• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    А ў хлеве, ў хлеве мужчынкі п’янюсенькі, А ў полі, ў полі жоначкі цверазюсенькі, А ў хлеве мужчынкі, як жучкі, гудзяць, На полі жоначкі, як пчолкі, звіняць. Да ўчыні, да ўчыні славіньку сваю Да ўпаі, да ўпаі талаку тваю.
    Вы мужове-панове...
    Вы мужове-панове! Піце піва п’яное, Гаварыце мужское: А ў каго мамка стара — У той хаце слаўна.
    А чыя жонка добра — У той хаце штодзень гульня, У каго жонка ліха, У хаце няціха.
    Таргуйся, таргуйся, Кірылку, з намі...
    Таргуйся, таргуйся, Кірылку, з намі, Мы тваё поленька злотам слалі, Золатам, золатам да ўсё серабром, Дай жа нам, Кірылка, хоць па талеру, Вайшцякам, вайшцякам хоць па рубялёчку, Капачам, капачам хоць па бізуночку, Што яны табе наругаліся, На стайні конікі настаяліся, У полі жоначкі напяяліся.
    Па полю сіз голуб лятаіць...
    Па полю сіз голуб лятаіць, А ён свае галубкі шукаіць: — Ай, каб мая галубка са мною, А ўмеў ба ж я па полю лятаці, А ўмеў ба ж я пшанічку кляваці... Іванічка ўсё па двару ходзіць, А ён сваю Алесечку просіць: — Ай, каб мая Алесечка са мною, А ўмеў ба ж я пры сталу стаяці, А ўмеў ба ж я жнеек частаваці.
    8 Зак. 3328
    Сілязенька галоўка сізенька...
    Сілязенька галоўка сізенька, А крылейка быстрынька, Ці пераляціш шырокае поле, Глыбокае мора?
    — He пералячу я шырокага поля, Глыбокага мора, Толькі пералячу імхі ды балоты Ды вузкія валокі!
    — А ты, Аўдулька, нежнае дзіцятка, Ці перанясеш матульчыну негу К свёкру на падвор’е?
    — He перанясу я матульчыну негу
    К свёкру на падвор’е,
    Толькі перанясу цяжкае ўздыханне, Слёзнае абліванне.
    Hi слава, ні слава, Ярэмка, твая...
    Hi слава, ні слава, Ярэмка, твая, Hi п’яна, нясыта талака твая, Хто ў цябе, Ярэмка, работку рабіў? Хто ў цябе, Ярэмка, гарэлку папіў? — Рабілі работку талачаначкі, Папілі гарэлку прыхажайкі.
    Трасейкам-паненкам хоць па талеру, А гультаям-капачам у лоб таўкачом.
    Да бараначка чорненькі, чорненькі...
    Да бараначка чорненькі, чорненькі, На ім воўна сучыцца, сучыцца,— Нам гарэлачкі хочыцца, хочыцца. Мы бараначку стрыч будзем, стрыч будзем, Мы гарэлачку піць будзем, піць будзем. Мы бараначку астрыжом, астрыжом, Мы гарэлачку ўсю пап’ём, усю пап’ём.
    На іх воўна каротка, каротка, Нам гарэлачка салодка, салодка.
    На іх воўніца роўненька, роўненька,
    Нясуць нам бутэлькі поўненькі, поўненькі. Да наш паночак у вобрэ, у вобрэ, Наша пані ў лісах, у лісах, Нясець нам закускі ў місах, у місах.
    Дзе ж тая барэлачка?..
    Дзе ж тая барэлачка, Што была гарэлачка? Ці ў хаце пад лаўкай Зарасла мураўкай, Ці ў сенях над суднікам Зарасла трыпутнікам, Ці ў хаце пад загнетам Зацвіла жоўтым цветам? Дайце нам зелязніцу, Адкапаем п’яніцу, Сядзем мы на лаваньцы, Вып'ем мы па чараньцы, Сядзем мы на роцьніцы, Вып’ем мы па поўніцы. Мы людзі рабочыя,— Піць гарэлку ахвочыя.
    Ох вы, столікі мае...
    Ох вы, столікі мае, Вы цясовыя мае, Чаго ж вы стаіцё Hi засланы у мяне? А вы кубачкі мае, Пазлацаныя мае, А чаго ж вы стаіцё He наліты ў мяне? Ах вы госцікі мае, Вы любыя мае!
    А чаго ж вы седзіцё Hi вясёлы у мяне?
    8*
    22в
    Ці мой хмель не хмялён, Ці мой хлеб не пушон? Калі хмель не хмялён, Кажу хмелю падлажыць, Калі хлеб не пушон, Кажу хлеб папушыць.
