Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
— Цяпер трэба, каб наш дурны папрабаваў шчасця.
— Эх,— кажуць, куды ён, тату, пойдзе: ні з яго носам даля не дайшлі, а ён дойдзе!
— А што вам да таго, няхай ідзе, мо хутчэй дзе згіне.
— Хіба так.
Ну, так бацька напёк ламункаў да й выправіў яго ў дарогу. Ен пайшоў; ідзе так, ідзе, анно ж спатыкае таго воўка.
— Куды ідзеш?
— Да крыніцы!
— Што нясеш?
— Ламункі.
— Дай мне крыху з’есці.
— Добра,— і, гэта, сеў, наламаў, наклаў, накарміў таго воўка, і як сам наеўся, так устаў і кажа:
— Ну, братко, аставайся здаровы, мо ўжэ не ўгледзімся ніколі.
А воўк кажа:
— Седавіся на мяне!
Той сеў, як бач, так і ўгледзеў тую крыніцу. Тады воўк кажа:
— Злезь і ўлезь мне ў лева уха, а праз права вылезь.
Той так зрабіў: улез, вылез, калі гляне, анно ж сябе не пазнаў — стаўся такою мараю! Тады воўк кажа:
— А маеш бутэлечку?
— Маю.
— Ну, то ідзі да іх: ты будзеш такі сам, які і яны, яны це не пазнаюць. Анно глядзі, каб стаў задам да тае крыніцы, то і яны пастануць задам, так ты вазьмі спусці бутэлечку нізначне, набяры з між ног вады і пад паху падцягні леваю рукою, анно праваю не бяры, бо яны паадварочваліся б і ўгледзеўшы, што ты гэткі, укінулі б цябе туды.
Той так і зрабіў: прыйшоў, яны агледзелі, што чужы, усё яго пхаюць да тае крыніцы; калі падыдзе бліжай, анно ж там вада аж кіпіць да й плавае незлічона моц трупаў паразварваных, каторых яны туды накідалі. Так ён гэта адвярнуўся, і яны паадварочваліся да й пачалі шалець, а ён гэта хутчэй набраў вады, да дай божа ногі! Прыбягае, анно ж воўк жджэ:
— А што, як там?
— Людска!
— Лезь жа мне ў права уха, а праз лева вылезь.
Ён так зрабіў і як бач зноў стаў такім самым. Так воўк:
— Ну, то седавіся на мяне.
Ён гэта сеў, ажно як бач, так сталі каля хаты. Тады воўк кажа:
— Злезь і ідзі дахаты, а як чаго будзе табе патрэба, то анно падумай аб том, то мецьмеш.
Той уходзіць у хату, а тыя пытаюць:
— А што, як?
— Ці хто яго нат што бачыў — такая пеката!
— А што, дурню, анно дармо падбіўся — ідзі малаціць!
Той пайшоў, малоціць, после думае сабе:
— А мо гэта вада якая нядобра?
Так выняў гэта з-за пазухі, пырснуў на се і стаў такім харошым, якога яшчэ не было і не будзе на гэтым свеце, а адзежа тая на ём аж зыіць. Так гэта ўвайшоў у хату, а бацька з братамі шапкі з галоў пасхватвалі і думаюць сабе: «Скуль гэта з’явіўся гэтакі харошы паніч?» После бацька на старшага кажа:
— А закліч нашага дурня, няхай і ён пагледзіць.
А дурань не хацеў, каб яго пазналі, так пачуўшы, выбег і давай качацца па таку. Той прыходзіць, анно ж ён ляжыць:
— Уставай,— кажа, дурню, абач, які паніч да нас прыйшоў.
Яны прыходзяць, анно ж нікога нідзе няма і ніхто не ведае, дзе падзеў ся. А, такое ім дзіва!..
У якісь час кроль расказаў, каб усе чыста сабраліся там і там. Так браты яго паехалі, а яго не ўзялі. Ен гэта падумаў аб кані, анно як бач, стаў і конь. Тады ён сеў да й заехаў яшчэ ўпярож ад братоў туды. Усё там пхаец* ца, то туды бяжыць, то сюды, людзі яго ганяюць, таўкуць:
— А ты,— кажуць,— куды гэта тут, шасталапо, прэшся!
А ён на гэта не зважае да й лезе смаліцаю. Нарэшце, выходзіць кралеўна: усе зараз гэта сталі ў шар, а кралеўна ідзе дай глядзіць на ўсіх. Як была ўжэ блізка яго, так ён пырснуў на се вадою, так стаў такім харошым, што аж людзі дзівам дзівяцца. Кралеўна падышла, глянула і кажа:
— Гэта будзе мой! —і дала яму аднаго пярсцёнка, а другі такі самы ў яе быў на пальцы.
