• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    3 артыкула Ф. Энгельса «Ландшафты»
    Толькі з таго часу, як я спазнаў паўночнагерманскі стэп, я пасапраўднаму зразумеў «Дзіцячыя і сямейныя казкі» братоў Грым. Амаль на ўсіх гэтых казках заўважаецца адбітак таго, што яны ўзніклі тут, дзе з наступленнем ночы знікае ўсё чалавечае, і жудасныя, бясформенныя стварэнні народнай фантазіі носяцца над зямлёй, пустынны выгляд якой наводзіць страх нават у ясны поўдзень. Яны — увасабленне пачуццяў, якія ахопліваюць адзінокага жыхара стэпу, калі ён у такую бурную ноч крочыць па сваіх родных месцах або ж з высокай вежы аглядае іх пустынную гладзь. Тады перад ім зноў паўстаюць уражанні, якія захаваліся з маленства ад бурных стэпавых начэй, і ператвараюцца ў казкі. На Рэйне або ў Швабіі вы не падслухаеце тайны ўзнікнення народных казак, між тым як тут кожная навальнічная ноч, асветленая маланкамі ноч, гаворыць Лаубе,— сцвярджае гэта грамавым гулам.
    У. I. Л Е Н I Н
    ЕУГЕНІЙ ПАЦЬЕ
    (Да 25-годдзя яго смерці)
    У лістападзе мінулага, 1912, года споўнілася 25 гадоў з дня смерці французскага паэта-рабочага Еўгенія Пацье, аўтара славутай пралетарскай песні «Інтэрнацыянал» («Паўстань, пракляццем катаваны» і т. д.).
    Гэтая песня перакладзена на ўсе еўрапейскія і не толькі еўрапейскія мовы. У якую б краіну ні трапіў свядомы рабочы, куды б ні закінуў яго лёс, якім бы чужынцам ні адчуваў ён сябе, без мовы, без знаёмых, удалечыні ад радзімы,— ён можа знайсці для сябе таварышаў і сяброў па знаёмаму напеву «Інтэрнацыянала».
    Рабочыя ўсіх краін падхапілі песню свайго перадавога барацьбіта, пралетарыя-паэта, і зрабілі з гэтай песні сусветную пралетарскую песню.
    I рабочыя ўсіх краін ушаноўваюць цяпер Еўгенія Пацье. Яго жонка і дачка яшчэ жывыя і жывуць у беднасці, як жыў усё жыццё аўтар «Інтэрнацыянала». Ен нарадзіўся ў Парыжы 4 кастрычніка 1816 года. Яму было 14 гадоў, калі ён напісаў сваю першую песню, і гэтая песня называлася — «Няхай жыве свабода!» У 1848 годзе, у вялікай бітве рабочых з буржуазіяй, ён удзельнічаў, як барыкадны барацьбіт.
    Пацье нарадзіўся ў беднай сям’і і ўсё жыццё заставаўся бедняком, пралетарыем, зарабляючы хлеб упакоўкай скрынак, а пасля маляваннем па матэрыі.
    3 1840-га года ён адклікаўся на ўсе вялікія падзеі ў жыцці Францыі сьаёй баявой песняй, абуджаючы свядомасць адсталых, заклікаючы рабочых да адзінства, бічуючы буржуазію і буржуазныя ўрады Францыі.
    У час вялікай Парыжскай Камуны (1871 г.) Пацье быў выбраны членам яе. 3 3600 галасоў за яго было пададзена 3352. Ен удзельнічаў ва ўсіх мерапрыемствах Камуны, гэтага першага пралетарскага ўрада.
    Падзенне Камуны прымусіла Пацье ўцячы ў Англію і ў Амерыку. Славутая песня «Інтэрнацыянал» напісана ім у чэрвені 1871-га года, на другі дзень, можна сказаць, пасля крывавага майскага паражэння...
    Камуна задушана... а «Інтэрнацыянал» Пацье разнёс яе ідэі па ўсяму свету, і яна жывая цяпер больш, чым калі-небудзь.
    У 1876 годзе, у выгнанні, Пацье напісаў паэму «Рабочыя Амерыкі да рабочых Францыі». Ен паказаў у ёй жыццё рабочых пад гнётам капіталізму, іх галечу, іх катаржную працу, іх эксплуатацыю, іх цвёрдую ўпэўненасць у будучай перамозе іх справы.
    Толькі праз дзевяць гадоў пасля Камуны вярнуўся Пацье ў Францыю і адразу паступіў у «Рабочую партыю». У 1884-м годзе быў выдадзен першы том яго вершаў. У 1887-м — другі пад назвай «Рэвалюцыйныя песні».
    Рад іншых песень паэта-рабочага быў выдадзен пасля ўжо яго смерці.
    8-га лістапада 1887 года парыжскія рабочыя праводзілі на могілкі Pere Lachaise, дзе пахаваны расстраляныя камунары, прах Еўгенія Пацье. Паліцыя ўчыніла пабоішча, вырываючы чырвоны сцяг. Велізарны натоўп удзельнічаў у грамадзянскім пахаванні. 3 усіх бакоў несліся крыкі: «Няхай жыве справа Пацье!»
    Пацье памёр у галечы. Але ён пакінуў па сабе сапраўды нерукатворны помнік. Ен быў адным з самых вялікіх прапагандыстаў пры дапамозе песні.
    Калі ён пісаў сваю першую песню, колькасць сацыялістаў рабочых вымяралася самае большае дзесяткамі. Гістарычную песню Еўгенія Пацье ведаюць цяпер дзесяткі мільёнаў пралетарыяў...
    У.І.Л EH1H
    РАЗВІЦЦЁ РАБОЧЫХ ХОРАЎ У ГЕРМАНІІ
    Рабочыя пеўчыя таварыствы Германіі нядаўна святкавалі своеасаблівы юбілей: колькасць рабочых-спевакоў дасягнула 100 000, пры агульнай колькасці членаў рабочых пеўчых таварыстваў у 165 000 чалавек. Колькасць работніц, якія ўваходзяць у гэтыя таварыствы, складае 11 000.
    Рабочыя хоры маюць свой друкаваны орган: «Газету рабочых спевакоў», якая пачала выходзіць рэгулярна толькі з 1907 года.
    Першыя крокі рабочых пеўчых таварыстваў адносяцца да 1860-х гадоў. У Лейпцыгскім «Рамесным асветным таварыстве» было ўтворана пеўчае аддзяленне, і ў члены яго ўваходзіў, між іншым, Аўгуст Бебель.
    Фердынанд Ласаль надаваў вялікае значэнне арганізацыі рабочых хораў. Па яго намаганню, члены «Усеагульнага нямецкага рабочага саюза» заснавалі ў 1863 годзе ва Франкфурце-на-Майне рабочае таварыства пад назвай: «Пеўчы саюз». Збіраўся гэты саюз у цёмным, напоўненым чадам, заднім пакоі адной франкфурцкай карчмы. Асвятляўся пакой сальнымі свечкамі.
    Колькасць членаў саюза была 12. Калі Ласалю прыйшлося, пры адной з яго агітацыйных паездак, пераначаваць у Франкфурце, гэтыя 12 рабочых спевакоў праспявалі яму хорам песню вядомага паэта Гервега, якога Ласаль доўга ўпрошваў напісаць словы для рабочай песні хорам.
    Пасля адмены выключнага закону, у 1892 годзе рабочыя хоры складалі ў Германіі 180 пеўчых таварыстваў з 4300 членамі . У 1901 годзе колькасць членаў дасягнула 39717, у 1907 — 93 000, а ў 1912— 165 000. У Берліне лічыцца 5352 члены рабочых пеўчых таварыстваў, у Гамбургу— 1628, у Лейпцыгу — 4051, у Дрэздэне — 4700 і т. д.
    Нядаўна мы паведамлялі аб тым, як рабочыя Францыі і іншых раманскіх краін ушаноўвалі дваццаціпяцігоддзе смерці Еўгенія Пацье (1816— 1887), аўтара славутага «Інтэрнацыянала». У Германіі прапаганда сацыялізма рабочай песняй значна маладзейшая, і «юнкерскі» (памешчыцкі, чарнасоценны) урад Германіі ставіць куды больш подлых паліцэйскіх перашкод такой прапагандзе.
    Але ніякія паліцэйскія прыдзіркі не могуць перашкодзіць таму, што ва ўсіх вялікіх гарадах свету, ва ўсіх фабрычных пасёлках і ўсё часцей у хацінах батракоў чуецца дружная пралетарская песня аб блізкім вызваленні чалавецтва ад наёмнага рабства.
    3 АРТЫКУЛА У. I. ЛЕНІНА «КРЫТЫЧНЫЯ ЗАМЕТКІ
    ПА НАЦЫЯ НАЛЬНАМУ ПЫТАННЮ»
    У кожнай нацыянальнай культуры ёсць, хоць бы не развітыя, ялементы дэмакратычнай і сацыялістычнай культуры, бо ў кожнай нацыі ёсць працоўная і эксплуатуемая маса, умовы жыцця якой непазбежна параджаюць ідэалогію дэмакратычную і сацыялістычную. Але ў кожнай нацыі ёсць таксама культура буржуазная (а ў большасці яшчэ чарнасоценная і клерыкальная) —прытым не ў выглядзе толькі «элементаў», а ў выглядзе пануючай культуры. Таму «нацыянальная культура» наогул ёсуь культура памешчыкаў, папоў, буржуазіі. Гэтую асноўную ісціну, азбучную для марксіста, бундыст пакінуў у цяні, «загаварыў» сваім наборам слоў, г. зн. на справе супроць ускрыцця і растлумачэння класавага бяздоння даў чытачу зацямненне яго. На справе бундыст выступіў, як буржуа, увесь інтарэс якога патрабуе пашырэння веры ў пазакласавую нацыянальную культуру.
    3 ПРАМОВЫ У. I. ЛЕНІНА HA III УСЕРАСІЙСКІМ З’ЕЗДЗЕ РАСІЙСКАГА КАМУНІСТЫЧ НАГА САЮЗА МОЛАДЗІ «ЗАДАЧЫ САЮЗАУ МОЛАДЗІ»
    Пралетарская культура не з’яўляецца выскачыўшай невядома адкуль, не з’яўляецца выдумкай людзей, якія называюць сябе спецыялістамі па пралетарскай культуры. Гэта ўсё суцэльная бязглуздзіца. Пралетарская культура павінна з’явіцца заканамерным развіццём тых запасаў ведаў, якія чалавецтва выпрацавала пад гнётам капіталістычнага грамадства, памешчыцкага грамадства, чыноўніцкага грамадства. Усе гэтыя шляхі і дарожкі падводзілі і падводзяць, і прадаўжаюць падводзіць да пралетарскай культуры гэтак жа, як палітычная эканомія, перапрацаваная Марксам, паказала нам тое, да чаго павінна прыйсці чалавечае грамадства, паказала пераход да класавай барацьбы, да пачатку пралетарскай рэвалюцыі.
    У. I. ЛЕНІН АБ ВУСНАЙ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ
    I
    Пасля пераезду Савецкага ўрада з Петраграда ў Маскву мы пачалі арганізоўваць у Крамлі пры Кіраўніцтве справамі Савета Народных Камісараў невялікую бібліятэку, якой заўсёды мог бы карыстацца Уладзімір Ільіч.
    У першую партыю кніг, запатрабаваных Уладзімірам Ільічом, уваходзіў і «Словарь русского языка» Даля. Уладзімір Ільіч паставіў яго на эта-
    жэрку, якая пакручвалася, каля свайго пісьмовага стала. Ен вельмі часта займаўся ім, не толькі праглядваючы, але і ўважліва чытаючы прыказкі і прымаўкі, якія прыводзіліся там у якасці прыкладаў, а таксама вывучаючы асобныя словы ў іх разнастайным значэнні.
    Я прапанаваў яму прынесці кнігі з маёй асабістай бібліятэкі, дзе сабраны былі творы народнай літаратуры і матэрыялы па вывучэнню рускай мовы. Размова перайшла на фальклорныя матэрыялы, вывучэннем якіх я займаўся ў гадзіны адпачынку. Калі я сказаў Уладзіміру Ільічу, што ў мяне ў бібліятэцы ёсць даволі добра падабраныя кнігі былін, народных песень і казак, ён адразу ж выказаў пажаданне паглядзець іх. У сувязі з тым, што мая бібліятэка яшчэ не ўся была распакавана і якраз да скрыні з выданнямі па фальклору не дайшлі рукі, дык я пайшоў да Дзям'яна Беднага, які меў цудоўную бібліятэку, і папрасіў дазволу ўзяць у яго на некаторы час некалькі кніжак па фальклору, якія, як мне здавалася, павінны былі асабліва зацікавіць Уладзіміра Ільіча. Яфім Аляксеевіч даў мне цэлае бярэмя кніг. Калі я даставіў кнігі Уладзіміру Ільічу, ён хутка праглядзеў іх па загалоўках, расклаў па жанрах і больш за ўсё ўвагі звярнуў на «Прнчнтанья Северного края», сабраныя Е. В. Барсавым, дзе ў другой частцы былі надрукаваны «Плачн завоенные, рекрутскне н солдатскне».
    — Па задуме цікавая кніга,— сказаў Уладзімір Ільіч, кладучы «Завоенные плачн» прама супраць сябе.
    У гэты дзень вечарам я бачыў, як Уладзімір Ільіч уважліва чытаў «Смоленскнй этнографнческнй сборннк», складзены У. М. Дабравольскім.
    — Які цікавы матэрыял,— сказаў Уладзімір Ільіч, калі я раніцай увайшоў да яго.— Я бегла праглядзеў усе гэтыя кніжкі і бачу, што не хапае, відаць, рук ці жадання ўсё гэта абагульніць, усё гэта праглядзець пад сацыяльна-палітычным пунктам гледжання. На гэтым жа матэрыяле можна было б напісаць цудоўнае даследаванне аб чаканнях і спадзяваннях народных. Глядзіце! —дабавіў ён,— вось тут у казках Анчукова, якія я перагартаў,— і ён пачаў зноў праглядваць гэту кнігу,— тут жа ёсць выдатныя месцы. Вось на што трэба было б звярнуць увагу нашых гісторыкаў літаратуры. Гэта сапраўды народная творчасць, такая патрэбная і важная для вывучэння народнай псіхалогіі ў нашы дні.