    СЯМЕЙНА-АБРАДАВАЯ ПАЭЗІЯ
    я м е й н a а б р а давая паэзія была непасрэдна звязана з важнейшымі падзеямі ў жыцці чалавека—нараджэннем, уступленнем у шлюб і смерцю. Яна вызначаецца надзвычай багатым ідэйна-тэматычным зместам і дасканалай мастацкай формай.
    Спецыфіку беларускай сямейна-абрадавай паэзіі складаюць вуснапаэтычныя творы, якія выконваюцца ў час сямейнай урачыстасці, прысвечанай нараджэнню дзіцяці (хрэсьбін). У час хрэсьбін выконваліся песні, прыпеўкі, прыгаворы. Найбольш пашыранымі былі песні, у якіх выказваліся пажаданні шчаслівай долі нованароджанаму, славілася парадзіха-маці, велічаўся бацька дзіцяці, ушаноўвалася бабка-павітуха, ухваляліся ці высмейваліся
    ўзаемаадносіны кума і кумы і інш. Песні пра кума і куму мелі нярэдка жартоўна-эратычны характар. Шмат выконвалася застольных і бяседных песень, звязаных і не звязаных з абрадам. Увогуле ж функцыянальнае прызначэнне хрэсьбінных, як і іншых абрадавых песень, змянялася. У старажытнасці дамінантнай у іх была магічная функцыя. Абрады і звязаныя з імі песні, на думку выканаўцаў, павінны былі садзейнічаць лепшай долі нованароджанага. Пазней жа магічная функцыя ў гэтых абрадах і песнях адышла на другі план, галоўную ролю набыла эстэтычна-мастацкая функцыя.
    У беларускім фальклоры асабліва багата прадстаўлена вясельная паэзія. Як і ў радзінных, у вясельных абрадах найбольшае месца займалі песні. Песні суправаджалі ўсе асноўныя этапы вяселля: сватанне, заручыны, падрыхтоўку і пячэнне караваю, пасад нявесты, вясельную бяседу, ад’езд да маладога, урачыстае застолле ў хаце жаніха, пярэзвы і інш. Акрамя песень, якія адлюстроўвалі падзеі, звязаныя з уступленнем у шлюб, на вяселлі спявалася і шмат песень, што мелі толькі ўскоснае дачыненне да абраду або зусім не мелі ніякіх адносін да яго. У мастацкіх вобразах гэтых песень своеасабліва паэтызавалася паўсядзённае жыццё народа, яго быт, духоўны свет чалавека.
    У вясельных песнях паэтызуюцца і велічаюцца жаніх і нявеста — галоўныя вобразы значнай часткі гэтых народных твораў. Жаніх часам паўстае ў вобразе князя, які едзе з дружынай, баярамі, нявеста ж называецца княгіняй. Гэта — імкненне паэтычна ўславіць, узвялічыць і ідэалізаваць у вясельных песнях галоўных дзеючых асоб шлюбнай урачыстасці. 3 дапамогай маляўнічых параўнанняў і іншых мастацкіх сродкау песня стварае ідэальныя вобразы маладога і маладой, паказвае іх незвычайную прыгажосць. Часта для паэтызацыі маладых выкарыстоўваюцца вобразы сонца, месяца, зорак. У выніку шматвяковай традыцыі выпрацавалася багатая сімволіка, якая ярка характарызуе герояў вяселля.
    Вясельным песням, як і ўсяму абраду, раней надавалася утылітарнамагічная роля — з дапамогаю слова і адпаведных дзеянняў спрыяць шчасліваму жыццю маладых. Але песня і многія яе сімвалы з цягам часу адарваліся ад абраду і пачалі ўспрымацца па-іншаму, з гумарам. Гумар вясельнай паэзіі ў сваёй аснове мяккі, добразычлівы, праз яго тонка раскрываюцца вобразы герояў шлюбнай урачыстасці.
    На вяселлі больш, чым на іншых сямейных урачыстасцях, спявалася фрывольных песень і прыпевак, пераважна эратычнага зместу, што генетычна звязана з сімільнай магіяй,* традыцыйныя рэшткі якой захоўваліся ў перыяд панавання рэлігійнага светапогляду ў свядомасці селяніна і якія пачалі інтэнсіўна знікаць з развіццём культуры, навукі, перамогай матэрыялістычнага разумення прыроды.
