Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Хатку крыці — зімаваці, Хатку крыці — зімаваці, Лаўкі мыці — сватоў ждаці, Лаўкі мыці — сватоў ждаці.
Пушчу я паву..
Пушчу я паву Рана-рана, па Дунаёчку, А сама пайду
Рана-рана, па беражочку,
А ці не ўвіджу Рана-рана, таткавы сені, Таткавы сені, Рана-рана, новыя дзверы? Па гэтых сенях
Рана-рана, мне не хадзіці.
Пушчу я паву Рана-рана, па Дунаёчку, А сама пайду
Рана-рана, па беражочку, А ці не ўвіджу
Рана-рана, свёкравы сенцы, Свёкравы сенцы, Рана-рана, старыя дзверцы? Па гэтых сенцах Рана-рана, па іх хадзіці, Па іх хадзіці
Рана-рана, у свёкра жыці.
Дабро маё зеляное, зеляное...
Дабро маё зеляное, зеляное, Я й па табе, дабро маё, пахадзіла, У цёмным лесе, зялёненькім заблудзіла. Татка кліча — я й не чула, Дабро маё зеляное.
Я й па табе, дабро маё, пахадзіла, У цёмным лесе, зялёненькім заблудзіла. Мамка клічыць — я й не чула, Па голасе не спазнала, Роднай мамкай не назвала, не назвала. Дабро маё зеляное, зеляное, зеляное, Я й па табе, дабро маё, пахадзіла, пахадзіла, У цёмным лесе, зялёненькім заблудзіла. Мілы клічыць — я пачула, я пачула, Па голасе, па голасе я й спазнала, я й спазнала, Сваім мілым, сваім мілым я й назвала.
Ходзіць вутачка па сенажаці...
Ходзіць вутачка па сенажаці, Сама сабе разважае:
«Ці ў мора плысці, ці ў мора плысці, Ці на беражку быць?
У мора паплыўшы, ў мора паплыўшы — Нечага жыраваці.
На беражку быўшы, на беражку быўшы — Недзе зімаваці».
Ходзіць дзевачка па падвор’ейку, Сама сабе разважае:
«Ці замуж ісці, ці замуж ісці, А ці ў дзеўках быці?
Замуж няйшоўшы, замуж няйшоўшы — Людская пагаворка.
Замуж пайшоўшы, замуж пайшоўшы — Бедная галоўка».
Ой, зара мая, несхадзімая...
Ой, зара мая, несхадзімая, Ой, ля-лё, рана, несхадзімая. За што я ў таткі нешчаслівая, Ой, ля-лё, рана, нешчаслівая? 3 церама йдучы, ўцерала ключы, Ой, ля-лё, рана, ўцерала ключы. А прызнайцеся, хто за мной ішоў, Ой, ля-лё, рана, хто за мной ішоў? Хто за мной ішоў, ключыкі знайшоў, Ой, ля-лё, рана, ключыкі знайшоў? Калі маленькі — братцам назаву, Ой, ля-лё, рана, братцам назаву. Калі старэнькі — таткам назаву, Ой, ля-лё, рана, таткам назаву.
Калі роўніца — то замуж пайду, Ой, ля-лё, рана, з ім жыць буду.
Чом вы, канапелькі, не зялёны стаіце?..
Чом вы, канапелькі, не зялёны стаіце? Ой, люлі, люлі, не зялёны стаіце? * Як жа нам, канапелькам, зялёным стаяці, Ой, люлі, люлі, зялёным стаяці: Зверху канапелькі клююць вераб і, 3 ісподу канапелькі вада падмыла, А ў сярэдзіне канапелькі хваля зламіла. Чом ты, дзевачка, не вясёлая ў танку?
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Як жа мне вясёлаю ў танку стаяці, Бацюшка кажа — за князя аддаць, Мамачка кажа — у чорныя чарнушкі. Ой, стукаў, пагрукаў у цясовыя вароты, Мне бачца, мой бацька з князямі, з баярамі, Аж то мая мамка з чорнымі чарнушкамі.
На ворыве
Лугавая зязюлечка, лугам ляціш...
Лугавая зязюлечка, лугам ляціш,—
Чаму не кукуеш?
Ужо тваё мінулася вясенняе кукаванейка, Настала асенняе жыраванейка.
Ой ты, дзеўка-дзяўчыначка, ад бацькі йдзеш,— Чаму не заплачаш?
А ўжо тваё мінулася, дзевачка, каханейка, Машына гулянейка.
Ішла цяцера з лугоў, з балотаў...
