Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Звіўся хмель з тычынкаю, Злюбіўся Паўлюська з Матрункаю і інш.
Тады бацька хрышчоны тры разы б’е маленькімі пірагамі адзін аб другі; адзін кладзе на бажніцу, а другі кідае праз усю хату запявале. Яго тады частуюць гарэлкай. Тут бацька і маці бяруць хлеб з соллю і грошы і пачынаюць благаслаўляць і прыказваць: «Надзяляем цябе, дачушка, хлебам, соллю і добрай доляй, серабром і ўсім дабром. Цяпер на мяне, дачушка, не спадзявайся, раненька ўставай, мужа пабуджай».
Пасля благаславення бацькоўскага запявала, седзячы ўсё на печы, пачынае выклікаць усіх для благаславення такімі словамі: «Госцейкі дальнія, прыезджыя, бліжнія, прыходжыя, хадзіце маладую княгіню надзяляць: хто канём, хто валом, хто чыстым серабром. I тыя бабылкі, што не маюць кабылкі, надзяляйце маладую Матрунку: ёй многа трэба, далёка паедзе, і масточкі масціць і гваздочкі гваздзіць».
Госці пачынаюць падыходзіць да стала, кладуць грошы ў падрыхтаваную талерку, нявеста ўсякаму кланяецца, а хрышчоны частуе кожнага чаркай гарэлкі. У час гэтага благаславення, якое працягваецца некалькі гадзін, прысутныя тут жанчыны спяваюць:
Матрунку братунька * надзяляе Серабром, серабром, усім дабром.
Нявеста кланяецца, плача і прыказвае:
Спасіба за твае, мой браце, дары, Хоць яны не вялікі, а былі б шчаслівы.
* Або сястрыцу, або суседку і да т. п. (заўвага П. Шэйна).
3 заканчэннем гэтага абраду ўсе падымаюцца з-за стала і чакаюць прыезду жаніха з дружынай за нявестай. Жанчыны спяваюць песню баяркам нявесты:
А баярачкі псічкі, * Сядзяць як лісічкі, А баярачкі сёстры, А ў іх насы востры, Вазьміце мешалкі, Замяшайце свінням.
А баяркі спяваюць:
Жаль нам, Матрунка, цябе! Адсылаеш нас ад сябе.
Амаль адначасова з заканчэннем надзялення нявесты прыязджае жаніх са сваёй дружынай, якая складаецца з яго бацькоў хрышчоных, сватоў, сваццяў, братоў і сваякоў. Нявесту выводзяць у сенцы, а жаніх застаецца на двары з дружынай, сярод якое пачынаецца ўзаемная ацэнка якасцей маладых; яны спрабуюць ашукаць жаніха, выводзяць яму баярак замест нявесты, але ён не паддаецца ашуканству і праганяе баярак. Нарэшце, да яго выводзяць нявесту і прымушаюць іх абдымацца. Усе бяруцца за рукі і, па запрашэнню гаспадара, уваходзяць у хату. Жанчыны ў гэты час спяваюць:
Сваты ў хату лезуць,**
У печ заглядаюць: А чы густа капуста, Ч. * * *
ы вялік гаршчок кашы,
Чы паядаюць нашы? — А паядаюць нашы, Астанецца вашым.
А спасіба свату За цёплую хату, А мы перамерзлі, А на лютым марозе, А ў дальняй дарозе. Ай, ехалі сваты
* Радок паўтараецца два разы.
** Радок паўтараецца два разы.
*** Радок паўтараецца два разы.
Па калінавым масту, Масты паламілі, Коней патапілі, * Сукні памачылі. А спасіба свацці За сахарную страўку. Усё юшка ды юшка, Ай, дзе ж тое мяса? — А хазяічка ласа, Паела ўсё мяса. Дзе ж тая гаспадыня, Што капусту варыла: Чы каровачак доіць, Чы цялятак поіць, Чы ў хлеў заганяець, А к нам не бываець?
Прыезджую дружыну садзяць за стол, нявесту побач з жаніхом. Ім кладуць на дваіх толькі адну лыжку, прычым спяваюць наступную песню:
Шчабятаў салавей у бару, А на калінінцы седзячы, Горку ягадку клюючы: «Ай, каб жа ка мне зязюля, А ўмеў бы я з ёй шчабятаць, На адной ветачцы седзячы, Адну калінку клюючы». Плакаў Паўлюська за сталом: — А калі ж бы ка мне Матрунка, А ўмеў бы я з ёй гаварыць, 3 адной лыжачкі хлябая, 3 аднаго кусочка кусая. He хацелася Матрунцы Ай, ля Паўлюські сядзеці, 3-пад яго шапанькі глядзеці, А для шапанькі саболля, А выводзіць Матрунку з застолля I з таткінага падвор’я.
