• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Пражыў тое, што заплаціў яму Юр’я за лазовую страмяну, тады ўзяў і павесіў залатую страмяну на варотах. Ажно едзе пан багаты. Убачыў страмяну, што вісіць на варотах, і кажа свайму кучару:
    — Зайдзі, папытайся, ці не ёсць у яго прадажныя сёдлы?
    Кучар зайшоў у хату і спрашвае:
    — Што, ты сёдлы дзелаеш?
    — Дзелаю,— кажа Несцерка,— ды толькі на заказ, патаму я дзелаю сёдлы дарагія — сярэбраныя, залатыя!
    Кучар пайшоў і сказаў пану. Той пан злез і стаў дагаварвацца. Дагаварыліся, каб ён здзелаў яму сядло за сто рублёў і з гары-грошы. Узяў Несцерка грошы ды і сядзіць на печы. Прыязджае той пан за сядлом, а ён ляжыць босы на печы.
    — Дзе сядло?
    — Якое сядло, паночак?
    — Ды тое, што я табе даваў грошы.
    Несцерка толькі ксціцца:
    ■— А вой, а вой! Якое ў мяне сядло? Я не ўмею лапцей сплесці...
    Пан той крычаў, крычаў ды і кажа:
    — Адзявайся, пойдзем на суд!
    А Несцерка кажа:
    — А што, ці я босы пайду?
    •— Ах, д’яблы яго вазьмі! Кучар, дай яму мае валенцы!
    Ну, адзявайся, пойдзем!
    — А што, ці я голы пайду?
    —■ А, нех ці, пане, д’яблы ўзялі! Дай яму, кучар, маю хутру!
    Кучар прынёс хутру, Несцерка абуўся, адзеўся. Выйшлі вон. Пан стаў садзіцца на каня. А Несцерка паглядзеў ды кажа:
    — А што я ці сабака, ці што, што я пяшком пабягу!
    — А, нех ці д’яблы, пане, узялі! Дай яму, кучар, прысцяжнога каня! Сеў той Несцерка, і паехалі на суд.
    Прыехалі туды. Сталі іх судзіць.
    — Ну, што ты, Несцерка, грошы пану не аддаеш?
    — Ды я ж яму не вінават! Ен ка мне вяжацца, сам не ведаю чаго. Хоча, мусіць, сарваць што-небудзь! Зараз скажа, што гэта і боты яго на мне!
    Пан той кажа:
    — Дурань тыі Дык гэта ж мае боты!
    — Ну вот, бачыце! Ен во кажа, што боты яго на мне. Можа, ён скажа, што і хутра гэта яго!
    Пан зноў:
    ।— Ах, каб цябе д’яблы, пане! Гэта ж мая хутра!
    — Ну во, бачыце, гаспадзіны суддзі: ён ужо прызнаецца і к хутрыі Можа, зараз скажа, што і конь гэта яго!
    Пан той зноў крычыць:
    — Ах, каб цябе д’яблы, пане! Гэта ж і конь мой!
    — Ну вот, бачыце, гаспадзіны суддзі: ён ужо кажа, што і конь ягоі Суддзі тыя думалі, думалі ды і кажуць пану:
    — He, брат, відаць, што ты маніш, што гэта ўсё тваё: і хутра, і боты, і конь, і грошы!
    I нічога не прысудзілі Несцерку. Сеў той Несцерка на каня і паехаў у двор. Засталіся яму і конь, і хутра, і боты, і грошы. I цяпер ён жыве з тых грошай.
    Завідны non
    У аднаго вельмі беднага чалавека памёрла дзіця. Просіць бедны чалавек суседзяў зрабіць дамавіну і выкапаць магілу для дзіцяці. Але ведама, калі чалавек багаты, дык усе яму памагаюць, а беднаму — ніхто. Прасіў, прасіў бедны чалавек, але ніхто не пайшоў капаць яму. Горка яму, слёзы так і цякуць, бы з бярэзіны сок. Няма чаго рабіць, трэба ісці самому капаць яму для свайго дзіцяці. Кажуць, гэта вялікі грэх, але што зрабіць, калі ад беднага й людзі адступіліся. Узяў бедны чалавек заступ і пайшоў, але перш зайшоў к папу й просіць, каб пахаваў дзіця.
    (— Добра,— кажа non,— толькі ты мне перш прынясі дзесяць злотых і паўасьміны аўса.
    — Няма,— кажа,— бацюшка, у мяне ні аўса, ні грошай.
    I давай прасіць, каб non пахаваў дзіця так, а ён ужо потым адробіць. Куды там! Поп не хоча і слухаць. Як ні прасіў бедны чалавек, non стаіць на сваім ды й толькі. Заплакаў бедны з жалю і пайшоў капаць магілу.
