• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Вадзіца царыца, зямная і нябесная! Зара вячэрняя, зара вутранняя, сонца краснае, месячык праведны, зорачкі частыя, панядзелачак святы, святачкі святыя, гадавыя! Станьце, гаспадухначкі, на помач, святыя анёлы, на радасць, памажыце мне зглаз-урокі загаварыць! I выхадзіце вы, зглаз-урокі, з раба гэтага нядужнага, з буйнай галавы, з чорных брывей, з слухавых вушэй, з баявых наздрэй, з рацівага сэрца, з сільнага жывата, з чорнай печані, з белага лёгкага, з гарачай крыві, з пальчыкаў, з сустаўчыкаў, з рускос, з трыдзевяць касцей, з трыдзевяць жыл, з трыдзевяць пажылак, з ногцікаў, з локцікаў, з белых рук, з хрыбетнай касці, з гаручых слёз. Ідзіце вы, зглаз-урокі, на імхі, на балоты, на тонкія аржаванні, на ніцыя лозы, на гнілыя калоды, на сухія лясы, на жоўтыя пяскі, на буйныя ветры, на неадчыненыя дзверы, на нехрышчоную зямлю, дзе сонца не грэе, дзе ветры не веюць, дзе пеўні не спяваюць і гусі не крычаць і сабакі не брэшуць, і птушкі не пяюць, і звяр’ё не бегае, і людзі не ходзяць. Там вам курганы — нагуляны, і там, на белым камні, стаяць сталы цясовыя, на тых сталах абрусы белыя, на тых абрусах кубкі вінныя; там стаяць ложкі цясовыя, на тых ложках пярыны пуховыя; там у шэрых барах, у цёмных лясах ёсць прыгожая сенажаць, сярод той распрыгожай сенажаці стаіць куст ракітавы, пад кустом ракітавым сядзіць паненка, пірагі пячэ і вас да сябе ў госці кліча, і піва наварыла, і мёду насыціла.
    Там вам гулянне-Красаванне, там вам адпачыванне; там вам гуляць, вінныя кубкі выпіваць, на цясовых ложках аддыхаць; там быць, там вам жыць, там і раскашавацца. Тут жа вам не хадзіць, касцей не ламаць, шчырага сэрца не знабіць, цела не пушыць, не калоць, не пароць, не гарэць, не балець. Чур табе!
    Вазьмі ты, вецер ціхі, вятровае ліха; дзе ты гуляў, дзе ты буяў, дзе ты рабу гэту балезную сустракаў, што ты ёй даў, каб назад адабраў.
    Правялікі пан дамавы! Правялікі пан лесавы — безыменшчык! Правялікі пан баравы — Сцяпан! Правялікі пан палявы — Антон! Правялікі пан лугавы — Хвядос! Правялікая пані маці, малання-бліскуха! Прасіце вы сваіх сыноў, дванаццаць ціхіх вятроў, які нам шкоду зрабіў, адабраць вятровае ліха.
    Чурайся, ліха, адракайся ад раба гэтага і ідзі, вятровае — на вецер; зямное — на зямлю; вадзяное—у ваду; агнявое — у агонь. Амінь.
    ЗАМОВА АД ЗЛОГА ДУХА
    На сінім моры камень, на тым камні дуб, на тым дубе трыдзевяць какатоў, на тых какатах трыдзевяць гняздоў, на тых гнёздах трыдзевяць сарок, ■трыдзевяць урок — ад жаночча, ад дзявочча, ад хлапечча, ад мужчынска — русы волас, чорны волас, рыжы волас, белы волас. Святыя святочкі, хадзіце ка мне на помач; я з славамі, бог з духамі; як стала, так перастала.
    ЗАМОВА АД НЯЧЫСТАЙ СІДЫ
    Выганяю я з раба божага (імя) бясоў, д’яблаў, нячыстых духаў і самазлейшых духаў, выганяю з такога-та раба, з такога-та воласа, з ярых воч, з сэрца, з зубоў, з целясоў, з рота, з носа, з віскоў, з мазгоў, з шыі яго, з плеч, з хрыбётнае касці, з рабёр, з сярэдзіны, з рук, з ног, з суставаў, з нутры, з утробы, з жыл, з няжыл, з крыві, з целяса, з дыхання, з узгляду. I ссылаю вас, бясы-д’яблы, нячыстая сіла, на мхі, на балоты, на гнілыя калоды, на паганыя воды, дзе Садом і Гамора страблены. Заклінаю я вас, бясы-д’яблы, нячыстая сіла, ветраных і віхорных, і вадзяных, і жывотных, і насякомых. Заклінаю ўсемагучым богам з вышніх воблак чатырма евангелістамі: Іванам і Маркам, Луком і Матвеем. Адступайце, злыя духі, ад раба божага (імя)...
