Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Прасілі мяне на хрысціначкі, Ах-ха-ха на хрысціначкі, Да я не маю хвартушыначкі, Ах-ха-ха, хвартушыначкі.
А пайду я да суседачкі, Ах-ха-ха, да суседачкі, I да пазычу хвартушыначкі, Ах-ха-ха, хвартушыначкі. А суседачка не пазычыла, Ах-ха-ха, не пазычыла, I не пазычыла, выгаварыла, Ах-ха-ха, выгаварыла:
— Да як я прала, тады ты спала, Ах-ха-ха, тады ты спала.
Да як я ткала, ты вандравала, Ах-ха-ха, ты вандравала.
I як я бяліла, ты ножкі мыла, Ах-ха-ха, ты ножкі мыла.
Я ўчора, малада...
Я ўчора, малада, П’яна была, п’яна была, Сягоння, малада, He буду піць, не буду піць.
Меліся ў мяне
Госцікі быць, госцікі быць, А ды што за госці —
Брат да сястра, брат да сястра.
Ой, любыя госці —
Кум ды кума, кум ды кума.
Пасаджу
Пасаджу я квасол, Сама йду дадому, А мой мілы чарнабровы П’е ў карчме з кумою.
— Ой, нядобра, няхораша, Мой міленькі робіш, Як дзень, як ноч п’янюсенькі Із кумою ходзіш.
Годзе, мілы, чарнабровы,
Із кумою піці, Ой, хадзема дадоманьку, Вячэру варыці.
— Мая міла чарнаброва, Яшчэ вазьму кварту, Кума мая харошая, Яшчэ болей варта.
я квасол...
Пад вішнямі, чарэшнямі Палягалі спаці, Мая міла чарнаброва, He дай людзям знаці.
Я, малада, як ягада, Тады не ўтрывала I, выйшаўшы на вуліцу, Усім людзям сказала.
Там за садам, за гародам, йшчэ за пералазам Іскавалі куму з кумам, Ды абое разам.
За што ж цябе, мой міленькі Разам іскавалі?
— To за тое, мая міла, Што з кумою спалі.
Есць у нашай бабкі...
Есць у нашай бабкі, Есць у нашай бабкі Тры-чатыры валы. *
Прыехалі к бабцы, Прыехалі к бабцы Тры-чатыры купцы.
— Есць у мяне чорны, Ды што возіць жорны,— Я й таго не прадам.
Есць у мяне белы На ўсякія дзелы — Я й таго не прадам.
Есць у мяне рабы, Той, што возіць бабу,— Я й таго не прадам.
Есць у мяне крутарог, Возіць п яных за парог -Я й таго не прадам!
Прыпеў паўтараецца два разы.
Каля месяца, каля яснага...
Каля месяца, каля яснага Усе дробныя зоркі. А ў Іванькі на куце Усе любыя госці.
Любыя госці, любыя госці! Бабуля на куце сядзіць, Харошую песню пяе. Першую — нараджоную, Другую — сужоную, Трэцюю — хрэсьбінную. Дай божа нашаму дзіцяці Хрэсьбінкі згуляці, Хрэсьбінкі згуляці, I вяселля даждаці.
Ой запала, ой запала...
Ой запала, ой запала Да дарожка сняжком. *
Запражыце, запражыце Каня варанога,
Ой, не зойдзе, ой, не зойдзе Да бабулька пяшком.
Завязіце, завязіце Кума маладога.
— Запражыце, запражыце Да дванаццаць сабак,
Запражыце, запражыце Кабылу сівую,
Завязіце, завязіце Да бабульку ў кабак.
Завязіце, завязіце Куму маладую.
У нашага Іванькі...
У нашага Іванькі Вінаград на дварэ, Пасадзіў ён ды сваю бабульку Да й на самым куце.
Ой, частуе, ганаруе
He людзей,— сам для сябе.
— Запражыце, запражыце Да дванаццаць валоў,
* Кожны другі радок паўтараецца двойчы.
Завязіце, завязіце Да й бабулю дамоў. Наша бабулька-галубулька Да й не пышная была, Узяла падарак Да й дадому павязла.
У нашага Іванькі Вінаград на дварэ, Пасадзіў ён свайго кума Да й на самым куце. Ой, частуе, ганаруе He людзей,— сам для сябе. — Запражыце, запражыце Каня варанога, Завязіце, завязіце Кума маладога.
Наш кумочак-галубочак He пышны быў, Узяў падарак Да й дадому пайшоў.
У нашага Іванькі Вінаград на дварэ, Пасадзіў ён сваю куму Да й на самым куце. Ой, частуе, ганаруе He людзям,— сам для сябе. — Запражыце, запражыце Лянівую кабылу, Завязіце, завязіце Куму маладую. Кума-кумачка He пышная была, Узяла падарак Да й дадому пайшла.
Выбачайце, госці...
Выбачайце, госці, Ой, за маю чэсць, Ох, якія мы рады, Што вы ў нас есць
Ох, куме з кумою To й первыя госці, А брат із сястрою Да другія госці.
Ox, брат із сястрою — Да другія госці, А зяць із дачкою — Да трэція госці.
Із кумам, з кумою Гарэлкі нап’емся.
А з братам, з сястрою To й нагаварэмся.
А з братам, з сястрою To й нагаварэмся, Ох, з зяцем, з дачкою Толькі насварэмся.
А чаму ты, яліначка, не зялёна?..
«А чаму ты, яліначка, не зялёна? А чаму ты, яліначка, не зялёна?» — А як жа мне, яліначцы, быць зялёнай, А як жа мне, яліначцы, быць зялёнай? Пада мною два купчыкі начавалі, Пада мною два купчыкі начавалі, Яны ж маё карэннейка патапталі, Яны ж маё карэннейка патапталі, Яны ж маё ўсё суччайка пасмалілі, Яны ж маё ўсё суччайка пасмалілі.
«А чаму ж ты, Арыначка, не вясёла, А чаму ж ты, Арыначка, не вясёла?» — А як жа мне, маладзенькай, быць вясёлай? А як жа мне, маладзенькай, быць вясёлай? Калі мяне мой міленькі зневажаець, Калі мяне мой міленькі зневажаець: Усе клетачкі, каморачкі замыкаець, Усе клетачкі, каморачкі замыкаець.
А я свайму міленькаму угадзіла, А я свайму міленькаму угадзіла, А я ў яго ўсе ключыкі паўкрадала, А я ў яго ўсе ключыкі паўкрадала. Усе клетачкі, каморачкі паадмыкала, Усе клетачкі, камооачкі паадмыкала, Бачурачку гарэлачкі нацадзіла, Бачурачку гарэлачкі нацадзіла, Усю сваю радзімачку упаіла, Усю сваю радзімачку упаіла, У белую пасцелечку улажыла, У белую пасцелечку улажыла.
А ў цёмным лесе сава кугічыць...
А ў цёмным лесе сава кугічыць, Ой, люлі, люлі, сава кугічыць.
9 Зак. 3328
3 добрай бяседы муж жонку клічыць, Ой, люлі, люлі, муж жонку клічыць: «А жонка, жонка, ідзі дадому, Ой, люлі, люлі, ідзі дадому.
He паказвай лічка свайго нікому, Ой, люлі, люлі, свайго нікому. Тваё лічанька бела, румяна, Ой, люлі, люлі, бела, румяна. Бела, румяна — мальцам спадмана, Ой, люлі, люлі, мальцам спадмана». — А ты, міленькі, ты невярненькі, Ой, люлі, люлі, ты невярненькі. Едзь на таржочак, купі званочак, Ой, люлі, люлі, купі званочак. Павесь званочак на падалочак, Ой, люлі, люлі, на падалочак. Дзе буду гуляці, будзіць чуваці, Ой, люлі люлі, будзіць чуваці.
Як хто затроніць, званок зазвоніць, Ой, люлі, люлі, званок зазвоніць. А ты пачуеш — мяне ўратуеш, Ой, люлі, люлі, мяне ўратуеш.
За лес, за лес сонца коціцца...
За лес, за лес сонца коціцца, Уся бяседачка расходзіцца, Мамка мая дамоў строіцца, Я ж, малада, правадзіць пайду Праз два полі, праз два чыстыя, Праз тры рэчкі беражыстыя. «Ты, свякроўка, мая матачка, Калышы маё дзіцятачка». — А чорт яго накалышыцца — Трое, двое у калысачцы.
ХРЭСЬБІННЫЯ ПРЫГАВОРКІ
Як бабка ставіць перад кумамі гаршчок з кашай і бутэльку салодкай гарэлкі, што падаў ёй бацька нованароджанага:
— Мой унучак,— ваш хрэснік,— кашку прыслаў, а бацька ягоны вінца здагадаў. Прашу адведаць, бабку пацешыць, унучка паславіць, маць з бацькай паздравіць.
3 гэтай жа прамовай бабка звяртаецца і да іншых гасцей.
Кум ад сябе і ад кумы адказвае:
— Наш хрэснік — прыветнік, не ўстаў ўзрасці,— вялеў кашу нясці, гасцей частаваць, дабра нажываць. Дай, божа, здароўя яму, быць вумнаму, разумнаму, шчасліваму, багатаму, радзіцелям пацехай ва младасці, карміцелем іх старасці, а нам — гуляць на радасці. Маць з бацькаю паздраўляем, прыбыткаў большых жалаем. Бабу за ўнука і ўгашчэнне прывячаем.
Кашу з ячменем кум разбіваець, потым адкупляець.
Кум: Я разбіваю, я адкупляю.
Бабка: Плоцім за кашу, не за вашу,— за нашу.
Бабка, кладучы на талерку тры грошы:
— Бог да нас чужаземца прыслаў і ад вас, дзядзькі і цёткі, успамогу ўзяць заказаў. Прашу чым яго падарыць, каб было за што мыла купіць, і прашу нікому не адмаўляць, бо будзе чужаземец смаракаваць, бо ён з далёкіх строн прыбыў і вас усех накорміць і напоіць. Дайце, а не адмаўляйце. Гэты госць не прыбыў, каб век тут быць.
Бабка, атрымаўшы падарунак ад парадзіхі:
— Дзякуй, унучка і ўнучак, за падарак і піражок. Каб мой унучак, a ваш сынок, вялікі рос і вяселлем трос.
Бабка на «муравінках», абвязаўшыся падараванай халсцінай:
— Каб мой унук вялікі рос, шчасліў быў! Каб на яго долю паслаў бог усяго ўволю!
Кум, б’ючы кашу (гаршчок):
— Гадуй, божа, малое, да каб на той год другое.
ВЯСЕЛЬНАЯ ПАЭЗІЯ
Абрад вясельны
Сватанне*
Да бацькоў дзяўчыны прыязджаюць звычайна ўвечары сваты ад жаніха (родны бацька ці хрышчоны або брат старшы), абавязкова ўдваіх, і пад выглядам якой-небудзь пабочнай справы дамаўляюцца і да сватаўства. Калі бацькі дзяўчыны і палічаць магчымым даць згоду, то ўсё ж вырашэн-
* Намі выбрана найбольш тыповае апісанне беларускага вяселля XIX ст. Запісана яно ў Віцебскім павеце. Вяселлі, якія спраўляліся ў іншых беларускіх паветах, мелі не вельмі значныя адрозненні. Зразумела, што такое вяселле, якое прыведзена вышэй, мелі магчымасць спраўляць толькі заможныя сяляне.
не гэтай справы адкладваюць да наступнага разу і прызначаюць сватам дзень для прыезду. У другі раз яны сватоў ужо чакаюць, прыбіраюць хату па-святочнаму, падрыхтоўваюць закуску (яечню, ялавічыну і інш.) і, як прыязджаюць сваты, клічуць дзяўчыну, з якой разам і даюць сваю згоду. У знак згоды як бацькі, так і дзяўчына паціскаюць сватам рукі, што называецца рукабіццем, пасля чаго стрымаць дадзенае слова лічыцца амаль ужо абавязковым.
Потым сваты частуюць гаспадароў прывезенаю імі гарэлкаю, а тыя ўзаемна частуюць іх закускай і пачынаюць дамаўляцца аб часе з а п о і н, аб тым, колькі трэба прывезці гарэлкі, калі ехаць да свяшчэнніка і калі, нарэшце, прызначыць дзень вяселля. У прызначаны для запоін дзень бацькі дзяўчыны запрашаюць да сябе сваіх сваякоў. Сватоў садзяць за стол, у ганаровы вугал (на кут), і яны пачынаюць частаваць усіх сваёю гарэлкаю і закускаю. Даўшы ўсім па чарцы, сваты гавораць: «Пакажыце ж нам, за кім пытаемся». Тады хрышчоная маці дзяўчыны падводзіць яе да стала і навязвае на шыю асобна кожнаму свату па ручніку ад нявесты. Сваты ў сваю чаргу прапануюць нявесце чарку гарэлкі, у якую кідаюць грошы (20— 30 кап.), і даюць ёй закуску: абаранкі, пернікі, а часам і цукеркі. Цэлую чарку гарэлкі нявеста вылівае ў вугал сваёй хусткі і ідзе з закускаю да маці, якая ў гэты час стаіць каля слупа ля печы, і, плачучы, прыказвае: «Мамка мая, прымі падаруначкі, хоць яны невялікія, толькі былі б шчаслівыя, благаславі мяне, мамка!»
Маці, прымаючы тыя рэчы, таксама плача і прыказвае: «Дачушка мая, падменніца мая! Хто ж мае плечкі падменіць, хто ж мае ручкі падменіць, хто мне працу рабіць дапаможа».
За сталом пачынаецца выпіўка і пачастунак ад сватоў, а потым падаюцца стравы ад бацькоў нявесты. У час гэтых пачастункаў жанчыны спяваюць:
Учора пілі на карову, А сягонні на каня, Кабы наша мілая Здарова была.
Каб я ведала, маладзенька, Сваю горкую долю, Я ж бы паслала свайго татухну У даліну па каліну.*