• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    He буду й гаварыць.
    Мне людзі кажуць, я й сама знаю, Што мне ў цябе не быці.
    — Дзевачка мая, дзіцятка маё, Ідзі ў садочак, сарві цвяточак, Стань сабе ля дзевачак.
    Дзевачкі стаяць, па вяночку дзяржаць, Там цябе дажыдаюць.
    —Жаночкі сядзяць, па сыночку дзяржаць, Там мяне дажыдаюць.
    За цёмным лесам — трава павяла...
    За цёмным лесам — трава павяла, За благім мужам — жана прапала. На ніўку пойдзець — ніўку праклінаець: — Каб гэта ніўка — пакарацела, Каб гэта пастацька — павузела, Каб я старэнька — яшчэ пастарэла! За цёмным лесам — трава зялёна, За добрым мужам — жана вясёла.
    На ніўку пойдзець і бога просіць: — Каб гэта ніўка — падаўжэла, Каб гэта пастацька — пашырэла, Каб я, маладзенька,— памаладзела!
    На моры вутачка купавалася...
    На моры вутачка купавалася, Яна свайго пер’ечка дзівавалася. — Пер’ейка ты маё сізенькае! Ці будзеш сізае на чыстым полі, Як цяпер сізае на сінім моры. У каморы дзевачка ўмывалася, Сваіх белых ручак дзівавалася, — Ручанькі мае бяленькія!
    Ці будзеце белыя ў свякроўкі, Як цяпер у матулькі?
    Закракатала шэра вутанька на рацэ...
    Закракатала шэра вутанька на рацэ — Заплакала родна матулька па дачцэ. — He плач, родна матулька, па мне. Мамка, пойдзеш у чыста поле авёс жаць, А я пайду на сіне мора хусты праць. Ранняю, вячэрняю зарою Да й сайдуцца нашы галаскі з табою.
    Ой, чаго, зімачка...
    Ой, чаго, зімачка, Ой, чаго, лютая, раненька настала. Ой, не раненька,
    А ўжо позненька зімачка настала. Ужо лісточык апаў, Дый зямліцу ўваслаў.
    To мая пара прышла.
    А рэчачкі сталі дый пазамярзалі — To й пара другая.
    А чаго, дзевачка, А чаго, красачка маладзенька, Замуж пайшла.
    А я ўжо вырасла,
    Як былінка ў полі — To мая пара прышла. А я ўжо расцвіла, Як ружачка ў садзіку — To і пара і другая.
    Румяна поле, румяна...
    Румяна поле, румяна, Рана, рана, румяна. Поўны двор каней нагнана, Рана, рана, нагнана.
    Ніхто тых каней не пазнаў, Рана, рана, не пазнаў.
    Да ніхто ў стаенкі не загнаў, Рана, рана, не загнаў.
    Вышла Алёнка, пазнала I да стаенкі загнала, Рана, рана, загнала. Прыйшла ў хату, сказала, Ой, рана, рана, сказала: — Пойдзеш, татачка, да току, Ой, рана, рана, да току, Дай конічкам аброку, Ой, рана, рана, аброку. Сівому каню болей дай, Рана, рана, болей дай.
    А я пайду ў чужы край Да за чужое дзіцятка, Будзе свякроўка — не матка.
    Былі ў дзеда тры дачушкі...
    Былі ў дзеда тры дачушкі.
    To дзеду бог даў! * Адна выйшла за гаршкаля, Другая выйшла за хлебароба, Трэцяя выйшла за дудара. Гаршкаль едзе — воз гаршкоў вязе, Хлебароб едзе — воз хлеба вязе, Дудар едзе — воз дудак вязе.
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    Журавы лятуць...
    Журавы лятуць, Палудзень нясуць, Будзем палуднаваць.
    Журавы селі, Палудзень з’елі, Нечага палуднаваць.
    Мамачка ідзе, Палудзень нясе, Будзем мы палуднаваць.
    Ападае лісточак...
    Ападае лісточак На жоўты пясочак, Дзевачцы да на вяночак.
    На гары лён...
    На гары лён, на гары лён, белы кужаль, валакністы, валакністы.
    He з кім стаці, не з кім стаці лён ірваці, і гукаці, і гукаці.
    Мамка кажа, мамка кажа: — Я з табою, з маладою, з маладою.
    А мне з мамкай, а мне з мамкай а ні рвання, ні гукання, ні гукання.*
    Татка кажа, татка кажа: — Я з табою, з маладою, з маладою.
    А мне з таткам, а мне з таткам, а ні рвання, ні гукання, ні гукання.
    Сястра кажа, сястра кажа: — Я з табою, з маладою, з маладою.
    Мне з сястрою, мне з сястрою, а ні рвання, ні гукання, ні гукання.
    Мілы кажа, мілы кажа: — Я з табою, з маладою, з маладою.
    А мне з мілым лён ірванне, лён ірванне і гуканне.
    Пасля 2—4-га куплетаў паўтараецца першы.
    Доўга, доўга я з вечара сяджу...
    Доўга, доўга я з вечара сяджу, Тонкі белы кужалёк праду.
    Часта, часта праз аконачка гляджу. Я думала: ясен месяц ўсходзіць, Ажно мой міленькі каля аконка ходзіць.
    Як пайшоў жа кужаль па кутах, па лаўках...
    Як пайшоў жа кужаль па кутах, па лаўках. Каліна, маліна мая! *
    Па кутках, па лаўках, па дзеўках-красаўках. Да прышоў жа кужаль ды к нашай Насцінцы, А наша Насцінька — ды тонкая пралля, Ды тонкая пралля, ды звонкая ткалля: Увадзіла ніткі пароўна калена, Пароўна калена — таўсцей за палена. Задумала Насцінька красенкі йткаці, Пайшла ў добры людзі бёрды дабываці. Бёрда не дабыла — сабак надражніла.
    Сабак надражніла, людзей насмяшыла. Параілі людзі па пнёўю снаваці, Па пнёўю снаваці, ў ізгароду ткаці, У ізгароду ткаці, калом прыбіваці, Ехалі баяры, бог помач давалі: — Бог помач, Насцінька, красёнцы йткаці! — Красёнцы йткаці — калом прыбіваці, — Дачкам — на платочкі, сынам — на парточкі. Павязла Насцінька бялізну бяліці: На рэчку каламі, а з рэчкі — валамі.
    ТАЛОЧНЫЯ ПЕСНІ
    Талочныя песні хоць і развіліся ў рамках паэзіі земляробчага календара, але стаяць крыху асобна. Яны звязаны са старажытнай формай узаемадапамогі ў працы—талакой (адсюль паходзіць і іх назва). На талаку склікаліся сваякі і суседзі. Збіраліся талокі вясной — на вывазку гною, у жніво — на дажон, часам і ўвосень — на малацьбу, вывазку дрэва на зруб... Спяваліся талочныя песні звычайна ў застоллі. У іх успа-
    * Прыпеў паўтараецца пасля кожнага радка.
    мінаўся сам гаспадарчы занятак, але пераважалі бяседныя матывы. Найбольш захавалася песень так званай жніўнай талакі, але нямала ёсць і песень веснавой талакі. Усе талочныя песні вылучаюцца жартоўным зместам.
    Талака, талака...
    Талака, талака	Павывозілі,
    Талачылася,	Да ўвесь гнаёчак
    Увесь дзень па полі	Раскалацілі,
    Валачылася.	На ручках гнаёчак
    К. Альхімовіч. Наём работнікаў
    Мы ўвесь гнаёчак Павыносілі, На падводачках
    Перадзяржалі, Ножкамі зямельку Перамералі.
    Гаспадар, гаспадар...
    Гаспадар,гаспадар, Выхадзі з клеці, Вынасі, вынасі Кварту гарэлкі. Мы твае гнаёчкі
    Павывозілі, Мы твае хлявочкі Павычышчалі, Мы твае нівачкі Пазасцілалі.
    A i добра мы табе...
    А і добра мы табе,
    Пазалацілі.
    Татулька, зрабілі: Мы твае хлявочкі Папаражнілі, Мы твае нівачкі
    Заплаці ж вознічкам Хоць па грыўнічку, А сваім капачам — Па рубельчыку.
    Чыя ж
    гэта талака?..
    «Чыя ж гэта талака Шчуку-рыбу валакла А сабе на вячэру?» — Іванава талака Шчуку-рыбу валакла А сабе на вячэру.
    Гаспадыня тужыла, Што вяліка дружына: Піва не набраці. А гаспадар таму рад: «Садзіцеся, жнейкі, ў рад, Буду частаваці».
    Талака, талака...
    Талака, талака Талачылася, Таўкучы, мелючы, Я змарылася. Сеяла мучыцу — Апылілася.
    Вышла на вуліцу —
    Скаланулася Ды сваім суседкам Наругнулася. Работка мая — Уся пыльная, Маім суседзям Дый завідная.
    Добра мне, добра,
    Добра мне, добра
    Прывёўшы дамоў,
    За старым дзедам: He маю клопату За яго хлебам.
    Пасцельку сцелець. Паслаўшы пасцель, Спатачкі кладзець.
    Пойдзець у карчомку — «Спі, мая мілая,
    А я за ім следам.
    3 карчомкі ідзець — За ручку вядзець.
    Да белага дня: У мяне не дзесяць — Ты ў мяне адна».
    Як сядзем мы
    на лавачцы...
    Як сядзем мы на лавачцы, Як вып’ем ды па чарачцы, Як сядзем мы на роўненькай, Як вып’ем ды па поўненькай.
