Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Раю і не раю,
3 табой стаю, размаўляю, Пра другога дбаю.
— А каб жа ты, дзяўчыначка, Тады замуж пайшла, Як у млыне на камені Пшанічанька ўзышла.
— А каб жа ты, мой малойчык, Тады ажаніўся, Як у полі пры дарозе Сухі дуб развіўся.
Туман, туман па даліне...
Туман, туман па даліне,* Шырокі ліст на каліне.
Яшчэ шыршы на дубочку, Кліча голуб галубачку.
Хоць не сваю, дык чужую: — Хадзі, міла, пацалую.
— Нашто ж маеш цалаваці, Сэрцу тугі задаваці?
He задавай сэрцу тугі, He возьмеш ты, возьме другі.
Возьме другі і харошы, Майму сэрцаньку прыгожы.
— He плач, дзеўка, не журыся, Я ж шчэ не ажаніўся.
Во, як буду жаніціся, Прашу піва напіціся.
* Кожны радок паўтараецца двойчы.
Майго піва напіціся, Майму дзіву дзівіціся.
— Тваё піва мне не піва, Тваё дзіва мне не дзіва.
Толькі дзіўна слава тая, Што на людзях пахаджае.
Твая маці чараўніца, А сястрыца разлучніца.
Разлучыла нас з табою, Як рыбаньку з вадою.
Цяжка рыбцы без вадзіцы, Так мне, беднай маладзіцы.
Цяжка рыбцы на пясочку, Так мне, беднай, без дружочка.
А дзе тая крынічанька...
А дзе тая крынічанька, Голуб што купаўся?
А дзе тая дзяўчынанька, 3 каторай кахаўся?
А ўжо тая крынічанька Даўно замучона,
А ўжо тая дзяўчынанька 3 другім заручона.
Ой, я тую крынічаньку Тыччам ператычу, Ды я сваю міленькую К сабе пераклічу.
Ой, я тую крынічаньку Чаўном пераплаўлю, Ды я сваю міленькую К сабе перабаўлю.
Вой, стаяла калінанька На заходзе сонца,
А плакала дзяўчынанька Гледзячы ў ваконца.
Зажурылі, засушылі Мяне, маладзеньку, Яшчэ з войскам у свет далёкі З’ехаў і міленькі.
He плач, не плач, дзяўчынанька, Я к табе вярнуся.
Усёй душою, шчырым сэрцам К табе прыхілюся.
Зажывём мы, запануем,
Як галубкоў двое,
I раздзелім з табой шчасце, Долю і нядолю.
Здрада, здрада, чорны бровы, здрада...
Здрада, здрада, чорны бровы, здрада! А ўсё ж твая, мой мілы, няпраўда.
Як жаніўся, любіці маніўся, А цяпер ты ад мяне ад’язджаеш.
А куды ж ты ад мяне ад язджаеш, Каму, маладую, мяне пакідаеш?
Рана ўстаеш, каню аброк даеш, На повадзе к вадзе каня вядзеш.
Як белы свет, коніка сядлаеш, У абед дык з двору выязджаеш.
Я пастаўлю стоража ў парозе, Сама лягу на цісовай ложы.
Чую, чую, стораж мой гаворыць, Што мой мілы ўжо ад’язджаіць.
— Зламі, конік, нагу вараную, Скруці, мілы, галаву змянную.
Скруці, мілы, галаву змянную, Як ты змяніў мяне, маладую.
Ой, ляцелі гусі...
Ой, ляцелі гусі Ды з-пад Белай Русі, Селі яны, палі, На ціхім Дунаю.
Селі яны, палі, Ваду замуцілі, А нас, маладзенькіх, 3 табой разлучылі.
Бадай тыя гусі Марна запрапалі,
Паехаў
Паехаў мой мілы, He чуць, не відаці.*
Выйду за вароты — Два слядочкі знаці.
Ой, адзін слядочак — Каня варанога,
А другі слядочак — Майго міленькога.
Ой, пайду я, пайду У вішнёвы садочак.
Вышчыплю, выламлю 3 каліны лісточак.
Вышчыплю, выламлю 3 каліны лісточак,
Буду прыкрываці Мілага слядочак,
Як мы кахаліся, Цяпер перасталі.
Як мы кахаліся, Як ластаўкі ў стрэсе, Цяпер разышліся, Як дарожкі ў лесе.
Як мы кахаліся, Нас бяда не знала,— Цяпер разышліся, Як цёмная хмара.
мой мілы...
Каб па яго следу Людзі не хадзілі,
На чужой старонцы Дзеўкі не любілі.
На чужой старонцы Дзеўкі не любілі,
Мяне, маладую, За ім не судзілі.
Судзілі, судзілі Старыя й малыя,
Цяпер пачынаюць Хлопцы маладыя.
Хоць вы гаварыце, Хаця перастаньце,
Мяне маладую, Болей не чапайце.
У агародзе вярба расла...
У агародзе вярба расла, Там стаяла дзеўка красна.
Другі радок кожнай страфы паўтараецца двойчы.
Яна красна ды й красіва, Доля ж яе нешчасліва.
Доля ж яе нешчасліва, Няма таго, што любіла.
Няма яго ды й не будзе, Разлучылі злыя людзі.
Разлучылі, разлучылі, Каб у пары не хадзілі.
Ці свет, ці світае...
Ці свет, ці світае, Ці на зоры займае? Ці мой міленькі, галуб сівенькі, Коніка сядлае?
Сядлай, мілы, каня, Каня вараненькага, Прыязджай, мілы, не кідай, мілы, Мяне, маладзеньку.
Ці я не такая, Як і гена другая?
Я й харошая і прыданая — Доля ж няшчасная!
Ой, у полі азерца,
Там плавала вядзерца,
Ой, прыдзі, мілы, да й парадзімся, Маё мілае сэрца!
Чырвона каліна Да ў полі павяла, He суверная да дружынька Мне свет завязала.
Ты пойдзеш гарою,
А я даліною,
Кажуць мне людзі, дай сама знаю, Што не жыць мне з табою.
Ой, хадзіла Машанька...
Ой, хадзіла Машанька Па садочку, Пакалола ножачку На вішнёчку.
Баліць, баліць ножачка, Ды не больна.
Любіў казак дзеўчыну, Ды не доўга.
А забралі казачэнька
У салдаты, Забыла дзяўчыначка Папытаці.
Забыла дзяўчыначка Папытаці,
Ці ёй замуж выхадзіці, Ці гуляці.
— Гуляй, гуляй, дзяўчыначка, Як гуляла, Тапчы, тапчы чаравічкі, Як таптала.
Тапчы, тапчы чаравічкі,
Як таптала,
He кажы ты хлопцам праўды, Як казала.
He кажы ты хлопцам праўды, Як казала,
He сцялі ім пасцель бе.лу, Як ты слала.
Яны тваю пасцель белу Перакінуць, Яны цябе любіць будуць, Ды пакінуць.
Ой, заржы, заржы, сівы коніку...
Ой, заржы, заржы, сівы коніку, Рана з поля ідучы.
Ці не пачуе мая міла, Пасцельку сцелючы?
Яна пачула, цяжка ўздыхнула, Сільна заплакала.
Няма мілога, чарнабрывога, Што верна кахала.
Ой, стаіць явар ды над вадою, Кудравы да долу.
Ах мой міленькі, з Украіненькі Вярніся дадому.
Ой, стаіць явар дый над вадою, Явар вада мые.
Ах мой міленькі, з Украіненькі Сэрца ж маё ные.
Ой, стаіць явар дый над вадою, Каб не абярнуўся.
Ах мой міленькі, з Украіненькі Каб скора вярнуўся.
Сядзіць галуб пры дубку...
Сядзіць голуб пры дубку, Галубка на вішні, Скажы, скажы, дзяўчыначка, Што ў цябе на мыслі?
— Як не хочаш, мой міленькі, Ты мяне любіці — Парай, парай ты мне зелля, Каб скарэй забыці.
— А я знаю тое зелле Блізка пералазу, Як папарыш і нап’ешся,— Забудзеш адразу.
— Буду парыць, буду піці, Каплі не апушчу, Тады я цябе забуду, Як вочы заплюшчу.
Што за месяц, што за ясны...
Што за месяц, што за ясны,— Уночы свеціць, а ўдзень не.
Што за міленькі дружочак,— Калі прыйдзе, калі не.
Усе людзі, людзі кажуць,
Усе людзі гавараць:
— Сорам, дзеўка, сорам, красна, Позна з вечара гуляць.
Дзяўчыначцы кепска стала, Стала плакаць ды ўздыхаць, Хлапчыноньку шкода стала, Стаў дзяўчынку суцяшаць.
— He плач, дзеўка, не плач, красна. Прыйду ў госці да цябе, Разгарыцца кроў гарача — Вазьму заіМуж за сябе.
ЖАРТОЎНЫЯ ПЕСНІ
Ой, у полі крынічанька...
Ой, у полі крынічанька, Там халодна вадзічанька.
Ой, там Раман валоў пасе, Кацярына ваду нясе.
Стаў Раманку жартаваці, 3 вядзёр ваду выліваці.
— Ой, Рамане, маё сэрца, Пакінь вады хоць вядзерца.
Мая вада халодная, У мяне маці няродная.
Я няродну маці маю, Будзе біці, добра знаю.
Будзе біці і караці
I шэльмаю называці.
«Дзе ты, шэльма, спазнілася, Бо вячэра зварылася».
— Навучу, дзеўка, збрахаці, Каб не біла цябе маці.
«Наляцелі гусі з броду, Памуцілі з пяском воду.
Я стаяла, прастаяла, Пакуль вада састаяла».
— Брэшаш, доню, збрахалася, Ты з Раманам кахалася.
— Цяпер, маці, прызнаюся, Што з Раманам кахаюся.
Ен чарнявы, я бялява, Будзе пара кучарава.
Ён высокі, а я нізка, Будзе нам радзіна блізка.
Ен багаты, а я бедна, Будзе пара адпаведна.
Ой, у полі крынічанька, Там халодна вадзічанька.
Ой, пасею я рамоню...
Ой, пасею я рамоню Да ў гародзе пры дарозе. А там малады коні пасе Ды да мяне на нач ідзе. А я яго палюбіла, На покуце пасадзіла. Мёдам, вінам напаіла, Калбаскаю накарміла. А я яму пасцель слала: Адзін радочак падушачак, Другі радочак пярынаў, А пад галоўку пухоўкі.
А я яго пакрывала Ядвабным коўдрам. А заўтра я яго выпраўляла
3 музыкамі і скрыпкамі. Ой, я на яго слядочак Пакаціла талярочак.
Ой, пасею я рамоню Да ў гародзе пры дарозе, А там стары валы пасе Ды да мяне на нач ідзе. А я старога не любіла, Пад печаю пасадзіла, Дзёгцем, смалой напаіла. Я яму пасцель слала: Адзін радочак камячоў, Другі радочак палячоў, Жэжнавы камень пад галоўку. А я яго пакрывала старою бараною. А назаўтра выпраўляла, Сабакамі цкавала, А на яго слядочак
Пакаціла камушочак.
Ой, паслала мяне маці...
Ой, паслала мяне маці, Ой, паслала мяне маці, Ой, паслала мяне маці Яравое жыта жаці.
А я жыта не жала, А я жыта не жала, А я жыта не жала, У баразёнцы ляжала.
Баразёнка вузенька, Баразёнка вузенька, Баразёнка вузенька — He памесцілася.
Цёмна ночка каротка, Цёмна ночка каротка, Цёмна ночка каротка — He нацешылася.
А я дзень укарачу, А я дзень укарачу,
А я дзень укарачу, Цёмну ночку падтачу.
Вунь Мікіта ідзе, Вунь Мікіта ідзе, Вунь Мікіта ідзе, Мне арэшкі нясе.
Я не знаю, што рабіць, Я не знаю, што рабіць, Я не знаю, што рабіць: Ці пакінуць, ці любіць?
Ці арэшкі лускаць, Ці арэшкі лускаць, Ці арэшкі лускаць, Ці Мікіту цалаваць?
Я й арэшкі лускала, Я й арэшкі лускала, Я й арэшкі лускала I Мікіту цалавала.
Ой, хацела ж мяне маці...
Ой, хацела ж мяне маці Ды за першага аддаць, А той первы, Первы няверны,— Ой, не аддай мяне, маць!
Ой, хацела ж мяне маці Ды за другога аддаць, А той другі Ходзіць да падругі,— Ой, не аддай мяне, маць!
Ой, хацела ж мяне маці Ды за трэцяга аддаць, А той трэці
Як у полі вецер,— Ой, не аддай мяне, маць!
Ой, хацела ж мяне маці За чацвёртага аддаць, А той чацвёрты Hi жывы, ні мёртвы,— Ой, не аддай мяне, маць!
Ой, хацела ж мяне маці Ды за пятага аддаць, А той пяты
П’яніца пракляты,— Ой, не аддай мяне, маць!
Ой, хацела ж мяне маці Ды за шостага аддаць, А той шосты
Малы, недарослы,— Ой, не аддай мяне, маць!
Ой, хацела ж мяне маці Ды за сёмага аддаць, А той сёмы
Прыгожы ды вясёлы... Ён не схацеў мяне ўзяць!
Сам не знаю, не ведаю....
Сам не знаю, не ведаю, Што рабіці маю.
Людзі кажуць жаніцеся, А я і не думаю.
Ой, што ж мне жаніцца, Ой, нашто ж мне жонка? Ёсць у мяне суседачка, Добра прыяцелька.
Маладзіцы, удавіцы На мяне маргаюць, To ў нядзелю, то ў свята К сабе зазываюць.
— Прыдзі, прыдзі, мой міленькі, Ка мне на хвілінку, А я вышлю свайго дзеда У лес па малінку.
Ідзі, стары, барадаты, У лес па малінку.
А не пойдзеш у маліну,— Любіці пакіну.
Хлопец пашаньку пахае...
Хлопец пашаньку пахае, ой-ёй-ёй!
У яго сошанька крывая, ой, божа ж мой! *
Прышла к яму чарнявая: — Вазьмі ж мяне, хлопец, замуж.
Дзеўка замуж захацела, Ледзь уся не абамлела.
Хлопец здуру ажаніўся, Навек жонкай падавіўся.
Ані лыжкі, ані міскі, Павесілі тры калыскі.