Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
і— Ну, цяпер ідзі паскарэй, ужо твае таварышы скора будуць жаніцца. Яны б даўно жаніліся, толькі без цябе нічога не будзе!
Ен пайшоў — прыходзіць у горад. Сказаўся масцеравым і сапожнікам, шаўцом, значыцца. Ну, аднака ж, ён шыць не ўмее — толькі ён стаў у шаўца кваціраваць. А тая дзевушка самая паследняя, што была ў залатым доме, кажа:
— Калі ты мне пашыеш такія чаравічкі, як у мяне былі ў тым залатым доме, дык я тады ўжо, так таму і быць, з табой буду жаніцца.
Так гэты Дуб-Дубавік выйшаў на вуліцу і пытае:
— Хто такія чаравічкі пашые, во столькі грошай дам!
Шавец і кажа Івашку:
— Ах, Іванічка,— а ён называўся ўжо Іванічка-п’янічка—ах, Іванічка-п’янічка, за адзін заказ штоб чаравічкі такія і такія былі, як у гэтыя барыні,— дужа багата грошай дасць!
А ён яму гаворыць:
— Ідзі бяры задатак і гавары, што я спраўлю.
Ен пайшоў, узяў задатак, даў гэтаму Іванічку. I сказана так: штоб к такому-та часу былі чаравічкі гатовы. А Іванічка напіўся, аб гэтым не думае. Гэты шавец і кажа:
— Ах, Іванічка, што гэта будзе?
— А што?
— А як жа? Згадзіўся: калі ўмееш шыць, дык і шый! Мне за гэта,— кажа,— галаву знімуць!
Ванька пайшоў дом раскаціў, чаравічкі ўзяў і аддаў:
— На, нясі, і будуць у цябе пытацца, хто табе іх шыў, ты скажы, што ў мяне ёсць Іванічка-п’янічка!
Ен і панёс. Узялі гэтыя чаравічкі, і дабраў ён сваю астатнюю плату. Яна гаворыць:
— Во гэта акурат, як мае! Во цяпер я табе яшчэ скажу: «Калі ты справіш мне такое плацце, як у мяне, так таму і быць, будзем жаніцца з табою».
Ён, Дуб-Дубавік, выйшаў на базар і гаворыць:
— Эй, вы, партныя, гаспада, ці не можа хто з вас зрабіць такое і такое плацце!
Казачнік з Браслаўшчыны. Фота I. К. Цішчанкі
Іванічка-п’янічка і гаворыць:
— Паднімайся, бяры задатку пабольш.
Ён узяў задатак і прыходзіць.
— На табе грошы, ну толькі ці зробім, Іванічка?
— Зробім, не бойся!
Ужо гэтаму шаўцу трэба несці, а тут плацце не гатова.
— Ах, Іванічка, што будзем рабіць?
— Я не знаю! Што ўмеў, то і зрабіў, ты паднімайся!
Пайшоў Іванічка, раскаціў дом і ўзяў плацце.
— На, нясі, дабірай астатнія грошы!
Прынёс і аддаў.
— Вот гэта,— кажа царэўна,— маё! От цяпер харашо! Толькі каб у
мяне такі вянок быў! Калі скуеш, то ўжо пэўна, што мы з табой будзем вянчацца!
А Іванічка перайшоў у кузніцу. Выйшаў Дуб-Дубавік на базар і кліча:
— Гаспада кавалі, ці не можаце зрабіць вянок такой-та, як у маёй нявесты быў!
А пачым хто знае, які ён быў. А Іванічка кажа кавалю:
— Кузнец! Ступай, паднімайся!
— Ох, Іванічка, як жа скуём? Мы зробім, які хочаш, толькі як жа не бачыўшы? Ліцо пад ліцо не падвядзеш!
Ен гаворыць:
— He бойся, бяры грошай паболі!
— Ну, харашо.
Ен пайшоў і падняўся.
— Я,— кажа,— зработаю.
— Зработаеш?
— Зработаю!
— Вот табе грошай столькі-та! Ды глядзі, штоб зрабіў.
Прыходзіць у кузніцу.
— Давай, Іванічка, работаць! Я, брат, гэтага не ўмею, што ўмеў, то рабіў, а гэтага не знаю.
— Ты ж каваль, дык доўжан усякае работаць.
Напіўся Іванічка ды спіць.
— Што, Іванічка, прачынайся, a то галава прапала мая!
Іванічка дамок раскаціў, вянок узяў, прыносіць:
— На, аднясі ды астатнія грошы забярэш!
Каваль панёс гэты вянок. I пытаецца ў яго царэўна:
— Хто ў цябе работае?
— Іванічка-п’янічка!
Запрагае коней, едзе Іванічку глядзець.
— Дзе Іванічка-п’янічка?