У гэты час дружыну жаніха і яго самога частуюць. Маладыя за сталом мала ядуць. Як кончыцца пачастунак, дружына пачынае скакаць, гу-
* Радок паўтараецца два разы.
тарыць, а маладых адводзяць у другую хату і там іх асобна частуюць, як можна лепш, і спяваюць:
Цешча зяця жадала, Сукнямі двор слала; А калі б яе змога, Наслала б і многа; А калі б яе сіла, Увесь бы двор украсіла.
Калі накормяць маладых, дружына збіраецца ад’язджаць. Маладых падводзяць да бацькоў, сваякоў і ўсіх прысутных у хаце. Нявеста моцна плача, кланяецца і прыказвае:
Дабранач, мая мамухна, дабранач. А не той жа дабранач, што нанач, А той дабранач, што на ўвесь век, Hi на адну на мяне — на ўвесь свет.
У гэты час свацці спяваюць:
Шаўковая нітачка к сцяне льнець, Так Матрунка мамухне дабранач даець.
Дружына жаніха забірае нявесту, жаніх саджае яе ў свае сані і ўсе разам едуць. Усю дарогу ўсе, апрача маладых, спяваюць:
He мамка дочцы — мачыха, Аддала дочку скрозь ночку, Hi праваднічка не дала, Hi сама за ёй не прыйшла. Мяцёна дарожка кружкамі, Вязёна Матрунка з дружкамі. Паедзем, брацец, мы дамоў, Ужо нас мамухна даўно жджэ: «Калі мае дзетачкі прыедуць? Калі маю нявестку прывязуць?» Прывязуць нявесту ў атласе. He хачу нявесты ў атласе, Хоць бы ў беленькай сярмяге, А была б у добрай звяге. Прыехаў Паўлюська к варотам, Стукнуў ботам:
— Адчыні, татухна, мне вароцікі,
Ужо мае конікі перабегліся,
Ужо я й сам, маладзец, ператужыўся, Мая Матрунка пераплакалась, I сваццінькі перапеліся, I дудынька перайгралася.
Калі на шляху маладых сустракаюцца вёскі, ім робяць там перашкоды, якія затрымліваюць праезд. Перашкоды гэтыя дружына імкнецца, паганяючы моцна коней, пераскочыць; але калі гэта не ўдаецца, дык даюць гарэлку, каб разабралі платы. Пры ўездзе маладых у сваю вёску, суседзі кладуць на вуліцы куль саломы і падпальваюць яго. Праз такое полымя маладыя павінны праехаць. Калі прывязуць нявесту да двара жаніха, ім насустрач выходзяць яго бацькі. Свякруха надзявае на сябе кажух навыварат, на галаву касматую шапку, трымаючы ў руках ікону, пірог і кудзель шэрсці. У нявесты ў гэты час таксама ў руках ікона і пірог. Свякруха пры сустрэчы пытае нявесту: «3 чым жа ты ка мне, нявестачка, прышла?»
Тая адказвае: «3 хлебам і соллю, з добрым здароўем».
Свякруха бярэ ў яе з рук пірог і ікону, маладыя кланяюцца бацькам у ногі па тры разы, іх вядуць у хату. Свацці спяваюць:
Выйдзі, свякроўка гарбата, Прыехала нявестка багата; Выйдзі, свякроўка сапліва, Прыехала нявестка шчасліва.
Сталы ў гэты час застаўлены рознымі стравамі, маладых і дружыну садзяць за стол, астатнія спяваюць:
Субота нядзелінку радзіла,
Дай божа добры час, гадзіну, Каб Матрунка свякровыньке гадзіла. Ай, не бось жа, свякровынька, я угаджу, А я з табой каля печы пахаджу.
Калі ўстануць з-за стала, бацька хрышчоны жаніха (дружка) дастае прывезеную пасцель нявесты і рыхтуе яе для маладых. Тады галоўныя свацці бяруць нявесту, вядуць яе ў клець, там распранаюць яе зусім, апранаюць на яе чыстую сарочку, уводзяць да яе жаніха і пакідаюць іх адных у клеці. У гэты час дружка ўносіць у хату прывезеную нявестай смажаную курыцу і хоча ёю пачаставаць усіх. Але гэта яму не ўдаецца: курыцу гэту выхопліваюць у яго з рук, раздзіраюць на кавалкі і раскідваюць па падлозе. Потым п’юць гарэлку і спяваюць:
На свадзьбу нас зазвалі, Чарку гарэлкі не далі, Каб я ведала, не пашла б. Чы я б сабе работы не нашла б? Лутчы б на печы сядзела Ды белую кудзелю вярцела.
У гэты час галоўны сват са сваццямі ідуць у клець падымаць маладых і нясуць ім вады ўмыцца; п юць там жа гарэлку, якую падносяць і маладым. Усе спяваюць:
Добрыя нашы марозы, He змарозілі нам рожы: Пусцілі вецці па клеці, Пусцілі хвалу па сялу. Паглядзіце, жоначкі, Чы ўсе нашы дзевачкі? — Усе нашы дзевачкі, Адной Матруны нетуці, Пагнала яна ў поле. Пад калінай спаць лягла, Ножкамі каліну драгнула, Калінка ў падалок прыгнула. А ў яе дзецюкі прасілі: «Не дам каліны нікому, Панясу каліну дадому, А ў свякраткіну камору». А ўчора ў нас мароз быў, А сягонні іней паў На свякраткіну камору, На Матрункіну пасцельку.
Я й лажылася на печы, Я й праснулася ў клеці — Ажну мае ножанькі разуваны I вусначкі цалаваны.
Калі маладыя паснедаюць, бацькі жаніха пасылаюць яго са сватам да маці нявесты з чалабітнай. Яму даюць адвезці маці сарочку нявесты, салодкую гарэлку падфарбаваную, пернік (бутэльку з гарэлкай перавязваюць чырвонай шаўковай стужкай). Пры такім з’яўленні маладога ў бацькоў нявесты там пачынаецца агульнае вяселле.
Маладога са сватам частуюць самымі лепшымі стравамі: яечняй, халоднаю ялавічынай, пірагамі, бабкамі, мёдам, а ўсіх сваіх частуюць прыве-
зенай чырвонай гарэлкаю. Малады запрашае бацькоў жонкі і яе сваякоў у госці і ад’язджае са сватам дадому...
Пасля ад’езду жаніха бацькі нявесты збіраюць вялікую дружыну са сваіх сваякоў, каб іх паслаць з пасагам дачкі. Выбраныя садзяцца за стол, бяруцца за рукі і такім чынам выходзяць з-за стала. Яны выязджаюць, забраўшы з сабою скрыню нявесты, куды маці кладзе ёй каравай. Скрыню ставяць на воз, на яе садзіцца галоўны сват і свацця нявесты і ў суправаджэнні музыканта і ўсёй дружыны накіроўваюцца з песнямі да жаніха. Вось тыя песні:
Ехалі прыданыя выбіраныя, А конікі гадаваныя, Яны людзі пісьменныя, А падузы раменныя, Да раду, сваты, да раду, А ў вялікую грамаду. А бярыце сваю параду, Бярыце дудыньку-ігрунню, А свацціньку-пявунню; Пад маладога — дужога, А пад сваццінькаў —■ лянога, Каб ён шыбінька не нёсся, Каб іх галасок не тросся, Большы сваток напярод, А сваццінька пасярод.
Да прывёзшых пасаг выходзяць бацькі жаніха, каб узяць скрыню, але ім яе не даюць дарам. Адбываецца даволі працяглы гандаль і толькі пасля добрага выкупу мірацца і дазваляюць яго ўзяць. Тады ім выносяць гарэлку і пірагі, а прыезджыя з свайго боку таксама частуюць гарэлкай і пірагамі... У гэты час маладыя павінны абысці ўсю прыехаўшую дружыну і ўсім кланяЦЦаПрыезджых і ўсю дружыну зноў частуюць гарэлкай і закускай. Потым некалькі старшых сваццяў ідуць з нявестай у другую хату пераапранаць яе. Здымаюць з яе галавы вянок, прычэсваюць і завязваюць хустку. Сваты жаніха ў гэты час спяваюць:
Чы харош новы дом пад кроўляю?
Чы хароша Матрунка пад намёткай?
Ай, харош новы дом пад кроўляй, Ай, хароша Матрунка пад намёткаю. На яе брацілкі заглядаюцца, Што яе лічыйка папрыгажэла, Што яе галоўка пакруглела.
Прыбраўшы маладую, яе накрываюць хусткаю *. Жаніх абавязаны пацалаваць яе, зняць з яе хустку і яе самую з дзяжы. Тады іх абодвух ставяць побач, накрываюць доўгім ручніком і вядуць у хату. Там яны, стоячы пад ручніком, кланяюцца бацькам жаніха і, зняўшы з сябе ручнік, такім жа чынам самі пакрываюць ім галовы бацькоў. Сват і свацці нявесты дастаюць з яе скрыні новыя ручнікі, скацерці і каравай. Каравай гэты кладуць на века (накрыўка ад дзяжы), і сват, паклаўшы яго на галаву, урачыста ўносіць у хату, кладзе на стол і прапануе бацьку жаніха купіць яго. Пачынаецца гандаль, пасля якога бацька бярэ каравай і аддае яго зноў нявестцы. У гэты час свацці здымаюць з ікон старыя ручнікі і навешваюць на іх новыя, прывезеныя нявестай; сталы таксама засцілаюць яе абрусамі. Пасля ўсіх гэтых цырымоній пачынаецца частаванне дружыны, якая прыехала.