    ЗАМОВА АД ДЯКУ
    Госпаду богу памалюся, прачыстай матары пакланюся і ўсім святым прападобным кіеўскім, пячэрскім Антонію і Хвядосію. Станьце ўсе на помач ляк шаптаць. I вышаптаю яго і шчосваю — і жаночы, і мужскі, і дзявоцкі, і парабацкі, і ветравы, і зеляны, і вадзяны, і конскі, і каравячы, і свінячы, і авечы, і гусіны, і курыны, і сабачы, і кашачы. I ссылаю цябе, ляк: забярыце ляк, бабы, у чапцы, мужчыны, у шапкі, дзеўкі, у косы, хлопцы, у магеркі; вятровы — на вецер ляці; земляны — на зямлю ўпадзі; вадзяны — на вадзе плыві, каню ў ногі, карове ў рогі, свінне ў жывот, авечцы ў капыты, кошцы ў пячонкі, сабацы ў галоўку, гусю ў дзюбку, курыцы ў лапкі. I нясіце на мхі, на балоты, на крутыя горы, дзе вецер не вее і людзі не ходзяць, пеўні не пяюць, ваўкі не выюць. Там чорны вол па гарэ ходзіць, расу абівае, там увесь ляк прападае...
    ЗАМОВА АД ДЯКУ
    I, пуд-упудзішча, выгаворваю я цябе з буйнай галавы, з русага воласа, з руцівага сэрца, з жыл, з пажылак, з касцей, пакасцей, з суставаў, з суставак раба божа (імя). Святы светлы дзянёчак, стань на помач! Святы Мікола, стань на помач! Святы пяцінка, стань на помач! Святое ўзнясенне, стань на помач! Святы Пятрок-Павел, стань на помач! Святы Ілля, стань
    на помач! Святы Спас, стань на помач! Святая прачыстая, стань на помач! Святы Пакроў, стань на помач! Святы Кузьма-Дзям’ян, стань на помач! Упуд-упудзішча, высылаю я цябе на мхі, на балоты, на гнілыя калоды, на белыя каменні, на ракітавыя карэнні.
    ЗАМОВА АД ЛЯКУ
    Першым разочкам, добрым часочкам... Вялікая зара-зараніца, хвораму памачніца, стань на помач, на ратунак на радасць.
    Як на небе месячка састанавіўся, састанавіся, кроў. Калеснік калесніка сустракае — немач адсякае.
    Дарогай ішлі Пётра-Паўла, Ілля, сустракаюць прачыстую маці. Яны ў яе пытаюць: «Ох маці, мая маці, чым мы ету будзем балезць пакрываці?»— «Будзем жа мы пакрываць чорнай рызай». Чорнай рызай пакрывалі, к сабе пераход любімага ліха прызывалі: любімае, радзімае, спужанае, уздрыганае, уляканае, аручае, пяручае, ветраное, вадзяное, падзіўнае, пагляднае, пасмяшна, прыгаворна, намоўна, з агня, з ветра, з вады ў раба божага не быць, па касці не хадзіць, касці не ламіць, сэрца не таміць, жылак не марыць, вочак не цямніць, галовачкі агнём не паліць, у вобмарак не ўвадзіць. Патуль ты хадзіла, гуляла, буяла, пакуль раба божая Дар’я прыступіла, ухадзіла, угаварыла, высылала з жыл, з паджыл, з кагцей, з машчэй, з чуткіх вушэй, з чырвонае крыві, з жоўтае касці, з буйныя галавы, з румянага ліца, з русага валаска, з шчырага сэрца, з белага цельца. Дасць бог час добры, любі мой дух лёгкі.
    ЗАМОВА АД КРЫКСЫ
    Першым разам, добрым часам. Госпаду богу памалюся, матцы прачыстай пакланюся. Матка божая, святая, стань жа мне на помач, рабу божаму, младзенцу, крыксы гаварыці. Зоры-зараніцы, красныя дзявіцы, вазьміце вы крыксы-начніцы — і бацькавы, і маткіны, і дзявоцкія, і парабацкія, і жаласныя, і карысныя, і ўцешныя, і пасмешныя, і светавыя, і заравыя. I вам, зорачкі, на стаянне, а рабу божаму, младзенцу, на здароўе; вам, зорачкі, пасвяціці, а рабу божаму, младзенцу, паспаці.
    ЗАМОВА АД ЗМЯІНАГА УКУСУ
    ...Гадзіна вадзяная, земляная, сляпні і вужы, змеі і вужакі, ярыца, пераярыца! Аддайце і вазьміце сваю жаласць і ярасць (імя або назва жывёлы). Калі не аддасцё сваёй жаласці і ярасці, то не будзе вам збудзішча ні пад кустом, ні пад лістом, ні пад карэннямі. Сонца і яркі месяц не будуць вам свяціць і не будзе прынімаць вас сыра маць-зямля.
    ЗАМОВА АД ШАЛУ
    Устану я рана-раненька, умыюся бела-бяленька, узыйду на крутую гару, зірну пад ясную зару — там стаіць дзедзька-лябедзька, стары, барадаты. Дзедзька-лябедзька, унімай свайго сабаку-кусаку, круцяку і вярцяку: укусіў ён раба божага, вынімай шал з касцей, з машчэй, з чорных печаней, з сініх жыл, з гаручай крыві і буйнай галавы, каб у раба божага косці не ламіла, гаручае крыві не марыла, ясных вачэй не круціла.
    ЗАМОВА АД КРЫВАЦЯЧЭННЯ
    Плыло тры рэчкі: адна вадзяная, другая малочная, а трэцяя крывавая. Вадзяная — працячы! Малочная — працячы! А кроў гаручая, супыніся 1 запячыся. Другім разам, гасподнім часам. Плыла рака морам, а ў той рацэ тры жылы: адна вадзяная, другая малочная, а трэцяя крывавая. Вадзяная — працячы! Малочная — працячы! А крывавая, суніміся і запячыся! Трэцім разам, гасподнім часам. Плыло тры рэчкі: адна вадзяная, другая малочная, а трэцяя крывавая. Вадзяная — працячы! Малочная — працячы! А кроў гаручая, сунімайся, запякайся!
    ЗАМОВА АД ЛІХАМАНКІ
    Наперш вяснянка, а другая лядзянка, а трэцяя лістападніца, а чацвёртая касцяніца, а пятая квактуха, а шостая начніца, а сёмая смутніца! Адкаціся, адваліся ад грудзей і ад бела цела, ад буйнай галавы! Ты дзеўкай не шляйся, на мяне не зазірайся. Я ў хаце ляжу, на вугаль гляджу. Як вуглю згарэць, так табе ў катле кіпець. Бяжы не азірайся, назад не вяртайся, ступай у пні, у калоды, у гнілое балота. Там табе жыць, са мхоў ваду піць. Амінь.
    ЗАМОВА АД ЛІШАЯ
    Іду я ў гумно і бяру палову і свінням мяшаю. А ты, лішай, рабу божаму не мяшай і выхадзі з яго і з касцей, і з мажджэй, і з ясных вачэй, і з гарачай крыві, і з чыстага цела і карэння не пускай. I здымала цябе матар божая духам сваім і ссылала цябе на мхі і на балоты, і на дзікія лозы — там яны гуляюць і сталы засцілаюць, і ўсіх лішаёў дажыдаюць: і красных, і белых, і лупленых, і коленых, і падзіўных, і прастудных, і пасмешных, і ветраных, і вадзяных, і знаючых, і нязнаючых. I чур цябе, хрышчонага, нараджонага!
    ЗАМОВА АД СКУЛЫ
    Ты, зара-зарыца, ты, раса-расіца, ранняя і вячэрняя! Ты, скулішчаасудзішча, ты, скула белая, ты, скула чорная, ты, скула сіняя, ты, скула багровая, ты, скула жоўтая, ты, скула завісная, ты, скула радасная, ты, ску-
    ла ўрошная, ты, скула ўгрумая, ты, скула грудзішча, ты, скула залатніца — якой бы ты ні была, я, раб божы, цябе ўпрашаю. Я цябе высылаю з касці, з машчэй, з ясных вачэй, з буйнай галавы, з рацівага сэрца, з усіх жыл, з усіх поўсуставаў, каб раб божы балець перастаў.
    Ты ступай, скула, на сінія моры. На сінім моры ляжыць белы камень, на белым камні сядзіць там белая дзявіца; яна не шые, яна не мые, яна не тчэ, яна не прадзе, толькі рабу божаму помач ад скул дае.
    Мы ж просім: «Красная дзявіца, сама чыстая вадзіца, ты ішла з марскога ключа, з землянога нутра, ты размывала жоўтыя пяскі, ты падлівала крутыя беражкі — змый з раба божага (імя) скулу ўгрумую і ўсю балесць!»
    ЗАМОВА АД ЗУБНОГА БОЛЮ
    О вы, зубы, зубы! Чаму ж вы не белы, ды руды? Хіба вы што кепска жавалі, што хваробы дасталі. Перастаньце ж вы хварэці, будзеце, як велькі пан у гарэце. А калі не перастанеце балеці, то мы будзема вас жалезам цягнуці. Ідзі ж ты, хвароба, у шырокае поле, у сухія лясы ды ў мокрае балота. А хваробы нам жаднай не трэба, бо яна прышла ад чорта, але не з неба.