• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    — Збірайце, бабкі, халацця, халацця, Бабцы хвартух наладзьце, наладзьце.
    А ўпіўся кумок, упіўся, За столікам ён звіўся, ён звіўся. Мышы-шышы шалелі, шалелі, Куму штаны праелі, праелі.
    Стаў кумок ўставаці, ўставаці, Стаў моцненька плакаці, плакаці, Нечым штаны латаці, латаці.
    — Збірайце, дзяўчаты, лахманы, лахманы, Куму латаці штаны ды штаны.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    Упілася кумка, упілася, За столікам звілася, звілася. Мышы-шышы шалелі, шалелі, Кумцы спадніцу праелі, праелі. Стала кумка ўставаці, ўставаці, Стала моцна плакаці, плакаці, Нечым спадніцу латаці, латаці.
    — Збірайце, хлопцы, халацце, халацце, Куме спадніцу латаці, латаці.
    А скочыла наша Хрыстынка...
    А скочыла наша Хрыстынка 3 полу далоў, Як ударыцца сваёй бабачцы У ножкі чалом:
    — Гуляй, гуляй, мая бабачка, Буду й я, буду й я, Наварыла бочку мядочку, А дзве віна.
    А скочыла наша радзіха 3 полу далоў, Як ударыцца сваёй кумачцы У ножкі чалом:
    — Гуляй, гуляй, мая кумачка, Буду й я, буду й я, Наварыла бочку мядочку, А дзве віна.
    А скочыла наша радзіха 3 полу далоў, Як ударыцца свайму кумочку У ножкі чалом:
    — Гуляй, гуляй, мой кумочак, Буду й я, буду й я. Наварыла бочку мядочку, Дзве віна.
    Чарачка медавая...
    Чарачка медавая Па сталу пахадзіла, Бабачку напаіла.
    — Пі, бабка, не співайся, На пахмеллейка спадзявайся.
    Чарачка медавая Па сталу пахадзіла, Кумачку напаіла.
    — Пі, кумка, не співайся, На пахмеллейка спадзявайся.
    Чарачка медавая Па сталу пахадзіла, Кумочка напаіла.
    — Пі, кумок, не співайся, На пахмеллейка спадзявайся.
    Ку
    Кума мая, кумачка, Дзе жывеш? *
    Чаму мяне ў госцейкі He завеш?
    Ці ты, куме, розуму Пытаеш?
    Ці ты маёй хатачкі He знаеш?
    А вунь мая хатачка Ля вады,
    3 высокага дзераўца, 3 лебяды.
    ма мая, кумачка...
    Яшчэ к таму сенечкі Прыпляту, 3 харошага дзераўца, 3 асату.
    Тады цябе ў госцейкі Пазаву,
    Як свежае рыбачкі Навару.
    А свежая рыбачка — Акунёк,
    А любенькі госцічак Мой кумок!
    Кум з кумою на куце сядзіць...
    Кум з кумою на куце сядзіць, Паміж іх да ручаёк бяжыць. А ў тым ручайку да тры кубачкі, Да тры кубачкі маляваненькіх. У адным кубку зеляно віно, У другім кубку саладок-мядок, У трэцім кубку горка гарэлка. Зеляно віно для радзішачкі, Саладок-мядок для кумы з кумам, Горка гарэлачка для суседачак.
    * Кожны другі радок паўтараецца двойчы.
    Стаіць шацёр над вадою...
    Стаіць шацёр над вадою, Веццейкі да долу, Веццейкі да долу.
    А ты ж сабе, мая кумачка, Едзь сабе дадому.
    Едзь сабе дадому.
    Ды я ж цябе, мая кумачка, Люблю і кахаю, Люблю і кахаю.
    Ды я ж цябе, мая кумачка, Я ж цябе не трымаю, Я ж цябе не трымаю.
    — Ай, кумачка, ты галубачка, Як я цябе люблю, Як я цябе люблю.
    Я ж ад цябе, мая кумачка, Гасцінчыка хачу, Гасцінчыка хачу.
    А ты ж мяне, мая кумачка, Навек не накорміш, Навек не накорміш, А для сябе, мая кумачка, Вялікую славу зробіш, Вялікую славу зробіш.
    Кланялася кума куму...
    Кланялася кума куму
    Нізенька ў грудцы:
    — Дзякуй табе, мой кумочак, Што звазіў у людцы.
    Кланялася кума куму Нізенька ў ножкі: — Дзякуй табе, мой кумочак, Што прывёз з дарожкі.
    Кланялася кума куму
    Нізенька ў пяткі:
    — Дзякуй табе, мой кумочак, Што прывёз дахаткі.
    Ой, кум да кумы заляцаўся...
    Ой, кум да кумы заляцаўся, Канапелек сеяць абяцаўся. Ой, сеяў, прысяваў, Прысяваючы казаў: — Ты кума, ты душа, Над ўсе кумы хараша!
