Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Каліна, зарасла яна лебядою, каліна. Каліна, чаму, Ніначка, руты не полеш, каліна,
Каліна, руты не полеш, дзевачак не просіш, каліна.
Каліна, дзевачкі мае, не да руты мне, каліна,
Каліна, не да руты мне, не да рутачкі, каліна,
Каліна, узялі мяне цяжкі смутачкі, каліна. Каліна, паехаў мілы на паляванне, каліна, Каліна, пакінуў мяне на гараванне, каліна. Каліна, пакуль конік наскачацца, каліна, Каліна, дык я, малада, наплачуся, каліна. Каліна, пакуль мілы напалюецца, каліна, Каліна, дык я, малада, нагаруюся, каліна.
А ў масце, масце...
А ў масце, масце Сон-трава расце, Ой, люлі-люлі, Сон-трава расце. Сон-трава расце, Жоўты красачкі, Жоўты красачкі Аднагодачкі.
Нашы дзевачкі Самаволачкі Дзе піва чуюць, Там заначуюць, А дзе салодкі мёд — Там і круглы год, А дзе гарэлка, Там нядзелька.
Кукуй, зязюленька, не ўпікай...
Кукуй, зязюленька, не ўпікай, Ой, люлі, не ўпікай.
Нямнога будзеш кукаваць, Ой, люлі, кукаваць.
На Юр’я рана пачынаць, Ой, люлі, пачынаць.
На Пятро позна пакідаць, Ой, люлі, пакідаць.
Заплач, Анэтка, жалосна, Ой, люлі, жалосна.
Нямножка будзеш плакаці, Ой, люлі, плакаці.
У нядзельку рана пачынаць, Ой, люлі, пачынаць.
У аўторак позна пакідаць, Ой, люлі, пакідаць.
А ў бару, бару, на баравіне...
А ў бару, бару, на баравіне, Ай, рана, рана, на баравіне.
Там Аленка ягадкі брала, Ай, рана, рана, ягадкі брала.
Ягадкі брала, цяжка ўздыхала, Ай, рана, рана, цяжка ўздыхала «Бярозкі мае, невядомыя, Ай, рана, рана, невядомыя.
Дарожкі мае, незнакомыя,
Ай, рана, рана, незнакомыя, А з некім сесці лустачку з’есці,
Ай, рана, рана, лустачку з’есці. А з некім стаці, слоўца згукаці, Ай, рана, рана, слоўца згукаці». Прыйшоў да яе міленькі яе, Ай, рана, рана, міленькі яе. «Чаго, Аленка, цяжка ўздыхаеш, Ай, рана, рана, цяжка ўздыхаеш? Мы з табой сядзім, лустачку з’ядзім, Ай, рана, рана, лустачку з’ядзім. Мы з табой станем, слоўца згукаем, Ай, рана, рана, слоўца згукаем».
А ў нашым жыце перапяліца...
А ў нашым жыце перапяліца, Яна не свішчыць — праўду гаворыць: «Ай трудна жыці той маладзіцы, А ў каторае заловак многа, А дзівярочка ніводнаго.
Куды ні пойдуць — нявестку ганюць: «Наша нявестка не работніца, К нашаму двору непрыходніца, Нашаму скоту непрыглядніца, Нашым гасцём непрыветніца».
А ў нашым лесе зязюлечка, Яна не кукуіць — праўду гаворыць: «Ой, добра жыці той маладзіцы, А ў каторае дзівяроў многа, А заловачкі ніводнае.
Куды ні пойдуць — нявестку хвалюць: «Наша нявестка работніца, Нашаму двору прыходніца, Нашаму скоту прыглядніца, Нашым гасцём прыветніца».
Ішоў вечар па вулачцы...
Ішоў вечар па вулачцы, 3 Купалкай жартуючы: «А дзе нам спаць, начаваць?» — А ты, вечар, ў канцы сяла, А я, Купалка, сярод сяла, А дзе вулачка мяцёная,
Дзе дзевачка заручоная, За купчыка аддадзёная. Купчык будзе купчаваць, А дзевачка — панаваць.
Ішла Купалка сялом, сялом...
Ішла Купалка сялом, сялом, Казала мальцам: «Чалом, чалом». А мужчынам наругалася: «Нашто з Купалкі дзівіліся, А што ў Купалкі сыноў многа. А што за многа — тры сыночкі: Першы сыночак — Васілёк, Другі сыночак — Іванька, Трэці сыночак — Дзям’янка». Ішла Купалка сялом, сялом, Казала дзеўкам: «Чалом, чалом». А бабачкам наругалася: «Нашто з Купалкі дзівіліся, А што ў Купалкі дачок многа. А што за многа — тры дачушкі: Першая дачушка — Аксіннячка, Другая дачушка — Наталачка, Трэцяя дачушка — Валячка».
Каліна на лузе стаяла...
Каліна на лузе стаяла, А з луга пайшла — зайграла. Мостам ішла — грымела, А полем ішла — лялела, А к сялу прыйшла — зайграла, У сяло ўвайшла — гуляла, К варотам прыйшла — грукнула, Пад вакенца прыйшла — гукнула: «Адчыні, Тацянка, новы двор». А Тацянка ёй адказала: «Некалі, калінка, некалі: У садзе вінаград пераспеў, Трэба яго пашчыпаць, Да свайго мілога паслы слаць. Я б паслала пасол — не смею,
Напісала б лісток — не ўмею, I пайшла б я сама — баюся, Доўгая дарога — стамлюся. Дык прабачай, калінка, прабачай».
Купалка Яна на вулку звала...
Купалка Яна на вулку звала: «Ой, выйдзі, выйдзі, пане Іване, На вулку дзіва паглядзець, Дзіва паглядзець, падзівіціся: Едзе Мішачка жаніціся.
Чатыры кані паперадзе ідуць, А на пятым — Манячку вязуць, А на шостым — ён сам едзе, А на сёмым — дружыначка, А на восьмым — радзіначка».
На вуліцы скрыпка грае...
На вуліцы скрыпка грае, Каліна.*
Кароль дачкі не пускае. Яна ў яго прасілася, Прасілася, малілася: «Пусці мяне, мой татачка, Я ж тамака не забаўлюся, Хуценька дамоў вярнуся». А на дварэ петушкі пяюць — Каралёвай дачкі з вулачкі не чуць. Ужо на дварэ сонейка ўзыходзіць — Каралёва дачка з вулачкі прыходзіць. Яе шаты сцерты, змяты, Яе косачка растрапана, Яе вочачкі заплаканы.
Чаму, зязюлька, не кукуеш?..
«Чаму, зязюлька, не кукуеш? Чаму гняздзечка не гатуеш? А пройдзе лета, прыйдзе зіма — А дзе ж ты зімаваць будзеш?
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
А дзе ж дзетак гадаваць будзеш?» — А мая доля бяздомніцы, У шырокім полі прасторная. Усім людзям я весніца, Любому ropy равесніца.
Купальна ночка невялічка...
Купальна ночка невялічка, Да не выспалася дзевачка, Да ягадкі рвала — драмала, Перабірала ■— заснула, Прыехаў дзяціначка — не чула, Махнуў хустачкаю, не дамахнуў, Пакаціў персцянём -— не дакаціў, Злез з коніка — сам пабудзіў! — Устань, мая дзевачка, годзе спаць. Да ўжо твае сватове на дварэ стаяць. Пара табе падаркі падаваць.
Да няхай жа стаяць здаровы,— Ужо ж мае падарачкі гатовы: Да сорак саракоў палацён, Да трыццаць паставоў ручнікоў, Да апарць дробні і драбніцы, Што дараць дзеверы і залвіцы. Да дзяцінка дзевачку падабаў,— Ён ёй пярсцёначак дараваў, Дзевачка дзяцінка падабала,— Яна яму хустачку даравала.
Ішла паненка цераз бор...
Ішла паненка цераз бор, На ёй сукенка ў дзевяць пол, Стала тая сукенка шамрэці, Зялёна дуброва шумеці, Стала наша Купала гарэці, Ішлі малодкі тушыці, Неслі ў чэпчыку вадзіцы, Колькі ў чэпчыку вадзіцы ёсць, Столькі ў малодкаў праўды ёсць. Ішла паненка цераз бор, У яе сукенка ў дзевяць пол,
Стала тая сукенка шамрэці, Зялёна дуброва звінеці, Стала наша Купала гарэці, Ішлі малойцы тушыці, Неслі ў рэшаце вадзіцы, Сколькі ў рэшаце вады ёсць, Столькі ў малайца праўды ёсць. Ішла паненка цераз бор, На ёй сукенка ў дзевяць пол, Стала тая сукенка шамрэці, Стала наша Купала гарэці, Ішлі дзевачкі тушыці, Неслі ў кубачках вадзіцы, Колькі ў кубачках вады ёсць, Столькі ў дзевачках праўды ёсць.
У чыстым полі зялёны луг не кошаны...
У чыстым полі зялёны луг не кошаны, На тым лугу стада коней вараненькіх. Як ўзышла цёмна хмара грамавая, Разагнала стада коней вараненькіх. Да не жаль мне стада коней вараненькіх, Да толькі жаль мне каня палавога: Ен губкай мора вады выпівае, Ен вочкамі на небе звёзды палічыць, Ен вушкамі далёкае войска пачуе, Ен капыткамі белы камні разбівае.
Ой, то-то! Ляцелі гусі рад па раду...
Ой, то-то! Ляцелі гусі рад па раду, ой, то-то! Крыкнулі гусі раз па разу: «Чаму, Іванька, не жэнішся?»
■— А як я маю жаніціся: Хмель на тычынцы не павіўся, А ячмень на ніўцы не наліўся, Дачка ў мамкі не нагулялася, А мне маладому не спадабалася! Цяпер буду жаніціся: Хмель на тычынку ўжо павіўся, Ячмень на ніўцы ўжо наліўся, Дачушка ў мамкі нагулялася, А мне маладому спадабалася!
Ой, то-то! Хто гэту гару капаў...
Ой, то-то! Хто гэту гару капаў, ой, то-то! Чорную сцягу таптаў?
Васілька гару капаў, Чорную сцягу таптаў, Да Зосечкі ходзячы, Падарачкі носячы. Стук-стук пад акеначка: -—■ Ці дома паненачка? Прынёс я падарачкі! — Што ж та за падарачкі? — Два садовых яблачкі, Чырвоны каралічкі, Яблачкі кругленькія, Мы з табой роўненькія, Каралічкі дарагія, А мы з табой маладыя. Каралькі насіць буду, Тады ж я любіць буду, Яблачкі качаць буду, А з табой гуляць буду!
Да Купаленка, рана, рана...
— Да Купаленка, Рана, рана.
Дзе дасюль была? — За ракой была, За быстрай была.
— Што ты рабіла?
— Кужалі прала, Ткала, бяліла, Замуж дачок выдавала.
Цёмная ночка Купалачка...
Цёмная ночка Купалачка, На моры вуткі купаліся, На беражочку сушыліся, Наша Марыська стужылася, Што яе дары не прадзёныя, Хоць прадзёныя, не звіваныя, Хоць звіваныя, не снаваныя, Хоць снаваныя, не вытканыя, Хоць вытканыя, не бялёныя,
Хоць бялёныя, не дзялёныя; Таму-сяму па локціку, Свайму мілому не меручы.
А што ў нас сягоння за вечар быў?..
А што ў нас сягоння за вечар быў? Звінелі страмёны каля коней. «А едзьце малойцы ў славен горад, А ў слаўным горадзе дзяльбу дзелюць: Кожнаму малойцу по коніку, Нашаму Данілку што найлепшага». А што ў нас сягоння за вечар быў? Звінелі страмёны каля коней. «Сядайце ўсе малойцы на коней, А едзьце малойцы ў славен горад, А ў слаўным горадзе дзяльбу дзеляць: Кожнаму малойцу па дзевачцы, Нашаму Данілку што найлепшая».
Ішла Купалінька па вуліцы...
Ішла Купалінька па вуліцы, Краскамі вочы завесіўшы. Сталі людзі дзівіціся, I стала Купалінька сварыціся: — Што вы за людзі за дзіўныя' Ці вы на вулку не хадзілі? Ці вы Купалінькі не відзелі? Ці вы вяночкаў не звівалі? Я не такое дзіва відала: Шчука рыба кросна ткала, А рак небарак цэўку сучыў, Сучыў жа цэўкі чырвоныя, Яна ткала кітайкі зялёныя I слала да маткі радзёныя: Вот табе, маці, кітаечка Ад тваёй дочкі каханачкі, Вот табе, маці, зялёная Ад тваёй дочкі радзёныя, Вот табе, маці, урубочкі Ад тваёй дочкі галубочкі, Вот табе, маці, цясёмачкі Ад тваёй дочкі паненачкі.
6 Зак. 3328
Я зёлкі ў полі збіраю...
Я зёлкі ў полі збіраю, Івана Купалку пераймаю I ўсё гляджу ў цёмен лес. А ў нёмным лесе агонь гарыць, Каля агня Купалка сядзіць, Купалка сядзіць і ў голас плачыць. «Чаго, чаго, Купалка, плачаш? Ці табе тут соўнінька мала?» — Ох, ні мала мне яснага соўнінька, Тут досыць мне ўсяго, усяго!
I плачу я таго, таго,
Што мяне людзі не так пераймаюць, Толькі то й робяць, Што агні раскладаюць.
Сонейка, сонейка, Ян з Пятром ходзяць...
Сонейка, сонейка, Ян з Пятром ходзяць, Сонейка, сонейка, да па межах ходзяць, Сонейка, сонейка, да жыта глядзяць. Сонейка, сонейка, да ідучы гаварылі: Сонейка, сонейка, усё жыта добрае;
Сонейка, сонейка, Юрасёва яшчэ лепшае, Сонейка, сонейка, Габрусёва найлепшае, Сонейка, сонейка, Юрасёва ў трубу ўецца, Сонейка, сонейка, Габрусёва ў сцірты кладзецца.
На моры вутка купалась...
На моры вутка купалась, На беражочку сушылась, Яе маладзенька журылась. Ці было лета, ці не бывала, Я маладзенька не ўгадала, Мамка на вулку не пускала, А ў каморачку замыкала. Выб’ю я, выб’ю балоначку, Гляну я, гляну на вулачку: Аж-ну мой міленькі танок вядзе, Ды і з маёй даўняй падружанькай,