• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Параўноўваючы жанравы склад фальклору трох братніх усходнеславянскіх народаў, можна адзначыць і іншыя адрозненні. Некаторыя жанры і віды народнай паэзіі ўласцівы толькі беларускаму фальклору або найбольш шырока ў ім прадстаўлены. Да іх ліку можна аднесці валачобныя песні, якіх няма ў рускім і ўкраінскім фальклоры, шматлікія і разнастайныя купальскія, жніўныя, восеньскія песні і інш. Наогул, абрадавая паэзія беларусаў, асабліва каляндарная, звязаная з земляробчай працай, у пэўнай ступені вызначае нацыянальную спецыфіку беларускай песеннай творчасці. Свае адметныя рысы маюць не толькі названыя вышэй валачобныя, купальскія, жніўныя, восеньскія песні, але і тыя групы песень, якія больш ці менш поўна прадстаўлены ў фальклоры ўсходнеславянскіх народаў, напрыклад калядныя, веснавыя, а таксама радзінныя песні. Асаблівасці ў жанравым складзе мае таксама беларускі казачны эпас, у якім паўней, чым у рускім і ўкраінскім фальклоры, прадстаўлены казкі аб жывёлах, легенды, некаторыя групы чарадзейных казак. Беларускія казкі ўзбагачаюць казачны эпас славян некаторымі новымі сюжэтамі і вобразамі. Характэрным відам беларускага народнага тэатра з яўляецца батлейка. Нацыянальны каларыт беларускаму фальклору надаюць паэтычныя вобразы волатаў і асілкаў, асобныя мастацкія сродкі, паэтычная мова. Але, вылучаючы некаторыя спецыфічныя рысы беларускага фальклору, не менш важна адзначыць агульнае ў паэзіі братніх народаў як вынік агульнасці іх паходжання і непарыўных сувязей на працягу ўсёй гісторыі.
    У эпоху феадалізму вуснапаэтычная творчасць беларускага народа няспынна папаўнялася творамі ярка выражанага сацыяльнага пратэсту. Казкі і песні, прыказкі і прымаўкі і іншыя творы, накіраваныя супраць паноў і служкаў культу, адыгрывалі важную ролю ў фарміраванні светапогляду працоўных мас, заклікаючы на барацьбу з прыгнятальнікамі.
    У эпоху феадалізму ў сілу канкрэтных сацыяльна-эканамічных, палітычных і гістарычных прычын роля фальклору ў духоўным жыцці працоўных Беларусі была як ніколі вялікай. Доўгі час ён заставаўся для працоўных мас адзіна даступнай сферай выяўлення эстэтычных поглядаў і мастацкіх здольнасцей, адзіна даступнай шырокім масам скарбніцай ведаў аб навакольным свеце. У гэты гістарычны перыяд асабліва ярка праявіліся асноўныя спецыфічныя рысы фальклору як народнага мастацтва слова — калектыўнасць, вуснасць, варыянтнасць, канчаткова склалася традыцыйная паэтыка.
    Многія складзеныя беларускім народам у эпоху феадалізму вуснапаэтычныя творы дзякуючы глыбіні выказанай у іх думкі, шчырасці пачуццяў і дасканаласці мастацкай формы вытрымалі выпрабаванне часам і зараз шырока бытуюць у народзе, хвалюючы нашых сучаснікаў. Вобразы Несцеркі, Рымшы, мудрай дзяўчынкі-Семілеткі і многіх іншых герояў беларускага фальклору дапамагаюць глыбей зразумець гісторыю нашага народа, асаблівасці яго нацыянальнага характару.
    Беларуская народная паэтычная творчасць эпохі капіталізму набывае новыя рысы, больш складаным с^аговіцца фальклорны працэс. Хаця паранейшаму ў жыцці шырокіх мас вялікае месца займае традыцыйная паэзія, яна не застаецца нязменнай і не з’яўляецца ўжо адзіным выразнікам мар і спадзяванняў народных, адзіным сродкам выяўлення мастацкага таленту і задавальнення эстэтычных запатрабаванняў.
    Многія творы і нават некаторыя жанры традыцыйнага фальклору — замовы, пэўная частка абрадавай паэзіі і іншыя,— якія ўжо не адпавядалі ні грамадска-палітычным поглядам працоўных, ні мастацкаму асэнсаванню рэчаіснасці, знаходзіліся ў стадыі паступовага адмірання. Але больш варта гаварыць аб жыццяздольнасці традыцыйнага фальклору, чым аб яго адміранні ў эпоху капіталізму. Гэта жыццяздольнасць праявілася не толькі ў бытаванні старога, але і ў наяўнасці тых унутраных жыватворных сіл, якія садзейнічалі ўзнікненню новых варыянтаў традыцыйных песень, узбагачэнню старых жанраў новымі творамі і складванню новых відаў народнай паэзіі. Ды і само адміранне старога адбывалася даволі своеасабліва: забываліся, знікалі з быту некаторыя абрады, але частка песень, звязаных з імі, працягвала сваё існаванне ўжо як творы пазаабрадавай паэзіі. Народ не вельмі спяшаўся развітацца са многімі ўзорамі сапраўднага мастацтва, якія перадаваліся з пакалення ў пакаленне.
    Узросшая цікавасць самых шырокіх мас да сацыяльных пытанняў надала асаблівае значэнне тым творам са спадчыны мінулага, якія можна характарызаваць як творы ярка выражанага грамадска-палітычнага напрамку. Антыпрыгонніцкія і антырэлігійныя казкі, песні, прыказкі і прымаўкі не толькі захоўвалі свае сацыяльныя функцыі, але і адпавядалі эстэтычным густам і мастацкаму мысленню працоўных мас на новым гістарычным этапе.
    У песнях, у казках і ў іншых жанрах яскрава праявіліся тэндэнцыі да больш глыбокага і праўдзівага адлюстравання рэчаіснасці, зварот да самых надзённых, важных і хвалюючых праблем. Гэтыя тэндэнцыі ўласцівы ў першую чаргу творам сацыяльнай тэматыкі, але прыкметны ў любоўнай лірыцы, казках і г. д.
    Імкненне да больш глыбокага і праўдзівага адлюстравання рэчаіснасці выявілася ў тым, што ў рамках старых жанраў нараджаліся варыянты раней вядомых твораў, а таксама новыя творы, якія адлюстравалі новы этап барацьбы працоўных супраць прыгнятальнікаў. Вялікім здабыткам беларускай народнай паэзіі з’явіліся казкі, песні і творы іншых жанраў, у якіх беларускі народ узняўся да крытыкі існаваўшага ладу, як ладу сацыяльнай
    няроўнасці і несправядлівасці, выступаў супраць цара, выкрываў ілжывасць рэлігійнага вучэння, адмаўляючы існаванне бога. Да іх ліку адносяцца казкі «3 чаго ліха на свеце», «Іванка Прастачок», «Прошча», «Заламка», песні «Ой, ляцелі гусі...», «Горка доля ты, батрацкая...», прыказкі «Ад прыгона аслабанілі, ды пад пана пасадзілі», «Цар указам, а пан бізуном», «Да бога высока, да цара далёка», «За тым і бог, хто бедака перамог» і многія іншыя. Характэрнай рысай развіцця традыцыйных жанраў было ўсё больш глыбокае адлюстраванне рэчаіснасці, узмацненне рэалістычнай плыні ў народнай паэзіі.
    3 эпохай капіталізму звязана канчатковае фарміраванне і далейшае развіццё новых відаў вуснапаэтычнай творчасці — частушкі, народнага анекдота,— якія выраслі на глебе традыцыйнага фальклору і хутка сталі вядомы шырокім колам гарадскога і сельскага насельніцтва.
    Яшчэ больш значнай і прынцыпова новай з’явай у паэзіі беларускага народа было зараджэнне і развіццё рабочага фальклору, які ўзбагаціў скарбніцу беларускай народнай творчасці новымі тэмамі, ідэямі, мастацкімі вобразамі. Рабочы фальклор на Беларусі быў звязан з традыцыйнай паэзіяй, і ў той жа час ён развіваўся разам з рабочай паэзіяй рускага і ўкраінскага народаў, што спрыяла ўзаемаўзбагачэнню паэтычнай творчасці, надавала ёй рысы інтэрнацыяналізму. Ужо ў эпоху капіталізму мастацкая творчасць рабочых праяўлялася ў розных формах: апрача вуснай паэзіі назіралася некаторае развіццё мастацкай самадзейнасці, самадзейнай паэтычнай творчасці і інш.
    Неад’емнай часткай духоўнай культуры беларускага народа стала рэвалюцыйная паэзія, якая аказала вялікі ўплыў на развіццё традыцыйнай вуснапаэтычнай творчасці, рабочага фальклору, на фарміраванне светапогляду працоўных.