    Ой, ні адной He маю такой, Як ты, кумачка мая.
    Ой, кум да кумы заляцаўся, Канапелек рваці абяцаўся. Ой, рваў да й вырываў, Вырываючы казаў: — Ты кума, ты душа, Над ўсе кумы хараша!
    Ой, ні адной He маю такой, Як ты, кумачка мая.
    Ой, кум да кумы заляцаўся, Канапелек біці абяцаўся. Ой, біў да й прыбіваў, Прыбіваючы казаў: — Ты кума, ты душа, Над ўсе кумы хараша!
    Ой, ні адной He маю такой, Як ты, кумачка мая.
    Ой, кум да кумы заляцаўся, Канапелек слаці абяцаўся. Ой, слаў да й прысцілаў, Прысцілаючы казаў: — Ты кума, ты душа, Над ўсе кумы хараша!
    Ой, ні адной He маю такой, Як ты, кумачка мая.
    Ой, кум да кумы заляцаўся, Канапелек збіраці абяцаўся.
    Ой, збіраў, вызбяраў, Вызбяраючы казаў: — Ты кума, ты душа, Над ўсе кумы хараша! Ой, ні адной He маю такой, Як ты, кумачка мая.
    Ой, кум да кумы заляцаўся, Канапелек церці абяцаўся. Ой, цёр да выціраў, Выціраючы казаў: — Ты кума, ты душа, Над ўсе кумы хараша!
    Ой, ні адной He маю такой, Як ты, кумачка мая.
    Ой, кум да кумы заляцаўся, Канапелек часаць абяцаўся. Ой, часаў, вычэсываў, Вычэсываючы казаў: — Ты кума, ты душа, Над ўсе кумы хараша!
    Ой, ні адной He маю такой, Як ты, кумачка мая.
    Ой, кум да кумы заляцаўся, Палаценца ткаці абяцаўся. Ой, ткаў да вытыкаў, Вытыкаючы казаў: — Ты кума, ты душа, Над ўсе кумы хараша!
    Ой, ні адной He маю такой, Як ты, кумачка мая.
    Ой, кум да кумы заляцаўся, Палатна бяліці абяцаўся. Ой, бяліў, пабяліў, А пабяліўшы казаў: — Ты кума, ты душа, Над ўсе кумы хараша!
    Ой, ні адной He маю такой, Як ты, кумачка мая.
    Ой, кум да кумы заляцаўся, У свойчыкі качаці абяцаўся. Ой, скачваў, прыкачваў, Прыкачваючы казаў: — Ты кума, ты душа, Над ўсе кумы хараша! Ой, ні адной He маю такой, Як ты, кумачка мая.
    Што ж то за красачка...
    Што ж то за красачка, Што то за нагодка У маім садзе не бывала? Я б тую красачку, Чырвону нагодачку У сваім садзе пасадзіла, Я б тую красачку, Чырвону нагодачку Рана й вечарам палівала.
    Што то за кумочак, Што за галубочак У маім доме не бывае? Я б свайго кумочка, Свайго галубочка За столікам пасадзіла, Я б свайго кумочка, Свайго галубочка Харашэнька частавала. Я б свайго кумочка Свайго галубочка Мёдам-віном напаіла. А калі ж ні стала б, А калі ж ні стала б, Я й з вады дастала б. Ай, што ж то за кумачка, Што то за галубка У маім доме не бывала?
    Я б сваю кумачку, Я б сваю галубачку За столікам пасадзіла. Я б сваю кумачку, Я б сваю галубачку Харашэнька частавала. Я б сваю кумачку, Я б сваю галубачку Мёдам-віном напаіла. А калі ж ні стане, А калі ж ні стане, Я й з вады дастану.
    У нашага кума бела бяроза...
    У нашага кума бела бяроза Павалілась на дварэ; Наша кумка дарагая Пахвалілась пры стале: — He пайду, кумка, не пайду, любка, Болі ў кумкі к табе.
    — Забудзеш, кумка, забудзеш, любка, Пакуль браці цябе.
    А гарэліца ў бутэліцы Ды якочыць, якочыць; Наша кумушка, наша любушка 3 куту іцці не хочыць.
    ■— He люблю, кумка, не люблю, любка, Прыгавораў тваіх.
    — He любіш, кумка, не любіш, любка, Ты нас, верна, кумоў.
    Прыганяеш, кумка, прыганяеш, любка, 3 паўночы дамоў.
    Запражы, кумка, запражы, любка, Хоць аднаго ж ты каня, Завязі, кумка, завязі, любка, Мяне, кумку, да двара.
    Ішоў кум па сялу...
    Ішоў кум па сялу, Кума па гародзе, Нясе кум чапялу, Кума скавароду.
    Кум дроў насячэ, Кума бліноў напячэ, Кум бліноў не хоча, Каля кумы рагоча.
    Кум з кумою на покуце сядзяць...
    Кум з кумою на покуце сядзяць, На покуце сядзяць, мёд п’юць. — Пі, кумок, пі, кумка!
    Калі мёду не будзе,
    Хоць кароўку збуду, а мёду дабуду.
    — Можна, ўнучак, без віна гуляць, Худа, ўнучак, без кароўкі дзяцей гадаваць.
    Кума кума
    Кума кума любіла, К сабе ў госці зазвала: — Ты кума, ты душа, Саўсім, кума, хараша.
    Кум к куме ў сені, Кума к куму ў крупені. — Ты кума, ты душа, Саўсім, кума, хараша.
    Чэраз
    Чэраз бор сасна * Павалілася.
    А й кума з кумам Пасварылася.
    — Ты, кума мая, Ты, душа мая.
    Чэраз двор жывём, А й не знаемся.
    Мы й не знаемся, He вітаемся.
    Праміж нас, кума, Рэчка быстрая.
    любіла...
    Кум к куме ў хату, Кума куму букату.
    — Ты, кума, ты душа Саўсім, кума, хараша.
    Кум к куме на парог, Кума куму пірог: — Чым цябе, кум, час Ці віном зеляном, Ці салодкім мядом?
    бор сасна...
    Рэчка быстрая, Вада чыстая.
    А на тэй рацэ Селязень плывець.
    Селязень плывець
    3	серай вуткаю.
    3	серай вуткаю, 3 вуцянятамі.
    Селязенечка, To — Хлімонічка.
    Сера вутачка, To — Настулечка.
    Вуцянятачкі, To — іх дзетачкі.
    * Кожны першы радок паўтараецца двойчы.
    На гарэ ліпка нахілілася...
    На гарэ ліпка нахілілася, А кума з кумам пасварылася. А за што яны пасварыліся? Ці за трэсачкі за цісовыя, Ці за дзетачак за хрышчоных? He за трэсачкі за цісовыя, А за дзетачак за хрышчоных. Кума кума перапрашавала: — Хадзі, кумок, кісялёк есці, Кісялёк есці із сыціцаю, Кісялёк есці із сыціцаю, Са мной, добрай маладзіцаю.
    На стале каша стала...
    На стале каша стала, Залатога вярха ждала, — Ой ты, кумачку-пане, Ой, такі ў цябе стане!
    Ой ты, кумачку-пане, Ой, такі ў цябе стане: Усадзі руку ў кішэню, Вымі грошыкаў жменю.
    А ў нядзелечку з параненечку...
    А ў нядзелечку з параненечку * На небе развіднела.
    Кумочак ходзіць, дзіцяцю носіць, А ў бога долі просіць:
    А дай жа, божа, гэтай дзіцяці Усякую долю ўзяці:
    I хлебавую і салявую, Трэцюю — здаравейкавую!
    Я ў хрэсьбінкі паманілася...
    Я ў хрэсьбінкі паманілася, Цэлы тыдзень сабіралася:
    У панядзелак — у печы паліла, У аўторак — пшаніцу сушыла.
    У сераду — таўкла і малола, А ў чацвер — у печы паліла,
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    У печы паліла, вадзіцу грэла, А ў пятнічку — пірог учыняла, А ў суботку — чуць на зорачку — мясіла, А лучынка пагасілася — Цяля з хвастом умясілася, I парсюк з лычом, I пастух з бічом.
    Як сталі пірог мой кроіць, Дык цяля мычыць, А парсюк квічыць, А пастух крычыць.
    Каля месяца...
    Каля месяца, Каля яснага, Усе дробныя звёзды. Каля Гаўрылкі, Каля душачкі, Усе любыя госці. A то кум, To кума, To бабуся мая, Усе любыя госці. — А ты, чадачка,
    Пазлачонае, Умей абхадзіцца. — А ты, Гаўрылка, Ты, душачка, Умей частаваць.
    — А ты, Каценька, Ты, душанька, Умей шанаваць!
    Ты, гарэлачка, Сасп яначка Умей напаіць!
    Ой, два браты, ой, два браты...
    Ой, два браты, ой, два браты Піва наварылі, Піва наварылі.
    Ды дзве сястры, ды дзве сястры У госці папрасілі,
    У госці папрасілі.
    Па багатую, па раскошную Конікаў паслалі, Конікаў паслалі,
    А як бедную ды гаротную — Людзьмі наказалі, Людзьмі наказалі.
    Ой, багатую ды раскошную На куце пасадзілі, На куце пасадзілі,
    А як бедную ды гаротную — У парозе на лаўцы, У парозе на лаўцы.
    Ой, багатую ды раскошную Віном напаілі, Віном напаілі,
    А як бедную ды гаротную — Халоднай вадою, Халоднай вадою.
    Ой, багатую ды раскошную Начаваць пакідаюць, Начаваць пакідаюць.
    А як бедную ды гаротную — Дамоў адпраўляюць, Дамоў адпраўляюць.
    Прасілі мяне на хрысціначкі...