Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
— Успомніў, дзе я ўчора галёшы забыў,-— пачулася ў адказ.
Карась
Памёрла ў адной вёсцы жанчына ў пост. Сталі спраўляць памінкі. Рашылі купіць рыбы. Кінуліся сюды, туды,— а рыбы няма. Што рабіць? Зя калолі парася, паставілі на стол, запрасілі папа на вячэру. Прыйшоў non, і давай яны прасіць літасці, што не посная страва. A non сам рад у пост свежанінкі з’есці. Ён рукой махнуў, падышоў да парася ды кажа:
— Ператвары, гасподзь, парася ў карася.
А потым звярнуўся да іх і кажа:
— Ешце на здароўе. Карась добры.
I сам прыняўся есці.
Пра аднаго дзеда і Міколу
Прышоў стары дзед у царкву, купіў свечку, але яшчэ не рашыў, каму свечку паставіць. Пастаяў ён, пастаяў ды пайшоў шукаць якую-небудзь найбольш карысную ікону, а свечку ў карман палажыў. Пастаіць дзед на каленях перад адной іконай, памоліцца і далей ідзе. Так дайшоў ён да Міколы. Стаў дзед на калені, моліцца і думае: «Ну, Міколе свечку і пастаўлю». Палез ён у карман, аж свечкі няма. Раззлаваўся дзед ды як крыкне на Міколу: «А ты, стары чорт, за чым глядзеў? Вось табе хвіга, а свечку ўкралі».
Споведзь шляхціча
Спавядаўся шляхціч перад бернардынам і гаварыў пра тое, пра гэта, аж, нарэшце, кажа:
— Цалаваў чужую жонку,— але ў сваё апраўданне дадае, што не рабіў бы гэтага, ды людзі яму дарадзілі, што гэта ад хваробы вачэй памагае.
А бернардын на тое кажа:
— He вер, калі б то праўда была, я ўжо праз сцяну бачыў бы.
Папоўская пропаведзь
Гаварыў non у царкве пропаведзь. Наракаў усё на людзей, каб многа не клапаціліся.
— Паглядзіце,— кажа ён,— як жывуць птушкі і звяры, нічога не робяць: не сеюць, не жнуць, а бог корміць іх.
— Эх, бацюшка! —кажа мужык.— Калі яны нічога не робяць, то гэткае іх і жыццё: ходзяць зімою па дарозе ды памёт дзяўбуць альбо падлу ядуць.
Разжаліў
Паганы ў нашым сяле быў дзяк: не ўмеў ён пець ні каліва. Як запяе, бывала, дык і слухаць нельга, хоць з царквы ўцякай. Якся раз пеў ён вельмі
жалабна. Пяе, а сам аглядаецца: ці не разжалабіць ён каго? Аж і бачыць: стаіць чалавек ля бабніку ды й плача. Па шапачным разборы падыходзіць дзяк к таму чалавеку і пытае:
— А што ты, чалавек добры, сёння плакаў?
— Ай, дзядзечка, як жа мне не плакаць: ты сёння якраз так пеў, як мая каза бляяла, калі яе ваўкі рэзалі.
У пекле
— Ну ж, брат Андрэй, і папаспаў жа ты!
— Вот галава! Ці ж той свет пад бокам?
— Ці ж ты быў на тым свеце?
— Быў. Бачыў рай і пекла.
— Што ж ты бачыў у пекле?
— Што бачыў? Нашага брата ні аднаго не бачыў там.
— Ну, а каго ж?
— Паноў ды папоў.
Бедная баба
— А чаго вы, бабка, плачаце?
— Як жа мне, галубок, ні плакаць, калі чыталі ў цэркві, што на тым <свеце будзе «плач і скрыгат зубамі»..,
А чым жа я буду скрыгатаць, калі ў мяне ані аднюсенькага зуба няма?
Мужчына за мужчыну цягне
Адна баба хацела даць на імшу да пана Езуса, каб пан Езус украў яе мужыка, што ён з яе здзекваўся. Ну, так ідзе ды спатыкаецца з кумою, ды кажа так і так, а кума кажа:
— He давай да пана Езуса, лепш да найсвентшай маткі, бо такі вядома, што мужчына за мужчыну цягне.
Дзіцятка
Аднаго разу сядзелі купцы ў заезджым двары. Гаспадыня выйшла з хаты, а хлопчык яе пачаў крычаць па матцы. Крычаў, покуль не змарыўся, а тады змоўк.
— Ну, дзякуй богу, перастаў,— кажа адзін купец.
А хлопчык, пачуўшы гэта, адказвае:
— Ага, перастаў, адпачну, ды зноў буду.
He тутэйшы
Праз кірмашны пляц праходзіць п’яйы і, убачыўшы незнаёмага, пытаецца:
— Ска-ааа-жыце, якая цяпер пара: ці на небе свеціць месяц ці сонца.
— He ведаю, браце, бо я не тутэйшы.
Колькі год
— Адкуль мне ведаць, каторы мне год ідзе? Як нарадзіўся — быў без памяці; як рос — розуму не меў; а як ужо да розуму дайшоў, то тады б і лічыў, але ўжо шмат год прайшло.
Вялікі чын
— Твой сын у маскалёх? — пытае дзед старой бабы.
— Але! I не простым ён салдатам служыць, а такога чыну дабіўся, што ўсе яго слухаюцца.
— Значыць, ён унтар?
— Куды вышэй!
— Фальдфэбель?
— Э, шчэ вышэй: барабаншчык.
Немажлівая рэч
— Калі гляджу на вас, не інакш як асла бачу перад сабой.
— He, гэта не можа быць, бо я не люстра.
Калі селянін есць курыцу?
— Калі селянін есць курку?
— Калі селянін хворы, або курка хвора, або часам на вялікдзень.
Пакаштаваў
Селянін прыехаў з гораду і кажа свайму суседу:
— От жа ў горадзе смачныя булкі!
— А ты каштаваў?
— Ды не, я якраз бачыў, як адзін паніч еў.
ГЕРАІЧНЫ I ГІСТАРЫЧНЫ ЭПАС
ераічны і гістарычны эпас розных народаў свету мае свае асаблівасці. У адных народаў эпас прадстаўлены такімі класічнымі жанрамі, як руны, быліны, думы, гайдуцкія і юнацкія песні, для іншых — такія жанры не характэрны. У беларускім фальклоры няма адзінай, толькі яму ўласцівай формы эпасу. Беларускі гераічны і гістарычны эпас аб’ядноўвае творы розных жанраў: казкі і паданні аб асілках і былінных героях, гістарычныя паданні, песні, у якіх адлюстраваны ўяўленні нашага народа аб мінулым, дадзена народная ацэнка розных гістарычных падзей.
Беларускі эпас развіваўся на аснове здабыткаў эпічнай паэзіі старажытнарускай дзяржавы у цес-
най узаемасувязі з эпасам іншых славянскіх народаў, асабліва рускага і ўкраінскага, што адбілася на яго форме і змесце.
Найбольш раннімі формамі эпасу славянскіх народаў можна лічыць паданні і казкі аб волатах і асілках, прама ці ўскосна звязаныя са славянскай міфалогіяй, якія шырока прадстаўлены ў беларускім фальклоры.
Другі этап развіцця эпасу ўсходніх славян адносіцца да эпохі старажытнарускай дзяржавы і прадстаўлен былінамі, якія сталі жанрам уласна рускага фальклору. Быліны бытавалі на тэрыторыі Беларусі і аказалі ўплыў на беларускую вуснапаэтычную творчасць, у якой захаваліся казкі на былінныя сюжэты, асобныя фрагменты былін і песні быліннага складу.
Наступны перыяд развіцця гераічнага і гістарычнага эпасу ўсходніх славян пачынаецца разам з працэсам фарміравання рускай, украінскай і беларускай народнасцей. У гэты час былі створаны рускія гістарычныя песні, украінскія думы і беларуская гістарычная паэзія, якая адлюстравала барацьбу беларускага народа з татара-мангольскім нашэсцем, з польска-каталіцкай агрэсіяй, сялянска-казацкія паходы, вайну са шведамі, Айчынную вайну 1812 г. і іншыя падзеі, у якіх самы непасрэдны ўдзел прымаў беларускі народ.
Беларускім гістарычным песням уласцівы патрыятызм, імкненне да свабоды і незалежнасці, пачуццё адзінства з рускім народам.
Літаратура
Беларускі эпас. Пад рэдакцыяй П. Ф. Глебкі і I. В. Гутарава. Мінск, 1959.
Беларуская народная вуснапаэтычная творчасць. Пад рэдакцыяй П. Ф. Глебкі, I. В. Гутарава і М. Я. Грынблата. Мінск, 1967, с. 104—124.
Кабашнікаў К. П. Нарысы па беларускаму фальклору. Мінск, 1963, с. 53—65.
КАЗКІ НА БЫЛІННЫЯ СЮЖЭТЬІ
Ілья
Жылі сабе муж з жонкай, і нарадзіўся ў іх сын Ільюшка. Пражыў ён болып дваццаці гадоў, і ляжаў дваццаць тры гады на адным баку. Прыходзіць раз к яму дзядуля.
— Што ты, Ільюшка, вады б напіўся ці квасу?
— Mary напіцца вады!
I сказаў яму дзядуля прынесці вядро вады. Той як унёс, так ён і выпіў.
— Як ты, Ільюшка, маешся сам сабою?
— А во, дзядуля, маюся так: магу ад зямлі неба дастаць і ад неба зямлі!
Тады дзед гавора, каб ён унёс вядро квасу. Той як унёс, так ён і выпіў. Дзядуля пытаецца:
— Як ты маешся, Ільюшка?
— He, дзядуля, чую, што крэпак, ды ўжо так не магу здзелаць — ад зямлі неба дастаць!
— Жыві ж, Ільюшка, на здароўе і ачышчай свет. Прашчай!
А яго матка з бацькам пайшлі ляда сеч. Тады Ільюшка зняў вароты, паставіў на іх бочку вады і дванаццаць булак хлеба і панёс ім на галаве абедаць. Падыходзіць ён к ляду, бацька ўбачыў, гавора:
— Наш Ільюшка ідзе!
— Во,— кажа матка,— ці наш Ільюшка зробіць? Гэта так нехта ідзе. Ен толькі часу дажыдае!
— He,— кажа бацька,— гэта наш Ільюшка!
Прыходзіць Ільюшка:
— Памагай бог вам!
Тады бацька з маткай узрадаваліся, што прыйшоў іх сын Ільюшка.
Ен гавора:
— Ну, ацец і маці, абедайце, лажыцеся аддыхаць, а я пасяку ляда!
Ацец-маці паабедалі і ляглі аддыхаць, а ён стаў ляда сеч, ды не сеч, a так ірваць з карэннем. I стаў Ільюшка той лес кідаць на адзін бок і на другі, на сем вёрст і загаціў тым лесам раку Дунай на сем вёрст. Тады разлілася тая рака і пайшла па ўсіх старонах, хацела ўвесь свет затапіць — крэпка загаціў. Прачнуліся яго ацец-маці, убачылі, што ён нарабіў, і гавораць:
— Ах, Ільюшка, не ладна зрабіў — свет затопіш!
Тады пайшоў Ільюшка к Дунай-рацэ і зноў стаў раскідваць лес на сем вёрст, расчышчаць раку. Расчысціў раку і пайшоў дамоў. Рака як была, так і пайшла зноў гуляць. Прыходзяць бацька з маткай дамоў. Ільюшка паслаў бацьку свайго к папу.
— Есць у яго такі конь, купі ты мне яго за пяць злотых!
Ён пайшоў к папу:
— Бацюшка, ёсць у вас конь за пяць злотых?
— Ёсць,— гавора,— прадам!
Ён і купіў.
Прыводзіць к сыну дамоў. А конік быў нячысты, карослівы, маленькі. Тады Ільюшка пускае яго, таго каня, у чыстае поле на дванаццаць сутак, штоб дванаццаць травін з’еў за дванаццаць дзён. А сам пайшоў у кузню к кавалю зрабіць дванаццаць пудоў булаву жалезную. Тады выйшаў на чыстае поле добры маладзец, Ільюшка, раскруціў тую булаву і шыбнуў угару. Яна ляцела дванаццаць часоў, палавіна сутак, і як узварачалася, падставіў ён калена. Яна як ляцела — дзёр аб калена, і рассыпалася.
— He,— гавора,— трэба крапчэйшую зрабіць!
Зноў пайшоў да каваля ў кузню і зрабіў булаву дваццаць пяць пудоў.. Пабалаваў яе ў руках:
— Вот гэта будзе мне хараша!
Зрабіў яшчэ сабе піку, шаблю войструю здзелаў. Тады выйшаў добры маладзец Ільюшка на чыстае поле і крыкнуў па-маладзецку, свіснуў паказацку:
— Каб мой конь зараз тут быў!
Ен прыбягае. Бяжыць — зямля дрыжыць, сам увесь калоціцца — крэпка сілен стаў. Прыбягае і стаў — шарсціна залатая, шарсціна срэбраная. I пытае:
— Чаго Ільюшка, жалаеш?
— А паедзем белы свет ачышчаць, нягіднага Сокала пабіваць!
I просіць ён у ацца-маці благаславення:
— Благаславіце, ацец-маці, у белы свет ехаць мне!
Ацец гавора:
— Бог благаславіць і мы благаславім. Куды надумаўся, адпраўляйся сабе.
Тады ён увабраў каня ў залатое сядло, узяў з сабою ўвесь струмант бойны — булаву і піку — і паехаў у белы свет. Ехаў ён, ехаў троя сутак і прыехаў у царства цара Пражоры. Ен па дзесяць чалавек еў на дзень, a нягідны Сокал яму дастаўляў есці. Ен, нягідны Сокал, як свісне, дык на дванаццаць вёрст кругом чалавек упадзе — крэпка сілен быў. I сядзеў той нягідны Сокал на дванаццаці дубах адзін, і ў яго дванаццаць рагоў. Пад’язджае к яму Ільюшка, ён і гавора: