• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Адкуль Рубеж
    Пра войны тыя нам дзяды расказвалі, ну а ў кніжках можа і ні так, як мы знаім. Тут і шведы былі, і палякі, і французы, ну, усіх іх і пабілі. Во, можа слыхалі, тут недалёка Рубеж, дак то шчэ ад татар. Прышлі яны і сталі супроць нашага войска. А раней дак перш біліся князі ці багатыры, а за імі ўжо войска. Вышлі на поле татарын і рускі, біліся конныя, потым пешшы, ну ніхто не пераможа. На другі дзень, аддыхнуўшы, зноў сышліся. I зноў таксама ніхто не пабядзіў. Так і прастаялі сем дзён, пакуль не знайшоўся такі малады хлопец, што як схапіў таго татарына, да як кінуў яго вобземлю, так і ўбіў. А за ім і ўсё войска на татар пайшло, пабілі іх многа, каторых пабралі да паразганялі.
    Дак ад таго і Рубеж завецца, што доўга на ім стаялі. А ў капцах недалёка татары закапаны.
    Пра вайну са шведамі
    У 1709 годзе, калі Пётр Вялікі атрымаў вядомую перамогу пад Палтаваю над шведскім каралём Карлам XII, шведы па дарозе назад пераходзілі праз Валожын, абрабавалі і разарылі тутэйшых жыхароў. Яны ўварваліся таксама ў царкву.., забралі там усё... і паставілі ў ёй коней. Некаторыя з шведскіх салдат пачалі былі страляць у абраз святой Параскевы... і за тое... аслеплі.
    Услед за шведамі прышоў атрад рускіх войск, а з ім і сам рускі цар, Пётр Вялікі. Ен асабіста аглядаў аграбленую непрыяцелямі царкву.
    Бітва пад Лясной
    Швед, разбіты пад Лясной, трапіў у балота Чыстая Лужа. Там патанулі ў дрыгве яго гарматы, коні, людзі, а галоўны начальнік іх — Левенгаупт — кінуўся цераз Брадзілаў мост на Прапойск. Прапойскія перавознікі на вачах у шведаў хутка знішчылі паромы на Сожы. У той жа час на левым баку Сожа, у Старынцы і Краснаполлі, з’явіліся казакі. Яны не дапусцілі шведаў да пераправы і пагналі іх далей, на Рудню... Тут шведы пакідалі сваё ваеннае снаражэнне ў балота і разбегліся па лясах, ратуючыся ад пагоні рускіх... Начальнікі шведскія кінуліся да Сожа, закапалі там пад саснсзым крыжам купу золата і срэбра... I давай уцякаць па слядах свайго караля.
    Вайна шведска
    Як то было кедысь цяжка на свеце, неспакой, от шведска вайна была, мноства рознага войска цягалася па свеце. От тады ішлі якіясьці Сасы, Тарантасы, не зналі нашай мовы, а мы іх. Бог іх ведае, як яны гаварылі, только ўвойдзе да хаты і крычыць: «Пекі кўрка!», то ледзьве дамысліліся, што ён кажа — палі печ. Забіралі людзям хлеб, авёс, на хвурманкі гналі, а некаторыя як паехалі, то і прапалі з імі зусім. От, кажуць, з Дрыгі неякі Баран Мацей і Балдыка стары прапалі. А возьмуць дзяцей, пазасаджаюць шыямі за лаву, прыціснуць лаваю і падушаць. А старшыя паўцякалі да лесу, дзеўкі ўсе ў лесе сядзелі, бо не можна было быць дома. Так, бывала, яны падходзяць пад лес і крычаць: «Крыся, Марыся, жані валэ да дому, жані!» А як катора выйдзе з леса, то ўжо яе ўхопяць і робяць, што хочуць, з ёю.
    Платон-казак
    v	У дванаццатым гаду падняўся на белага рускага цара пранцуз На-
    пальён. Нагнаў ён сюды войска, бы цёмная хмара, ды й пачаў паліць вёскі, гарады ды забіваць людзей. Пахаваліся людзі, хто паспеў у лес ці за балота, загналі туды ўвесь свой статак, а дабро закапалі ў зямлю. Знішчы-
    лі пранцузы ўвесь край, змарнавалі ўсё дабро, так што й самі пачалі падыхаць з голаду. Пераелі паганыя сабак ды катоў, палавілі мышэй ды пацукоў, пастралялі ўсіх варон ды й паелі ўсялякую погань. Сам Цар Напальён ходзіць сабе на балоце ды ловіць жабы або чарапахі, каб пасілкавацца, бо голад не свой брат, кожнага як засмокча, дык гатоў сам сабе руку адгрызці. Соўваюцца галодныя пранцузы, бы сонныя мухі, ды збіраюць чарвякоў, жукоў ды ўсялякіх слізнякоў, каб хоць гэстаю пошкуддзю набіць сабе лантух. От і пачалі людзі памаленьку вылазіць з лесу ды дабіваць тых гадаў. Збяруцца яны дзе-небудзь грэцца ў хату, а тут бы з зямлі вынырне Платон-казак да й запаліць адусюль тую хату. Пякуцца пранцузы, бы картопля ў прыску, пякуцца, а вылезці з хаты не могуць, бо дзверы калом падпёрты. Гуляе Платон-казак то тут, то там і ніяк яго не могуць злавіць пранцузы. Абяцаў Напальён вялікі гасцінец таму, хто зловіць Платона-казака, ці хоць скажа, дзе ён. Але ніхто не можа таго сказаць, бо Платон-казак лятае, бы арол, плавае, бы шчупак, бегае, бы хорт. От пераадзеўся ён за купца ды й прыехаў к Напальёну, нібыта прадаваць хлеб. Прымае яго Напальён ды й пытае:
    — Ой ты, слаўны купец-маладзец, ты ўсюды па свету бываеш, усё бачыш, усё знаеш, мо Платона дзе стракаеш?
    — Ну, няма таіць чаго,— добра знаю я яго.
    Цар тут разам схамянуўся, на Платона азірнуўся. Дак казак той не дурак, паказаў яму канчак. Замахнуўшыся з пляча, рэзнуў трэйко згарача, аж звалілася карона: сам ускочыў у стрымёна дый крычыць:
    — Лаві Платона!
    От такі то быў казак, што пранцузам даўся ў знак. Ён па полю раз язджае, страх на армію наганяе, паліць генералаў хаты да бярэ ад іх гарматы; забягае на дарозе, топіць войска ў Бярозі. От адзін стаў Напальён, хоць прывёў да нас мільён. От і едзе той казак па полю, смела даў каняцы волю. Жыта поруч каласіцца, крыж за горкаю ласніцца. Сонца грэе, аж пячэ, толькі пот з ілба цячэ. От ён шапачку здымае, бога шчыра праслаўляе, што памог пранцуза раць з края роднага прагнаць. Толькі ў жыце зашумела, раптам сэрца бы згарэла. Толькі ён перахрысціўся да й на карак да каня схіліўся. Казакоў падбегла двоё.— Мабыць, месца тут ліхое.— Перш пранцуза тут забілі, а Раманава мястэчка на жалобу запалілі. Бы свяча, дамы палаюць,— то Платона памінаюць. Слёзанькі з вачэй цякуць, песню ж казакі пяюпь, як вялікі той казак згінуў дарам небарак.
    ГІСТАРЫЧ НЫЯ ПЕСНІ
    Box вы, людзі, людзі старыя...
    Box вы, людзі, людзі старыя, Мужыкі вы праваслаўныя,
    Ox вы, братцы, да вы слушайце, Во што я буду і сказываці, Разгаворы разгаварываці, Во што была пры старому цару, Пры цару Івану Васільевічу, Пры блажэннай яго памяці.
    Як задумаў цар жаніцца сябе, Ён ізволіў ён і сватаціся, Маладую ён Чаркасініцу, Ён і первую імператарніцу, Ён і Марыю Дзяменцьеўну, Ён і многа і прыданага бярэць: Гарады з прыгародачкамі, Яшчэ сёлы і з прысёлачкамі, А дзярэўні і з памешчычкамі; Ён і многа да ён півушка варыў, Ён і многа зелена віна курыў, Ён і многа ён гасцей запрасіў, Ён і многа князей пазазваў.
    Усе госці паз’ехаліся,
    Усе князі пасабраліся, За столікі пасажаліся, За столікі за цясовенькія, За скацерці за набельчатыя; Аднаго ж таго і нетуці Да і большага і шурына. Прыязджаець ён апосле ўсех, Ён садзіцца павыша ўсех, Хлеба-солі ён не кушаець, Бела лебедзя не рушаець. Зелена віна і ў рот не бярэць, Толькі жостка выхваляецца. Як скоча наш цар-гасудар На сваё красна крылечушка, Як і свіснець на Волгу-раку, А сы Волгі на Остраханю, Сы Острахні ў камянную маць Маскву, 3 камянной маці Масквы на ціхай жа Дон: — Сабірайцесь з татар і з баяр, Яшчэ сы Данскіх казакаў, Яшчэ да з найлучшых маладцоў, Яшчэ сы дваровых людзей!
    Выхадзілі два брата Андрэі да й Андрэевічы: Яны самі-то малёшанькі,
    На каленушках нізёшанькі, На язык прышапётываюць, Адзін на аднаго паглядываюць, Усы за усы закладываюць. Як узяўся ж і меншы брат, Як і скоча праз семдзесят сталоў, Ён і семдзесят татарынаў убіў летучы, — Ох, і з кім толькі сахвачусь, Ох, і з кім толькі я пабарусь, Сваёй сілушкі праведуюсь?
    Як і хваціць ён за правую руку, Метанёць яго об землю: На ім плацьіца палопалась, I сапажонкі папалопалісь, I шатанёнкі далоў спаўзлі. Выхадзіла й Марья Дзяменцьеўна, Выхадзіла на крылечушка, Выхадзіла са высокага церама, Гаварыла славечушка:
    — Ты, мужык, ты, мужычы сын, Ты, крапіўнае семечка!
    Ой, і многа б цябе сеілась, Да і мала ўрадзілася!
    Што не браць было за правую руку, He мятаць было аб зямлю, He мараць было плацця цветнага, He пазорыць ліца белага!
    Як белы свет завадзіўся...
    Як белы свет завадзіўся, Маладой Шаўрук нарадзіўся. Ох, служыў ён цару, каралю, А царыцы, імператрыцы. Ох, яна ж ажаніла яго, Яна абкружыла яго.
    Узяла яму жонку,
    Узяла не пароўні яго: Hi спячы, ні зварыць, Hi з людзьмі гаварыць. Ох, рассердзіўся Шаўручаньку Да выйшаў на крутую ropy, Да крыкнуў Шаўручанька,
    Да крыкнуў на ўсю галаву: — Ох, Масква ж ты мая, Масква, Ох, прабелая ты Літва, Дай жа ты мне двух барцоў сюда! He дасі мне двух барцоў сюда, Я цябе ўсю вытаўку!
    Я цябе ўсю вымазчу! Да на сваю староначку, Занясу ж я галовачку. Узяў цар пісьма пісаць, Па ўсіх гарадох рассылаць, Маладому Шаўручаньку Барцоў іскаць.
    Абазвалася два...
    Два родных брата.
    На іх сапожкі шаўровенькія, Шапкі бабровыя, Лясачкамі папіраюцца, Самі сабе ўдзіўляюцца: — Здраствуй ты, Шаўручаньку! Вот цібе хлеб да соль на стол, Вот цібе двух барцоў за стол! Да спужаўся Шаўручаньку, Да спужаўся маладзёшанькі.
    Да ступіў ён на ножанькі, Пакаціліся ў яго слёзанькі. Сталі яны піць да гуляць, Стаў ён да барцоў спрабаваць. Звечара да апоўначы, 3 апоўначы да да белага дня. Сталі яны, паздароўкаліся. Стаў дзень рассвітаць, Стаў ён барцоў спрабаваць. Ах хапіў ён младшага брата, Падкінуў яго ўгору высако! Яго косткі патрэскаліся, Яго сустаўцы паразляталіся. — Ох, гаворыць старшы брат, — Ох, брат ты мой радной, А мы мамкі адной.
    Ты на сілу да не чаешся, А папераду хватаешся! Да схапіў ён Шаўручаньку Да пад белыя ручанькі.
    Да падняў высако, Па калена ў зямельку ўбіў! Косткі патрэскаліся, А суставы паразляталіся, А шкурачка палопалася. Ходзіць Шаўрукова маць Рукі-ногі ломіць, Бога просіць:
    — Кеб вы такія, барцы, Густа сеяліся, А рэдка ўсходзілі.
    Майго сына Шаўручаньку 3 свету зводзілі.
    Сяўрук
    Ой, хто ж таго не знаў, Як белы свет настаў? Як і соўнушка ўзайшло, Як і яркі месячка, Як і частыя звёздачкі, Як і цёмныя хмарачкі, Як і сільныя дожджачкі? Як цар да сыноў пажаніў, Як цар дачарэй пааддаў? Сяўрук на вяселлі бываў, Сяўрук і гарэлкі піваў, Сяўрук пазыватым бываў. Як пайшоў жа то Сяўрук — Семсот гарадоў прайшоў, Семсот казакоў сазваў, Семсот да баярынаў, Семсот да татарынаў, Семсот палкоў Данскіх казакоў. Як крыкнуў то Сяўрук, Як свіснуў то сільной, Да на свой двор шырок, Да на свой церам высок. Як бягуць к яму барцы, Із барцоў да на выборца, Як да ўдалыя Калужанцы, По бацюшку Мікітавічы, По матушцы Марыніны сыны; Яны вусікі зажымаючы,
    I рукавікі засучываючы, I сапожанькі падцягіваючы, I чулочыкі падвязываючы. Ухваціў жа то Сяўрук Ен наібольшага брата, Як за левае плячо, Як за правую пашку, Як за тонку рубашку;