Іванічка гэта ўслыхаў — ён узяў лёг да сцяны. Пайшла яна зноў к кавалю і пытаецца ў яго:
— Скажы праўду, ці іменна гэта ён работаў?
— Я вам не скажу — работаў ён ці не, толькі ён мне падае.
Яна зноў к яму. Ён так і ляжыць. От яна прама ў ліцо яму паглядзела.
— Вот,— кажа,— друг мой любезны, я цябе колькі лет ажыдала!
Ну, вот яны і павянчаліся. А Дуб-Дубавік і Гара-Гаравік павянчаліся з меншымі. I сталі жыць ды пажываць кожныя ў сваім доме.
Жораваў кашалёк
Жылі сабе дзед з бабай. He мелі яны пры сабе ні дзяцей, ніякіх сродственнікаў, так сабе жылі ўдваіх у хатцы. Жылі яны крэпка бедна. Вядома, былі старыя, гадоў па восемдзесят, а можа й болей — старыя людзі доўга
жылі. Дажылі яны да таго, што і есці нечага. Толькі тым і піталіся, што дзед дастане якіх-небудзь сухаркоў па міру.
Даждаліся яны вясны-красны. Баба дзеда і настаўляе:
-— Дзедка, людзі дык усе сеюць, хоць бы ты пасеяў пшана, у нас недзе гарчык ёсць! Хоць бы мы, бяззубыя, на старасці паспыталі кашкі ці крупнічку цёплага, a то гэтыя сухаркі ўжо абрыдлі!
Дзед бабы паслухаўся і пасеяў пшана па вясне-красне. Высек лядцо, і на лядцы пасеяў. Пасеяўшы, дзед не пайшоў глядзець цэлую нядзелю яго ўсходаў. На другую нядзелю пайшоў — вырасла пшано аж па пояс.
Так бог паспяшыў, каб яно расло на старых, на бедных, што есць нечага.
Прыходзіць ён к пшану свайму, бачыць — стаіць у яго пшане журавель, ды такі бальшы, агромны. Як прыхадзіць к таму пшану, узяў дзед палку і шыбнуў у жорава. Жораў падняўся і паляцеў. Стаў глядзець дзед таго пшана, аж яно ўсё чыста збіта, патаптана, паламана. Ен тады прыходзіць дамоў і кажа бабе:
— Вот, бабка, даў нам бог харошую ўроду пшана, ды не даў спажыць: унадзіўся жораў у пшано і прама есць, косіць—усё чыста пабіў, паламаў!
— А, мой дзядулька, а ты ж быў колісь стральцом, вазьмі стрэльбачку, пачысці яе, падпаўзі ды й забі яго. Вот будзе нам і мяса!
Той дзед паслухаў, узяў стрэльбу, пачысціў яе і пайшоў к пшану. А журавель ды прылятаў перад поўднем. А ён які, значыцца, жораў — сам змей. Дзед толькі падышоў, а жораў тут і скінуўся: то быў пціцай, a то стаў панам — аж ззяе, пры ўсёй хорме, у твары красны. Адвяшчае той пан дзеду.
— Стой, дзядулька, не бі мяне. Гэта тваё пшано?
— Маё.
— Што ж хочаш за сваё пшано?
Той дзед спужаўся; бача — такі пан, а ён такі шкут, абадраны, залатаны, укураны, як у лазні ў якой!
— Што,— кажа,— я хачу: няма ў мяне нікога — ні дзяцей, ні сродственнікаў — карміць мяне некаму!
— Ну, дзядулька, калі ў цябе нікога няма і некаму цябе карміць, дык ідзі ты за мной зялёнай трапой, шаўковай травой, выйдзеш ты на паляну, там будзе мой двор. He ідзі ты на захад сонца к майму ганку, зайдзі ты наўпроці поўдня. Там будзе другі ганак: ты на яго і ідзі ў мой дом. Там будзе часавы стаяць; ён спросіць у цябе: «Куды ты ідзеш?» А ты скажы: «К жураўлёваму». Ен цябе пусціць. А тут я, можа, пачую, а можа, у вакно ўбачу — сам адчыню табе дзверы і ўпушчу ў свой дом!..
Сказаўшы гэта, ён троп-троп! —Здзелаліся ў яго рукі крылушкамі, ён узняўся і паляцеў.
Той дзед і пайшоў зялёнай трапой, шаўковай ■уравой. Ісці яму, ісці — выходзіць на паляну і бача дом сярод паляны. Такое страенне — гэта ні здумаць, ні згадаць, толькі ў казках сказаць; можа такога і ў цэлым нашым
царстве няма — так і ззяе! Цяпер прыходзіць той дзед к дому, падыходзіць к таму ганку, што ад поўдня. Стаіць часавы яго, таго жураўлёвага.
— Ты куды,— кажа,— ідзеш, шкут ты гэтакі?