    Карэнныя змены адбыліся ў беларускай народнай паэзіі савецкага часу. У паэзіі народа, які скінуў з сябе кайданы сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту, ярка адлюстраваліся яго палымяны патрыятызм, воінскі і працоўны гераізм, імкненне да міру ва ўсім свеце, інтэрнацыяналізм. У беларускім савецкім фальклоры створаны новыя вобразы народных герояў — герояў рэвалюцыі, грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Праз усе этапы развіцця сучаснай беларускай вуснапаэтычнай творчасці і ўсе яе жанры праходзіць адна з вядучых тэм — Партыя — Ленін. Створаная беларускім народам казка «Ленінская праўда», у якой шырока выкарыстаны лепшыя традыцыі фальклору,— адзін з яркіх твораў народнай Ленініяны, які выклікаў да жыцця шматлікія варыянты ў розных народаў СССР.
    Діанравы склад вуснапаэтычнай творчасці савецкага часу некалькі змяніўся ў параўнанні з мінулым. Асноўнае месца зараз належыць песеннай творчасці: песням і частушкам. Сярод новых песень ёсць узоры грамадзянскай і любоўнай лірыкі, балад, жніўных песень і г. д. Разнастайнасцю вылучаюцца і частушкі. Менш прыкметныя ў рэпертуары апавядальныя жанры, асабліва казкі. 3 апавядальных жанраў трэба адзначыць вусныя сказы,
    успаміны. У час Вялікай Айчыннай вайны былі створаны легенды пра Заслонава, Каўпака і іншых герояў. Па-ранейшаму шырока бытуюць прыказкі і прымаўкі.
    Характэрнай асаблівасцю беларускай паэзіі савецкага часу з’яўляецца яшчэ большае ўзаемадзеянне фальклору і літаратуры, узаемапранікненне і ўзаемаўзбагачэнне паэтычнай творчасці народаў нашай краіны і суседніх краін.
    Побач з творамі, узнікшымі пасля Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, у наш час яшчэ актыўна бытуюць лепшыя ўзоры традыцыйнай фальклорнай спадчыны, якія захоўваюць свае высокія эстэтычныя якасці і садзейнічаюць выхаванню павагі да працы і людзей працы, любві да Радзімы.
    Адна з галоўных рыс фальклорнага працэсу нашых дзён — разнастайнасць форм праяўлення мастацкіх талентаў народных мас. Побач з вядомымі класічнььмі фальклорнымі формамі маюць месца такія з’явы, у якіх болып выразна праяўляецца ўжо не калектыўны, а індывідуальны пачатак. Асабліва гэта датычыць самадзейнай паэтычнай і музычнай творчасці. Інтэнсіўна ідзе працэс фалькларызацыі літаратурных твораў. Задача фалькларыстаў — старанна вывучаць гэтыя з’явы, каб дапамагчы народу найбольш поўна праявіць свае мастацкія здольнасці.
    Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць глыбока і ўсебакова раскрывае веліч мастацкага генія народа, прыгажосць яго маральнага аблічча, высакароднасць ідэалаў, самаадданую барацьбу за іх ажыццяўленне. Разам з іншымі відамі народнага і прафесійнага мастацтва яна з’яўляецца важным сродкам выхавання савецкага чалавека — актыўнага будаўніка камуністычнага грамадства.
    ЗАСНАВАЛЬНІКІ МАРКСІЗМА-ЛЕНІНІЗМА
    АБ ФАЛЬКЛОРЫ I РЭВАЛЮЦЫЙНАЙ ПАЭЗІІ
    к. м A Р к с
    УВОДЗІНЫ
    (з эканамічных рукапісаў 1857—1858 гадоў)
    дносна мастацтва вядома, што пэўныя перыяды яго росквіту ні ў якім разе не знаходзяцца ў адпаведнасці з агульным развіццём грамадства, а значыць, таксама і з развіццём матэрыяльнай асновы апошняга, якая складае нібы шкілет яго арганізацыі. Напрыклад, грэкі ў параўнанні з сучаснымі народамі, або таксама Шэкспір. Адносна некаторых форм мастацтва, напрыклад эпасу, мават прызнана, што яны ў сваёй класічнай форме, якая складае эпоху ў сусветнай гісторыі, ніколі не могуць быць створаны, як толькі пачалася мастацкая вытворчасць, як такая; што, такім чынам, у галіне самога мастацтва пэўныя, значныя формы яго магчымы толькі на нізкай ступені развіцця мастацтваў.