Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Да знаці пана, знаці...
Да знаці пана, знаці Да праміж усімі панамі:
Ен на коніку паязджае, На коніку паязджае Дай жэнчыкаў прыганяе: — Жнеце, жэнчыкі, жнеце, Жнеце, жэнчыкі, жнеце! Ды самі сябе не пазнеце, He дажаўшы, не пойдзеце, He дажаўшы, не пойдзеце Да тут начаваць не будзеце.
Перажані, божа, хмаркі...
Перажані, божа, хмаркі, А-эй, перажані, божа, хмаркі, На чужую староначку, Дзе пажалі, пакасілі Да снапочкі павазілі.
У нас не жата, не пажана, А-эй, у нас не жата, не пажана Да ў гуменца не звожана.
Ой, не ляжы, ветру, ў полі...
Ой, не ляжы, ветру, ў полі, Паміж горачак у разоры. Да ўстань, ветру, памаленьку, Павей ветрык паціхеньку, Развей хмарачку цямненьку — Маю тугу цяжаленьку.
Каб я малада жыта жала
I сярэдзіну сваю не зажала.
Панічыку, а панонічку, пусці мяне да доміку. У мяне дома дзетак многа: Што куточак то сыночак, На покуці — дзевяць дочак.
Ой, месяц ясненькі...
Ой, месяц ясненькі, Асвяці нам дарожаньку, Асвяці нам дарожаньку, Кудэма ісці да доміку Каля саду вінаграду
Да айчанькі на параду, Да свякроўкі на вячэру, Да мілога на пасцелю. Вячэрайка у галушачкі, Пасцель бела ў падушачкі.
Да ўжо сонца за бор, за бор...
Да ўжо сонца за бор, за бор, Пара жнейкі дамоў, дамоў, На постаці раса пала, На сярпочках іржа стала, Малы дзеткі дома плачуць, У старых бабак ручкі зябнуць, У малодачак вянкі вянуць.
Ой, закаціся, сонейка...
Ой, у лесе, у лесе пры барку, Усё з гары ў далінку.
Ой, зрабі нам вячэраньку. Няхай вечар бардзей будзе: Нахадзіліся ножанькі, Ой, нарабіліся ручэнькі, Сярпы не жнуць, нажаліся, Ручкі не ймуць, наймаліся, Насвяціліся вочанькі Аж да цёмнае ночанькі.
Няхай вечар бардзей будзе...
Няхай вечар бардзей будзе, Майму сэрцу лягчэй будзе. Мой міленькі з таргу едзе, Мне, маладой, гасцінец вязе— Пярсцёначак залаценькі, А вяночак руцвяненькі.
У пярсцёначку жыта жаці, А ў вяночку красаваці.
Паслаў мяне свёкар...
Паслаў мяне свёкар Да ў бор жыта жаці, Заказаў мне свёкар Да сто коп нажаці, Сорак кароў падаіці, Трыццаць вепраў накарміці, Дзяжу хлеба замясіці. Я малада спазнілася, Да дзіцяці забылася.
Прыляцела два лебядзі, I абодва беленькія, Браткі мае родненькія. Узялі яны дзіця маё. Адзін кажа: панясем мы, Гэта ж нашай сястрыцы, Што на чужой стараніцы, Кожны яе наб’ецца, Яе слёзкаў нап’ецца.
Сакатала бочачка..
Сакатала бочачка, У піўніцы стоячы, — Калі мяне не вып'еце, Я сама разліюся Па дварэ расіцаю, За варота крыніцаю. Гаварыла дочачка
Сваёй роднай мамачцы: — Калі мяне не аддасцё. Я ад вас сама пайду Па двары мяцёлкаю, Да мілога пчолкаю, Па дварэ расіцаю Да мілога сініцаю.
I звіўся хмель...
I звіўся хмель 3 бярозаю зялёнаю, Нажыўся Лявон 3 жаной маладою. Нанасіўся сарочак беленькіх, Штаноў алляненькіх.
Бог яму даў Жану маладую,
Сям’ю весялую: У поле ідуць, Як пчолкі гудуць Да ўсё баравыя. 3 поля ідуць — Песенькі пяюць, Да ўсё жніўныя.
Ой, красуйся, жыцейка...
«Ой, красуйся, жыцейка, Калі цёпла лецечка».
— Як жа мне красавацца? Буен вецер павяваець, Буен вецер павяваець, Красу маю абіваець, He даець красавацца.
«Ой, красуйся ж, дзевачка, У роднага татачкі».
— Як жа мне красавацца? Кожны дзень сваты едуць, Кожны дзень сваты едуць, He даюць красавацца, He даюць красавацца, У белае прыбірацца.
А высока, далёка...
