Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
— Во якое шчасце; нікога не пакінуў, як выходзіў, аж тут разам знайіпоў трох — будзе чым закусіць! Хто ты? — пытаецца яно ў аднаго.
!— Я шавец.
— А, у мяне боты шчэ цэлы, не трэба мне шаўца! — сказаў,— ды шаўца за ногі, ды ў гарачую печ і пасадзіў яго.
Пячэцца той небарака ў печы, а гэтыя два стаяць ды і калоцяцца, як асіны.
— А ты хто? -—пытаецца Аднавокае Гора ў другога.
— Я кравец.
■—He трэба ж і ты мне! — сказаў,— ды й таго ў печ.
Пякуцца ўжо два; астаўся трэці.
— А ты ж хто? — пытаецца Гора ў трэцяга.
— Я каваль.
— А добра, калі ты каваль,— кажа яму Аднавокае Гора.— Ці не ўставіў ба ты мне адно вока?
— А чаму? Калі трэба, дык устаўлю. Толькі ты прынясі мне вяровая і зялезны штых, бо мне трэба звязаць цябе, каб можна было ўставіць вока; a то ты не будзеш стаяць спакойна.
Трэба ведаць, што гэты каваль быў дужа хіцер.
Пайшло некуды Аднавокае Гора, прынесла вяровак і зялезны штых. Каваль узяў ды й прывязаў Гора вяроўкамі, ды і кажа яму:
— Страпяніся!
Гора страпянулася ды так, што і вяроўкі не судзержылі. Каваль нанава прывязаў Гора; яно як ні трапяталася, але ніяк не адарвалася. Мабыць, каваль крэпка прывязаў яго. Тады каваль узяў ды нагрэў чырвона-чырвона зялезны штых. Выняўшы з цяпла гарачы штых, каваль і кажа Гору:
— Ну, глядзі ж, стой ціха, я табе ўстаўлю другое вока.
Ды і сунуў штых у відушчае вока...
— А бра...— як рванецца Гора, як закрычыць,— а што ж ты гэта зра-
біў!.. Навошта ж ты выкалаў мне відушчае вока? Стой жа, вырадак, не выйдзеш жа ты адсюль, абмацаю ж я цябе як!
Ды й пачало мацаць і лавіць каваля па хаце. А каваль чуць жыў забіўся ў куточак ды й сядзіць моўчыкам. Гора мацала-мацала па хаце, лавілалавіла ды не злавіла каваля, а толькі абмацала сваіх авечак; яны былі пад сталом і пад лаўкай. Тады Гора села на парог дый кажа:
— Ну, нідзе ж ты не дзенешся: праз дзверы будзеш выходзіць,— не дажджэш, каб я цябе не злавіла.
іхаваль вылез тады ціхенька з куточка, злавіу адну авечку ды кідзель сляпому Гору на ўлонні. Гора памацала, бачыць — авечка, узяла ды й выкінула яе за дзверы. Каваль таксама і другую авечку кінуў на ўлонні Гору. Гора і гэту авечку выкінула за дзверы. Тады каваль узяў, вывернуў кажух, надзеў яго ды і бабух на ўлонні Гору. Гора думала, што гэта трэцяя авечка, узяло ды замест авечкі выкінула каваля за дзверы.
— А дзякуй жа ж табе, Гора, што ты хоць аслабаніла мяне! — закрычаў каваль здалёку.
— А, ліха ж тваёй матары і бацьку твайму, калі гэта я цябе выкінула!.. Ну, злодзей, маеш шчасце, не жыў ба ты болей! Глядзі ж, будзеш ты ісці ў лесе ля калоды, не вазьмі ты там хаця мае сякеркі — залатое лязо, срэбны абушок, што ўткнута ў калодзе!
(— Трасца табе ў бок, хвароба ў жывот, ды не сякерка! Выхвараеш ты, пакуль я не вазьму! Абы толькі знайшоў!
Ідзе, аж бачыць — ляжыць вялізная калода, а ў калоду ўткнута сякерка — залатое лязо, срэбны абушок. Каваль яго хоп за тапарышча,—аж рука прыстала к тапарышчу. Ен і так і сяк, а тут ужо і Гора блізка.
— Вот жа ж цяпер не выскрабешся ты ад мяне! —крычыць Гора.
Што тут рабіць... Абмацаў каваль каля сябе ў кішэні нож, дастаў яго скарэй ды чырых — адрэзаў руку, ды скарэй наўходала: некалі было ўжо разінькі прадаваць. I яшчэ рад быў, што хаця і так адкупіўся.
Пасля ж таго годзе ўжо і Гора шукаць, бо ўжо бачыў, якое яно.
Мена
Жыў сабе дзед з бабай. Пасеялі яны боб пад палом. Той боб як расці дык расці — вырас пад самы пол. Яны ўзялі — пол раскінулі. Той боб як расці дык расці — вырас пад самую столь. Яны ўзялі — столь раскінулі. Той боб як расці дык расці — вырас пад самае неба. Паглядзеў дзед на бабу і кажа:
— Палезу па струччу на неба!
I палез. Лез, лез і ўзлез на самае неба. Там яму бог падарыў залатую цяцёрку. Узяў дзед цяцёрку і пайшоў дамоў. Бачыць — пасуць конюхі коней.
— Дзень добры, дзедка! Дзе ты быў?
— На небе ў бога!
— Што табе бог даў?
t— Залатую цяцёрку!
,— Памяняйся з намі на коніка!
Дзед памяняўся, уссеў на каня і едзе дамоў. Бачыць -— пасуць пастухі валоў.
— Дзень добры, дзедка! Дзе ты быў?
— На небе ў бога.
— Што табе бог даў?
— Залатую цяцёрку!
— А дзе яна?
— Памяняў на коніка!
■— Памяняй з намі коніка на воліка!
Дзед памяняўся, узяў вала і пайшоў. Бачыць — пасуць бараноў.
— Дзень добры, дзедка! Дзе ты быў?
•— На небе ў бога!
I— Што табе бог даў?
— Залатую цяцёрку!
— А дзе яна?
— Прамяняў на коніка!
— А конік дзе?
— Прамяняў на воліка!
— Прамяняй нам воліка на барана!
Дзед памяняўся, узяў барана і пайшоў. Ідзе, бачыць — пасуць індыкоў.
— Дзень добры, дзедка! Дзе ты быў?
— На небе ў бога.
— Што табе бог даў?
— Залатую цяцёрку!
— А дзе ж яна?
-— Прамяняў на коніка!
— А конік дзе?
-— Прамяняў на воліка!
— А волік дзе?
— Прамяняў на барана!
— Прамяняй нам барана на індыка!
Дзед прамяняў барана на індыка і пайшоў. Ідзе, ідзе бачыць — дзеці гуляюць на вуліцы, ездзяць на качарэжках.
— Дзень добры, дзедка! Дзе ты быў?
— На небе ў бога.
-— Што табе бог даў?
— Залатую цяцёрку!
— А дзе ж яна?
— Прамяняў на коніка!
— А конік дзе?
— Прамяняў на воліка.
— А волік дзе?
— Прамяняў на барана!
— А баран дзе?
-—Прамяняў на індыка!
— Прамяняй нам індыка на качарэжку!
Дзед прамяняў, уссеў на качарэжку і прыехаў на качарэжцы дамоў. Баба ў яго пытаецца:
— Ці быў ты на небе ў бога?
— Быў!
— Што табе бог даў?
— Залатую цяцёрку!
— А дзе ж яна?
— Прамяняў на коніка!
— А конік дзе?
— Прамяняў на воліка!
— А волік дзе?
— Прамяняў на барана!
— А баран дзе?
— Прамяняў на індыка!
— А індык дзе?
— Прамяняў на качарэжку!..
Усердзілася баба на дзеда, давай яго качарэжкай біць. Забіла да смерці і пахавала пад загнетам.
Мужык, яго жонка і пан
Жыў сабе ў адным сяле Сенька, і была ў яго жонка, але надта лянівая. Пайшла аднаго разу жаць, нажала сноп і лягла спаць. Выспалася і пайшла дадому. Сенька стаў пытацца:
— Колькі ж ты нажала?
-—Капу, ды і злажыла капу.
Пайшла на другі дзень, нажала столькі ж і на трэці дзень нажала столькі ж — усяго за тры дні нажала тры снапы.
Паехаў Сенька забіраць жыта. Прыехаў туды, глядзіць — ажно жонка яго спіць, а жыта нажата ўсяго тры снапы. Ён забраў снапы, жонкі не будзіў, абмазаў яе смалою, абсыпаў пер’ямі і паехаў дадому. Сеньчыха ўстала, паглядзела на сябе, спужалася і сказала сабе: «Гэта ж не Сеньчыха, аднака ж пайду на сяло, калі будуць сабакі брахаць ды дзеці палкамі кідаць, то я ўжо не Сеньчыха». Прыйшла яна на сяло — сабакі не брэшуць, дзеці палкамі не кідаюць; стала счытаць хаты: «Гэта кумава, гэта Навумава, гэта сватава, гэта братава, а гэта Сенькава». Падышла пад вакно і пытаецца:
— Сенька, а Сенька! Чы Сеньчыха дома?
— Дома,— ляжыць на ложку, як ступа.
Пайшла далей. Ніхто ў хату не пускае; зайшла ў пусты млын, села ў кош, сядзіць. Прыйшлі ўночы зладзеі і сталі дзяліць грошы. Адзін кажа:
«Мне!» Другі: «Мне!» I трэці кажа: «Мне!» Тады яна бачыць, што ёй усё роўна — бяда ёй прыйшла, і кажа:
— А дзе ж мне?