    Ось капае ён, капае і выкапаў гаршок з грашыма: чырвонцы аж ззяюць... Панёс гэты бедны чалавек гаршок з грашыма да гасподы і схаваў пад печ, а адзін чырвонец прыносіць папу. Здзівіўся non, адкуль гэта ў беднага чалавека золата, і давай выпытваць. Бедны ўсё і расказаў, як было. От пахавалі ў беднага чалавека дзіця. Сама пападдзя з папом потым зайшлі ў хату к беднаму на памінкі. Толькі позна разышліся ўсе. Астаўся бедны чалавек адзін з жонкаю. Прыйшоў non дамоў, і хочацца яму адабраць у беднага грошы. Зарэзаў ён казла, абвярнуўся ў казліную скуру, прыладзіў рогі ды й пайшоў у самую глупась к беднаму пад вакно. Прыйшоў, высунуў у вакно галавішчу з рагамі і кажа нямым голасам: «Аддай мае грошы!»
    Спалохаўся бедны чалавек і аддаў гаршок з грашыма. Ухапіў non аберучкі гаршок і пабег дамоў. Прыбег, хоча паставіць гаршок на стол, ды нельга — рукі прыраслі. Паспрабавала пападдзя садраць з папа казліную скуру. Куды там! I скура, і рогі прыраслі. Што ні рабіў завідны non, нічога не ўрадзіць. Прыйшлося прасіць беднага чалавека, каб ён забраў свае грошы.
    Сабраліся людзі, дзівяцца на папа, а ён толькі казлінаю барадой трасе. Ось, прыйшоў бедны чалавек і як узяў свае грошы, дык і скура з папа звалілася, ды не толькі казліная, але й свая.
    От які быў завідны non.
    Поп і дзяк
    Былі сабе ў адным сяле non і дзяк. Абодва п’яніцы. Хочацца ім піць, ды няма за што. От дзяк і кажа папу:
    — Ёсць у цябе, бацюшка, кніга тоўстая, ты будзеш на гэтай кнізе гадаць, а я пайду красці, то нам і будзе з чаго выпіваць.
    — А куды ж ты, дзяк,—■ гаворыць non,— пойдзеш красці?
    -—■ А ў нашага Апанаса ў сяле валы добрыя, то я пайду вала ўкраду,
    у лес павяду ды к бярэзіне прывяжу: дык ён к табе прыбяжыць зараз, бацька, пытацца, а я прыстаўлю хлопца пільнаваць, каб і ад нас хто не ўкраў.
    Як сказаў дзяк, так і зрабіў. Ось прыходзіць Апанас ды плюсь бацьку Ў руку.
    — А чаго ты, свет, прыйшоў да мяне?
    — Гэта я, бацюшка, сказаць вам пра сваё няшчасце — вала ў мяне ўкралі.
    — А што ты, свет, дасі, калі я вываражу твайго быка: у мяне кніга такая ёсць, то як я яе прачытаю, то і ўзгадаю.
    — Каб то ды была праўда, бацюшка, то я што захацелі, то даў ба.
    — Я табе сказаў, што вычытаю: дасі пяць рублёў ды гарнец гарэлкі, то і вол табе будзе.
    — Ды я, бацюшка, не буду спорыць за гэтым, зараз пайду ды і прынясу.
    — Прынясі ж перш гарнец гарэлкі, а пяць рублёў пасля, як вала вычытаю.
    От мужык і паплёўся па гарэлку. Прынёс гарнец. Поп з дзякам селі ды п’юць. П’юць ды і ў кнігу non глядзіць, і кажа мужыку:
    — От ведаеш, Апанас, я ўжо выгадаў, дзе вол. Ідзі ты ў лес, каля нашай палянкі, там і вол твой прывязаны к бярэзіне, ужо яго хочуць весці, ды баяцца, што дзень.
    А дзяк хлопцу сказаў яшчэ наперад: «Калі хто будзе ісці па вала, то ты ўцякай».
    Мужык пайшоў, куды бацька казаў, і знайшоў свайго вала. Знайшоўшы, прыйшоў к папу, падзякваў яму і пяць рублёў аддаў. Поп з дзякам, узяўшы грошы, давай папіваць. Як грошай няма, а выпіць трэба, то дзяк і пойдзе на промысел: у аднаго авечку ўкрадзе, у другога — свінню, a non усё вычытвае. Так доўгі час пражывалі ды гарэлку папівалі.
    Вось раз фурман, лакей ды кухар укралі шкатулку з грашыма ў свайго пана. Пан, пачуўшы, што non усім вычытвае, загадаў запрэгчы трое коней у буду ды і паслаць па папа. Прыязджаюць. A non п’яны, аж вочы пачырванелі ад гарэлкі, як буракі.
    —■ Прасіў пан, каб бацюшка прыехаў к нам у двор,— гаворыць фурман.
    Поп зараз свае кудлы прычасаў, раску надзеў святочную, сеў у буду ды і паехаў. Прыязджае. Пан стаў яго частаваць ды і кажа:
    — Я чуў, бацюшка, што вы памагаеце людзям у няшчасцях, памажэце і мне. У мяне грошай многа ўкралі. Калі толькі вы, бацюшка, іх мне выявіце то я дам вам за гэта пшаніцы вазоў два і тысячу рублёў грошай.
