Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Ой, у полі жыта Золатам абліта, Пад белай бярозай Ляжыць казак ўбіты.
Ой, ён жа ўбіты, На смерць не забіты, Чырвонай кітайкай Вочанькі накрыты.
Ды прышла дзяўчына, Ды загаласіла, А прышла другая, Зусім не такая.
Адкрыла кітайку Ды пацалавала, — Уставай, казача, Устань, маладзенькі.
За гарою трава шуміць...
За гарою трава шуміць, За другою казак ляжыць, Ляжыць казак за гарою, Пад купіну галавою, Накрыў вочкі сукніною, Казацкаю заслугою. За гарою воран крача, Над казакам сіў конь плача. He плач, коню, нада мною, Сам ты бачыш шчырасць мою; Бяжы, коню, беражкамі, Салдацкімі дарожкамі, Ды прыбяжы ў маю браму, Стукні, бразні падковамі, А там выйдзе мая маці, Будзе цябе распытваці: Ой, конік мой вараненькі, Дзе мой сынок маладзенькі, Ці ты забыў, ці ты згубіў? Я не забыў, я не згубіў;
Ен на месце ажаніўся, Узяў жонку варшавянку,— У чыстым полі жоўту ямку; Узяў жонку на рыначку,— У чыстым полі магілачку.
Ой, у полі пад вішанькаю...
Ой, у полі пад вішанькаю Там казачок забіты ляжыць, Над ім конік вараны стаіць, Капыцейкам землю сячэ, Свайму пану ваду дастае. — Табе, коню, вады не дастаць, А мне, маладому, ад зямлі не ўстаць. Бяжы, коню, да новага двара,
Выйдзе да цябе старая жана, Старая жана, то матка мая. Будзе ў цябе сынка пытаці. He кажы, коню, што забіт ляжу, Да скажы, коню, што ажаніўся. — Што ж ў яго коню, за сваты былі? — Былі ў яго сваты — зялёны дубы. — Што ж у яго, коню, за музыка быў? — Быў у яго музыка — зялёны явар. — Што ж у яго, коню, за сватанька была? — Была ў яго сватанька — чырвона каліна. — Што ж у яго, коню, за дружкі былі? — Былі ў яго дружкі — белы бярозы. — Што ж у яго, коню, за млода была?
■— Была ў яго млода — арабіначка, У чыстым полі да магілачка.
Дзе крыніца глыбокая...
Дзе крыніца глыбокая, Там вадзіца сцюдзёная I травіца зялёная.
На травіцы казак убіт, А ў галоўцы конік стаіць, А ў галоўцы конік стаіць.
Конь з казаком размаўляе: — Ці ты на мне сам паязджай, Ці ты мяне ў поле пушчай!
— Бяжы, косю, дарогаю, Бяжы, косю, шырокаю, Бяжы, косю, шырокаю!
Як прыбяжыш к вароцечкам, Стукні-грукні капыцікам, Стукні-грукні капыцікам!
Ой, там выйдзе стара жана, Стара жана — мамка мая, Стара жана — мамка мая.
Будзе цябе аўсом вітаць, Будзе цябе сынка пытаць, Будзе цябе сынка пытаць:
— Ой ты, косю сівусенькі, Дзе мой сынок малюсенькі, Дзе мой сынок малюсенькі?
Ці ты яго ў полі згубіў, Ці ты яго ў вайне забіў, Ці ты яго ў вайне забіў?
— Мамка мая старэнькая, Скажу слоўца вярненькае, Скажу слоўца вярненькае:
Hi я яго ў полі згубіў, Hi я яго ў вайне забіў, Hi я яго ў вайне забіў!
Ой, забілі цёмны ночы, Дзяўчыніны чорны вочы, Дзяўчыніны чорны вочы.
Мяне вяжа да бярозы, А сам ідзе к белай ложы, А сам ідзе к белай ложы.
Мяне вяжа да ляшчыны, А сам ідзе да дзяўчыны, А сам ідзе да дзяўчыны.
Мяне вяжа да сасонкі, А сам ідзе да карчомкі, А сам ідзе да карчомкі.
3 карчмы ідзе — хіляецца, Аж на мне поўсць мяняецца, Аж на мне поўсць мяняецца!
— Каб це, косю, ваўкі з’елі, Каб це, косю, разарвалі, Як на сынка досыць жалю!
Каб ты, косю, утапіўся, Як мой сынок не жаніўся, Як мой сынок не жаніўся!
Цёмна ночка
Цёмна ночка наступае, Жаўнер коніка сядлае;
Асядлаўшы, уздыхае, На ваёнку выязджае.
— Еду поле і другое, На трэцяе уз’язджаю.
Верны конік паклыпае, Сон галоўку абымае.
Пушчу каня на далінку, А сам лягу на гадзінку.
Сплю гадзінку, сплю другую, I трэцюю не буджуся.
Шчаслівая гадзінанька, Скуль узялася дзяўчынанька:
ЧУМАЦКІЯ, БУРЛАЦКІЯ
Каб це, косю, лясы ўбілі, Каб це, косю сівусенькі, Дзе ж мой сынок малюсенькі?
Мяне, мамка, лясы знаюць, Як я бягу — шум сціхае, Як я бягу — шум сціхае.
Мяне, мамка, рэкі знаюць, Як я бягу — высыхаюць, Як я бягу — высыхаюць.
Мяне, мамка, ваўкі знаюць, Як я бягу — уцякаюць, Як я бягу — уцякаюць!
наступае...
— Уставай, жаўнер, досі спаці, Твайго каня не відаці.
Ідзе войска незмярное, Незлічонае, страшное.
Возьмуць каня варанога, Заб’юць цябе, маладога.
Каня возьмуць — другі будзе, Цябе заб’юць — мне жаль будзе.
■—■ Ці ты мяне, дзеўка, любіш, ІПто мяне так рана будзіш?
— Каб я цябе не любіла, To б я рана не будзіла.
I ПРЫМАЦКІЯ ПЕСНІ
Чумак рана ўставае...
Чумак рана ўставае, Сваіх хлопцаў пабуджае: — Уставайце, хлопцы, рана, Уставайце, вазы мажце,
Новы ёрмы закладайце, Сівых валоў запрагайце, У Крым-горад выязджайце. Чумак з двара выязджае, Жану дома спакідае: Заставайся, жана, дома, Рубай дровы і лучыну, Цярпі гора і кручыну; Рубай дровы на парозе, А лучыну на услоне.
Валы мае палавыя...
— Валы мае палавыя, Чаго вы памарнелі?
— Ад таго мы памарнелі, Што не пагожае сена елі.
He гожу воду пілі I сем раз у Крым схадзілі.
У Крым ішлі да рыкалі, А з Крыма ішлі — цяжка вязлі.
Пад горачку да падганяе, А з горачкі сам сядае. Ох, ад таго памарнелі...
Ты чумача, чумача...
— Ты чумача, чумача, Жыццё тваё лядача: Ты не косіш, не арэш, Чаго рана з Крыму йдзеш, Усіх таварышаў вядзеш? — Вяду, вяду да не ўсіх, Толькі нету аднаго, Братца майго родненькага, Самага большанькага. Ен застаўся ў Крыму: Прабіла соль галаву;
He соль прабіла — вясы, Клаўшы соль на вазы.
Дзе ж ты, бурлак, валачыўся...
Дзе ж ты, бурлак, валачыўся, Што й па пояс намачыўся, Эй, эй, да што й па пояс намачыўся?..
— За таварам, за валамі.
— Брэшаш, бурлак, прышлі самі, Эй, эй, да брэшаш, бурлак, прышлі самі.
Бурлак доўга не спрачаўся, Скінуў світку ды паслаўся, Эй, эй, да скінуў світку ды паслаўся.
Яшчэ бурлак не паслаўся, Як хазяін ўжэ праспаўся, Эй, эй, да як хазяін ўжэ праспаўся.
Яшчэ бурлак не лажыўся, Як хазяін нарабіўся, Эй, эй, як хазяін нарабіўся.
Устань бурлак, годзе спаці, Пара сівы й валы гнаці, Эй, эй, да пара сівы валы гнаці.
Бурлак валы выганяе,
Слязьмі сляды залівае, Эй, эй, да слязьмі сляды залівае.
Слязьмі сляды залівае, Айца з маткай праклінае, Эй, эй, да айца з маткай праклінае:
— Нашто было так ражаці, Шчасця-долі не даваці, Эй, эй, да шчасця-долі не даваці?
Да сядзіць пугач у лузе на каліне...
Да сядзіць пугач у лузе на каліне, Дзе совае пер’е ўецца.
Дзе совае пер’е ўецца...
Да косіць косар шоўкавую траўку, Эй, гарачы пот ільецца.
Эй, гарачы пот ільецца...
Да сядзеў бурлак ў холадку пад дубам, Да з касарыка смяецца.
Да з касарыка смяецца...
Ой, хоч смейся, ой-эй, хоч не смейся, He смех табе,— праўда й будзе.
He смех табе,— праўда будзе... Да прыдзе зіма, лютыя марозы, Ай, у бурлака сена не будзе.
Ай, у бурлака сена не будзе... Прышла зіма, лютыя марозы, А бурлак ішчэ ў дарозе.
А бурлак ішчэ ў дарозе...
Прыехаў бурлак з вялікай дарогі, Да нечым валоў гадаваці.
Нечым волаў гадаваці...
Да бярэ бурлак раменны налыгач, Да ідзе сена набываць.
Ідзе сена набываць...
Да ідзе сялом, вуліцаю, Аж налыгач валочыцца.
Аж налыгач валочыцца...
А касарык ў новых вароцех, Эй, да з бурлака смяецца.
Эй, да з бурлака смяецца...
Хоць ты смейся, касарыку-дзядзьку, А прадай хоць сена вязку.
Ой, хто не служыў, братцы, у багатыра...
Ой, хто не служыў, братцы, у багатыра, Той і гора не знаеЛ
Ой, як я служыў, братцы, у багатыра, Я ўсё горачка знаю.
* Кожны другі радок паўтараецца двойчы.
Ой, рана ўстану, ды позненька лягу, Усё раблю й не гуляю.
Ой, запрагаю пару серых волаў Еду полечка араці.
Ой, бяру з сабой бедну сіраціну Ды валоў падганяці.
Ой, цоб-цобэ, вы серыя волы, Ды й да самага абеду.
Ой, усе жоны абедаць прыносяць, А хазяюшкі нету.
Ой, распрагаю пару серых волаў Ды пушчу ў дубраву.
Ой, бяру з сабой бедну сіраціну Ды іду дадому.
У варот стаіць стары старычышча, Ды й Дуняшу гукае:
— Ой, ідзі, ідзі, Дуняшачка, сюды, Вот ідзе парабчышча.
Ой, налій яму ўчарашняга баршчу, Ен й не тое пахлешча.
А нікому, а нікому...
А нікому, а нікому, Як батраку маладому, Эй! *
Батрак робя, рабатае, Аж пот вочы залівае, Эй!
Прышоў батрак на кватэру: — Падай, хазяйка, вячэру, Эй!
— А я ў печы не тапіла, Вячэраці не варыла, Эй!
Еж, батрачок, хоць галушкі, Лажыся спаць без падушкі, Эй!
Яшчэ батрак не разуўся, А ўжо пан абачнуўся, Эй!
Яшчэ батрак не лажыўся, А ўжо пан станавіўся, Эй!
— Уставай, батрак, падымайся, Займай валы, выганяйся, Эй!
* Кожная страфа паўтараецца двойчы.
Валы мае палавыя, Лугі мае зеляныя, Эй!
Маці мая радзімая, Нашто мяне спарадзіла?
Эй!
Ежце траву зялёную, Піпе ваду спюдзёную, Эй!
Нашто мяне спарадзіла I ў батракі налажыла? Эй!
Расцвілася чарэшанька...
Расцвілася чарэшанька, Ды ягад не мае.
А хто ў прымах не бывае, Той гора не знае.
Бо я прымак, бо я прымак, Бо я гора знаю: Кулачонькі пад бачонькі, Сам спаці лягаю.
Ідзе Дуня, ідзе Дуня, Ідзе абуджаці:
— Уставай, уставай, прымачэнька, Ідзі ў поле гараці.
Пашоў прымак, пашоў прымак У поле гараці.
Ен забыўся, нешчаслівы, Куска хлеба ўзяці.
Гараў прымак, гараў прымак, Стаў ды паглядае: — Усе жонкі абед нясуць, А мая не дбае.
Нясе Дуня, нясе Дуня, Нясе хлеб з вадою. — Калі хочаш абедаці, To еж хлеб з вадою.
Гараў прымак, гараў прымак, Дагараў да дому.
Распрагае сівы коні, Сам ідзе дадому.
Ідзе прымак, ідзе прымак, На дудачку свішча.
— Хавай, маці, абед, сала, Едзе прымачышча.
Ішоў прымак, ішоў прымак, Зашоў на падворы, А тут цешча прыказала: — Рубай, прымак, дровы.
Рубаў дровы, рубаў дровы, Разрубаў калоду.
Яму цешча прыказала: — Ідзі, прымак, па воду.
Прынёс вады, п'рынёс вады, Захацеў ён есці.
Яму цешча загадала: — Нясі свінням есці.
•— Бадай вашы свінні здохлі, А цешча згарэла, Як мне гэта прымацкая Служба надаела.
Як зышлася кума з кумой, Сталі гаварыці:
— I твой прымак, і мой прымак He хочуць рабіці.
I твой прымак, і мой прымак He хочуць рабіці, А як жа нам разлічыцца, Каб не заплаціці.
Стаяў прымак, стаяў прымак У сенях пад дзвярыма, Як учуў ён гэты словы, Абліўся слязіма.
I ты прымак, і я прымак, Нечага стыдзіцца.
Сабраліся ўсе прымакі Ды пайшлі тапіцца.
Прыйшлі бліжэй да рэчачкі — Мелкая вадзіца.
Ой, і доля прымацкая, Недзе ўтапіцца.
Ах вы, хлопцы маладыя, He йдзіце ў прымы, Жаніцеся ў сваёй хаце На чвэрць дзесяціне.
СЯМЕЙНА-БЫТАВЫЯ ПЕСНІ
Піце, піце, госцейкі, піце...
Піце, піце, госцейкі, піце, А на мёд не дзівіце.
Ой, нашы пчолачкі Паляцелі за брод па мёд.
Прыляцяць жа з-за броду, Прынясуць гасцям мёду.
Будзем чары наліваць, Усіх гасцей частаваць