Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Адпраўляецца той галубец к свайму двару. He пайшоў у дом, ды пайшоў к каню. Конь яго пытае:
— Хазяін мой мілы, хазяін мой любы, што цар з царыцай гаманілі?
— А што гаманілі. Казалі, што гэта не дзіва, a то дзіва, што за трыдзевяць зямель, у іншым царстве, у вялікім гасударстве, стаіць кельня ля мора, і ў той кельні адзінаццаць братоў спасаюцца. I не знаюць яны, што яны браты адной маткі і аднаго бацькі. Дык ці можам мы гэтага дзіва дастаць?
Гаворыць конь яму:
— Ідзі к маці і прасі, каб яна спякла праскуру!
Так жа ідзе ён ад свайго каня, хлопчык той, к маці сваёй:
— Матушка, спячы мне праскуру!
Яна паслухала яго і спякла праскуру. Ен жа ўзяў тую праскуру, сеў на свайго добрага каня і паехаў у пуць. Прыязджае к той кельні. I падказвае яму конь:
— Ступай ты ў кельню і вазьмі тую праскуру, што на стале будзе ляжаць, а гэту палажы, і сам схавайся!
Так жа ён увайшоў у кельню і ўзяў тую праскуру, а сваю паклаў, і сам схаваўся. Уваходзяць адзінаццаць братоў у кельню. Паселі за стол, і разламаў большы брат праскуру на адзінаццаць частак. I ўзялі яны па частачцы, і з’елі тую праскуру. Глянулі адзін на другога, заплакалі.
— Ах,— гаворыць адзін,— гэта ж мы браты ўсе!
I закрычалі:
— Хто тут ёсць? Адзавіся!
Ен жа і адазваўся. Яны ўзялі дружка дружку пацалавалі і ўзналі, што іх дванаццаць братоў родных. I пайшлі яны сабе дамоў, ужо ў хлопчыка гэтага ў гасподу. Яны селі ж у сваю бочку, а ён на свайго добрага каня. Прыязджае дамоў і кажа сваей маці:
— Эх, матушка! Найшоў я сваіх адзінаццаць братоў!
Тут жа і бочка к яму, к яго дому прыйшла. Устанавіўся круг, і выходзяць яны з круга, і выйшла маці проціў іх, і пазвала іх у дом. I сталі яны там піць і гуляць. Так жа збіраліся тое дзіва глядзець, a то стала ўжо збірацца нязметная сіла глядзець ужо на гэтых на хлопчыкаў. Так жа ішоў ка-
рабельшчык і прываліў гэта дзіва глядзець. Паглядзеўшы гэтага дзіва, і адправіўся ў свой караб. Праводзіць яго хлопчык. Заходзіць к каню. Кажа яму конь:
— Скінься ты галубцом і ляці к цару, што будзе цар з царыцай гаманіць?
Ен узлез на каня, упаў з яго, скінуўся галубцом і паляцеў. Прылятае к цару і садзіцца карабельшчыку на плячо, і ўносіць ён яго ў дом. Распісуецца цар. Цяпер карабельшчык яму адказвае:
— Ах, царскае вялічаства! От, па той бок мора то было дзіва, а то й паболела. To быў адзін хлопчык, а цяпер стала дванаццаць: ва ілбе месяц, у патыліцы звязда, па локаць рукі ў срэбры!
Так жа і дрогнула сэрца ў цара! I хутка адправіў карабельшчыка таго, і на сваю царыцу:
— Ну, мая мілая, гэтага дзіва паедзем паглядзім!
— Эх, мой мілы, як жа нам даехаць? Мы паедзем лодкай, хваля ўсхваціцца — мы патопімся. А калі б ад нашага крыльца ды да яго дварца выстраіўся мост — маснічка залатая ды сярэбраная, і стаўбы стаялі, і фанары гарэлі, і жаркі пціцы пелі, от тады мы паедзем!
Той жа галубец выляцеў з таго дому і прыляцеў дамоў. He заходзіўшы ў дом, пайшоў к каню свайму. I пытае ў яго конь:
— Хазяін мой любы, хазяін мой мілы, што цар з царыцай гаманілі?
— А што гаманілі. Цар казаў: «Ну, паедзем, мая мілая, гэтага дзіва паглядзім», а царыца кажа: «Як жа нам ехаць? У човен сядзем, а хваля ўсхваціцца ■— мы патопімся. От калі б ад нашага крыльца да яго дварца выстраіўся мост — маснічка залатая ды сярэбраная, і стаўбы стаялі, і фанары гарэлі, і жаркі пціцы пелі, от тады мы паедзем!» Конь мой любы, конь мой мілы, ці не можам мы гэтага дзіва зрабіць?