Ну, так як ён пярсцёнка ўзяў, так няведама дзе згінуў; людзі яго шукаюць усюды — няма! А ён сеў на таго воўка да й паехаў. Прыязджаюць браты, а ён вылегуецца на печы:
— Ну, што ж ты тут, дурню, бачыў? Печ, а мы бачылі кралеўну і паніча харошага, каторы калісьці нашым кролем будзе, бо ўжэ заручыліся.
А ён таго пярсцёнка абвярцеў быў лапінкаю; так захацелася яму паглядзець, калі адверціць — анно ж цэла хата і заззяла. Так бацька давай крычаць:
— Што ты там, дурню, забаўляешся з агнём? Хочаш хату спаліць?
Браты таксама населі на яго: ты такі-гэтакі, і на гэтым скончылася. Пабыў ён у хаце якісь час, захацелася яму кралеўну ўгледзець, так паехаў на кралеўскі двор, стаў каля калодзезя і стаіць. Анно ж нібавам выбегла кралеўна з конавачкаю па ваду, а ён кажа:
— Няхай кралеўна пазволіць, то я выцягну.
Так яна, нічога не кажучы, паставіла конавачку, ён наліў і дае ёй, а яна не хоча браць, так ён ніўзнак укінуў туды пярсцёнка і адышоўся, тады яна ўзяла конавачку ў рукі. Тады ён кажа:
—Чаго мяне кралеўна гэтак гадзіцца, а то ж я ваш кавалер.
Яна анно заўстыдалася да й пабегла, вылівае воду, анно пярсцёнак бульт, і ўпаў! Тады яна пазнала і дагадалася ўсяго. Так выйшла да яго і кажа:
— Што гэта такое, я дала харошаму пярсцёнка, а ты такі брыдкі? Скуль у цябе гэты пярсцёнак узяўся? Мо ты ўкраў або дзе найшоў?
Тады ён усё расказаў, наліў з бутэлечкі тае вады, паўмываліся і сталі найхарошайшымі людзьмі ў свеце.
Нібавам было і вяселле. Па вяселлі непрыяцель увайшоў да гэтага краю, так ён паехаў разам з войскам на вайну, да й ссёк іх так, што ні адзін не выйшаў. Так кроль кажа:
— Гэта я і маё войска пабіла, а не ты.
А ён:
— Такой бяды,— кажа,— няхай будзе і так.
После зноў была вайна, так ён не паехаў, але як асталося разам з кролем з дзесяцёх ужэ, тады выляцеў да й пабіў непрыяцеляў дачыста. Тады кроль думае сабе: «Я ўжэ стары і то не дам рады, а ён малады, і то як бач паб’е: пачакай, трэба яго здрадзіць!» Так гэта казаў выкапаць шырокі і глыбокі роў да й кажа:
— Пераскоч ты конна праз гэты роў.
Так ён падумаў аб кані ■—як бач конь стаў. Так ён сеў і пераскочыў. Кроль думаў, што таксама пераскочыць, так гэта бабоўх — разам з канём і забіўся, а ён з кралеўнаю і цяпер яшчэ жыве.
Два ў кораб арэшкі
Жылі-былі дзед і баба. Было ў іх тры дачкі. Гэтыя дочкі ўсё пралі ўтрох. Раз пралі яны ў лазні, а ехаў цар з фурманам. Едзець і кажаць:
— Што такое? Ніколі агню не было ў гэтай лазні, а цяпер аганёк гарыць. Пайдзі паглядзі.
Зайшоў гэты фурман у лазню. Глядзіць: тры дзеўкі прадуць. Пастаяў ён пад дзвярмі. Пастаяў ён пад дзвярмі, чуець, адна кажаць:
— Го, каб я за цара пайшла, нічога б не хацела, увесь бы свет абаткала.
А другая кажаць:
— А каб я пайшла за цара, так бы аднэй ба нітачкай увесь свет адзела.
А трэцяя кажаць:
— А я каб пайшла за цара, за пана круля, дык ба двух сынкоў прывяла: аднаго з-пад мясёнца, вакол гвяздачкі, а другога з-пад слонца, слонца б свяціла. На адным слонца, на другім месяц і звёзды свяцілі.
Гэты фурман пазваў караля. Падыйшоў гэты кароль, паслухаў, паслухаў.
— Ну,— кажаць,— як гэтак, паедзем дамоў.
Паехалі яны дамоў. Прыязджаець назаўтра кароль да іх у сваты. Прыехаў гэты ўжо кароль у сваты і кажаць:
— Дзе тая, каторая казала, што двух сыноў прывядзець: аднаго з-пад слонца, а другога з-пад месяца і звёздачкі.
