• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    МАКСІМ БАГДАНОВІЧ
    Жыў на свеце музыка. Многа хадзіў ён па зямлі ды ўсё граў на скрыпцы. 1 плакала ў яго руках скрыпка, і такая была ў яго гранні нуда, што аж за сэрца хапала...
    Плача скрыпка, льюць людзі слёзы, а музыка стаіць і выводзіць яшчэ жаласней, яшчэ нудней. I балела сэрца, і падступалі к вачам слёзы: так і ўдарыўся б груддзю аб зямлю ды ўсё слухаў бы музыку, усё плакаў бы па сваёй долі...
    А бывала яшчэ й так, што музыка быццам вырастаў у вачах людзей і тады граў моцна, гучна: гудзяць струны, звоніць рымка, бас, як гром, гудзіць і грозна будзіць ад сну і заве ён народ. I людзі падымалі апушчаныя голавы, і гневам вялікім блішчалі іх вочы.
    Тады бляднелі і трасліся, як у ліхаманцы, і хаваліся ад страху, як тыя гадзюкі, усе крыўдзіцелі народу. Многа іх хацела купіць у музыкі скрыпку яго, але ён не прадаў яе нікому. I хадзіў ён далей між бедным людам і граннем сваім будзіў ад цяжкага сну.
    Але прыйшоў час, і музыкі не -стала: злыя і сільныя людзі кінулі яго ў турму, і там скончылася яго жыццё... I тыя, што загубілі музыку, узялі яго скрыпку і пачалі самі граць на ёй народу.
    Толькі іхняе гранне нічога людзям не сказала. «Добра граеце,— гаварылі ім,— ды ўсё не тое!» 1 ніхто не мог растлумачыць, чаму ад грання музыкі так моцна білася сэрца бедакоў. Ніхто не ведаў, што музыка ўсю душу сваю клаў у ігру. Душа яго знала ўсё тое гора, што бачыў ён па людзях; гэта гора грала на скрыпцы, гэта яно вадзіла смыкам па струнах; і ніводзін сыты не мог так граць, як грала народнае гора.
    Прайшло шмат гадоў з таго часу. Скрыпка разбілася. Але памяць аб музыку не згінула з ім разам. I з-паміж таго народу, катораму ён калісь граў, выйдуць дзесяткі новых музыкаў і граннем сваім будуць будзіць лю дзей к свету, праўдзе, брацтву і свабодзе...
    Ц Ё Т к A
    Наша народная песня вылілася з сэрца, вуснаў і фантазіі ўсяго народу ■беларускага і дзеля таго называецца народнай. Гэту песню наш народ складаў вякамі ў розныя хвіліны свайго жыцця: ён як бы выкаваў шчырымі словамі ў вузкія рамкі песні ўсе свае радасці, свой смех, сваё гора, долю і нядолю, слёзы жыццёвыя. Песня народная шчырымі словамі, не раўнуючы. як працавітымі пчолкамі, сабрала ўсё багацце красы і праўды для сваіх
    узораў. 3 пакалення ў пакаленне народ ад дзеда — унуку, а ўнук — праўнуку перадаваў у песні глыбокую і праўдзівую навуку тым, перад каторым яшчэ слаўся няпройдзены цяжкі жыцця шлях.
    Толькі кожнае новае пакаленне да дзедавай навукі-песні дадавала яшчэ ўласнымі губамі свой уласны погляд на жыццё, свой боль, свой жаль, свой смутак і сваю радасць. Таму то для нас народная песня так зразумела, так родна, так блізка сэрцу, бо ў ёй мы чуем і слёзы памершай маткі і радасць брата, надзеі сястры і залатыя свае ўласныя сны. Затым то наша песня народная так гудзе ўлетку пры кожнай працы — ці то на полі, ці то на лузе, ці ў лесе, ці ў садочку. А прыдзе зіма,— заштурмуюць сіверы — народная песня разам з намі туліцца пад страху — у цесную нашу хатку, жыве ў ёй разам з намі, з нашымі думкамі, жаданнямі. Сэрцу нашаму песня дае пацеху, а дзеткам, слухаючым яе,— жывую навуку.