А высока, далёка Салавей гняздзечка ўець. А павышай салаўя Іванька церам ставіць: На вуліцу вароцькамі, К цясцю на двор ваконцамі, Каб прыгожа глядзець было На цесця багатага, На цесця багатага, На цешчу ласкавую, На цешчу ласкавую, На дзевачку ўдалую, На дзевачку ўдалую, На долю шчаслівую.
Чырвона ружачка...
Чырвона ружачка Блізка плоту стаяла. Маладзенькая дзевачка Ды да сонца ўстала. 3 ружы росачку брала. Расою ўмывалася, Красою ўціралася, У мамкі пыталася: «Мамачка мая родная, У што мне прыбраціся: Ці ў атлас, ці ў аксаміт, Ці ў ружовае золата?» — У атласе — жыта жаці, У аксаміце — пагуляці. А ў ружовым золаце — Да свякрухі ў хатку, Каб яна дый пазнала, Сваім дзіцем назвала.
Дзевачка з поля ішла...
Дзевачка з поля ішла, За поясам сярпок нясла, За поясам сярпок нясла, За плячыма — калысачку, А на руках — дзіцятачка. Калысачка — цыргі-цыргі, Дзіцятачка — кугі-кугі.
Палуднічкі прагудзелі...
Палуднічкі прагудзелі, Палуднаваць захацелі. Хоць гудзіце, не гудзіце, Палуднаваць не будзеце: Шчэ постаці не пражалі, Капы снапоў не звязалі.
Кругло, мало балоцечка...
Кругло, мало балоцечка, Хоць жа яно кругло, мало, Але ж яно ўрадлівае: Наляцела пташак многа, 3 імі разам салавеечка.
Нізка, мала Аленачка, Хоць жа ж яна нізка, мала, Але ж яна шчаслівая: Наехала сватоў многа, Выбрала сабе Іваньку.
Наш гаспадар маладзенькі...
Наш гаспадар маладзенькі, Пад ім конік вараненькі. Ен усё поле аб’язджаіць, Сваіх жнеяк аглядаіць: Ці ўсе яго ў полі жнеі, Ці ўсе звязаны іх жмені? Ці ўся яго талочанька, Ці зжата ўся валочанька?
А чыя ж то валока...
А чыя ж то валока* Доўга і шырока? На ёй жэнчыкі жалі,
Паджынайся, нябожа, Табе бог дапаможа.
Серпікі паламалі. Серпікі сталёвыя,
Паперадзі лебедзі, А ззаду мядзведзі.
Жэнчыкі маладыя,
Паперадзі віно п’юць, А пазадзі кіём б’юць.
Выйшла маці жыта жапі...
Выйшла маці жыта жаці, Стала сярпы перакладаці.
Няма сярпа залатога — Жанца маладога.
Вышла свякроў жыта жаці, Стала сярпы раскладаці.
Прыбыў сярпок залаценькі — Жанец маладзенькі.
Што ў мяне была за свякровачка...
Што ў мяне была за свякровачка, Што ў яе была за наровачка.
Сама ўстане ранюсенька, Мяне ўкрые цяплюсенька: — А спі, нявехна, высыпайся, На работу не спяшайся.
Пакуль у полі сонца ўгрэець, Сонца ўгрэець, расу абвеець, Тады, нявехна, у поле пойдзеш.
Баліць мая сярэдзінка...
Баліць мая сярэдзінка, Што жыта маё рэдзенька;
Сярэдзінка не гнецца, Постаць мая валачэцца;
Няма маёй маці Мне постаці падагнаці,
* Кожны першы радок паўтарасцца двойчы.
Няма маёй сястрыцы, Маёй большай памочніцы, Сястрыца б постаць падагнала, А я трохі пастаяла, Да й варон пастраляла.
Добры вечар, нашай маці...
Добры вечар, нашай маці,* Ці гатова вячэраці? Ідзець тваё дзіцятачка Утаміўшыся, умарыўшыся, Ядраное жыта жнучы.
Чые гэта талачане...
Чые гэта талачане, Там кубачкі залатыя.
Што па полю блудзілі? Там столікі засціланы
Пыталіся яны Лунінскага сяла, I кубачкі наліваны А Януськава двара. Мядком саладзенькім
Там столікі цясовыя, I віном зеляненькім.
Ой, дайце мне загон-разгон...
Ой, дайце мне загон-разгон, Маладога павязнечка.
Ен са мною снапы звяжа, Ен са мною спаці ляжа, Снапы звяжа, памацуе, Спаці ляжа, пацалуе.
Ой, пара й, пара да двара...
Ой, пара й, пара да двара,** Цёмная ночанька абняла, Цёмная ночанька і нявідна, Шырока дарожка й грудліва. Вараны конічак спадбіўся, Малады Іванька спазніўся.
* Кожны радок паўтараецца два разы.
** Кожны радок паўтараецца два разы.
Ой, я маладзенька дый жыта жала...
Ой, я маладзенька дый жыта жала, ой, маладзенька
Дый жыта жала.
Ой, жала, жала дый шчыравала, Ой, вочкі потам дый залівала. Ой, я маладзенька дый жала, жала Дый дзве ночкі дома не начавала. Начавала я ў чыстым полі дый Пад арэхавым, дый пад кусточкам, Пад арэхавым дый пад кусточкам, Ой, укрывалася дый мокрым лісточкам.
Ой, закаціся, ярка сонейка...
Ой, закаціся, ярка сонейка, Дый за лес цёмны, дый за горачку, Дый за лес цёмны, дый за горачку, А мне пара ісці дадомачку, А ў мяне дома дый ліхі свёкар, Дый ліхі свёкар дый свякрухна.
Ой, стрэнуць мяне на вароцечках, Ой, пашлюць мяне дый па вадзіцу. Ой, пашлюць мяне па вадзіцу, Ой, у шчыры бор, у крыніцу.
Я ж, маладзенька, шчэ й не снедала, Шчэ й не снедала, й не абедала, Шчэ й не снедала, й не абедала, А мая родная мамка дый не ведала.
Глядзіць, глядзіць маё вочка...
Глядзіць, глядзіць маё вочка, Беражочак недалёчка, А на гэтым беражочку Стаіць прыганяты, Здаровы, чубаты.
Судзі, божа, мне дажаць. Бо ён скуру можа зняць.
Сіняе азёрачка...
Сіняе азёрачка, Чаго затанула?
Як жа мне не тануці, Наляцелі шэры гусі Й беражкі абтапілі, Наляцелі шэры гусі, Беражкі абтапілі I вадзіцу замуцілі. Маладая Манячка, Чаго ж ты зажурылася? Як жа мне не журыцца? Наехалі чужаземцы, майго татку ўпаілі, Наехалі чужаземцы, майго татку ўпаілі, Маю мамку абманілі
I мяне заручылі.
У слаўнага пана...
У слаўнага пана На зары жыта жала, Па месяцу копы клала, Дадому пайшла па ночы, Вячэрала пры свечы, У белым свеце спаць лягла, Лажылася, гаварыла: — Божа мой, калі я запачыну! Ужо ж свет за гадзіну.
Да гула пчолка, гула...
Да гула пчолка, гула, Па бару лятаючы, Да мядок збіраючы: — Горкі мой мядочку Да без цябе, мой бортнічку. Да плакала ўдовачка, Да па двару ходзячы, Да дроўцы збіраючы, Да абед гатуючы:
— Горкі мой абедзе Да без цябе, мой міленькі. Сама сяду на покуце, А дзеткамі абсажуся, Слёзкамі абальюся.
Дзеткі ж мае маленькія,
Слёзкі мае драбненькія; Дзеткі мае пабольшалі, Слёзкі мае пагоршалі.
Вялік наш бор, вялік...
Вялік наш бор, вялік Над усімі барамі, Багат наш пан, багат Над усімі панамі. Няма такі пана дома, Паехаў ён у Шклова Чарачак пакупаці, Жнеечак частаваці. Нашы жнейкі маладыя, Іх сярпочкі залатыя, Па месячку жыта жалі I сярпочкі паламалі.
Ты наш пане — баране...
Ты наш пане — баране, Пускай дамоў заране. Наша пані авечая Дзяржала нас да вечара. Дымна ў полі, дымна Да й нічога не відна. Наша пані затапіла, Нам вячэры наварыла. Наварыла боршчу I накідала хвошчу, I наварыла сачавіцы, Накідала й чамярыцы, Хоча жняцоў патравіці.
У добрага пана...
У добрага пана Пры месячку жыта жала. Бадай яму кроўна, Што пускаў да дому цёмна. Бадай яму горка, Што пускаў да дому зоркай.
Ой, жыта жну, пажынаю...
Ой, жыта жну, пажынаю, На дарожаньку пазіраю, Да ці скора маці ісціме, Мне абедаць нясціме? Нясе хлеба булачку I мядочку у кубачку.
Я жыта жну, пажынаю, На дарожаньку пазіраю. Да ці скора свякроў ісціме? Нясе хлеба скарыначку I вадзіцы ў чарапочку.
Мая мамка, мая кветка...
Мая мамка, мая кветка, He аддавай мяне ўлетку, Да аддавай мяне ўзімку, Штоб сабрала сабе сілку На свёкраву дзесяцінку. Бо у свёкра поле далёкае, А загоны шырокія, Азяроды высокія, А падпоры жалезныя, А жнеечкі маладыя.
Я з імі не сажнуся, Да з загонам астануся.
Ой, у полі бярэзінка...
Ой, у полі бярэзінка, Баліць мая сярэдзінка Ды некаму спагадаці, Сярэдзінку патаптаці. А дай жа божа кугакала, Каб пад снапком заплакала, А я б пашла скалыхнула, Сярэдзінка б аддыхнула.