Зладзеі папужаліся, думалі, што чорт, і разбегліся. А яна набрала грошай і пайшла дадому. Прыйшла і кажа:
— Сенька, Сенька! Адчыні!
і— Хто там?
— Я, Сеньчыха!
— He трэба! У мяне ёсць свая Сеньчыха.
— He, Сенечка, адчыні, я грошы нясу.
Сенька адчыніў і кажа:
— Дзе ж ты ўзяла?
Яна расказала, як было, ды і кажа, што яшчэ ўсіх не забрала. Сенька пайшоў наперад на раку, усадзіў у нерат зайца, а ў жалезы занёс шчуку, пасадзіў і пайшоў за ёю. Прыйшлі, забралі грошы і пайшлі дадому. Ішлі цераз мост. Сенька кажа ёй:
— Зайдзём, паглядзім нерата на рацэ.
Пайшлі, глядзяць — сядзіць заяц.
— Вот шчасце! —кажа Сеньчыха.
— Пойдзем жа яшчэ,— кажа Сенька,— паглядзім жалезы!
Пайшлі, глядзяць — сядзіць шчука.
—• А-а! Вот шчасце! Але разам шчасце,— кажа Сенька.
Прыйшлі дадому і схавалі грошы.
— Ну, глядзі ж, цяпер жа як прыдзеш на месца, дык купі мне шубу янотаву.
— Добра, куплю, як паеду.
Паехаў ён на месца, накупляў абаранкаў, начапляў на дугу, на аглоблі і едзе дадому. Толькі што Сенька прыехаў, Сеньчыха выбегла на двор і пытаецца:
— Ну, што ж, прывёз шубу?
— Ды не!
— Чаму?
— Што было рабіць? Як зайшла абаранкава хмара, было забіла — насілу ўцёк.
— Ну, глядзі, як паедзеш у другі раз, дык ужо купі!
— Куплю.
Паехаў Сенька ў другі раз і ізноў прыехаў без шубы.
?— Чаму ж не купіў? — пытаецца Сеньчыха.
— Калі пан на месцы ўкраў кілбасу, дык яго білі па насу, дык і я спужаўся і насілу ўцёк.
— Ах, няшчасце! Ну, глядзі ж, як паедзеш ізноў, дык ужо, канешне, купі! —прыказвае Сеньчыха.
Паехаў Сенька трэці раз, купіў валову шкуру і прыехаў дадому. Сеньчыха выбегла на двор і пытаецца:
— А што ж? Купіў?.. Дзе?
— А вот я нясу ў хату.
Прынёс, надзеў на яе валову шкуру, і яна пайшла ў царкву. Усе людзі там разбегліся па кутках. Яна глядзіць і дзівіцца,— падышла к сваёй куме і кажа:
)— Што гэта, кумка, людзі ад мяне ўцякаюць?
,— Але, кумка, гэта ж ты валову шкуру надзела.
— Гэта ж мне Сенька купіў, казаў, што янотава шуба. Пайду ж скажу пану, што ў яго ёсць багата грошай.
Пайшла і сказала. Пан прызваў к сабе Сеньку з Сеньчыхай і гаворыць:
■— Што ж ты, Сенька, грошы маеш, а падаці не плаціш?
— Дзе ў мяне, пане, тыя грошы? Мала што яна наманіла!
— А я кажу прыметы,— кажа Сеньчыха,— як мы неслі грошы ды бачылі...
— От слухай, пане, што яна, шалёная, будзе гаварыць.
— А што ж, не выцяглі мы зайца з нерата на рацэ, а шчуку з жалез?
— Бач, пане, што яна кажа.
— А ты ж казаў, як ты ездзіў на месца купляць піубу, ды як абаранкава хмара найшла, дык ты насілу ўцёк, ды як пан быў на месцы, украў кілбасу і яго білі па насу; ды ты мне гаварыў?
— Чуеш, пане, чы гэтаму была праўда, што яна, шалёная, кажа?
Раззлаваўся пан, казаў набіць Сеньчыху і прагнаць яе вон. Прапалі яе і грошы, і шуба. А Сенька спажыў яе грошы і пасля яе смерці ўзяў сабе маладую і разумную жонку.
Мужык і паніч
Ехаў мужык, спатыкае ён нейкага паніча. Ідзе той дарогай і просіцца: — Падвязеце.
— Добра,— кажа мужык,— садзіся!
£н сеў, і яны паехалі. Дарогай мужык пытае:
■—Хто ты і куды йдзеш?
— Я,— кажа,— скубэнт, вучуся ў гімназіі, а цяпер нас пусцілі на вакацыю, дык іду дамоў.
— А чаго вас там вучаць?
— Ды ўсякіх навук, во, напрыклад, гром і бліскавіца, гэта значыць — ляктрычаства такое яно...