Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Жніце, жніце на халадочку — Прынясу мядочку.
Жніце, жніце па шырокай ніве — Прынясу вам піва.
Дажыначная
Пахіліўся зялёны дубочак 3 гары ды ў далочак, пахіліўся.
Пакланіўся малады малойчык ды роднай матулі, пакланіўся.
Паехаў ён долам даліною, чужой дальняй стараною, паехаў ён.
Дый вышукаць багатага цесця, ласкавай паненкі, пашукаць ён.
Праездзіў ён жалезныя колы, вараныя коні, праездзіў ён.
He знайшоў ён багатага цесця, ласкавай паненкі, не знайшоў ён.
А чы поўна арэхавая чаша...
А чы поўна арэхавая чаша Ядром налітая?
А так поўна — ні калыхнецца
I ні пральецца.
А чы поўна гаспадара гумно Дабром навязёна?
А так поўна — ні з канём уехаць, Hi пяхотаю ўйці.
Толькі можна сокалу ўзляцець, Дабро паглядзець.
ВОСЕНЬСКІЯ ПЕСНІ
Чаго ты, косю, чаго, сівенькі?..
Чаго ты, косю, Чаго сівенькі, Ды к сялу прылятаеш? Ды ці ты, косю, Ці ты, сівенькі, Цяжку зіму чуеш? — Ды хоць цяжкую, Хоць не лёгкую, He будзе, як лецейка: Я ўлетку хаджу, Расіцу тапчу, Зялёную траву грызу, А ўзімку хаджу, Сняжок тапчу, Сухую лазу грызу.
— Чаго, Манечка, Маладзенькая, К століку прылягаеш?
Ці ты, Манечка, Маладзенькая, Ліхую свякроў чуеш? -— А хоць ліхую, Хоць не ліхую. He будзе роднай мамкай:
Я ў мамкі хаджу, Косачку чашу — Я ў яе работнічка, У свякроўкі хаджу, Работку раблю — Я ў яе нягоднічка.
А ў цёмным лесе...
А ў цёмным лесеД Люлі-рана, мядзведзь рыкаіць.
Мядзведзь рыкаіць, Люлі-рана, дзевак пужаіць.
Рыкай, ні рыкай, Люлі-рана, я не баюся.
Толькі ж баюся, Люлі-рана, асенняй ночкі.
Асення ночка, Люлі-рана, цёмна, вяліка.
Яна разлучыць, Люлі-рана, з айцом і мамкай.
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
Яна прылучыць, Люлі-рана, к чуж-чужаніну.
К чуж-чужаніну, Люлі-рана, к свёкру, свякроўцы.
Ай, у бару ціцярук балбочыць...
Ай, у бару ціцярук балбочыць, А ён з бору ляцеці не хочыць, Ай, у бору ягодкі салодкі, У крыніцы вадзіца студзёна. Гапулька ат маткі іці не хочыць. У матулькі позняе ўставанне, У матулькі ранняе ўкладанне, А ў матулькі гладкае часанне, У матулькі бела умыванне, У матулькі ранняе сняданне.
У свёкраткі такога не будзіць: У свёкраткі позняе ўкладанне, У свёкраткі ранняе ўставанне. У свёкраткі не бела ўмыванне, У свёкраткі не гладка часанне, У свёкраткі позняе сняданне.
Сінія мае два галубочкі...
Сінія мае два галубочкі, Голасна забрукуйце, Падайце тугу зялёнаму лугу, Майму татку жалю: Ен мяне дае і не ведае, Якая доля будзе.
— Дачушка мая, мілае дзіця, Я табе тое даю, Я табе тое даю, Што ў хазяйстве маю, Пра долю не ўгадаю.
Сінія мае два галубочкі, Жаласна забрукуйце, Падайце тугу зялёнаму лугу, I маёй мамцы жалю: Яна ж мяне дае
I не ведае, якая доля будзе.
— Дачушка мая, мілае дзіця, Я ж табе гэта даю, Я ж табе даю, Што ў скрыні маю, А пра долю не ўгадаю.
Восень мая, восень...
Ой, восень мая, Восень сцюдзёная, Чаго ты рана захаладала. Я й не раненька, Я й не позненька,— Калі мая пара прышла: Лісточак апаў, зямельку ўслаў, Вось мая і пара прышла. Рэчкі сталі, пазамярзалі, Во мая й другая пара.
Ай, восень, восень, макрота...
Ай, восень, восень, макрота,* Дзецюкам жаніцца ахота, Дзевачкам ісці няволя, Заняволіла субота Усё й татулькава работа.
Ужо не раненька, ужо не позненька...
Ужо не раненька, ужо не позненька — Сонейка на заходзе.
Была ў мамачкі адна дачушка I тая на выходзе.
Пайшла у каморку і чэша галоўку, Беленька умываецца.
Во • о о
ыншла з каморкі, вышпла з новенькан, Мамачцы скланілася.
— Дзякуй, мамачка, дзякуй, родненька, За тваё гадаванне, Што гадавала, што шкадавала,
Што нямножка пасылала,
А хто не гадаваў, а хто не шкадаваў, Той пасылаці будзе.
Непраўдзівая каліна казала...
Непраўдзівая каліна казала: Цвесць не буду, Белага цвету не пушчу, Чырвоных ягадак не ўраджу. Як вясна прыйшла — зацвіла. На ёй цвяточык бяленькі, На ёй ягад паўненька.
Непраўдзівая дзевіца казала: Замуж не пайду.
Як восень прыйшла — дак пайшла, Яна жаніха ўзлюбіла.
Ці ў слядок яго ступала, Ці хлеба яго скушала, Што яна яго, маладога, спадабала?
Перапёлка, перапёлка...
Перапёлка, перапёлка! He вій ты гняздзечка Блізка ля дарожкі Перапёлка, перапёлка! Пастухі пагонюць, Г няздзечка папоруць Перапёлка, перапёлка! Суві ты гняздзечка На зялёным дубу Перапёлка, перапёлка! Станіць вецер павеваць, Тваіх дзетак калыхаць
Перапёлка, перапёлка! Ты дзеванька!
Ты дзеванька! А не вій вяночка! Восень недалёчка Ты дзеванька! Ты дзеванька!
Сваточкі прыедуць, Цябе з сабой возьмуць Ты дзеванька!
Ты дзеванька!
Бярозка з лістом...
Бярозка з лістом Усю восень шумела. Мая бярозка, мая белая! Як мы растанемся?
— Ты мой лісточык,
Ты мой зялёны, Так мы растанемся, Ветры павеюць, Цябе абвеюць, А я застануся.
— Мая бярозка, мая белая!
Я ж цябе не забуду, На вясну к табе буду. Дачушка з мамкай Усю ночку гуляла: Мая матулька, мая родная! Як мы расстанемся?
— Сваты прыедуць, цябе возьмуць, А я застануся.
— Мая й матулька, мая й мілая! Я ж цябе не забуду, He тужы, радная,— не забуду. Зараз у госцікі буду.
Ай, чый то конік пад борам...
Ай, чый то конік пад борамД Увесь золатам укован?
Лявонькаў конік пад борам, Увесь золатам укован.
Хто ж яму золата надаваў, Хто ж яму коніка ўкаваў? Надавалі золата каралі, Укавалі коніка кавалі.
На ўсе чатыры ножанькі. Каб не баяўся слізгаты, На ўсе чатыры ночанькі.
А віхор каліну паламаў...
А віхор каліну паламаў, ** А на ціхі Дунай кладку гнаў, Там ішоў Ванька з абою, Вёў сваю дзевачку з сабою. — Хадзі, мая дзевачка, са мною.
* Кожны радок паўтараецца два разы.
** Кожны радок паўтараецца два разы.
— Баюся з табою, баюся: Гібкая кладачка — увалюся, Глыбокая рэчка — утаплюся.
Дзе я радзілася, не была...
Дзе я радзілася, не была,* Там мяне цёмная ночка абняла, Пад калінаю спаць лягла, Ножкамі каліну кранула, На мяне каліна канула, He буду такая, як была, Як мяне мамачка радзіла.
А цяпер я ў свякроўкі, Да не ў роднага таткі, Я стала бела, як папера, Стала тонка, як былінка.
Ой, заржы, заржы, вараны каню...
Ой, заржы, заржы, вараны каню, Рана з падвор’я йдучы, Ці не пачуе млада дзяўчына, У саду вяночка ўючы.
Конічак іржаў, аж явар дрыжаў, Дзяўчынанька пачула, Яна пачула, цяжка ўздыхнула, Жаласна заплакала:
— Чаму не прыйшоў ці не прыехаў, Як я табе казала?
Ці каня не меў, ці дома не быў?
Цімаці не пускала?
— А я дома быў і коніка меў, Мяне маці пускала, Меншая сястра, бадай, не ўзрасла, Сядзёлачка схавала:
«Не едзь, Ясенька, не едзь, брацейка, Да тае дзяўчынанькі —
* Кожны радок паўтараецца два разы.
He ўмее жаці, ні вышываці, Толькі косу часаці».
— Расці ты, каса, хоць да пояса, Буду цябе часаці, Ці не пакіне а мой Ясенька Мяне верна кахаці!
Праду я, праду, спатанькі хачу...
Праду я, праду, спатанькі хачу. Як пайду я ў каморачку, Прыкладу я галовачку там, Ці не засну, ці не паляжу. Свёкарка ідзець, мяне судзючы: — Санлівая, драмлівая, на работу лянівая, Толькі ёй усё спаць, Толькі ёй усё драмаць.
Праду я, праду, спатанькі лягу, Як пайду ж я ў каморачку, Прыкладу я галовачку там, Ці не засну, ці не задрамлю. Свякроўка ідзець, мяне судзючы: — Санлівая, драмлівая, на работу лянівая. Праду я, праду, спатанькі хачу. Як пайду я ў каморачку, Мамачка ідзець, мяне жалеець: — Дзіця маё ж дарагое, Пашло замуж маладое, Дзеткі абнялі, спаткі не далі.
Ай, упала ластаўка, упала...
Ай, упала ластаўка, упала У тое дзядоўе колкае. Ай, у тую макрыцу, травіцу. Ай, па ёй жа пташкі тужылі, He тужыце, пташкі, вы па мне! Я тое дзядоўе паламаю, Я тую макрыцу, травіцу пакашу, Ай, упала Гапулька, упала. Ай, у тое дзевер’е ліхое, Ай, у тыі залоўкі-чачоткі,
He тужыце ж, дзевачкі, вы па мне: Я тое дзядоўе пажну, А заловак-чачотак пааддаю, А ліхія дзевер’я ў суседзі, А залоўкі-чачоткі ў гасціны.
А тонка-звонка сасонка...
А тонка-звонка сасонка, А рана-рана, сасонка. Затое тонка, што ў бару, А рана-рана, што ў бару. Служыў Антонька каралю, А рана-рана, каралю.
А служыў, служыў да году, А рана-рана, да году, Выслужыў шубу да долу, А рана-рана, да долу.
А служыў, служыў да канца, А рана-рана, да канца, Заслужыў каня-варанца, А рана-рана, варанца.
А сеў, паехаў да вянца, А рана-рана, да вянца.
Хто на стаёнцы зазвоніць...
Хто на стаёнцы зазвоніць, Рана-рана, зазвоніць?
А там Косцячка выходзіць, Рана-рана, выходзіць, Сівога каня выводзіць, Рана-рана, выводзіць. За ім мамачка выходзіць, Рана-рана, выходзіць: — Куды, сыночак, паедзеш, Рана-рана, паедзеш?
— Паеду, мамка, на рынак, Рана-рана, на рынак, Буду выбіраць там дзевак, Рана-рана, там дзевак.
Там пад
Там пад борам-лесам Там мядзведзь рыкае, Цёмна, позна, Там мядзведзь рыкае.
У маладой малодкі Свякроўка ліхая, Цёмна, позна, Свякроўка ліхая.
А таму мядзвёдку Саладзін падкіну, Цёмна, позна, Саладзін падкіну.
Авясец,
Авясец, мамухна! Авясец!
А калі ж чорт сватоў Прынясець?
Пачакай, дачушка, Пажнёмся —
Тагды мы сватоў Дажджомся;
Мы ім вячэрку
борам-лесам...
Я сваю свякроўку Пярынай прыкрыю, Цёмна, позна, Пярынай прыкрыю.
Няхай той мядзвёдка Саладзіны смокча, Цёмна, позна, Саладзіны смокча.
Хай мая свякроўка Пад пярынай квокча, Цёмна, позна, Пад пярынай квокча.
мамухна...
Згатуем — Да сваіх сваточкаў
Участуім.
Купленая гарэлка На куце, Грыбіны пірог
На стале, Пражоная яешня У вагне.
Дзе ты,
Дзе ты, хмелю, быў, Дзе ты, хмелю, рос, Чаму ж ты не развіўся? — Я ў саду рос, Прыўдарыў мароз, Затым я не развіўся.
хмелю, быў?..
— Дзе, малойчык, быў. Дзе, малойчык, жыў, Чаму ж не жаніўся?
— Я ў цара быў, Я ў цара служыў, Затым не жаніўся.
Ой, пры Дунаю, пры ціхусенькім...
Ой, пры Дунаю, пры ціхусенькім, Ой, позна, позна, пры ціхусенькім,
Млода Варуська кубачкі мыла, Ой, позна, позна, кубачкі мыла,
Кубачкі мыла, вянка забыла, Ой, позна, позна, вянка забыла.
Да хто паедзе па мой вяночак, Ой, позна, позна, па мой вяночак.
Татулька кажыць: я не паеду, Ой, позна, позна, я не паеду,
Я не паеду, каня не маю, Ой, позна, позна, каня не маю,
Каня не маю, вянка не знаю, Ой, позна, позна, вянка не знаю.
Франучок кажыць: я сам паеду, Ой, позна, позна, я сам паеду.
Коніка маю, вяночак знаю, Ой, позна, позна, вяночак знаю.
Вядзьмедзька кару дзярэць...
Вядзьмедзька кару дзярэць, Вядзьмедзька кару дзярэць. Дзяўчына ваду бярэць, Дзяўчына ваду бярэць. «Вядзьмедзька, нашто кара, Вядзьмедзька, нашто кара? Дзяўчынка, нашто вада, Дзяўчынка, нашто вада?» — Карою хатку крыці, Карою хатку крыці, Вадою лаўкі мыці, Вадою лаўкі мыці.