штось гуллівы, Люлі, гуллівы!
Нашы хлопцы гарэзлівы, Гарэзлівы, Люлі, гарэзлівы!
4*
Нашы маткі штось бурчлівы, Штось бурчлівы, Ой, бурчлівы!
Нас да хаты з горкі клічуць,
Дамоў клічуць, Люлі, дамоў клічуць!
У нас сягоння масленіца...
У нас сягоння масленіца, Прыляцела ластавіца, Села-пала на жэрдачку, Шчабятала вестачку. Ластавіца песню спела, Назад у поле паляцела. Садзіцеся, хлопцы, вы на коні Даганяйце ў чыстым полі! Папытайце ў ластавіцы, Што дзеецца ў Прудзішчы, А ў Прудзішчы дзеецца Дзевяць хлопцаў жэніцца, Адна дзеўка замуж ідзець, У карагодзе дзевак вядзець.
Наша масленіца гадавая...
Наша масленіца гадавая, Яна госцейка дарагая.
Яна пешаю к нам не ходзіць — Усё на коніках раз’язджае. Штобы конікі былі вараныя, Штобы слугі былі маладыя.
У нас маслены дзень...
У нас маслены дзень, На гары бабы сядзелі, Кулаком зямлю пабілі, Аб нявестках судзілі. Адна нявестка шэльма была: Клець запаліла, ўпроч пайшла. А як там багацця згарэла: Жалудова бочка віна было, Арэхава міса масла было.
Мы на горушцы пабывалі, пабывалі...
Мы на горушцы пабывалі, пабывалі, Ай-люлі, пабывалі!
Маслянку сустракалі, 'сустракалі, Ай-люлі, сустракалі!
Сырам гару набівалі, набівалі, Маслам гару палівалі, палівалі, Наша горушка катліва, ай катліва, Свякровушка варкатліва, варкатліва: Яна на нас варчала, ай варчала, На горушку не пушчала, не пушчала! А нам дамоў не хаціцца, не хаціцца, А хаціцца пракаціцца, пракаціцца! Мы думалі — масленкі сем нядзелек, сем нядзелек, Ажно масленкі сем дзянёчкаў, сем дзянёчкаў! Нас масленка абманіла, абманіла:
На сем нядзель паста пасадзіла, пасадзіла, На белую капусту, капусту, На горкую рэдзьку, на рэдзьку,
Ай-люлі, на рэдзьку.
ВЕСНАВЫЯ ПЕСНІ
Благаславі, божа мілы, зіму замыкаці...
Благаславі, божа мілы, зіму замыкаці, Зіму замыкаці, вясну аклікаці.
Зімою ў вазочку, вясною ў чаўночку, У цёплым леце ў карэце.
Благаславі, божа, зіму замыкаці, Зіму замыкаці, вясну загукаці.
Дай, божа, на жытачка род, На статачак плод, Людзям на здароўе.
Вясна, вясна, вясна красна! Што нам прынесла?
—• 3 каробку жыта вытрасла, 3 лукошак гарошак, А з драбеяк канапеляк.
Зіма з летам сустракаецца...
Зіма з летам сустракаецца, Пра здаровейка пытаецца: — Ой, чалом, чалом, да цёплае лецейка, — Ой, здарова была, да халодная зімачка: — Што цябе, лецейка, узвелічаюць, Мяне, зімачку, праклінаюць?
— Бо ты, зімачка, халодная, Лугі, балоты памарозіла, Ой я, лецячка, да вясёлае, Лугі, горы ізмачыла, Лугі, горы ўзвесяліла, Ой, там хлопчыкі сабіраюцца, Да на мёд, віно складаюцца; Ой ты, Іваначка, кладзі больш за ўсіх, Твая Ганачка лепш за ўсіх.
Прыдзі, прыдзі, вясна...
Прыдзі, прыдзі, вясна, Прыдзі, прыдзі, красна К нам у таночак.
Прынясі нам збожжа, Прынясі нам красак, Каб нам звіць вяночак.
Едзіць вясна, едзіць На залатым кані У зялёным саяні, На сасе седзячы, Сыру зямлю аручы, Правай рукой сеючы, А смыком скародзячы. Вязець, вязець вясна, Вязець, вязець красна Ясныя дзянёчкі, Чыстыя дажджочкі, Зялёныя травы, Красныя цвяточкі Нам на вяночкі.
Благаславі, божа...
Благаславі, божа, Вясну красну пеці На ціхае лета, На буйнае жыта.
Ф. Рушчыц. Зямля
Каб наша жыта У трубы павілося, У трубы павілося, Набок схілілося. На полі снапамі, А ў гумне тарпамі, На таку ўмалотна, У арудзе прысыпна, А ў млыне прымолна, А ў дзяжы падходна, А ў пячы пячыста, А на стале краіста. Сям’і на здароўе, Панам — безгалоўя!
Ты, пчолка ярая...
Гы, пчолка ярая, Гы вылець з-за мора, Ты вынесі ключыкі, Ключыкі залатыя, Адамкні лецечка Лета цёплае, Замкні зіманьку, Зіму сцюдзёную!
Жаваранак, ранняя птушэчка...
Жаваранак, ранняя птушэчка, Чаго так рана з выр’ю вылятаеш? А там пры даліне —
там ляжаць крыгі, А там пры дарозе —
снягі і марозы. — А я тыя крыгі крыламі разаб’ю, А я тыя марозы нагамі растапчу.
Вясна красна, вясна красна наступае...
Вясна красна, вясна красна наступае, Вадой лугі, вадой лугі залівае, Што ні прайсці, што ні прайсці, ні праехаць, Свайго роду, свайго роду не праведаць, Ой, вясною, ой, вясною — за вадою, А ў лецячку, а ў лецячку — за жнівамі, А зімою, а зімою — за снягамі.
-— Дзіця ж маё, дзіця ж маё маладое, Ты вясною, ты вясною — на чаўночку, Ты ў лецячку, ты ў лецячку — у нядзелечку, А зімою, а зімою — ў палазочку — Такі ж роду, такі ж роду пераведай.
Вясна красна, што ты нам прынясла?..
Вясна красна, што ты нам прынясла? — Я вясна красна вам прынясла Бохан хлеба, ступу солі.
Старым бабкам на прызбачцы,
Малым дзеткам на вулічцы,
А хлопчыкам па кіёчку, А дзеўчаткам па вяночку, Малодачкам па красёнцах.
Шуміць-гудзе, вясна ідзе...
Шуміць-гудзе, вясна ідзе...
Шчасце й радасць людзям нясе. У небе песня зазвінела, Лясы, палі абудзіла.
Пралесачкі зацвіцелі I птушачкі прыляцелі.
Вол бушуе — вясну чуе, Дзеўка плача — замуж хоча. Досыць волік бушаваці, Яшчэ ў полі наарэшся.
Досыць, дзевачка, плакаці, Пойдзеш замуж — нажывешся.
Ой, вясна, вясна, што ты прынясла...
Ой, вясна, вясна, што ты прынясла, што ты й прынясла?
А я прынясла цёпла лецечка, дый цёпла лецечка.
Старым бабачкам пасядзеці, дый пасядзеці,
А маладзічкам кросенцы ткаці, дый кросенцы ткаці, А дзевачкам цэўкі сукаці, дый цэўкі сукаці.
Ой, прышла вясна красна...
Ой, прышла вясна красна, Чужыя малодкі ткуць кросна. А я, маладзенька, не прала, Пад лёд кудзелькі пускала.
— Плывіце, кудзелькі, валакном, Ка мне маладзенькай палатном!
Да ўсе дзевачкі смяюцца, Як тыя кудзелькі прадуцца.
Да ўсе людзячкі дзівяцца, Чые то кудзелькі беляцца. Да гэта ж тае гультайкі, Да што стаяла ля пелькі.
Ой, вясна мая вясёлая...
Ой, вясна мая вясёлая, Развесяліла ўсе горачкі, Усе горачкі, усе горачкі-даліначкі, Даліначкі, дзе парабачкі збіраліся, Збіраліся, на мёд-гарэлачку складаліся, Складаліся, аб памосце пану змаўляліся.
Вол бушуе...
Вол бушуе — вясну чуе, * Воран крача — сыра хоча,
Воран крача — сыра хоча, Дзеўка плача — сына хоча
Воран крача, падлятае, Дзеўка сына спавівае.
Воран крача — сыр бяленькі, Дзеўка плача — сын маленькі.
Воран крача, сыра з’еўшы, Дзеўка плача, сына меўшы.
Воран крача на галіне, Дзеўка плача на магіле.
Да вясна
Да вясна красна, Дзе ты была?
Да што ты нам прынясла?
Прынесла хлопцам па лясачцы, А малым дзецям па кружочку, Малоданькам па чэпчыку,
красна...
А дзевачкам па кветачцы.
Каб хлопчыкі ў войска пайшлі А малыя дзеткі хутка раслі, Малоданькі ўбраны былі, Красны дзеўкі замуж пайшлі.
Вясна красна...
Вясна красна, Што ж ты нам прынясла? 3 пунькі сянцо Вынесла, вынесла.
3 току саломку Вытрасла, вытрасла.
3 клеці зярно Вымела, вымела. На гары бабкі Сядзелі, сядзелі, Кулаком зямлю Калацілі, калацілі.
* Кожны першы радок страфы паўтараецца два разы.
Да нявехначак Судзілі, судзілі.
— Ой, мая ж нявехна Дурмі-дурак, дурмі-дурак, Зімку прала,