    Нельга ўявіць беларускае вяселле без жартоўных і сатырычных песень і прыпевак, у якіх асабліва даставалася свату і свацці, дружкам, каравайніцам, а часам нават жаніху і нявесце. У абмалёўцы вобразаў свата і свацці шырока ўжываліся гратэск і гіпербала. У адной з песень, напрыклад, іранічна малюецца такі партрэт свата: «Сват наш вельмі харош, а ў свата доўгі буслаў hoc, а ў свата лыса галава, да казіна рыжа барада»; сват «плавае па хаце, як таран, лыпае вачыма, як баран». У другой песні сват — гарбаты, у яго «на гарбу вярба, а ў той вярбе сава, лапамі перабірае, свахам вочы выдзірае».
    Беларускія шлюбныя абрады і вясельная паэзія мелі шмат агульнага з адпаведнымі рускімі і ўкраінскімі абрадамі і паэзіяй, што сведчыць аб блізкасці поглядаў, эстэтычных патрабаванняў і аб цесных культурных узаемасувязях усходнеславянскіх народаў. Спецыфічныя нацыянальныя рысы беларускага вяселля ярка выяўляліся ў народным гумары, у драматызаваных жартоўных сцэнках, якія ўваходзілі ў вялікую вясельную «гульню».
    Да сямейна-абрадавай паэзіі належаць хаўтурныя галашэнні — імправізаваныя творы, у якіх шырока выкарыстоўваліся традыцыйныя мастацкія сродкі фальклору для выказвання смутку і гора з выпадку смерці роднага
    * Сімільная магія (ад лац. simile, similis — упадабленне, параўнанне, аналогія) — дзеянні, у аснову якіх пакладзен прынцып: падобнае выклікае падобнае. Мэта гэтых дзеянняў, часцей за ўсё,— садзейнічаць урадлівасці, апладатварэнню.
    чалавека. Для гэтых твораў характэрна эпічнасць апавядання: у адных рас•казваецца пра цяжкі жыццёвы шлях селяніна, у другіх малюецца карціна горкага існавання беднай удавы з дробнымі дзеткамі-сіротамі і інш. Паэтыка беларускіх хаўтурных галашэнняў багатая на разнастайныя выяўленчыя сродкі. Яны эмацыянальна насычаныя. Укладваючы ў словы ўсю ласку і выказваючы гора і глыбокі смутак, маці называе сваё памершае дзіця «лісточкам зялёненькім», «цвяточкам чырвоненькім», «яблычкам недаспелым», «салавейкам шэранькім».
    У дакастрычніцкі час шмат беларускіх сямейна-абрадавых песень запісалі 3. Даленга-Хадакоўскі, П. Шэйн, I. Насовіч, Е. Раманаў, У. Дабравольскі, М. Федароўскі і іншыя фалькларысты.
    Літаратура
    Маркс К. Введенне (нз экономнческнх рукопнсей 1857—1858 годов).— Маркс К„ Энгельс Ф. Соч., нзд. 2-е, т. 12, с. 736—738.
    Энгельс Ф. Пронсхожденне семьн, частной собственностн н государства.— Маркс К„ Энгельс Ф. Соч., т. 21, с. 23—178.
    Энгельс Ф. Немецкне народные кннгн.—-Маркс К. Энгельс Ф. Соч., нзд. 1-е, т. 2, с. 26—34.
    Аенйн В. Н. Развнтне рабочнх хоров в Германнн.— Полн. собр. соч., нзд. 5-е, т. 22, с. 275—276.
    Шейн П. В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края, т. 1, ч. 2. Спб., 1890.
    Романов Е. Р. Белорусскнй сборннк, вып. 1-2. Кнев, 1886, с. 338—367; вып. 7. Вільна, 1910, с. 35—39; вып. 8. Внльна, 1912, с. 323—550.
    Жанчына ў беларускай народнай творчасці. Склалі Э. Галубок, А. Калечыц і Н. Багдановіч. Пад рэд. М. М. Нікольскага і М. Я. Грынблата. Мінск, 1940, с. 75—165.
    Шырма Р. Р. Беларускія народныя песні, загадкі, прыказкі. Мінск, 1947, с. 68—93,
    Анталогія беларускай народнай песні. Укладанне і каментарыі Г. I. Цітовіча. Мінск, 1968.
    Радзінная паэзія. Укладанне, сістэматызацыя тэкстаў, уступны артыкул і каментарыі м. Я. Грынблата. Падбор нот, характарыстыка напеваў і каментарыі В. I. Ялатава.
    Песні сямі вёсак. Укладанне і рэдакцыя Н. Гілевіча. Мінск, 1973.
    Беларускі фальклор у сучасных запісах. Брэсцкая вобласць. Традыцыйныя жанры. Складальнік В. А. Захарава. Мінск, 1973.
    Песні народных свят і абрадаў. Укладанне і рэдакцыя Н. Гілевіча. Мінск, 1974.