Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Загрымела — пашла.
А Днепр прашнуўся, пабег, пасматрэў на крываці: Воўгі нету, а Сож спіць. Нільзя Дняпру пад’явіцца замест сястры: у яго было цела чыстае — пашчупаюць і ўзнаюць.
Абвярцеў рукі пасканнямі, бягіць к атцу:
— Бацюшка, бацюшка, пара іціць!
— Ты, Сож?
(Пірымяніў гаворку, як сістра.)
— Ну, падайдзі сюда, дачушка!
Падайшла. Апяць спрасіў:
— Ты, Сож?
— Я, бацюшка.
— Пара пушчаць: a то скора свет будзіць.
Рукі падзіржаў, відаць, што касмата.
— Благаслаўляю цябе, дачушка, іцці прыкраснымі гарадамі — мястамі!
Днепр, як махнуў — знаіць, што сістра прашнецца — ірваў горы, дзелаў калены.
Прашнулась Сож — нет ні воднава на краваці, усхвацілась біжаць к бацюшкі пад благаславенія.
— Бацюшка, пара пушчаць!
— Ты ж хто?
— Ды Сож.
•— Я ж цібе паслаў.
— Даўжно Дніпра і Воўгу — я праспала!
— А, дачушка, верна, Днепр-машэннік, абманіў мяне — пашоў на тваім месці... Ну, дачушка, відна, пойдзіш на Дняпровым месці — ідзі уж махамі-балатамі!..
Усё махамі-балатамі ідзець Сож.
Пра Нёман і Лашу
Гэтых рэчак яшчэ не было. I ў тым месцы, дзе яны цяпер выцякаюць, стаяў у балоце стары корч, а пад карчом біла крыніца. Яна ўсё біла і біла...
I вось вада ўсё расцякалася, і ўжо выцягнулася ў маленькую канаўку... Гэта канаўка раз пабегла і пабегла па лугах. Гэта радзіліся Нёман і Лаша.
Нёман быў хлопец, а Лаша — дзяўчына. Нёман крэпка палюбіў Лашу. I вось яны беглі цэлы дзень, а сонца пячэ, і затаміліся яны. I вечарком ляглі яны спаць. А назаўтра, яшчэ раненька, устала Ааша, Нёман не пабудзіла і пабегла сабе ціханька.
Прачнуўся Нёман — няма Лашы. Ён усхапіўся і — напрамік, шукаць Лашу. I саўсім у бок пабег, праз усё: і лугі, і горы і, як кажуць, праз каменні да паленні...
I вось цяпер Лаша ціханька сабе, ціханька плыве, а Нёман ляціць і ляціць напрамік.
Пра чайку і возера Нарач
Даўным-даўно ў адной з нарачанскіх вёсак жылі чароўная дзяўчына Галя і прыгожы юнак Васіль. Моцна кахалі яны адзін аднаго. Хлопец — майстар на ўсе рукі. Ён зрабіў незвычайнае люстэрка і падарыў яго сваёй каханай. Толькі нядоўга былі шчаслівыя Васіль і Галя. Ненавісны багацей Барына захацеў завалодаць прыгажуняй. Бацька Галі заступіўся за дачку і загінуў ад рук прыгнятальніка. На выручку ёй прыйшоў Васіль. Ён забіў ненавіснага Барыну, вызваліў каханую, але ў няроўнай стычцы загінуў сам. Гэта бачыла Галя. Яна траціць прытомнасць і выпускае з рук люстэрка. На часткі разбілася яно. I на месцы, дзе ўпалі срэбныя асколкі, утварылася возера.
I з тае пары дзяўчына крылатай чайкай над Нараччу кружыць, спявае для любага.
Ад чаго Нясвіж пашоў
Тут, дзе цяперака замак стаіць і аж да Качаноўскага лесу, некалі было паросшы ўсё лесам. А ў тым замку, што на высокай гары, жылі паны. Яшчэ пры паляках там былі муры, людзі цэглу бралі. Дык вось з гэтага замка
і пашлі яны на паляванне на тое месца, дзе цяпер Нясвіж. А тады яны палявалі на мядзведзяў. Я яшчэ помню, як Радзівіл біў мядзведзя, дзе цяпер лагчына глыбокая, што як на Качановічы ісці і на лінію. Ен тады аднекуль прыводзіў мядзведзя, выпусціў яго, а пасля з усёю світаю забіў.
Ну, дык, значыць, як паехалі паны на паляванне, так паспорылі, хто пяройдзе цераз балаты, што там былі. А балаты вялікія. Ну, і паспорылі
Я. Драздовіч. 3-пад Галубіцкай пушчы
яны. Дык адзін з іх ішоў, дык забіў мядзведзя. Потым прашоў і прышоў назад у гэты замак. Ну, яго пытаюць, як, што? Ён кажа, што прайшоў усё балота і мядзведзь папаўся, вось я яго і забіў.
(Ну, яны потым пашлі правяраць. Доўга хадзілі па балоце, наканец нашлі мядзведзя. А летам было, дак мядзведзь трохі прыпах.
— He свеж,— кажа адзін з іх.
Вот ад гэтага і пачалі зваць Нясвіж.
Потым тут замак зрабілі, людзі пачалі жыць.
Кажуць, што нават падземным ходам злучаецца ён з тым, што на высокай гары стаіць. Казалі некаторыя, што з Мірскім замкам тожа быў ход.
Каб што ў кнігах пачытаў, то і знайшоў бы што-небудзь, а так што — людзі ўсяляк гавораць.
Пра скарб
Там, дзе ад шляху пашла паваратка на Зялёную Параслю, у правую руку, як ісці ад Рэчыцы к Хвайнікам, у калодзезі е вялікі браварны казан, поўны грошай, накрыты млінавым каменем. Сколькі раз людзі хацелі выкапаць тыя грошы, да як толькі дакапаюцца да таго каменя, каторым пакрыты кацёл, так зараз з Рэчыцы і ляцяць казакі з голымі шаблямі. Людзі паўцякаюць, то і казакі шчэзнуць, а далей і места зараўняецца, як бы нічога ніколі.
Чаму бабы работаюць не аддыхаючы
Ну, а калі слухаеш, дык і скажу табе яшчэ пра тое, за што баба ўсёды работае і ні ў будзень, ні ў празнік ёй век няма ўгамону. Ідзе раз бог па полю і бача: маладзіца нешта жне.
— Здароў, галубка!
— Здароў!
-— Хадзі-ка ты сюды, раскажы мне тут адно дзела.
— А, ідзі ты! Мне без цябе некалі, глядзі, во не дажнеш да тавару.
— Ну, каб жа табе і павек некалі было!
Сказаў ды й пайшоў далей. Арэ мужык паласу. Падышоў ён.
— Здароў,— гаворыць,—• добры чалавек! Ты, брат, як бачу, дужа стаміўся; хадзі, брат, трохі пасядзі, табакі панюхай ды мне тут пра дзела раскажаш.
Падышоў мужык, панюхаў табакі і сеў. Пагаманілі колькі там яны, устаў бог, устаў і мужык.
— Ну, прашчай, брат, спасіба табе, дай бог у пару справіцца, у пару праклажацца.
Пайшоў ён, а з той пары мужык у пару заўсёды паработае, у пару і аддыхне, а баба к аднаму кінецца, другое справіць, а аддыхнуць некалі, глядзі, што яшчэ што-небудзь найдзецца.
Ілья і Пятро
Даўно тое было, як яшчэ сам бог па зямлі хадзіў. Аддаў бог увесь свет Ільі й Пятру. Але, ведама, дзе два паны, там ніколі ладу няма. Адзін пасылае дождж, а другі — пагоду. Плачуць хмары, не ведаюць, што рабіць, каго слухаць. Пойдзе дождж, то Пятро бяжыць ды крычыць, лаецца, на чым свет стаіць:
— Што вы робіце, нашто мочыце сена, цяпер жа людзі косяць!
— Нам,— кажуць хмары,— Ілья прыказаў.
— Ах, вы,— лаецца Пятро,— я вам пакажу Ілью! Ілья заўсёды наробіць гнілля.
Ухваціць Пятро мятлу і паразганяе хмары па кутках, а неба чысценька падмяце. Ды ось, адкуль ні вазьміся, тарахціць, едзе Ілья, крычыць, як на жывот, аж неба і зямля дрыжыць. Хмары таўкуцца, як непрытомныя, выла-
зяць з куткоў, і ўжо ліне такі дождж, што не толькі берагі, але і груды паплывуць. Жаляцца людзі богу, што паны дзяруцца, а ў мужыкоў чубы трасуцца, жаляцца і просяць, каб бог даў пагоду. Прызаве бог Ілью, насварыцца на яго, а той кажа, што столькі развялося нечысці-чарцей, што трэба іх громам пабіць, бо ўвесь свет запаганяць. Прызаве бог Пятра і кажа, што няхай Ілья трохі папалюе чарцей. А Ілья тым часам падымае такія грымоты, што аж зямля стогне: няма ні дня, ні ночы; хмары таўкуцца, як уюны ў рэшаце; на небе кіпіць, як у гаршку; маланка бліскае, аж у вачах цёмна становіцца, а пярун смаліць раз-поразу, паласуе хвоі і дубы, ды паліць будоўлю альбо стагі. А Ілья ездзіць сабе па небу ды камандуе:
— Так-так-так! Го-го-го! Яшчэ, яшчэ... Лупі, лупі яго... От так-так... Го-го-го! Трэсні яго па затылку! У патыліцу, у патыліцу лупі яго, гада! Трах-трах! Так-так-так! Го-го-го!
