Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Поле маё, поле маё вялікае і вясёлае...
Поле маё, поле маё вялікае і вясёлае,* Вялікае і вясёлае, й прыгожае й прывольнае.
* Кожны радок паўтараецца два разы.
Па полю іду, па полю іду — весялюся, Па полю іду, па полю іду — красуюся, Дамоў прыду, дамоў прыду — не шчуюся.
Добра жаць — шырокая ніўка...
Добра жаць — шырокая ніўка, Вялікая постаць.
Добры вечар, сцюдзёная хатка, He родная матка!
He пытаецца, ці змарылася, Што спазнілася.
Ды пытаецца, ці доўга пражала, Ці многа нажала.
Добра гнаць — шырокая ніўка, Вялікая постаць.
Добры вечар, цёплая хатка, Родная матка!
He пытаецца, ці злянілася,
Ці многа нажала.
Ды пытаецца, ці змарылася, Што спазнілася.
Ой, пара дамоў, пара...
Ой, пара дамоў, пара. Ужо й пара мінаецца, Ужо й пара мінаецца, Ды наш пан валяецца: To за пень, то за елку, To за бабу, то за дзеўку.
На лугу касцы косяць...
На лугу касцы косяць, Косяць, косяць ды мыляюцца, На мяне ўглядаюцца, Што я тонка, высока, Што я бела, румяна, Хораша я ўбрана, На лугі я паслана.
Лета ж маё, лецейка...
Лета ж маё, лецейка, Ужо я твая не жнеечка! Матка ж мая, ды матуленька, Ужо я твая не служачка!
Таго ж я служачка, 3 кім на каберцы стаяла.
Ды ўжо вечар, вечарэе...
Ды ўжо вечар, вечарэе, Мая мамка вячэрае, Вячэрае ды астаўляе Ды ў вакенца паглядае: Нейдзе ж маё дзіця ў полі Пры вялікім загоне, Пры вялікім загоне, Пры вялікім прыгоне.
Ды вячэрай, мая мамка, Я ўжо вячэрала.
He сухі я хлеб ела, Слёзкамі палівала.
Калі ж тая серада прайшла...
Калі ж тая серада прайшла, Як я не еўшы на прыгон пайшла, Увесь дзень жала, не лянілася, Злому войту пакланілася.
А цяпер не аб чым тужыць: Войт п’яны ў карчме ляжыць.
Сонейка, сонейка...
— Сонейка, сонейка, Ці бывала ты ў найме? Ці бывала ты ў найме, Ці спагадаеш ты мне? Каб ты ў найме пабывала, Ты ж бы мне спагадала:
Позненька ўзыходзіла, Раненька заходзіла!
— Малада малоданька, He дзіві ты на сонейка, He дзіві ты на сонейка, Ды дзіві ты на пана: Я й раненька ўзыду — Цябе ў полі знайду, Я й позненька зайду — Цябе ў полі пакіну!
Ой, пара нам дамоў, пара...
Ой, пара нам дамоў, пара, Сцюдзёная раса пала, Цёмная ночка настала. А ў нас няма параднічка, Hi пана, ні ўраднічка.
Некаму рады радзіці, Нас дамоў адпусціці. Дадзім пану паўбарана, Можа пусце дамоў рана. Бадай яго з нашым панам: З’еў нашага паўбарана, З’еў нашага паўбарана, Бадай пана разарвала, Бадай пана разарвала, He пусціў нас дамоў рана. Вяліць прыйсці світаючы, А пушчае змяркаючы.
Ой, гудцы гудуць...
Ой, гудцы гудуць, гудцы гудуць, Усенькі людзі палуднуюць.
Ці гудзеце, не гудзеце, Палуднаці не будзеце, Ваш прыстава развусенькі, Вы жэнчыкі маладыя, У вас сярпочкі залатыя. А як сталі, заспявалі, А як селі, зазвінелі.
Закурыўся ціхі, дробны дожджык...
Закурыўся ціхі, дробны дожджык... Да па чыстаму полю, Зажурыўся мой татачка родны Па маёй горкай долі.
He курыся, ціхі, дробны дожджык, Да па чыстаму полю, He журыся, мой татачка родны, Па маёй горкай долі.
Hi сама я долечку шукала — Мужа выбірала.
Пан багаты з залатой палаты Даў мне мужа ката.
Закурыўся ціхі, дробны дожджык Да па чыстаму полю, Зажурыўся мой татачка родны Па маёй горкай долі.
Пара дамоў, пара...
Пара дамоў, пара, Халодная раса пала, Халодная раса пала, Нам дамоў пара стала. Ой, чуйце дома, чуйце, Нам вячэрку гатуйце, На вячэрку рыбку з перцам, Легчы спаць пад акенцам, Легчы спаць пад акенцам, Эй, з маладым кавалерцам, Эй, з маладым кавалерцам, Эй, да на белай пасцельцы.
А мы поле рачком сышлі...
А мы поле рачком сышлі, Пад мяжою вянок знайшлі, А-а-ай, пад мяжою вянок знайшлі Ды й паненцы прынеслі. Наша пані маладзенька, А-а-эй, наша пані маладзенька. Да злавіла верабейку,
Да на кухні гатавала, А-а-эй, да на кухні гатавала, Сваіх жнеек частавала.
Жніце, жніце, мае жнейкі, А-а-эй, жніце, жніце, мае жнейкі, He дажаўшы, не пойдзеце, He дажаўшы, не пойдзеце, А-а-эй, не дажаўшы, не пойдзеце, Без вячэры не ляжаце.
А пара нам дамоў ісці...
А пара нам дамоў ісці, Пагубляла зара ключы Каля постуці ідучы.
— А хто ж мае ключы знойдзець, Той жа ў восень замуж пойдзець, А дзяўчынка йшла і ключыкі знайшла I ў восень замуж пайшла.
Да ў нашага пана...
Да ў нашага пана
Да нядобрая слава: Па месяцу жыта жалі, Па зорах копы клалі. Цёмна ў полі, цёмна, Бадай таму цямней было, Хто да хаты не пушчае, Да на полі нас трымае. Да мы позна з поля ідзём, Да прыганятага клянём.
Дажынкі
Да падзякуйма богу Да за яго выгоду:
Да за ціхае лета,
Да за буйнае жыта. Да мы ўсё лета жалі Да не ляжалі,
Да не ляжалі, Усё каласкі збіралі.
Да мы поле рачком сышлі, Да пад мяжой вянок нашлі, Да прынеслі на галоўцы, Палажылі на талерцы.
Ай, добра ноч!..
Ай, добра ноч! Шырокае поле, Жыта ядраное, Ай, добра ноч! На здароўе, Жнейкі маладыя,
Вы сажніце Шырокае поле, Жыта ядраное, Да сажніце! Пастаўляйце У полі капамі,
К. Альхімовіч. Дажынкі
Сярпы залатыя, На здароўе!
Прыхадзіце Заўтра раненька, Як сонейка ўзойдзіць, Прыхадзіце!
Прынасіце
Адзін гаршчок кашы, А другой сараквашы, Прынасіце!
А ў лузе стагамі, Пастаўляйце!
А мы зжалі I поле пажалі, I пастаўлялі У полі копамі, У полі копамі, А ў гумне стогамі Пастаўлялі.
Ой, хадзіў
Ой, хадзіў Раю,
Ой, хадзіў Раю, Раю, мой Раю, Да па вуліцы.
I ніхто Раю, Раю, мой Раю, У хату не клічыць.
Ой, абазваўся,
Ой, абазваўся, Раю, мой Раю,
Молад Іванька:
«А хадзі, Раю,
А хадзі, Раю, Раю, мой Раю, Ка мне ў хатку.
У маёй хатцы,
У маёй хатцы, Раю, мой Раю,
Раю...
Як у святліцы.
Стаяць столікі,
Стаяць столікі, Раю, мой Раю, Пазасціланы.
Кубачкі мёдам,
Кубачкі мёдам, Раю, мой Раю, Паналіваны.
Жнеячкі мае,
Жнеячкі мае, Раю, мой Раю, Пазазываны.
Усе ў радочак,
Усе ў радочак, Раю, мой Раю, Папасаджаны».
Хадзіў Спарыш па вуліцы...
Хадзіў Спарыш па вуліцы, Па вуліцы па шырокай, Па мураўцы па зялёнай, А ніхто Спарыша ў двор не завець. Выйшла, выехала Хвядорыха: Хадзі, Спарыш, ка мне на двор, Ка мне на двор, за цясовы стол: У мяне сталы пазасціланы, Віном кубкі паналіваны, У мяне пірагоў панапечана, У мяне мёду панасычана, У мяне кашы наварана.
Сядзь, Спарыш, на покуце, На покуце да на золаце. Пі, Спарыш, зялёна віно. Спарыш, божа, у маім гумне, У маім гумне, у маім дварэ: На таку ўмалот, а ў дзяжы падход, А ў печы рост, а на стале сыццё.
Разгарыся вячэрняя зорка...
Разгарыся вячэрняя зорка Перад ранней,
Расхадзіся, наша гаспадынька, Перад жнейкамі,
Кажы выносіць цясовыя сталы На чыстыя двары, Бяры залатыя ключы 3-пад пояса, Адмыкай жа залатымі ключамі Зялёную скрыню, Выбірай ў зялёнай скрыні Бялёвыя абрусы, Засцілай, наша гаспадыня, Цясовыя сталы, Налівай жа, наша гаспадыня, Залатыя кубкі, А частуй жа старшую жнейку, Пастацяначку:
— Будзь здарова, старшая жнейка, Пастацяначка!
На здароўе, мая гаспадыначка, Сенатарачка!
Каціўся вяночак па полю...