Ен адказаў:
— Ідзі ты к сваім братам і скажы ім, каб яны старыя кнігі да свету чыталі. А ты ж бяры тапор ды ступай на двор, і так жа колікі цяшы, і ў зямлю бі, старайся, штоб кроў з цябе лілася, а ты верна работай, і чым больш, тым лепш!
Так яны і зрабілі: тыя кнігі чыталі, а ён узяўся гэту работу дзелаць. Стала на зару займацца, стаў на моры мост паднімацца. Сонца ўзышло — і мост гатоў — залатая маснічка і сярэбраная, і фанары загарэліся, і жаркі пціцы запелі. Цар устаў і ўбачыў, што мост стаіць. Тады ён:
— Ну, мая мілая, паедзем гэта дзіва паглядзім!
Зараз жа коней запрэглі і паехалі.
I спаткала яго хазяйка, матка гэтага хлопчыка, з хлебам, з соллю. I там сталі яны піць і гуляць. Пасля бяседы стаў цар збірацца дамоў. Так жа яна кажа:
— He, царскае вялічаства, у нас так не адпраўляюцца! Наце-тка вам гэту кнігу, прачытайце.
13 Зак. 3328
А яна ў гэту кнігу пісала ўсё дзела, як з двара пайшла. Калі ж цар прачытаў гэту кнігу, загадаў адсеч другой жонцы галаву. I сталі яны там жыць.
I я там быў, мёд-віно піў, і ў роце не было, і па барадзе не цякло.
Іванушка-дурачок і канёк-Гарбунок
У аднаго чалавека было тры сыны: два разумныя, а трэці дурны. Бацька іх сеяў многа пшаніцы. Нехта ўнадзіўся пшаніцу есці, не так есці, як біць ды таптаць. Вось бацька гаворыць сваім сынам:
—• Хто мне злодзея зловіць, таму я адпішу палавіну наследства.
На першую ноч адправіўся старэйшы сын. Ён зайшоў на поле, паглядзеў пшаніцы, зайшоў у сенавал і праспаў. Раніцой ідзе ён і стукае ў дзверы:
— Эй, вы, брацця, спіце? Дзверы адчыніце! Я ўвесь прамёрз, а злодзея не бачыў.
На другую ноч ідзе сярэдні сын, зайшоў на поле, паглядзеў пшаніцы, потым пайшоў к дзеўкам і правёў там цэлую ноч. Раніцой ідзе дамоў і стукае ў дзверы:
— Эй вы, брацця, спіце? Брату дзверы адчыніце! Я прамёрз увесь, а злодзея не бачыў.
На трэцюю ноч прыходзіць чарга да дурня, які нічога не рабіў, толькі на печы ляжаў ды попелам перасыпаўся. Ён стаў збірацца, а брацця яму і гавораць:
•— Ну, ідзі, дурань! Убачым, што ты паймаеш.
Дурань набраў хлеба і пайшоў. Зайшоўшы на поле, ён сеў на мяжы, чакае злодзея. Тут чуе ён, што зямля дрыжыць, потым бачыць — бяжыць разнашэрсная кабыла; прыбегла ў пшаніцу і пачала есці і таптаць. Дурань падкраўся і схапіў яе за грыву. Тады стала кабыла прасіцца ў яго чалавечым голасам:
— Пусці, мяне, Іванушка-дурачок! Я прышлю табе трох сваіх сыноў: двух ты можаш прадаць, а трэцяга, канька-Гарбунка, не прадай,— ён табе будзе многа памагаць.
Іван пусціў кабылу. Тут чуе ён — бягуць трое коней: два добрыя, а трэці маленькі, гарбаты. Ен узяў і павёў іх дамоў. Прывёўшы, паставіў іх у парожні хлеў, запёр і, падышоўшы к дому, стаў у дзверы стукаць:
і— Гэй вы, сабакі, спіце? Дзверы адчыніце! Ей-ей, я чорта бачыў.
Брацця адчынілі дзверы і гавораць:
— Вось калі дурань, то і робіць па-дурному.
Потым бачаць, што з таго дня дурань не ляжыць на печы, а ходзіць некуды. Яны сталі глядзець, бачаць — стаіць трое коней у хлеве. Яны згаварыліся ўкрасці двух лепшых — і ўкралі. Павялі іх прадаваць. Агледзеўся дурань, прыйшоўшы ў хлеў, як заплача! А канёк-Гарбунок гаворыць:
— He плач, Іванушка, коней тваіх укралі твае браты. Калі ты хочаш, садзіся на мяне, мы іх дагонім.
Іван сеў, і паімчаліся. Убачыўшы братоў, Іван крычыць:
— Ах вы, сукіны сыны! Нашто вы ўкралі маіх коней?
Брацця гавораць:
— He крычы, Іван, мы купім табе за коні многа булак.
Іван згадзіўся, і паехалі разам. У лесе яны ўбачылі — нешта блішчыць; разумныя брацця гавораць дурню:
— Едзь, паглядзі, што там: калі хата, то заедзем аддыхнуць.
Дурань паехаў, бачыць — Жар-пціца. Ен за пяро, а Гарбунок яму і гаворыць:
— He бяры гэта пяро, цераз яго прымеш многа гора.
Іван не паслухаў і ўзяў. Калі ён пад’ехаў к братам, яны сталі яго спраш-ваць:
— А што там?
— Нічога, гнілая калода.
— Вось дурань, не хоча сказаць.
Яны і паехалі далей. Прыехаўшы ў горад, яны ўз’ехалі на базар і сталі. Тут падыходзіць к ім генерал, каторы закупаў цару пару коней і пытае:
— Што хочаце за пару коней?
А дурань гаворыць:
— Восем тысяч.
Генерал паглядзеў, паглядзеў і пайшоў далей. Абхадзіў ён увесь базар і не бачыў такіх харошых коней, як у дурня. Ен другі раз падышоў, даў восем тысяч за пару коней і ўзяў дурня к цару ў конюхі. Там усе чысцілі коней пры агні, а дурань возьме пяро Жар-пціцы, уткне ў сцяну, пачысціць каня і зноў схавае пяро. Потым, падпіўшы з другімі конюхамі, дурань сказаў:
— Есць такая пціца, ад каторай відна, як ад агню, і калі цар захоча, то я яе дастану.
Потым ён пасварыўся з адным конюхам, і той сказаў цару, што гаварыў Іван. Цар зараз прызывае Івана і гаворыць яму:
— Калі ты мне не дастанеш Жар-пціцы, то мой меч — твая галава з плеч.
Дурань пайшоў к каньку-Гарбунку і плача. А канёк-Гарбунок тады яму і кажа:
— Я табе гаварыў: не бяры пяра, а ты ўзяў. Яшчэ горшае гора табе будзе, а гэта не гора; лажыся спаць — утра вечара мудран й
На другі дзень Гарбунок сказаў Івану, што* х у цара віна,
пшаніцы і карыта. Цар яму ўсё гэта выдаў. Т „ сеў на Гарбунка і
паехаў у поле. Там ён пшаніцу рассыпаў у карыта, вінрм паліў, а сам схаваўся пад карыта. Тут прылятае цэлая стая жар-пціц і пачалі кляваць пшаніцу, а Іван з-пад карыта — цап! адну за ногі і стаў зваць Гарбунка. Гарбунок скарэй падбег, Іван сеў на яго — і паімчаліся. Прыехаўшы, Іван панёс цару Жар-пціцу. За такую ўслугу зрабіў цар Івана старшым конюхам.
He забыўся яшчэ Іван Жар-пціцы. Ен, падпіўшы, стаў гаварыць крнюхам казку пра Цар-дзявіцу.
— Калі б цар захацеў,— гаварыў ён,— то я б яе дастаў.
Конюхі даняслі цару, што Іван хваліцца дастаць Цар-дзявіцу. Цар прызывае Івана і кажа:
— Калі ты мне не дастанеш Цар-дзявіцы, то мой меч — твая галава з плеч.
Іван пайшоў к свайму каню і плача.
— Чаго ты плачаш, Іванушка? — пытае яго конь.
— Цар казаў, што калі не прывязу Цар-дзявіцы, то адсячэ мне галаву.
— А што, Іванушка, гэта ўсё пяро нарабіла: не браў бы пяра, не паехаў бы за Цар-дзявіцай. А цяпер лажыся спаць — утра вечара мудраней.
Назаўтра канёк сказаў Івану:
— Ідзі і папрасі ў цара каснікоў, цукерак і розных штук.
Іван пайшоў і прынёс ўсё, што канёк гаварыў, сеў на канька і паімчаўся. Прыехаўшы к мору, канёк сказаў Івану зрабіць столік. Іван зрабіў. Тады ён кажа Івану:
— Ну, цяпер ты схавайся пад столік і выжыдай: яна пад’едзе, выйдзе на бераг і будзе разглядваць, што на століку. А ты схваці яе за касу і заві мяне.
Іван так і зрабіў — і паймаў Цар-дзявіцу; прывёз ён яе к цару. Цар, наградзіўшы за гэта Івана, адпусціў яго. Тады цар уздумаў жаніцца на Цардзявіцы, а яна і сказала:
— Адвязі к майму бацьку-Месяцу пісьмо і папрасі яго на вяселле; калі ён пазволіць, то я выйду за цябе.
Цар зноў прызывае Івана, дае яму пісьмо і гаворыць, штоб адвёз к Месяцу. Іван пайшоў к каню і плача.