Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Плюнулі дзецюкі і пайшлі далей. Стаіць Алёкса, плача, а тут камарэча апанавала — вочы выядае. Давай Алёкса зноў крычаць, зваць людзей на помач. Учулі пастухі, думаюць, што мо’ каго мядзведзь дзярэ; бягуць туды; бачаць — стаіць Алёкса пад дзеравам ды толькі галавою матае. Зірнулі яны бліжэй, ажно Алёкса прывязаны к дзераву.
— Хто цябе, дзядзька, прывязаў? —пытаюць пастухі.
— Няхай прывязаў, — кажа Алёкса.
Хацелі ўжо й пастухі пакінуць Алёксу, але ён зноў пачаў крычаць:
— Ратуйце, хто ў бога верыць, адвяжыце рукі!
— Хварэць жа тваёй мацеры,— кажуць пастухі,— чаму ж ты не хочаш, каб цябе развязалі, да ўсё кажаш, што няхай прывязаў.
Адвязалі гэта пастухі Алёксу; ухваціў ён сваю сякерку да й сунуў да гасподы, як воўк. 3 той пары годзе Алёкса казаць за кожным словам «няхай».
Асцюкі
Убачыўшы Аўдоццю, якая дажынала пшаніцу, Марфа кінула ёй:
— Добры дзень, кумка! Памагай бог!
— Можа б ты, кумка, мне і сапраўды памагла,— адказала Аўдоцця.
— Я і рада б, кумачка, але ў тваёй пшаніцы шмат асцюкоў, баюся пакалоць рукі!
Прыйшла зіма. I акурат у Марфы выйшла мука. А без мукі ні блінчыка спячы, ні зацірачкі згатаваць. Прыхапіла яна мяшэчак і — да Аўдоцці:
— Каб табе не зманіць,— яшчэ на парозе схітравала яна,— ішла ў краму купіць мукі, ды яе ўсю разабралі. Можа ты пазычыш?
— А ёсць y што?
— Але, кумачка, я і торбачку прыхапіла.
Аўдоцця ўзяла торбу і выйшла ў сені. He мінула і хвіліны, як выбягае яна адтуль:
— Каб ты ведала, кумачка! Як толькі я за муку, асцюкі — за руку, толькі я за муку, асцюкі — за руку!.. Так і не змагла насыпаць.
Сын Хвядос
Быў у бацькі сын Хвядос. Бацька хацеў яго жаніць, паехаў у сваты, а сыну сказаў паставіць снапоў у восець, каб, знача, раніцой можна было змалаціць. Пайшоў Хвядос стаўляць снапы ды ўвесь ток і спаліў.
Прыязджае ноччу бацька, будзе Хвядоса:
— Пойдзем малаціць!
Той адказвае:
— А чым, калі цапы пагарэлі?
— Як пагарэлі?
А так.
— Няўжо ж хто зрабіў, сам згарэў і цапы папаліў. Нечага рабіць. Бацька пабедаваў, пабедаваў, потым думае:
«Ажаню яго, тады можа паразумнее».
Паслаў гэта Хвядоса к папу ў споведзь. Па дарозе ён спатыкае чалавека, той пытае:
— Куды, Хвядос, воліш?
— Жаніцца буду, у споведзь іду!
— Дай бог шчасліва!
— Так і будзець,— адказаў Хвядос.
Прыйшоў у клібанію. Поп пытае:
— Ты жаніцца хочаш? А ці ўмееш пацяры?
Хвядос кажа:
— He, я іх ніколі не чуў і не бачыў, а ёсць Кандрат, меншы брат — во дык той на пацяры, як гад!
Ну, non хацеў ужо яго прагнаць, аж бача, ён нешта трымае.
— Што гэта ў цябе пад палой?
;— А гэта я, бацюшка, гасцінца прынёс, троха із быдла, а трохі із збожжа. I палажыў вянок цыбулі і курыцу.
Паслаў non Хвядоса са сваёй кабылай на начлег.
— А заўтра,— кажа, я з табой распраўлюся.
Назаўтра рана прыходзіць Хвядос к папу, надуўся і стаіць у кутку.
Поп кажа:
— Чаго ты надуўся, Хвядос?
— I ты б надуўся, каб на начлезе быў.
— А што там?
— А тое, што тваю кабылу воўкі ўкусілі.
— А ці многа ўкусілі? Будзе жыва?
— А дзе там, застаўся толькі хвост ды грыва.
Ото ж добрая пасудзіна
Жыў сабе адзін чалавек. Было ў яго двое сыноў. Адзін просты, шчыры да работы хлопец, а другі якісь шарахвост. Ен многа шляўся па свету, дзесь быў у месце, дак лічыў сябе вельмі разумным і не хацеў рабіць простага мужыцкага дзела. Перш бацька сварыўся, але бачыць, што нічога не памагае, дак плюнуў да й думае сабе:
«Ну, няхай толькі чорны вол наступіць на нагу, та ён кіне сваё вымышлянне да будзе, як усе людзі».
От па немалым часе ажаніўся той гультаяваты хлопец і ўзяў сабе жонку да пугу такую ж, як і сам. Няма чаго рабіць, жонка старога даўно памерла, стала маладзіца поўнаю гаспадыняй у хаце. Але яна, што запарве, та ўсё цягне сабе, ці свайму гаспадару, а стары да працавіты дзевер як сабе хочуць, няхай жывуць абы-як. Ведама, людзі заўжды садзяцца за стол кожын на сваё месца. От так раз і тыя людзі селі абедаць. Стары сеў на куце -ў канцы стала, каля старога на зэдліку сеў старанны сын, а каля другога канца стала — жанаты сын. Каля яго прысела жонка. Яна та сядзе, та ўстане да прынясе другую страву. Нарэшце прыносіць яна поўную місу кашы; прынесла, паставіла пасярод стала, а сама падсела к гаспадару. Узяліся мужчыны за ложкі да давай аплятаць кашу. Жанаты сын з жонкаю ядзяць да толькі аблізваюцца, а стары да яго старанны сын насілу глытаюць посную кашу. Дагадаўся тут старанны сын, што, мабыць, братавая зрабіла якіясь кпінкі, от ён узяў місу з кашаю да давай яе круціць.
— Ото ж добрая пасудзіна,— кажа ён,— дзе толькі яна зроблена.
— Мабыць у Капылі,— кажа стары,— бо там робляць добрую паліву.
Пахвалілі яны місу дай пакруцілі яе так, што к ім абярнулася каша з маслам, а к жанатаму сыну — посная. Папробавала жанчына кашы да й ложку палажыла.
— Еж, галубка,— кажа стары,— каша смачная, з маслам.
Годзі яна з тае пары падаваць на стол няроўную страву.
Што бог злучыў, таго не разлучай
Ці ведаеце вы, як ліха жыць на свеце, калі ўсю жытку трэ служыць другім людзям і ніколі няма табе слабоды, няма свайго вугла. Хоць ты служы ў палацах, да яны чужыя, а хатка хаць курная да брудная, да свая. Праўду людзі кажуць, што як век служыць, та лепей не жыць. Які б там не быў добры хаджаін, та ці хаджайка ліхая, ці яго дзеці, або радня, дак ніколі няма табе супакою. Як ты ні рабі, як ні старайся, та людзі ўсё ж скажуць, што, ведама, парабак, якая ад яго карысць.
От быў такі няшчасны адзін чалавек, што яму ўсё прыходзілася парабкаваць. Як ні стараўся ён выбіцца на сваю гаспадарку, нельга ніякім правам, бо як тут гаспадараваць, калі ў цябе ні кала, ні двара, калі няма за што рук зацяць. Перш ён часта мяняў гаспадароў, але нарэшце пазнаў, што гэта гарэй, чым жыць у аднаго. Бо ўсім гадзіць, усім рабіць шчыра да добра, то
М. М. Пушкар. Паляшук са ступай
і сілы нг хопіць; а жывучы ў аднаго, то можна яму нарабіць шмат так, што е чым пахваліцца. От так і служыў ён у аднаго гаспадара, служыў верна, шчыра працаваў, дак і гаспадар як бы лічыў яго сваім сем’янінам. От прышлі Коляды, накалолі людзі свіней, нарабілі каўбас да й балююць. А той парабак пазірае, пакуль дадуць, да яшчэ мо й не дадуць. Дак ось якраз жа тое і вышла. Напрагла гаспадыня на скаварадзе сала, палажыла туды цэлае лычка каўбас да й падае на стол. Каўбаса была парэзаная на кускі, але яны не саўсім адрэзаны. Дзяўбануў гаспадар кусок каўбасы да так усю й пацёг к сабе.
— Прытрымай,— кажа ён жонцы, а тая адмаўляе:
— Што бог злучыў, таго не разлучай.
Управіў гаспадар адзін усю каўбасу, а парабак толькі аблізаўся, дарам што разам сядзеў пры стале. От на свята пайшла гаспадыня ў госці, там трохі падпіла да й замарудзіла. Вярнуўся з карчмы гаспадар да й давай лаяць жонку, а тая як пачала яго зневажаць, дак яны слова за слова да й спляліся біцца. Сядзіць парабак на лаве да толькі пазірае. Горача прышлося жанчыне, от яна й просіць парабка, каб ён іх развёў. А той і кажа:
— Што бог злучыў, таго не разлучай.
От з тых час кінуў ён парабкаваць да пачаў сам гаспадараваць. Перш зрабіў будан, потым курэнь, а нарэшце і хатку, хоць маленькую, да дарагенькую.
Набожны ксёндз
Быў сабе адзін ксёндз вельмі набожны. Ен раз сказаў усім людзям, што ў другую нядзелю прыляціць у касцёл свенты дух. Ужо ксёндз маліўся цэлы тыдзень, ажно яму прыснілася, што дух свенты не явіцца яму за тое, што ён пахваліўся. Ен не хацеў, штоб у другую нядзелю было гэтак. Паслаў ён свайго парабка на сяло, каб ён купіў белага галубка і ў нядзелю рана занёс яго ў касцёл на гару (чардак). А там у столі былі маленькія дзверцы. У нядзелю рана прышло да касцёла шмат людзей і паноў. А ксёндз паслаў свайго парабка на гару касцёла і сказаў:
— Як толькі я ў касцёле скажу: «Духу свенты, зэйдзь на мене!», дык ты ўпусціш гэтага галубка ў касцёл.
Ксёндз пашоў у касцёл, а парабак палез угору. Там ён паглядзеў, ажно галубка няма, з’еў кот. А тым часам ксёндз у касцёле казаў казанне і, падняўшы рукі да неба, кажа:
— Духу свенты, зэйдзь на мене!
А парабак з гары крычыць:
— Немаш, дабрадзею, кот з’ядл!
Ці ведаеш, што гэта тройца?
Ішоў мужык на святую тройцу ў цэркаў, а насустрач яму едзіць пан. — Куды ты ідзеш, мужычок?
— У цэркаў маліцца богу.
— Якое сягоння свята?
— Тройца.
— Ці ведаеш, што гэта тройца?
— He, паночак мой, не ведаю.
;— Вот я табе расталкую.
Пан зняў з галавы шапку і кажыць:
— Бачыш: шапка мае верх, сяродку і падкладку, так і бог — адзін, да ў трох ліцах. Ці паняў?
— Паняў.
Пайшоў мужык далей, сустрэўся яму другі пан і пытае таксама, як той, што ўперад ехаў.
— Куды -ідзеш?
— У цэркаў маліцца богу.
— Якое сягоння свята?
— Святая тройца.
— А ведаеш ты, што гэта тройца?
— Чаму не ведаю? — Як панава шапка.
Пропаведзь
Даў адзін мужык сына на папа вучыць. Пабыў ён недзе колькі гадоў, у бацькі грошы набраўшы, ажаніўся ды й прыехаў дадому. Тым часам мужыкі паставілі царкву і такія радыя, што свайго папа маюць. Ну, заказаўжа ён ім у нядзелю на пропаведзь прыходзіць. Папрыходзіў народ, ён вышаў з кніжкай ды й пытае:
— Людзі, людзі, ці вы ведаеце, што ў гэтай кніжцы напісана?
— Не,-— кажуць,— не ведаем, ойчэ духоўны.
— To вам і казаць нечага, калі вы такія дурні,— ды і сам пайшоў за райскія дзверы і больш не паказаўся. Пастаялі людзі, пастаялі, пажурыліся і разышліся... На другую нядзелю зноў наказвае схадзіць на пропаведзь, та ужо мужыкі сышліся пад царкву, ды й урадзілі, як адказаць бацюшку. Увайшлі ў царкву, ажно і non выходзіць:
— Людзі, людзі, ці вы ведаеце, што ў гэтай кніжцы напісана?
— Ведаем, ойчэ духоўны!
— To што,— кажа,— буду язык аб зубы біць, калі вы самі ведаеце — ды й завярнуўся і пайшоў. I зноў мужыкі пастаялі, як мыла з’еўшы. Потым, вышаўшы з царквы, пабедавалі што занадта папа разумнага маюць, бо ўжо і невядома, як цяпер яму адказваць, ды й тым абышлося.
Поп і запаведзі
Аднойчы дзяк прапанаваў прыгадаць некалькі запаведзей, якіх, на яго думку, не прытрымліваюцца парафіяне.
— Гарэлкі не піць,— цягне дзяк.
— Амінь,— гугнявіць святы айцец.
— He красці.
— Амінь.
— Чужых жонак не спакушаць.
— О!—усклікнуў пры гэтых словах non, стукнуўшы пальцам сабе ў лоб, і, як ашалелы, памчаўся з царквы.
— Што з вамі, бацюшка?! —закрычаў перапалоханы дзяк.