А той пачуў, жораў, лоп-лоп, адчыняе адну комнату, а тады другую:
— А пайдзі, пайдзі сюды!
Часавы адступіўся набок. Вот дзед прайшоў адзін пакой, другі пакой, уваходзіць у трэці. Жораў пасадзіў яго ў крэсла і паставіў яму ядзенняпіцення, віна ўсякага, прадухтаў, хрухтаў — адкрыў яму свой увесь стол, толькі малака пташачага не было. Угасціў таго дзеда, тады спрашвае:
— Што ты, дзядулька, хочаш за сваё пшано?
— Мой панок, мой залаты, не магу сказаць, што ваша ласка, то й дасцё!
Той жораў пайшоў у другі пакой, выносіць яму кашалёк і гаворыць:
— Ну, дзед, калі ты, ідучы па дарозе, захочаш есці, скажы: «Кашалёк, кашалёк, дай мне піцення-ядзення!» Ен адкрыецца, і з таго кашалька будзе і стол, і крэсла, і тыя самыя кушанні, што ты ў мяне еў. А як пад’ясі, нап’ешся, тады скажы: «Піценне-ядзенне, хараніся ў кашалёк!» Тады яно ўсё скрыецца, ты згарні і ідзі сабе дамоў. Толькі па многу не пі, a то ўвап ешся, і хто-небудзь украдзе кашалёк!
Той дзядулька, прайшоўшы па дарозе дамоў, захацеў паспрабаваць: ці праўда гэта будзе, што мне жораў адвясціў? Адышоў паўдарогі, сеў, выняў кашалёк, раскрыў і кажа:
— Кашалёк, кашалёк, каб мне было піцення-ядзення!
Дзед той паспытаў сяго-такого па малай частачцы, тады кажа:
— Піценне-ядзенне, хараніся ў кашалёк!
Усё і схавалася. Прыходзіць ён к свайму сялу, к сваёй хатцы. Уваходзіць у яе:
— Дзень добры! — кажа.-— Ці жыва тут баба мая?
— А жыва, дзядулька! А ты ці жыў?
— Я жыў-здароў!
— А я ж думала, што цябе ці ваўкі з’елі, ці мядзведзі забілі, у мох зацягнулі, закапалі і калоддзем завярнулі.
— He, бабулька, ваўкі не з’елі, мядзведзі не забілі, а прынёс я хлебасолі, будзе з нас па нашай жысці! Садзісь-ка, бабка, за стол і я сяду,—• можа ты з месяц не ела. Будзе нам піцення-ядзення!
— Што ты, дзядулька? Адкуль ты возьмеш піцення-ядзення?
—• Садзісь-ка, садзісь!
Селі яны за стол, выняў дзед кашалёк, паклаў на стол. А стол той каравы, вядома, у курніцы. Раскрыў ён кашалёк:
— Ну, кашалёк, кашалёк, каб было нам піцення-ядзення!
I тут адкуль што ўзялося! To была курніца, а тут сталі пакоі, можа лепш гэтых, ды што гэтыя — можа і ў цэлым царстве няма такіх. I рознаерознае піцення-ядзенне: тут і віны, і бабкі, і пірагі — усяго было. Баба тая здзівілася!
— Божа мой, божа мой, адкуль усё гэта?
— А вот, бабка, як паслала ты мяне забіць жорава, дык я прыхаджу к свайму пшану, а ён там. Толькі я злажыўся, каб яго забіць, а ён скінуўся панам, такім панам, што аж ззяе. «Што ты,-—■ кажа,— хочаш з мяне за сваё пшано?» Я яму кажу: «У мяне няма нікога, карміць мяне некаму!» Тады ён кажа: «Ідзі ты ка мне ў мой двор зялёнай трапой, шаўковай травой, там я цябе награджу». Пайшоў я туды, у двор к яму, ён мяне накарміў, напаіў і кашалёк гэты даў.
Тая бабка выпіла, абняла дзеда, пацалавала:
— Ну, спасіба ж табе, дзедка, я рада табе: ты ўсё роўна як з таго свету явіўся! Ці ведаеш ты што, дзедка? Мы адны жывём, ні ў людзей не бываем, ні людзі ў нас. Пазавём мы к сабе войта і старасту ў госці! У нас гэткі стол, і хата наша ад стала правіцца!
— А як, баба, сабе, хочаш; можаш і пазваць сабе, няхай і пабудуць у нас!
•Тая баба закухліла намятку, пайшла на сяло і пазвала войта і старасту.
— Хадзіце,— кажа,— мае дзеткі, ка мне ў госці!
— Што ты,— кажуць,— старая карзіна, якія ў цябе госці? Жыве ў западной хаце, можа, есці нечага, а яна ў госці заве!
— He, мае дзеткі, тады будзеце нас ругаць, як пабываеце, ды не будзе ў нас накрытага стала. А напярод нечага ругаць!