Просяць людзі на прамілуй бог, каб уняліся грымоты, а Ілья не слухае. Ходзіць Пятро ды плюецца бяззубым ротам ад злосці. Нацешыцца Ілья, пачысціць сваю каляску і паедзе к сонейку ў госці. Тут Пятро падмяце неба ды давай сушыць зямлю. От ужо падыходзіць пара сеяць жыта, а зямля сухая, як прысак — зноў бяда! Бяда ўжо, што няма дажджу. А Ілья сваволіць сабе з сонейкам, а пра зямлю забыўся. He маюць вока адзін на другога Ілья і Пятро, сярдзітыя, баяцца, каб не сустрэцца. Але от раз уздумалі яны пахадзіць па зямлі, папытаць людзей, каго яны больш любяць: Пятра ці Ілью. Як сышлі яны на зямлю, так па немалым часе і сустрэліся. Ідуць яны разам і спораць; Пятро кажа, што яго больш любяць людзі, a Ілья кажа, што яго. Як даканацца, чыя праўда? Бачаць яны, аж чалавек сее грэчку.
— От,— кажа Пятро,— давай папытаем, каго мужыкі больш любяць?
— Папытаем,— маўляў Ілья.
— Памагай бог! —кажа Пятро.
— Дзякаваць.
— Скажы, добры чалавеча, каго вы болын любіце, Пятра ці Ілью?
■Мужык зняў з плеч сявок, паставіў яго на зямлю, пачасаў патыліцу ды і кажа:
— А багі яго знаюць, каго мы больш любім: мо’ Ілью, мо’ ПаўлаПятра.
— Ты не гарадзі плота,— кажа Пятро,— а кажы проста.
— Ілья і Павел-Пятро — добрыя святкі; мы іх і любім.
— А каго больш?
Бачыць мужык, што тут не выкруціцца, і кажа:
— Пэўне ж Паўла-Пятра.
Аж затросся Ілья ад злосці. Пайшлі яны далей, а Ілья і кажа:
— Ото ж спяку за гэта яму ніву — нічога не зародзіць.
— А я намачу і зараджу,— кажа Пётр.
— Калі так, дык я зраблю ось як: хто першы ўкусіць з гэтай нівы перапеч, той падавіцца.
Ухмыліўся Пятро, і пайшлі яны далей.
Было вельмі добрае тое лета: аб дзень пагода, цяпло, а ўначы ці цёплая раса, ці ціхенькі цёплы дожджык. Расце ўсё, як на дражджах; здаецца, пасадзі на полі дзіця, дык і тое вырасце. Зарадзіла грэчка па пояс. Набіў мужык паўгумна.
От намалаціў ён грэчкі, намалоў, і напякла баба свежых перапеч поўну печ. На той час прыходзяць у сяло Ілья з Пятром і заначавалі ў таго мужыка. Забыўся Ілья, не пазнаў яго.
От селі яны вячэраць.
— От жа, дзякаваць богу,— кажа мужык,— зарадзіла цяпер грэчка, папробуйце, госцікі, свежых перапеч.
А Ілья такі добра прагаладаўся. От ён як хваціць перапеч,— так і падавіўся. Туды-сюды ён, і вадою запіваць, і кулаком біць у грудзі і ў спіну — от хоць бы што. Дагадаўся ён, што гэта праклятыя ім перапечы, і давай прасіць мужыка і Пятра. Насілу ачухаўся.
3 тае пары годзе Ілья мяшаць людзям сена касіць. Але ўсё было б добра, каб Пятро не быў такі стары і глухі. Бог кажа:
— Пасылай тады дождж, як людзі просяць.
А ён не дачуе, ды пасылае дождж, як людзі косяць.
Як п’яніца ў рай папаў
Прыходзіць п’яніца к царству нябеснаму і ў дзверы стукае:
— Адчыніце!
У апостала Пятра ключы ад царства нябеснага; дык ён чуе стук, падыходзіць к дзвярам:
— Хто тут?
— Ды я.
— Хто ж ты?
— Ды п’яніца. Пусці мяне ў царства нябеснае!
— Ну, тут п’яніц няма —нельга!
— А ты хто, што мяне не пускаеш?
— Я апостал Пётр!
Я знаю цябе: гэта той, што ад Хрыста адракаўся, не паспеў пятух тры разы прапець, а цяпер ты ў міласці ў бога! А я, хоць і п’яніца, а Хрыста не забываю: калі пападзецца чарка гарэлкі, то гавару: «Госпадзі, благаславі!» А ад Хрыста я ні разу не адракаўся, як ты. Я ўсё, брат, знаю.