    ЗМІТРОК БЯДУЛЯ
    Беларуская народная творчасць — гэта заварожанае люстра сялянскага жыцця, якое адбівае жывы малюнак не толькі за пэўны перыяд, за маленькі час, але сцэніруе быт ад самога пачатку гістарычнага існавання народа да апошніх дзён. Калі возьмем любую песню, любую казку, дык адразу пабачым вобраз, пачуем непадроблены голас народа, які падсвядома, інстынктыўна рваўся да вольнага жыцця доўгімі вякамі. Наша народная творчасць — гэта рухлівы калектыўны вусны летапіс, пісаны не ў манастырскіх мурах.., але апяваная ў песнях на сотні ладоў гора-нядоля мужыкаселяніна. На прасторах палёў і лугоў араты бачыў вакол сябе волю, а на сваім карку адчуў бізун панскага прыганятага, які не адыходзіў ад нявольніка ні на крок.
    Песня гэта кіравалася тахтам грабель і цапоў; дзынканне касы і шастанне сярпоў на спелых каласах тварылі яе рытмы; зычная крынічка, пералівы рэчкі на лузе даравалі ёй час ад часу просценькія вянкі рытмаў; чырвоная калінка, шэрая зязюленька і зялёны яварок шчыра вартавалі беларускую песню з абодвух канцоў: служылі ёй загартаванымі прыпевамі-замовамі.
    <„.> Водгалас пушчы падхопліваў яе, песню, прапускаў праз сіта галін-пляцёнак, рассяваў яе ветрам віхурным па ўсіх абшарах беларускага краю. Па разлогах-далінах, па вёсках-сялібах яе сустракалі, як шчыра пажаданую госцейку-сваццю, жалейка, дуда, цымбалы і ліра.
    МАКСІМ ГАРЭЦКІ
    Мастацкасць вусных народных твораў з’яўляецца прадуктам безупыннай творчасці на працягу многіх вякоў, прычым усё горшае з мастацкага быту забывалася ці адкідалася, а ўсё лепшае жыло. Паміма таго.
    што першымі аўтарамі вусных твораў былі выдатныя паэты-мастакі, іхнія творы шліфаваліся потым масамі, праходзячы праз многія-многія вусны, і з’яўляліся школаю для далейшага развіцця мастацкасці.
    * * *
    Вусная народная творчасць гэтак жа старая, як і само чалавецтва. Нарадзіўшыся адначасна са з’яўленнем чалавека, як мыслячай істоты, вусная народная творчасць расце, развіваецца, ускладняецца адначасна з узростам, развіццём і ўскладненнем чалавечага духа. Народная творчасць жыве датуль, пакуль жыве народ.
    <...> Народная вусная творчасць дае багаты матэрыял і для лінгвіста-мовазнаўца, і для гісторыка культуры, і для юрыста (народнае звычаёвае права), і для гісторыка літаратуры, і для паэта, і для артыста-мастака, і для разьбяра і г. д. Народная творчасць наогул, а беларуская народная творчасць увасобку — гэта мора, якое хавае ў сабе незлічоныя скарбы. Толькі трэба ўмець гэтыя скарбы дастаць.
    КАНДРАТ КРАПІВА
    Мастацкі бок прыказак гаворыць нам аб вялікай жывасці ваабражэння стваральнікаў прыказак, аб чым сведчаць тыя надзвычайныя супастаўленні, якія мы бачым у метафарах і параўнаннях. Мастацкі густ народа выявіўся як у справе маляўнічасці, так і ў сугучнасці прыказак, якая часамі дасягае ўзроўню лепшых узораў сучаснай паэзіі. Вобразнасць скрозь вызначаецца канкрэтнасцю і пластычнасцю. Нават адцягненыя паняцці, як голад, бяда, няволя, уяўляюцца рэальнымі істотамі.
    Спецыфічнымі рысамі светапогляду і характару беларускага селяніна мінулага часу, якія адбіліся ў прыказках, на мой погляд, з’яўляюцца адсутнасць рэлігійнага фанатызму, скромнасць і некаторы скептыцызм у адносінах да рэчаў і людзей, а адгэтуль іронія, якой прасякнута такая значная колькасць беларускіх прыказак.
    A. А. АФАНАСЬЕУ
    Чароўная беларуская народная казка па праву можа лічыцца непараўнальнай па сваёй паэтычнасці ў свеце казак славянскіх народаў.