Ішла цяцера з лугоў, з балотаў, Рана, рана.*
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка
За ёй суполе ясны саколік: — Пастой, цяцера, пастой, рабая, Знімаю табе рабае пер’я, Жадаю табе саколлі крылля! — Я ні кідаю рабае пер’я, Я ні жадаю саколля крылля! Ішла Франуска з хаты на ранак, А за ёй суполе малады Стасік. — Пастой, Франуска, пастой, малада, Знімаю табе румяны венчык, Складаю табе шаўковы чэпчык! — Я ні скідаю румяны венчык, Я ні жадаю шаўковы чэпчык.
Ці я табе, мая мамачка...
Ці я табе, мая мамачка, Усю вясну не казала: — He ары барку ды не сей маку, Я яго рваць не буду.
Узары дарожку, пасееш гарошку Для сваіх малых дзетак.
Людзі прыдуць, мяне забяруць, Твой мак зазімуе.
Досыць, калінка чырвоненькая...
Досыць, калінка чырвоненькая, Табе ў лузе стаяці.
Цябе, калінка чырвоненькая, Пташачкі склявалі.
— Hi так пташачкі, ні так пташачкі, Як дробны птушанятка.
Прылятуць — клюнуць, палятуць — клянуць: — Ягадкі ні салодкі.
Досыць, дзевачка маладзенькая, Табе ў мамкі гуляці.
Цябе, дзевачка маладзенькая, Суседкі асмяялі.
— Hi так суседкі, ні так суседкі, Як мае пароўніцы.
Ай, няхай судзяць, няхай гавораць,
Бо я іх не баюся.
Сваты прыедуць, я замуж пайду, I я з іх насмяюся.
Час дамоў, час дамоў, час дамоў ісці...
Час дамоў, час дамоў, час дамоў ісці, А ў маім дамочку раёчкі ўюцца.
Усё раі, усё раі, усё непустыя.
Ай, носяць мядочкі да ўсё густыя.
А хто ж тыя раёчкі аграбаць будзець, Аграбаць раёчкі будзіць Міцечка, Спажываць мядочкі будзіць Верачка.
Хадзіла дзевенька...
Хадзіла дзевенька Калі рэчанькі, Крыкнула, гукнула Перавознічку.
Адклікнуўся, адгукнуўся Яе міленькі:
— Я ж к табе, мілая, Чаўнаком плыву.
— На тваім чаўночку Я не плавала.
— Я ж табе, мілая, Масты машчу.
— Па тваім масточкам
Я не хадзіла.
— Я ж табе, мілая, Конікаў пашлю.
— На тваіх коніках
Я не ездзіла.
— Я ж табе, мілая, Баяры пашлю.
— 3 тваімі баярамі Я ні знаюся.
— Я ж к табе, мілая, Сокалам ляту.
— Я ж к табе, мілы мой. Перапёлачкай.
Недаспелая макаўка...
— Недаспелая макаўка/ А дзе ж ты будзеш даспяваць? А ці ў гародзе на лясе (градзе), А ці ў капуснай баразне?
Маладая Валечка!
А дзе ж ты будзеш дарастаці?
А ці ў татулькі на куце, А ці ў мілога на руцэ?
Гуляй, гуляй, шчука, плаціца...
Гуляй, гуляй, шчука, плаціца, Пакуль цёпла вадзіца!
Кожны радок паўтараецца два разы.
Маразы удараць, возеры стануць,— гуляць
Гуляй, гуляй, малада дзеванька, Пакуль у роднай маманькі!
Як у людзі пойдзеш, работку зададуць.—
Гуляць не будзеш.
Цябе, маладу, пашлюць па ваду, Самі сядуць абедаць.
Горы — высокі, воды — далёкі,
не будзеш.
Прынясеш вады для сваёй бяды, Кожнаму трэба даць піць: Дасі старому, дасі малому
на абед не паспееш.
і мужаньку маладому.
Дадуць кусочак, пайдзеш у куточак — Тут твой абед будзе.
Ой, не вылятай, сіва зязюленька...
Ой, не вылятай, сіва зязюленька,
3 куточка сенажаці:
Сокалы ляцяць, на цябе глядзяць, Хочуць цябе ўзяці.
Ой, няхай ляцяць, ой, няхай глядзяць, To я іх не баюся,—
У вішнёвым саду, у кляновым лісту
Я ад іх схаваюся.
Ой, не выглядай, малада дзеўка,
I з бацькавага двара:
Бо едуць сваты, музыкі іграюць, Хочуць цябе ўзяці.
Ой, няхай едуць, ой, няхай йграюць, To я іх не баюся,—
А ў майго бацькі нова камора, To я там схаваюся.
Разлійся,
вадзіца...
Разлійся, вадзіца, А па лугу, па даліне, А па жоўтаму пясочку.
Расплачся, Гапулька, Па роду, па племені,
А па русай касіцы,
У мяне ж была Ці не косанька? У мяне ж была Ці не русая?
Чорным шоўкам Пераплецена.
А золатам Перавязана?
Як наехалі госці
3 чужыя валосці — Чорны шоўк папарвалі, А золата разабралі, А Гапульку сабе ўзялі.
Асіна балота красіла...
Асіна балота красіла, Мар’ічка Івана прасіла: — Вязі мяне, Іван, дзе ўзяў, Каб мой вяночак тут не звяў. — He бойся, Мар’ічка, не звяніць, Калі мая мамачка загляніць, На галоўцы вянок заззяіць, Студзёнай вадой абаллець.
Віліся пчолачкі...
Віліся пчолачкі Каля ніцай лозачкі. — Віціся, не віціся — Паціханьку садзіціся, Сучайка не абагніце, Лісцейка не абатрыце.
А віліся сваточкі
У дзеванькі за столікам: — Віціся, не віціся — Паціханьку садзіціся, Серабра не абагніце, Золата не абатрыце.
Ой, зялён мой лён, зялён...
Ой, зялён мой лён, зялён, Да пры мяжы стоячы, Да пры мяжы стоячы, Галоўкамі звонячы. — He дадуць даспяліці, Галоўкамі пазваніці. — Ой, бяда мая, бяда, Што я ў мамачкі адна.
He дадуць дасядзеці. Касіцы дарасціці, Касіцы дарасціці, Кубяльца налажыці, Ой, кубялец мой новы He за год налажоны, He за год налажоны, За гадзіну страчоны.
Каханка дзеванька, каханка...
Каханка дзеванька, каханка, А ў ёй косынка кованка, He было каваля — раскаваць, He было грабянцоў — расчасаць.
Былі кавалі ў дарозе, А былі грабянцы ў возе. Прыехалі кавалі 3 чужой стараны, Дзевіцы косынкі раскавалі, А сужанькі коніка падкавалі. Былі ў дзяўчыны істужкі, To яго коніка падпружкі. Былі ў яе малады пярсцёнкі, To яго коніка падкоўкі.
Затужылася Евачка...
Затужылася Евачка,* Што рана восень настала. Рутая мятачка завяла. He з чага маладзе вянка звіць, На галовачку ўзлажыць. Зачуў тое Лявонька.
— He клапаціся, Евачка, Я ўчора на таргу пабываў, Я ж табе вяночак старгаваў, А з руты з мяты зялёны, 3 чырвоненькае каліны.
Ды на полі ліпа з сонейкам йграець...
Ды на полі ліпа з сонейкам йграець, Рана, рана,** Малады маладзец коніка сядлаіць, А старшы брацітка яго намаўляець: — Выбірай, брацітка, на ніўцы, А не выбірай, брацітка, на рынку, На рынку дзевачкі хваслівы, А на ніўцы дзевачкі працаўлівы.
Кляновы лісточак...
Кляновы лісточак, Ды куды ты пакоцішся, Ці ўгару, ці ў даліну, Ці ў бор на кляніну?
* Кожны радок паўтараецца два разы.
** Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
Ды я й сам не ведаю, Куды вецер пакоціць, Ці ўгару, ці ў даліну, Ці назад на кляніну! Маладая дзяўчыначка, Ды куды ты ідзеш? — Я й сама не ведаю, Куды маці аддае, Ці ў сяло, ці ў прысёлле, Ці ў дзявочае бяздолле!
Хадзіў-пахадзіў...
Хадзіў-пахадзіў Ясен месяц па небу, Лічыў-палічыў Зараначкі на небе. He далічыўся Адной зоранькі вячэрняй, А бог знаіць, бог ведаіць, Дзе яна?
Каму яна, каму яна Гэту ночаньку свяціла? Да ці яна, да ці яна У поўнач з месяцам хадзіла? Хадзіў-пахадзіў Андрэйка па хаце, Лічыў-палічыў Сямеечку ды сваю.
He далічыўся, не далічыўся Адной Гапулькі сваёй.
Ах, бог знаіць, бог ведаіць, Каму яна, каму яна Гэту ночаньку служыла? Да ці яна, да ці яна У поўнач з міленькім хадзіла?
Зялёная дубравачка...
— Зялёная дубравачка,* Чаго рана зашумела, Лісця тваё пажаўцела?
* Кожны радок паўтараецца два разы.
— А як жа мне не шумець, Лісцю майму не жаўцець, Наехалі злыя людзі, Злыя людзі татарыны, Вязлі з сабой татарачку, Маладую шынкарачку. Руса каса да паяса, Чорным шоўкам уплецена, А золатам пазалочана. Яны пада мной начавалі, Вялікі агонь раскладалі, Таго й рана зашумела, Лісця маё пажаўцела.
Ішла дзевачка за вароцейкі...
Ішла дзевачка за вароцейкі, Расплятаючы коску.
За ёй мамачка, за ёй родная, Разліваючы слёзкі.
— Пастой, дзіцятка, мы з табою пагаворым, — He буду стаяць, не буду чакаць.