Каціўся вяночак па полю, Прасіў жэнчыкаў дадому: — Ідзеце, жэнчыкі, дадому, Занясеце мяне ў стадолу, Палажэце мяне ў старону, Ой, то я пайду на ніву, Ой я, мне на ніве гадзіна, Ой я, мне ў старне гасціна! — Адчыняй нам, пане, вароты Нясемо вяночак з золата, Ой, не з золата, з крапівы, Бо шчэ мы гарэлкі не пілі.
У нас сягоння вайна была...
У нас сягоння вайна была: Усё поле зваявалі;
Да пану жыта пажалі, А ты ж, пане, не ўлякайся, Ды ў пакой не хавайся, Бо мы ёсць не жаўнеркі, А панскія жнейкі.
Да выходзь, пане, выходзь, А віна бочку выкоць, I белы сыр на талеркі, Частуй свае жнейкі. Да ўмеў жа нас прыганяць, Умей цяпер частаваць.
Ляцеў саколік па полю...
Ляцеў саколік па полю, Збіраў пташачкі да бору: «Да бору, пташачкі, да бору, Ужо наляталіся па полю!» — Нямнога ж мы ляталі, Чырвоны ягадкі збіралі! Ездзіў гаспадар па полю, Збіраў жанцы дадому: «Дадому, жэначкі, дадому, Ужо нагуляліся па полі!» — Нямнога то мы гулялі, Усё густа жыта жалі. Тоўстыя снапкі вязалі, Частыя копкі складалі.
Колькі на небе зорачак, Столькі на полі копачак.
Рада, рада шэра перапёлка...
Рада, рада шэра перапёлка, Што лета даждала.
Рада, рада наша гаспадынька, Што жыта дажала.
Перамёрзла шэра перапёлка Глыбока ў крыніцы, У сцюдзёнай вадзіцы.
Перамёрзла наша гаспадынька Без жытняга хлеба, Без кіслага квасу.
Радзей таго наша гаспадынька, Што жнеек сабрала I жыта дажала.
Ніўка, ніўка, аддай маю сілку...
Ніўка, ніўка, аддай маю сілку На другую ніўку!
На коніка лой, на ніўку гной, А мне здароўя!
Судзі, божа, налета жаці I ядранейшае і гусцейшае.
Адчыняйце шчытовы вароты...
Адчыняйце шчытовы вароты, Ідуць жнеі з работы, Hi так жа з работы, Як з жаркай пякоты!
Вечар вечарэе, душа весялее, Заранка зарае, душа занывае, Што трэба ісці на работу, На жарку пякоту!
Ой, я з поля цяку, бягу...
Ой, я з поля цяку, бягу: Да сярпочак за поясам, Дый малазён на ручаньках. Дзеля цябе, малазён, Да мне ў маткі не быці, Box, з руты вянка не звіці. Ой, да хоць я яго саўю, Box, то насіці не буду. Зносіць мая залавіца, Яго родная сястрыца.
Жала я жыта...
Жала я жыта да не ляжала, Ой, я жала яго па шчырай праўдзе, Да не давайце да па чарачцы, Да давайце ж па цэлай кварце. й ад чарачкі я не ўп’юся, Й ад квартачкі ж да не павалюся, Ой, я ж табе, мой бацюхна,
7 Зак. 3328
Йшчэ ж дзянёк да пажынаю. Да лугамі ж йду, песні ж пяю, Й аж лужочкі разлягаюцца, Да сялом іду сільна плачу, Варожачкі ж пацяшаюцца.
— Да пацяшайцеся, да варожачке, Да й на сваё ж да бяздолейка, Ах, я ж пецьму ж да й гуляцьму, Калі ж маё да й здароўечка.
А ў нашага пана...
А ў нашага пана Дажыначкі рана, Люлі, люлі, дажыначкі рана. Усё жыта пажалі, У копы паклалі, Люлі, люлі, ў копы паклалі.
А ў полі капамі, На гу.мне стагамі, Люлі, люлі, на гумне стагамі. На гумне стагамі, У клеці карабамі, Люлі, люлі, у клеці карабамі. У клеці карабамі, У печы пірагамі, Люлі, люлі, у печы пірагамі.
Да ці выйшла да цёмная туча...
Да ці выйшла да цёмная туча 3-пад цёмнага лесу?
Да не выйшла да цёмная туча, Да не выйшла, Да высыпала да дробнага дожджу Да буйнага ветру.
Да ці выйшла наша гаспадынька Раненька на ніўку.
Да ці выйшла?
Да не выйшла наша гаспадынька Раненька на ніўку, Да не выйшла.
Да высылала трох сынкоў-сакалкоў,
Дачок-перапёлак,
Да высылала мілых жней:
— Жніце, жніце, сынкі-сакалкі,
Дочкі-перапёлкі,
Жніце, жніце, мае мілы жнейкі,— Вам прынясу гарэлкі.