    С.	В. САЎЧАНКА
    <...> Багацце казак пра жывёл у Беларусі — даволі знамянальная з’ява. Да таго ж, беларускія казкі пра жывёл і расказваюцца на дзіва захапляюча... Нам здаецца, што гэтыя казкі — сапраўдныя ўзоры беларускага казачнага эпасу... У беларускіх зборніках багата таксама «лірычных» казак, старых, традыцыйных, пра Кацігарошка, Сучанка, пра пачварных змеяў
    і інш. I расказваюцца яны надзвычай жыва і маляўніча; адчуваецца, што апавядальнік вельмі блізка зжыўся са сваімі героямі, цудоўна разумее ўсе матывы іх учынкаў і ўмее надзвычай вобразна перадаць.
    Перачытаўшы ўсе рускія казкі, мы можам смела сцвярджаць, што па жывасці і прыгажосці апавядання беларускія казкі не маюць сабе роўных. Нават лепшыя казкі Анчукова і Сакаловых уступаюць ім у гэтых адносінах, хаця пераўзыходзяць у строгасці эпічнай канструкцыі. <...>
    Е. Р. Р A М A Н А Ў
    ...Беларускія песні... рашуча абвяргаюць думку аб беднасці беларускіх мелодый. Праўда, большая частка іх тужлівая і выклікае слёзы ў слухачоў, якія хоць крыху знаёмы з трагічнай гісторыяй гэтага народа-пакутніка, але затое яны ж сведчаць аб глыбокай старажытнасці беларускай народнай паэзіі і служаць доказам жывучасці і сілы беларуса, які не згубіў, нягледзячы на ўсе гістарычныя перавароты і цяжкія ганенні, свайго этнаграфічнага аблічча.
    МI X АЛ ФЕДАРОУСКІ
    Багацце беларускай народнай песні — нязмернае: вяселле ці пахаванне, хрэсьбіны ці заручыны, кожны занятак, кожная пара года мае свае арыгінальныя спевы. Пачуцці, страсці выражаюцца ў спеве. У песні гучыць прызнанне ў каханні, часам скарга, або нават, хоць вельмі рэдка, пракляцце. Мелодыі іх, за выключэннем вясельных, якія грашаць манатоннасцю, тужлівыя, паважныя, у вольным тэмпе, нібы шум сосен у беларускіх барах.
    АНТОН ГРЫНЕВІЧ
    Песня людская адбівае ў сабе душу чалавека, яго боль і гора, яго патрэбы, жаданні і само жыццё. Як па абліччу пазнаюць чалавека, так па песні, асабліва народнай, пазнаецца цэлая нацыя, яе характар і душа. Разам з гэтым песня многа прыносіла і прыносіць карысці для народу: яна быццам зменшвае людскія няшчасці, пацяшае ў нядолі, а калі трэба, дык і весяліць. Усім вядома, што песня — гэта быццам нейкая вялікая таемная сіла: яна памагала будзіць народ, узахвочваць яго да працы, падымаць з цемнаты, клікаць да святла — навукі, да абароны свайго краю, на добрыя важныя справы. Для таго ў народаў з шырокай асветай песня даўным-даўно заваявала сабе пачэснае месца, яе справядліва шануюць, як вялікі ўсенародны скарб...
    М. М. ПЯТУХОВІЧ
    Беларускі мастацкі фальклор вызначаецца вялікім багаццем і своеасаблівай разнастайнасцю. На тэрыторыі Беларусі да гэтай пары сабрана манументальная скарбніца фальклорных матэрыялаў. Але гэта скарбніца мала
    выкарыстана навуковымі даследчыкамі. Багацце беларускага фальклору ў навукова-даследчым ужытку да нашай пары застаецца амаль мёртвым капіталам, які яшчэ чакае свайго абароту ў галіне навуковай думкі.
    ...Беларуская абрадавая паэзія грунтуецца на шырокай аграрнай аснове. Гэта аснова ва ўсіх нашых абрадах і звязаных з імі песнях выступае вельмі яскрава; можна сказаць, што ў нашай абрадавай паэзіі «ўлада зямлі» выдаецца на першы план.
    A. Т. ТВАРДОЎСКІ
    «Л я в о н і х а»
    Увечары, па дарозе ад Вільнюса да Мінска, давялося мяняць скат. I ледзь замоўк матор, як да слыху дайшлі гукі вельмі знаёмай музыкі. Здарылася, што мы быццам знарок спыніліся каля гэтага доміка на голым пагорку. Там іграў гармонік, але не просты, ды не іначай баян — па шматгалоссю і тонкай ускладнёнасці простага, зусім-зусім знаёмага матыву. I іграў, відаць, майстра сваёй справы.