Гэта была самая меньшая. Ну, і ўзяў ён ажаніўся ўжо, гэты кароль. Ажаніўся ён, кароль гэты, ну і жывець з ёй. Жывець. Прыходзіць яму аб’яўленне на вайну ехаць. Паехаў ён на вайну, а ў яе яшчэ не было гэтых сыноў. Прыйшлі ейныя дзве сястрыцы, старэйшых яна забрала к сабе, гэтых абедзвух, каб яны ўжо жылі і ёй весялей было. Нарадзіліся ў яе два сыночкі. Адзін — у лобе месяц свеціць і звёзды, а ў другога слонца над галавой. Як ён ідзець, так слонца свеціць, дзе ні йдзець, усюды слонца свеціць. Толькі як шапкі надзенуць —тады нічога не відаць. Як шапачкі здзенуць,— тады відаць.
He панравілася гэтым сёстрам, што яна маладзейшая, а яна царыцай.
Напісала яна пісьмо ўжо цару гэтаму, каралю. Напісала яна пісьмо каралю, што ў яе два сыны нарадзіліся, што адзін ужо з-пад слонца, другі з-пад мясёнца. Паслала, слуга ж нёс, а сёстры яго перанялі, напаілі ў хаце там недзека. Узялі пісьмо, перапісалі ягонае і напісалі, што яна двух шчанючкоў прывяла, два шчанюкі ёсць у яе. Ну што ж. Пачуў цар гэта пісьмо, ну ўсё роўна, што ні ёсць, пускай будзець. «Да майго вяртання нічога штоб не дзелалі. Пусць яны гадуюцца, гэтыя самыя шчанючкі». Прынёс слуга зноў гэта пісьмо. Яны зноў перанялі яго, прачыталі пісьмо, зноў напісалі, каб выкінулі яе вон, вывезлі саўсём, дажа ў лес, штоб яе нагі не стала ў хаце. Ну што, узялі гэтыя слугі ўсе сабраліся, мусяць жа ж прыказ цара слухаць. Узялі яе, адзежу ейну царскую здзелі з яе ўсю, дзяцей гэтых саўсём павыкідвалі голенькіх на двор, не было нічога ў яе, што надзець. Тады яна
нейкіх там анучак знайшла рваных, паўкручвала гэтых рабятак ўжо і пайшла ў свет. Торбамі абчапілася на плечы і пайшла ўжо жабраваць. Ну, хадзіла яна доўга, жабравала, жабравала, гэтыя сынкі падраслі, настаяшчыя ўжо сталі, па пяць, па шэсць гадоў ім ужо. Выраслі яны і ходзяць па свету ўсё і жабруюць.
Вярнуўся гэты цар з вайны. Ну, сказалі яны, што яна сама кінула ўсё і ўшла за тое, што гэтакія шчаняты прывяла яму. Шчаняты ў яе. Ну, што ж ён будзець рабіць.
Тады яна ўжо раз ідзець каля возера. Прыйшла ўжо ў возера. Цяжка хадзіць, труднй жабраваць і кажаць:
— Mae вы дзеткі, я ўжо вас падгадавала, а я вазьму і ўтаплюся ўжо ў гэта возера.
Яны сталі плакаць:
— Мама, не тапіся, мы падрасцём, будзем жыць, тады і цябе будзем глядзець.
Ну, пайшлі яны.
— Пойдзем да бацькі да нашага, да цара свайго, пойдзем туды.
А там баль, сільна залажыў баль вялікую цар гэты. Г'асцей сазваў са ўсяго свету, якія толькі былі госці, усіх гасцей паззываў ён туды на гэта ўжо, на баль. Ну, прыйшлі, прыйшлі яны ў кухню, у служанкі просяцца:
— Можа вы пусцілі б нас нанач?
Дык яна:
— Ой, у нас нідзе месца няма сёння — гэтулькі многа людзей, не магу нідзе вас пусціць.
Дык яны:
— Ну, хоць мы пад краваццю, хоць дзе, пазвольце вы нам ужо хоць дзе-небудзь схавацца, то няма нідзе, ноч на двары.
Ну, служанка каець: ;
— Толькі схавайцеся і ціханька сядзіце, каб ніхто вас не ўвідзеў, бо, барані бог, хто ўвідзіць, дык і мяне выганяць вон за вас.
Ну, тады гэдак ужо схаваліся яны і ляжаць пад ложкам. Ну, балявалі, пілі яны там, гулялі, тады цар прынёс цэлы кораб арэхаў і кажаць:
-— Хто разгадаець гэты кораб арэхаў, таму апішу палавіна свайго царства.
Усе разгадвалі, усе разгадвалі — ніхто не разгадаў. Тады гэтыя хлопчыкі просяцца:
•—■ Мама, мы папросімся ў служанкі, мы разгадаем гэты кораб арэхаў. Яна кажаць: