Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Гілевіч Н. С. Наша родная песня. Мінск, 1968.
Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць. Пад рэд. П. Ф. Глебкі, I. В. Гутарава і М. Я. Грынблата. Мінск, 1967, с. 77—90.
Беларуская вуснапаэтычная творчасць. Пад рэд. М. Р. Ларчанкі. Мінск. 1966, с. 80—85.
ХРЭСЬБІННЫЯ ПЕСНІ
Сцелецца да ўецца...
Сцелецца да ўецца
Па лугах трава зялёная.
Цяпер цалуе да мілуе Мужык жонку маладую.
— Жонка мая маладая, Радасць мая дарагая.
Парадзіла мне сыночка (дочку), Як яснага сакалочка.
Замаладу — на ўцеху, А на старасць — на перамену.
Замаладу — гадавацьмем, А на старасць — пасылацьмем.
Калі сынок — залатая калыбелька, А калі дачка, дык луб’яначка.
Ой, дымна, дымна ў садзе...
Ой, дымна, дымна ў садзе, Ой, дымна, дымна ў зялёным.
У нашага Іванічкі Да трое варот у дварэ.
У первыя вароцечкі Да сакол вылятаў. Ой, дымна, дымна ў садзе, Ой, дымна, дымна ў зялёным.
У другія вароцечкі Іванічка выязджаў.
Ой, дымна, дымна ў садзе, Ой, дымна, дымна ў зялёным.
А ў трэція вароцечкі Да чалядачка бяжыць. Ой, дымна, дымна ў садзе, Ой, дымна, дымна ў зялёным.
— Вярнісь, вярнісь, дзяціначка, Ты назад.
Ой, дымна, дымна ў садзе, Ой, дымна, дымна ў зялёным.
Т вая жана табе сына Радзіла.
Ой, дымна, дымна ў садзе, Ой, дымна, дымна ў зялёным.
— Я для сына ў двор не вярнуся, Сын у мяне хазяін у дварэ.
Ой, дымна, дымна ў садзе, Ой, дымна, дымна ў зялёным.
— Вярнісь, вярнісь, дзяціначка, Ты назад.
Ой, дымна, дымна ў садзе, Ой, дымна, дымна ў зялёным.
Твая жана табе дачку Радзіла.
Ой, дымна, дымна ў садзе, Ой, дымна, дымна ў зялёным.
— Я для дачкі ў двор вярнуся, Дачка ў мяне госцейка ў дварэ. Ой, дымна, дымна ў садзе, Ой, дымна, дымна ў зялёным.
А між сеначак, між каморачак...
А між сеначак, між каморачак, А між сеначак, між каморачак, Ой, там Гэлячка павай хадзіла, Ой, там Гэлячка павай хадзіла, Павай хадзіла, сына радзіла, Павай хадзіла, сына радзіла.
А Міколачка, а мой душачка, А Міколачка, а мой душачка, А бяжы, бяжы па бабулечку, А бяжы, бяжы па бабулечку. Наша бабулька ды не гордая, Ды не гордая, а здагадалася: I сама бяжыць, аж зямля дрыжыць, I сама бяжыць, аж зямля дрыжыць, I прасціначку у руках дзяржыць, I прасціначку у руках дзяржыць. «А прасці, божа, а дзве душачкі: А прасці, божа, а дзве душачкі: Адну душачку — парадзішачку, Адну душачку — парадзішачку.
Другу душачку — нараджоную, Другу душачку — нараджоную, А дзве душачкі — мае ўнучачкі». I старэнькая,і маленькая, Мы старэнькую — шанаваць будзем, А маленькую — гадаваць будзем. Мы старэнькую — дзеля жаласці, А маленькую — дзеля радасці. Мы старэнькую — у пярыначках, А маленькую — у пялёначках.
Раса пала на травіцу...
Раса пала на травіцу, Наша мама — парадніца, Наша мама — парадніца, Дзевяць сыноў парадзіла. Дзевяць сыноў парадзіла, А дзесятую дачушку.
Яе браты калыхалі, Калышучы, прымаўлялі: «Люлі, люлі, сястрыца, Спі доўга, расці скора, Сваёй маме на пацеху, Чужым людзям на ўспамогу».
He кукуй, зязюлечка, рана...
He кукуй, зязюлечка, рана, He кажы, што ночачка мала. Наша Маруська ўсю ночку не спала, Яна к сабе мілых гасцей чакала, Мілых гасцей і бабулечкі сваей. Столікі абрусамі засцілала, Кубачкі віном налівала, Яна сваіх кумочкаў паджыдала, Хоць мяне ды ў доме не будзе, Бабуля прыглашоная будзе, На куце пасаджоная будзе, Мёдам-віном напаёная будзе, Падаркам надароная будзе.
Каб я ведала, каб знала...
Каб я ведала, каб знала,
Што ты ў мяне бабкай будзеш, Пасадзіла б я цябе
У гародзе на градзе
Пахучаю мятай.
Сялянкі з в. Дражня Бабруйскага павету. 3 фатаграфіі I. Сербава 1910 г.
Як мятачка зелянее, Мая бабка маладзее. Каб я ведала, каб знала, Што ты ў мяне кумам будзеш, Пасадзіла б я цябе У гародзе на градзе Зялёным дубочкам.
Як дубочак зелянее, Мой кумочак маладзее. Каб я ведала, каб знала,
Што ты ў мяне кумой будзеш — Пасадзіла б я цябе У гародзе на градзе Чырвонаю рожай.
Як рожачка чырванее, Мая кумка маладзее.
Каб я знала, ведала...
Каб я знала, ведала, А хто бабай будзець, Пасадзіла б я яе У агародзе на градзе За чырвоную розу. Палівала б я яе He вадою,— сытою. Калі б сыты не стала, Я б і мёду дастала.
Каб я знала, ведала, А хто ў мяне кумам будзець, Пасадзіла б я яго У агародзе на градзе За сінь-васілёчак.
Палівала б я яго He вадою,— сытою. Калі б сыты не стала, Я б і мёду дастала.
Каб я знала, ведала, А хто ў мяне кумою будзець, Пасадзіла б я яе У агародзе на градзе За пахучую мяту. Палівала б я яе He вадою,— сытою.
Калі б сыты не стала, Я б і мёду дастала.
А бабулька, пахнючая мята...
А бабулька, пахнючая мята, А бабулька, пахнючая мята, Люблю цябе, што вельмі багата,
Люблю цябе, што вельмі багата.
А кумачка, чырвоная рожа, А кумачка, чырвоная рожа, Аюблю цябе, што вельмі прыгожа, Люблю цябе, што вельмі прыгожа. А кумочак, сіні васілёчак, А кумочак, сіні васілёчак, Люблю цябе, што сеў у радочак, Люблю цябе, што сеў у радочак.
He стук стучыць...
He стук стучыць ды па сенічках, He грук гручыць ды па новенькіх,— Там Міхасічка ідзець, А ён бабу вядзець.
Хадзі, хадзі, ды бабусечка, Ратуй маю ды Ганусечку
3 вялікія мукі,
3 вялікія мукі.
А й дам табе, ды бабусенька, А й дам табе, ды бялюсенька, А квартоўку мукі, А квартоўку мукі.
А й дам табе, ды бабусенька, А й дам табе, ды бялюсенька, Квартоўку канапель, Квартоўку канапель.
Кладзі маё а дзіцятачка, Кладзі маё ды маленькае
У новенькі калыбель, У новенькі калыбель.
Бабулька ж мая міленькая...
Бабулька ж мая міленькая, Парода твая лёгенькая.
Дам табе, бабулечка, Тры пуды маку, Абы вырас ўнучак Без годнага браку.
Бабулька мая міленькая, Парода твая лёгенькая. Дам табе, бабулечка, Тры пуды проса, Абы вырас ўнучак Вельмі харошы.
Бабулька мая міленькая, Парода твая лёгенькая. Дам табе, бабулечка, Тры пуды вікі, Абы быў бы ўнучак Вельмі вялікі.
Бабулька мая міленькая, Парода твая лёгенькая. Дам табе, бабулечка, Тры пуды канапель, Абы яго ўсе любілі Так вялікага, як цяпер.
Ох, учора, мае кумачкі...
Ох, учора, мае кумачкі, У нас радзінкі былі, У нас радзінкі былі. *
А сягоння, мае кумачкі, Мы на хрэсьбінкі прыйшлі.
He шкадуйце, мае кумачкі, Па рубельчыку даць.
To мы будзем, мае кумачкі, Аж да ўторнічка гуляць.
He шкадуйце, мае кумачкі, Па каровачцы даць.
To мы будзем, мае кумачкі, Усю нядзелечку гуляць.
* Кожны другі радок паўтараецца два разы.
Наша бабачка а пірагі пякла...
Наша бабачка а пірагі пякла, А ў панядзелак муку сеяла, А ў аўторак вадзіцу грэла, А ў сераду дзяжу чыніла, А ў чацвер жа дзяжу кісліла, А ў пятніцу дзяжу мясіла, А ў суботу ў печ садзіла, А ў нядзелю умывалася, К унучачцы сабіралася.
Ды хто ў нас, ды хто ў нас...
Ды хто ў нас, ды хто ў нас 3 паўночы ходзіць? *
Іванька да Іванька 3 паўночы ходзіць.
Іванька да Іванька Бабачкі просіць:
— Бабка мая, любка мая, Увойдзем ка мне.
Ой, ка мне, ой, ка мне, Да к маёй жане.
— Іванька,Іванька, Што жа вам бог даў?
Ці сына, ці сына, Да ці дачушку?
Калі сын, калі сын, To пісаці будзе.
Калі дачка, калі дачка, Вышываці будзе.
Калі сын, калі сын, Малявана калыбелька,
Калі дачка, калі дачка, Лубяная каробачка.
* Кожны другі радок паўтараецца двойчы.
А што па масту па калінаваму...
А што па масту па калінаваму
I стучыць, і гручыць, і пастуківаець?
To Васілечка да Грыгоравіч, Ен спяшыць, ён бяжыць да па бабушку. — А ты, бабушка да Іванаўна!
Перабаб ты майго дзіцёначка да маленькага. А што па масту па калінаваму
I стучыць, і звучыць, і пастуківаець? To Васілечка да Грыгоравіч, Ен спяшыць, ён бяжыць да па кумочка. — Ты, кумочак мой да Іванавіч!
Перанясі ты майго дзіцёначка да маленькага. А што па масту па калінаваму
I стучыць, і гручыць, і пастуківаець?
To Васілечка да Грыгоравіч, Ен бяжыць, ён спяшыць да па кумушку. — А ты, кумушка да Захар’еўна, Перахрысці ты майго дзіцёначка да
маленькага.
Парадзіха ў полазе ляжыць...
Парадзіха ў полазе ляжыць, А захацела яна віннага соку... — А пазавіце майго мілага з току: Ці не дастанець мне віннага соку?
А ён пытаецца: —Каго, жана, радзіла?
Калі сына, я мёду дабуду,
Калі дачушку, я і так абайдуся, Калі сына, я і горад пастаўлю, Калі дачушку — з кажухамі адпраўлю.
Бабка к унучцы...
Бабка к унучцы, бабка к унучцы Баразёнкай ішла, баразёнкай ішла.
Бабка ўнучцы, бабка ўнучцы Два гурочкі нясла, два гурочкі нясла. На табе, ўнучка, на табе, ўнучка, Два гурочкі мае, два гурочкі мае,
Каб не балелі, каб не балелі Жываточкі твае, жываточкі твае. Бабуся, бабуся, таўчы, малоць нядужа, А на намётачкі, а на намётачкі дасужа.
Сядзіць баба
Сядзіць баба на куце, Як галубка у гняздзе. — А ссадзіце бабу далоў, Няхай едзець дамоў. — Я дамоў не паеду, Буду тут начаваць.
Я за гэты куток Палучыла шкуток. Сядзіць кум на куце, Як голуб у гняздзе.
— А ссадзіце кума далоў, Няхай едзець дамоў.
Ці ведаеш,
— Ці ведаеш, бабка, Ці ведаеш, любка, За што намётку бярэш? *
Ці хадзіла часта, Ці насіла смачна
на куце...
— Я дамоў не паеду, Буду тут начаваць.
Я за гэты куток Палажыў чырванчок. Сядзіць кума на куце, Як галубка ў гняздзе. — А ссадзіце куму далоў, Няхай едзець дамоў. — Я дамоў не паеду, Буду тут начаваць.
Я за гэты куток Палажыла шкуток.
бабка...
А к унучцы сваёй?
— Адзін раз — із юшкай, Другі — з калатушкай, Трэці раз — з кісялём.
А ў бару дуб’ё...
А ў бару дуб’ё Ялаватае.
У Іванькі кум’ё Усё й багатае.
У бабулькі хвартух
Сто рублей стоіць, А ў кумы саян — Усю й тысячу, А ў кума штаны — I няма цаны.
Наша бабулька да й малімонка...
Наша бабулька да й малімонка, He п’ець гарэлкі, кажыць, што горка.
Кожны трэці радок паўтарасцца двойчы.
Яе ўнучка ўгаварыла, Мёдам гарэлку прысаладзіла. — А пі, бабулька, хоць упівайся, На мяне ўнучку не забывайся.
А пі, бабулька, павесяліся, Выйдзі на вулку ды пахваліся.
— Добрая ўнучка, ёсць чым хваліцца, Смачна гарэлка, можна упіцца.
Бедавала наша бабулька...
Бедавала наша бабулька: * — А ці мая долька такая, Ці мая ўнучка скупая?
Села на палочку ў куточку
Ды на свайго мужа мігаець: — Прымі, прымі, мужу, бутэльку, Бо вып’ець бабулька гарэлку, Прымі, прымі, мужу, закуску, Пабярэць бабулька у хусту.
Упілася бабка, упілася...
Упілася бабка, упілася, За столікам звілася, звілася. Мышы-шышы шалелі, шалелі, Хвартух бабцы праелі, праелі. Стала бабка ўставаці, ўставаці, Стала моцна плакаці, плакаці, Нечым хвартух латаці, латаці.