    — Цяпер, пане, я не магу: дома кніга ў мяне, прыдзецца, можа, і цэлую ноч сядзець.
    А сабе і думае: «Як бы хутчэй з двара ўцячы, бо дзяк не ўкраў, то і гадаць не можна».
    Пан сказаў:
    — Во добра, заўтра я прышлю за вамі.
    I загадаў адвезці папа дамоў. Прыехаў non дамоў, паклікаў к сабе дзя.ка, расказаў яму ўсё ды і кажа:
    — Прапалі мы цяпер з сваёю штукаю — мы ж не можам гадаць, хто ў пана грошы ўкраў. Трэба ўцякаць, нам, дзяча, з гэтага сяла.
    Дзяк і пытае:
    — А калі ж мы будзем уцякаць?
    — От, да вечара пасядзім, ды дап’ём гарэлку, а як заспявае певень раз, ды другі раз, ды трэці, дык мы і дадзім цягу з сяла, бо пан як данясе архірэю, што мы людзей абманваем, то будзе нам абодвум.
    — Добра,— кажа дзяк,— ты зноў там будзеш папом, а я дзякам.
    Прыйшла і ноч. A non з дзякам сядзяць за гарэлкаю ды гамоняць.
    Фурман, лакей ды кухар бачылі, што non быў у дварэ, дагадаліся, што non будзе варажыць, ды і зачалі змаўляцца пайсці к папу, як паны ўлягуцца, ды і папрасіць яго, каб нічога не гаварыў пра тое, што яны ўкралі грошы ў пана. Як толькі паны заснулі, дык яны ў двор к папу і ўвайшлі. A non з дзякам папіваюць сабе гарэлку. Фурман і падышоў да акна, а певень: «Кука-рэ-ку!» Вось non і кажа:
    — Дзяча, дзяча, ужо ёсць адзін.
    А фурман, пачуўшы гэта, падумаў, што non пазнаў яго. Прыбег к таварышам ды і гаворыць:
    — Поп прызнаў нас ды гаворыць, што ўжо ёсць адзін.
    — Пайду і я паслухаю,— гаворыць лакей.
    Вось яны ўдвух пайшлі пад акно. Падыходзяць, а певень: «Ку-ка-рэку!» другі раз. Поп і кажа:
    — Дзяча, дзяча, ужо два.
    Фурман і лакей са страху к трэцяму ды і кажуць, што пазнаў, што і абодва прыйшлі.
    — Хадзем утрох,— гаворыць кухар,— паслухаем.
    Падышлі яны ўсе тры, а певень: «Ку-ка-рэ-ку!» у трэці раз. A non і кажа:
    — Дзяча, дзяча, ужо ўсе тры.
    Вось яны цоп — ды ў хату. Поп спалохаўся: думаў, што гэта па яго прыслалі з двара, а яны яму бух у ногі:
    — Бацюшка, не выказвайце пану, што грошы ўкралі, мы вам дамо за гэта па трыццаць рублёў усе ўтрох, толькі не выказвайце нас.
    Доп уцешыўся ды і пытаецца:
    — А дзе ж вы дзелі грошы?
    — Мы іх закапалі ў стайні ў другім стаянку, ля дзвярэй.
    -— А вы ж грошай нічога не ўзялі, цэлы ўсе? -— пытае non.
    — Нічога, бацюшка, усе цэлы, як мы іх укралі, так і закапалі.
    — Ідзіце ж вы дадому, а я вас не выкажу.
    Пацалавалі яны ўсе ўтрох руку папа і выйшлі з хаты. Поп сабе і думае: «Папаў-ка я шчасце», ды і будзіць дзяка, каторы заснуў пад сталом:
    — Уставай, дзяча, будзем піць гарэлку да самага дня — наша ўзяла.
    Назаўтра non яшчэ спіць, а ўжо пан прыслаў чацвёрку коней з будаю. Прачнуўся non, памыўся, узяў кнігу тоўстую ды і паехаў у двор. Прыходзіць non у пакоі ды і кажа:
    — Вычытаў, пане, знайшліся грошы панскія.
    Пан ад радасці давай папа частаваць, a non не стаў і гарэлкі піць ды кажа пану:
    — Дайце мне двух работнікаў.
    Далі. Пайшоў ён з імі ў стайню, разлажыў сваю кнігу тоўстую, паглядзеў, пабарматаў ды і кажа:
    — Ну, капайце тут, у другім стаянку.
    Пракапалі. Грошы знайшліся. Пану ўжо трэба даваць два вазы пшаніцы і тысячу рублёў грошы. Пшаніцы то нішто, а тысячу рублёў шкода зрабілася пану. «Як бы тут зрабіць,— думае пан,— каб тысячу не даць». Ляціць жук, пан і ўхапіў жука ў руку. Вярнуўся ў пакоі і гаворыць папу: