• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Ты, песня, будзеш жыць вечна, з пакалення ў пакаленне, пакуль прыдуць пісьменныя людзі і перальюць цябе на белы пергамент для ўнукаў і праўнукаў.
    Нібы слуцкія паясы, нібы зычна барвяныя дываны беларускіх гарапашных сялянак, будзеш выражаць сэрцы родных песняроў і вучоных, і пакажаш свету ўсяму, як жыў калісьці беларускі ратай -— твой глебны творца. <...>
    У музычных адносінах беларускія песні адрозніваюцца шчырасцю, цеплынёй, мяккасцю. Песень, западаючых у душу і пакідаючых уражанне суму, у нас значна больш, чым песень бадзёрых, жыццярадасных. Матывы суму пераважаюць, але мастацкая каштоўнасць такіх песень зусім не памяншаецца. Сумная мелодыя, як дагараючы вечар, як ранняя зорка, прымушае хвалявацца чалавечае сэрца мацней, чым бойкая, шумлівая, поўная бляску, як яскравы, радасны дзень, вясёлая песня. У заміраючых гуках беларускай элегіі значна больш прыгажосці і паэзіі, клічучай да жыцця заўзятай мазуркі. Уражанне суму застаецца доўга, прападае не хутка, а ўражанне радасці мімалётнае, хуткаплыннае. Пачуцці, песцячыя сэрцы, пачуцці, грэючыя душу, найбольш уласцівыя нашым беларускім мелодыям. Шырокі размах, пустое вяселле, несустрымная дзікая гульня ў беларускіх песнях адсутнічае. Бадзёрасць і стрыманасць вяселля адчуваецца толькі ў песнях жартаўлівага характару, іншы раз у вясельных і калядных.
    Адносцеся да роднай беларускай песні ўважліва, з павагай. He забывайце, што сярод гэтай народнай спадчыны пападаюцца перлы, якія ад няўмелага і грубага абыходжання трацяць сваю прывабнасць. He забывайце, што гэта скарбніца народнага розуму, народнага гумару з’яўляецца таксама выявіцельніцай яго глыбокага суму; гэты скарб — наш нацыянальны гонар, наша слава. He забывайце, што родная песня — гэта далікатная пахучая кветка, што расла на працягу доўгага часу — дзесяткаў, а можа быць і цэлага стагоддзя на ніве чалавечага гора, на ніве, палітай нярэдка горкімі слязьмі. He забывайце, што гэта сціплая палявая кветка, якая вырасла на дзікіх прасторах, а не ў багатых цяпліцах, лёгка завяне, калі да яе падысці без ласкі, без кахання.
    МАКСІМ ТАНК
    Мне хацелася б адзначыць тую вялікую ролю, якую адыгралі ў маім жыцці творы нашых беларускіх класікаў. Я. Купалы і Я. Коласа. Толькі дзякуючы ім і народным казкам і песням, якія я чуў ад сваёй маці, ад народа, я пачаў пісаць на сваёй роднай мове.
    Я ўжо збіраўся пакінуць кірмаш, калі пачуў песню. Яе спявала нейкая ў чырвонай хустцы маладзіца, седзячы на возе, засланым даматканай зялё-
    най посцілкай, на якой ляжалі скіх абаранкаў.
    закуска, казюковыя пернікі і вянок смаргон-
    Запала сонейка за лес калінавы.
    Ападае раса на ліст малінавы.
    He ападай, paca, раса сцюдзёная.
    Як босы я пайду сцежкай знаёмаю?
    Падзёр я боцікі, з любай ходзячы, Праз лес калінавы яе праводзячы.
    <...> Заўсёды народная песня пакідае глыбокае ўражанне.
    Яшчэ будучы малым, я не раз прыслухоўваўся, як пяялі жнеі: доўга.
    Беларускія пісьменнікі з дударамі працяжна, быццам нашы нізінныя рэкі, звонючы нізка звісаючай лазой, алешнікам, чаротам, калышучы срабрыстыя россыпы сонца, пераліваючыся цёплымі перламі летніх зораў, плылі, шырока разліваючыся вясеннім разлівам, парываючы сваёй бязмернай глыбінёй пачуцця. I не ведаю, чаму, пачуўшы народную песню, не толькі заслухоўваюся, але мне хочацца глянуць вачыма ў яе.
    Шмат я чуў, як пяялі народныг песні.
    Ледзь не заўсёды яны неяк іначай гучэлі, як там, каля сваіх вытокаў.
    У выкананні адных яны гублялі сваю прастату, другія — пелі іх чужымі вуснамі, і здавалася, што за голасам недзе яшчэ б’ецца незразумелае, дзіўнае сэрца гэтых песняў, якое ці і патрапіць хто адчуць.
    Забег у бібліятэку беларускага музея, дзе пазычыў некалькі фальклорных зборнікаў. М. паказала мне цікавы сшытак Дубяйкоўскага: «Пагаворкі». Я, захапіўшыся, так і не змог адарвацца ад гэтага рукапісу, пакуль не прачытаў і не перапісаў у свой блакнот з паўсотні яго пагаворак. Шкада, што ў нас няма ніякіх сродкаў, ніякіх магчымасцей выдаваць такія рэчы.
    <.„> Сяджу над галошаннямі Шэйна. Столькі ў іх цяжкога і жудаснага, што аж страх чытаць. Прыпомнілася наша пількаўская плакальшчыца Тэкля Калбун, якая не толькі ў сваёй вёсцы, але і ў суседніх аплаквала нябожчыкаў. Колькі ад яе можна было запісаць галошанняў і па старых і па малых, па дзяўчатах і хлопцах! Колькі ў яе імправізацыях было паэзіі і трагізму, навеянага жыццём нябожчыка, падказанага абставінамі яго асірацелай сям’і! Усё яна ўмела ўлічыць, нічога не забыць, пра ўсё ўспомніць. На пахаванні пастыра Данілкі, пералічваючы яго заслугі, успомніла, як ён прыгожа іграў на трубе, якія цудоўныя плёў лаппі, вязаў венікі, майстраваў кошыкі і спускаў жалейкі, не забылася ўспомніць, што ён пакінуў неагледжаную на зіму сваю хату і батрачую спадчыну, якую будуць дзяліць яго дзеці:
    ...А хто ж, мой Данілачка, Нацягае кастры на шаламя, Ацепліць у хаце прызбачку, Пазатыкае ўсе дзірачкі Каля шулы і на покуці? А хто ж памірыць дзетачак, Як паспрачаюцца, дзелячы Тваю торбу пастырскую, Пужку-дратаваначку, Дзесяць пар лапцей пакінутых, Песню трубы-берасцяначкі, Скарынку хлеба чэрствага, Долечку незайздросную...
    Шкада, што, як быў там, я не змог запісаць яе галошання па нашым суседзе — Езупавым Мацеі, галошанне, якое цягнулася ўсю ноч; або яе галошанне па майму дзядзьку Ціхану, пра якое і сёння ўспамінаюць пількаўшчане.
    Ізноў узяўся за фальклор. Я часта вяртаюся да яго, як крыніцы, каб асвяжыць свае вусны, змыць з твару дарожны пыл. Але доўга каля гэтай крыніцы стараюся не затрымлівацца. Паэзія павінна адкрываць новае. Інакш яна перастане быць паэзіяй. А новае трэба шукаць на жыццёвых шляхах не толькі свайго, але і іншых народаў.
    ЯНКАБРЫЛЬ
    <...>3вычайны дзядзька ў Пасынках — Барыс Харута. От сабе, не так жыве чалавек, як з клопату не вылазіць. А голас — божа мой, што за голас! Яго б для цэлага свету, па радыё перадаваць, ды салавей гэты навек ублытаўся ў сіло вераўчаных лапцюжных абораў. Усяго і свету пабачыў за век, што ў царскіх салдатах ды на вайне (прападзі ён, той акопны светі), адкуль прынёс дахаты для сябе аднаго — пакалечаную руку, а для сябе і для другіх — многа цудоўных песень.
    3 волжскім, з раўнінным, з таёжным раздоллем Расіі, з сардэчным сумам ямшчыцкіх званочкаў, з бурлацкім стогнам ды з грознаю, гордаю сілай усенароднага «Барадзіна» ці «Ермака»... 3 хмельнаю, буйнаю, ціхім і шчодрым сонцам залітай украінскай радасцю, пышнагрудай і каравокай, з дасціпным, смачным смехам: з размахам і адчаем запарожскай славы, страчанай, ох, як даўно, на бязмежжы крывавага Прыдняпроўя...
    У гэты навальнічна-магутны рокат дзвюх музычных стыхій задушэўна ўпляталіся песні пра слуцкіх прыгонных ткачых, пра Нёман, быстры і чысты, як быццам з расы, пра юнака, што памірае ў турме, пакідаючы любы свой край у пакуце, пра ясную крынічную ваду, што плешчацца ў залацістасасновых вёдрах прысухі-суседачкі...
    Вясной, толькі вясной — ніколі так не спяваецца! I колькі б іх, мужчын ды хлопцаў, ні было, якімі б шырокімі ні былі іх маладыя грудзі, як ні грымела б іх песня пад самыя зоры,— усіх перамагаў Барыс Харута. Нават свайго любімага памочніка, Алеся. He крыкам, а нейкай дзіўнай ціхай сілай голасу, які з пашанай называлі хто проста тэнарам, а хто яшчэ і «дражашчым».
    Спяваючы, дзядзька Барыс — і высокі, і стройны, і нават прыгожы, якім ён без песні ніколі не быў,— пагойдваўся, як тая гонкая сасна, разгайданая радасным, сонечным шумам. I, пераймаючы запявалу, у такт песні пагойдваліся мужчыны, дзяцюкі, падлеткі, што шумелі вакол яго лесам, ноччу нікому не бачным, але затое ж патрэбным і проста наўздзіў, як здаецца, прыгожым — за шум свой, вядома, за песню, што красіць любое жыццё!..
    П. I. ЧАЙКОЎСКІ ПРА БЕЛАРУСКУЮ ПЕСНЮ
    (з успамінаў мастака М. В. Мікешына)
    Mae малюнкі-ілюстрацыі да паэзіі Т. Р. Шаўчэнкі і інш. так спадабаліся П. I. Чайкоўскаму, што адзін з іх я тут жа прысвяціў яму, а другі, «Фантазія» (акварэль), падарыў, просячы дазволу закончыць работу, потым прыпаднесці. Пётр Ільіч спытаў, што я хачу, каб ён напісаў для мяне. «Можа хочаце марш?» Я быў у захапленні ад гэтай прапановы. «А калі марш, то, зразумела, праграмны? —зноў перапытаў Пётр Ільіч.— Якія ма-
    тывы вы прапануеце?» Я сказаў, што паходжу з простай і беднай сям і галоднай Беларусі і што гэта можа быць выказана адной сумнай народнай песняй:
    Каля рэчкі, малада, хадзіла, Ой, люлі, люлі, хадзіла.
    3 рукаўка семяно, малада, сеяла, Ой, люлі, люлі, сеяла.
    Няўсхожае маё семяно, Ой, люлі, люлі, семяно. Неўзрашчоная мая маць-зямля, Ой, люлі, люлі, маць-зямля...
    I тут жа сам праспяваў матыў гэтай песні, а Пётр Ільіч адразу ж запісаў бездакорна правільна. Нотнай паперы не знайшлося, і ён прама пяром чарціў лінейкі для нот. «А вось, каб не забыць, я зараз... пачакайце». Тут Пётр Ільіч зноў прысеў і на аркушы паштовай паперы напісаў: «Снм обеіцаюсь во нсполненне обеіцання, данного Мнханлу Оснповнчу Мнкешнну, напнсать желанный йм марш co включеннем в него данной нм темы».
    Ніжэй — радок нот і словы: «Каля рэч-кі, малада, хадзіла...»
    Р.Р.ШЫРМА
    Я памятаю 1915 год. На карысць дзяцей — ахвяр вайны — трэба было зрабіць этнаграфічны канцэрт, выканаць народныя песні ў кампазітарскай апрацоўцы. Павінны былі выконвацца песні рускія, украінскія і беларускія. Цудоўны хор у 80 асоб з прыгожымі галасамі вывучыў песні рускія і ўкраінскія, а як дайшло да беларускіх, то аказалася, што не было ніводнай апрацаванай беларускай песні.
    У другі раз з такім з’явішчам я сутыкнуўся ў Віленскай гімназіі. Стварылі мы там з энтузіястаў надзвычай добры хор, а апрацаваных беларускіх песень не было. Па-руску спяваць забаронена было (тое, што было ў харавой літаратуры, прыходзілася перакладаць). Вось і прышлося збіраць беларускія песні і шукаць кампазітараў, якія б зацікавіліся гэтымі песнямі, апрацавалі іх. Інакш кажучы, гэту простую беларускую сяляначку трэба было вывесці на канцэртную эстраду дамай высокага культурнага свету. Такія кампазітары знайшліся: прафесар Галкоўскі, украінскі кампазітар Кошыц, рускі кампазітар Грачанінаў. Такім чынам, мы атрымалі матэрыял для паказу народу, пакуль не дасталі праз зялёную граніцу апоацовак беларускіх песень з Савецкага Саюза.