• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Маладая ж у гэты час рыхтуецца ў дарогу. Яна звязвае свой пасаг, забірае таксама падарункі. У гэты час звычайна пяюць песню:
    Вячэрайма, мая мамачка,** Павячэраўшы, мы падзелімся з табою, Табе, мамка, сені, хатачка й камора, А мне, мамка, скрыня, пярыня й карова. Случылася пасля ночачкі дарога, Бывай, мая мамачка, здарова.
    Брат маладога (або сват) стараецца ў гэты час украсці пару вілак, пару блюдцаў і інш. Маці маладой садзіцца на звязаныя падушкі і іншыя рэчы і патрабуе ад маладога выкуп. Потым малады бярэ нявесту за руку, падае руку старшай свацці, якая абводзіць іх тры разы вакол кутняга стала (на куце павінен абавязкова стаяць такі стол).
    У гэты час госці становяцца парамі і трымаюць булкі хлеба ў руках. Пар павінна быць столькі, колькі дзвярэй у хаце. Хлеб трымаюць уверсе, на выцягнутых руках, пакуль пройдуць маладыя. Маладая бярэ булку хле-
    * Скачуць, тоўпяцца гуртам.
    ** Кожны радок паўтараецца двойчы.
    ба, абварочвае яго ручніком, а потым гэты хлеб кладзе ў маладога на комінку печы.
    Хросная маці вядзе маладых да машыны. Родная маці бярэ вядро вады і абходзіць машыну тры разы, выліваючы ваду пад машыну з розных бакоў тры разы, садзіцца ў машыну, і, праехаўшы 50 метраў, вяртаецца.
    Маладая бярэ клубочак або катушку нітак, кідае яго, узяўшы нітку ў рукі, і крычыць:
    — Каціцеся, дзеўкі, усе за мною (каб усе дзяўчаты выходзілі замуж, а калі хлопцы злуюць на дзяўчат, то абрываюць ніткі).
    I на гэты раз маладых некалькі разоў перапыняюць. Калі прыязджаюць да маладога, маладая сыпле ў тры бакі цукеркі. Жанчыны спяваюць:
    Знаці, знаці, што чужая маці, Вывернула кажух, Хоча спужаці.
    — He пужай, мамачка, Я ж не баюся, Злезу з машыны — Нізенька схілюся.
    Маці выносіць хлеб з двума кавалачкамі цукру, віно, налівае маладым поўныя чаркі. Першыя чаркі выліваюць, а ў трэцюю маладая кідае грошы, віно выпіваюць, бяруць у рот па кавалачку цукру. Маці маладога ставіць табурэтку (даўней ставілі дзяжу, накрытую кажухом), на яе кладзе падушку. Маладая павінна паслаць надзежнік. Потым маці падае маладой булачку хлеба. Маладая бярэ хлеб і разам з маладым становіцца на падушку. Маці вядзе маладых у хату. Як праходзяць цераз парог, маладая сыпле жыта па хаце, кладзе хлеб на комін і ідзе на кут. Там яна вешае ручнікі, засцілае скацеркай кутні стол (адной або трыма) і кліча радню — бацьку, маці, сясцёр, братоў маладога, дае ім падарункі.
    Калі прывязуць маладую, спяваюць песню:
    Ой, сватачка, салавеечка, просім вас, * Каб не было нашаму дзіцяці ганьбы ў вас, Каб не стаяла цёмнай ноччу пад вакном, Каб не ўцірала дробных слёзачак рукавом, Каб не была паветачка хатачка, Каб не была суседачка матачка, Паветачка —■ не цёплая хатачка, Суседачка — не родная матачка.
    Вяселле працягваецца. Жартуюць, пяюць, зноў благаслаўляюць маладых, нясуць каравай і дзеляць яго амаль так жа сама, як і ў маладой. Як
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    падзеляць каравай, маці маладога здымае вянок у нявесткі, павязвае ёй сваю хустку, маладая ж таксама завязвае хустачку свякрусе.
    Вяселле цягнецца тры дні. Прыданкі часам адзяваюцца ў цыганоў, варожаць, патрабуюць цукерак. Калі малады з таго ж самага сяла, што і нявеста, ён едзе па маці маладой і сватоў (маладая не мае права тыдзень хадзіць да маці). Госці прыязджаюць і спяваюць:
    — Добры вечар, добрыя людзі, і мы к вам, * Ці не заляцела наша пташачка ўчора к вам, Хоць вы на ёй усё пер’ейка парвіце, Толькі вы яе ў зялёныя бары пусціце. Добры вечар, добрыя людзі, і мы к вам, Ці не заехала наша дзевачка ўчора к вам, Хоць вы яе таўчы, малоць застаўце, Толькі вы яе часта ў госцікі пускайце.
    — Яна ў нас таўчы і малоць будзе, Яна ў нас частыя госцікі забудзе.
    Для вяселля характэрна вялікая колькасць жартоўных песень, якія спяваюцца і на заручынах, і ў маладой, і ў маладога. У час вяселля асабліва дастаецца сватам, дружкам і іншым удзельнікам. Як «пабрыюць», напрыклад, свата, спяваюць пра бруснічка (першага шафера):
    У нашага бруснічка залатая ручачка, Ен з кішэні выймае і нас, жаночак, угашчае.
    У гэты час бруснічак крычыць:
    — Няма, няма нічога, жанчынкі.
    Тады яны здзекуюцца з яго:
    Наш бруснічак харош: Па яблыку вочы, Буслаў нос.
    У яго на спіне горб, На гарбу вярба, На вярбе сава.
    Да свата звяртаюцца і з такой песняй:
    — А наш сватачка харош, ** Па яблыку вочы, з гарбуз нос,
    	3 начоўкі пуза — ледзь у хату ўнёс.
    * Кожны радок паўтараецца двойчы.
    ** Кожны радок, паўтараецца двойчы.
    Праз тыдзень, у нядзелю, большасць удзельнікаў вяселля збіраецца зноў — на пярэзвы, галоўная мэта іх — праведаць маладых. Зноў усе садзяцца за стол, частуюцца, спяваюць, а пасля пачастунку танцуюць, весяляцца.
    ВЯСЕЛЬНЫЯ ПЕСНІ
    Хадзілі стральцы-лаўцы па полю...
    Хадзілі стральцы-лаўцы па полю, А забілі старога лося ў лесе. Як зачула старая ласіца ў бару, Як кінула крутыя рогі пад ногі: — Няхай мае крутыя рогі прападуць, Куды майго старога лося павядуць?
    Хадзілі красныя малойцы па двару, А злавілі красную паненку ў саду. Як зачула яе мамачка ў каморы, Як кінула залатыя ключы пад ногі: — Няхай мае залатыя ключы прападуць, Куды маё мілае дзіцятка павядуць?
    Ой, скарэй бы вячора даждаці...
    Ой, скарэй бы вячора даждаці: Пойдуць людзі дзяўчыну сватаці.
    Пойдуць людзі дзяўчыну сватаці, А мы пойдзем пад вакно слухаці.
    А мы пойдзем пад вакно слухаці, Ды што будзе дзяўчына казаці.
    Дзеўка ходзіць ды ўсё пахаджае, Белы ручкі на сэрцы складае:
    — Маці, маці, парадніца ў хаці, Парадзь, маці, што свату казаці.
    Парадзь, маці, што свату казаці: Ці йсці замуж, ці з год пагуляці?
    Да ў месяца два ражкі крутыя...
    Да ў месяца два ражкі крутыя, Да ў Янечкі два браты родныя, Адзін брахна каня сядлаець, А другі брахна яго наўчаець: — Да будзь, брахна, разумненькі, Да паедзеш, брахна, ў чужыя людзі, Выйдзець к табе танок дзевак: He бяры таей, што ў золаце, Да бяры таю, што ў розуме, Мы золата ў краме дастанем, Мы розуму свайго не ўставім.
    Ай, не шум шуміць...
    Ай, не шум шуміць, А зялёная дуброўка, Ай, баліць, баліць Да й ў мяне, малайца, галоўка. Ай, жэніць, жэніць, Мяне татка маладога.
    Ай, бярэць, бярэць Ды нялюбую мне жонку. У нялюбай жаны Печка топіцца не жарка, Нялюбай жаны Мне вячэрачка не смачна, Нялюбай жаны Мне пасцелечка не мякка, Нялюбай жаны Накрываннейка не цёпла, Нялюбай жаны Абніманнейка не цесна, Нялюбай жаны Цалаваннейка не ўцешна.
    Татачка мой родненькі!..
    — Татачка мой родненькі! Да нашто ты піва варыш, Гарэлачку гоніш,
    Ці ты мяне
    Да й аддаць хочаш?
    — Да дзіцятка, дзевачка! Малады розум маеш, Ці ты таго не знаеш, Што мой двор пры дарозе, У мяне госці на парозе, Просяць мёду
    I гарэлачкі, Гарэлачкі саладзенькае Да дзевачкі маладзенькае.
    Прыехалі сваты на двор...
    Прыехалі сваты на двор, Пусцілі стралу ў акно: — Страла мая, страла, Па што ты прышла?
    Чы па мёд, чы па гарэлку, Чы па красну дзеўку?
    — Hi па мёд, ні па гарэлку, Але па красну дзеўку.
    У чужую сторану аддаваць. Будзе чужой мамульцы гадзіці, Ад зары да зары рабіці.
    Хмурыцца на дварэ, хмурыцца, Ганулькі мамулька журыцца: Гадавала дачушку на долю, А цяпер аддае ў няволю.
    Ці ты, дзевачка, не чуеш?..
    — Ці ты, дзевачка, не чуеш, Як цябе купцы таргуюць? — Яны таргуюць, таргуюць, Ды ні шэляга не даюць.
    Толькі даюць віно ў чару, За маю русу касу, За дзявоцкую красу.
    Тады красы жалела, Як у татачкі сядзела, А цяпер яна не трэба мне — Hi рута, ні мята, Hi ружа чырвона.
    Прыляцелі коршуны з сакалом...
    Прыляцелі коршуны з сакалом, Пасадзілі коршунаў за сталом. Частуюць коршунаў, вяльмуюць, Шэрую вутачку не ратуюць.
    А ты, шэра вутачка, хавайся, Лютаму сокалу не давайся: Бо ён цябе, вутачку, прыклюе, У чужую старонку панясе.
    3 суботы на нядзелю нявеста сон відзела...
    3 суботы на нядзелю нявеста сон відзела, Нікому не казала, сваёй мамачцы распісала: — Да мамачка, родная, што я за сон відзела! Галубы наляцелі, па застоллю паселі, Па застоллю паселі, чорны шоўк развярцелі, Чорны шоўк развярцелі, золата рассыпалі. — А дачушка малада, малады розум мае, Малады розум мае, сна не разгадае, Галубы — сваты твае, чорны шоўк — коскі твае, Чорны шоўк — коскі твае, золата — слёзкі твае!
    Хвалілася каліначка за ракой...
    Хвалілася каліначка за ракой:
    — Ніхто ж мяне не высячэць за вадой.
    Абазваўся буен ветрык на яе: — Ды я ж не высеку, да зламлю.
    Хвалілася Марусечка за скам’ёй:
    — Ніхто ж мяне не дастаніць за сталом.
    Абазваўся Міколачка на яе:
    — Ды я ж цябе, хоць не вазьму, заручу.
    Ды я ж цябе, хоць не вазьму, заручу, Ды я ж цябе ад дзевачак адлучу.
    Ды я ж цябе ад дзевачак адлучу, Ды я ж цябе і к жоначкам прылучу.
    Стукнула, грукнула на дварэ...
    Стукнула, грукнула на дварэ. — Ой, паглядзі, маманька, Ці не па мяне?
    — Па цябе, дачушачка, па цябе. — Схавай мяне, маманька, За сябе!
    -— Ня буду, дачушачка, хаваці, Трэба цябе сёлета
    Аддаці.
    Та-ра-ра калёсачкі, та-ра-ра, Ой, павезлі Вольгачку
    Са двара.
    Разжалілася каліна...
    Разжалілася каліна, У лесе стоячы, На ўсе дрэвы глядзючы: — На ўсіх дрэвах зелен ліст, На мне, каліне, няма.
    — Чакай, каліна, пятровак, Будуць на табе кветачкі, Яшчэ й чырвоненькія ягадкі. Разжалілася Надзечка У свайго баценькі жывучы, На ўсіх дзяўчат глядзючы: — На ўсіх дзяўчатах вяночкі, На мне, маладой, няма.
    — Чакай, Надзечка, нядзелі, Прыедзе Колечка на кане, Прывязе вяночка ён табе.
    Да разгарэлася каліна...
    Да разгарэлася каліна, Да перад сонцам стоячы, Дробныя іскаркі ронячы, Тушыў ветраньку, не патушыў,
    Па полю іскаркі разнасіў. Расплакалася дзевачка, Перад татачкам стоячы. Сунімаў татачка, не суняў, Большае жаласці шчэ задаў. — Да дзіцятка мае любае! Аддаю цябе ад сябе У тыя людзі дзіўныя, Што мяняюць коней без цаны, Да што б’юць жонак без віны!
    Іду замуж, да не ведаю...
    Іду замуж, да не ведаю, Да што мне да за свет будзе? Да які мне да мужык будзе? Да ці ён п’яніца, а ці ён дбайніца? Калі п’яніца, то не дбайніца, А калі дбайніца, то не п'яніца.
    Ой, звонка, звонка сасонка...
    Ой, звонка, звонка сасонка...
    Да званчэйшая каліна:
    I ў лузе стаяла — шумела, А й мостам ішла — грымела, У полі стаяла — пяяла, А ў сяло ўвайшла— зайграла, I к варотам прыйшла -— стукнула, Пад акенцам стала —гукнула: ■— А ці дома, дома дзеўчына? Адчыні маладому вароты.