    А мы пілі, не ўпіваліся, Што дамоў ішлі — не валяліся, У вароцейках пахіліліся, У новых сенях паваліліся.
    На мяне і азалі...
    На мяне казалі: Пасялушачка, На мяне казалі: Пасялушачка, А я ў свайго таткі Весялупіачка, А я ў свайго таткі Весялушачка. На мяне казалі: Па сялу хаджу, На мяне казалі: Па сялу хаджу,
    А я ў свайго таткі Работку раблю.
    А я ў свайго таткі Работку раблю. На мяне казалі: Горка п’яніца, На мяне казалі: Горка п’яніца, А я ў свайго таткі Дый работніца. А я ў свайго таткі Дый работніца.
    А знаць наш бацюшка багата жывець...
    А знаць наш бацюшка багата жывець, Яго талака далёка слывець, А ў яго талака ўсё наёмная, Паплаціць бацюшка талачаначкам: Маладым дзевачкам па чырвончыку, А маладым важтайкам па рубельчыку, А сваім кідачом паддай гарбачом: За імі конікі настаяліся, Малыя важтайкі нагуляліся, У полі дзеванькі напяяліся.
    А чыя ж то жана па двару ходзіць?..
    А чыя ж то жана па двару ходзіць,—
    Двор разлягаець?
    Максімава жана па двару ходзіць,—
    Двор разлягаець.
    На ганачак ўзойдзіць — аж ганачак гнецца, А ў клетаньку ўвойдзець — аж клетанька ззяець, За пляшачку возьмецца — гарэлачка льецца, За чарачку возьмецца — гарэлачка п ецца.
    Ішла талака з чыстага поля...
    Ішла талака з чыстага поля,
    3 круглае ніўкі:
    — Гаспадынька, запалі свечку, Выдзі на сустрэчку.
    He пытаіць наша гаспадынька,
    Ці жывы-здаровы, ці крэпкі, вясёлы, Толькі пытаіць: ці многа ўвазілі, Ці многа ўлажылі?
    Улажылі поле нязмернае, Увазілі вазы незлічоны.
    Ці не пчолка...
    Ці не пчолка Зазвінела звонка 3 улля вылятая? To ж не пчолка — Наша гаспадынька Па двару хадзіла,
    Ключыкі насіла, Каморы адмыкала, Кубкі налівала, Кубкі налівала, Гасцей частавала.
    Ах вы, мілы мае бабачкі...
    Ах вы, мілы мае бабачкі, Вы пажалі маё жыцечка, у-у! Вы пажніце маю белую яр, Пабярыце канапелечкі, Пакапайце мае градачкі, Пакажыце мне парадачкі!
    Ды знаць наша доля худая...
    Ды знаць наша доля худая, Наша гаспадынька скупая: Схавала чарачку пад хвартух, На свайго мілога міргала: — А схавай, мой міленькі, бутэльку, Пап’юць талачанкі ўсю гарэлку.
    А мы свайму пану...
    А мы свайму пану Да ўчынілі славу,
    Славу ўчынілі, Гнаёк навазілі,
    Такое й на аблозі Жыта ядраное, Калоссе буйное.
    Ніўку украсілі. Радзі ж, божа, Жыта на навозі Дай, божа!
    Каля месяца, каля яснага...
    Каля месяца, каля яснага Усё дробныя звёзды, У нашага гаспадара каля століку Усё любыя госці.
    А ты, Андрэйка, ты татулькаў сын, Прыглядай жа гасцей, А ты, чарачка пазлачоненька, Да хадзі ж ты часцей.
    Ня слава, ня слава, Андрэйка, твая...
    Ня слава, ня слава, Андрэйка, твая,— He п’яна, не п’яна талака твая.
    Учыні ж ты, Андрэйка, славу сваю, Напаі, напаі талаку тваю.
    А ўчыніў жа Андрэйка славу сваю, Напаіў, напаіў талаку сваю.
    У хлеве мужчынкі покатам ляжаць, А на ніве жоначкі, як званкі, звіняць. У хлеве мужчынкі б’юцца-дзяруцца, А на ніве жоначкі пяюць, смяюцца.
    Hi слава, ні слава, Яначка, твая...
    Hi слава, ні слава, Яначка, твая,— Hi п’яна, ні п’яна талака твая! Талачу, талачу — талачаначкі, Папілі, паелі прыхаджаначкі.
    Талачу, талачу — талакі ні ўняць, He дадуць гарэлкі — не буду спяваць. Капачы ў хлеве, як свінні, ляжаць. Дзеванькі на полі, як пчолкі, звіняць.
    Hi слава, ні слава, гаспадар, твая...
    Hi слава, ні слава, гаспадар, твая,— Hi п’яна, ні п’яна талака твая.