Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Яшчар...
Сядзі, сядзі, яшчар, Гэй, нам, гэй!
На залатым крэсле,
На ліпавым дзенцы У руцяным венцы. Бяры сабе панну, Каторую хочаш, Каторую любіш: Ці ту, што ў панчошках, Ці — што ў чаравічках, Ці за русу коску, Ці за белу ручку! Яшчар салгаў, Панну не ўзяў: Hi ту, што ў панчошках, Hi — што ў чаравічках, Hi за русу коску, Hi за белу ручку! Сядзіць яшчар на куце, Дзяржыць вянок на руцэ. — А яшчар-паночак, Проша мне аддаць вяночак, Я па pace хадзіла, Па красачцы збірала, Я вяночак звівала.
БАЛАДЫ
На бітым гасцінцы...
На бітым гасцінцы... Карчомка стаяла, Карчомка стаяла, Тынам тынавана.
А ў той карчомцы Дзве музыкі йгралі, Дзве музыкі йгралі, Малойцы гулялі.
Ой, адзін малойчык
He п’е, не гуляе, He п’е, не гуляе, Дзеўку намаўляе:
— Ой, едзьма, дзяўчына, 3 намі, малайцамі,
Будзе табе лепей, Як у твае мамы.
А ў свае мамы Работу рабіці,— 3 намі, малайцамі, Мёд, гарэлку піці.
А ў свае мамы Кашулі латаны, У нас будзеш насіць Шоўкам вышываны!
Дзеўка паслухала, Села паехала,— Павязлі дзяўчыну Гарамі, лясамі.
Павязлі дзяўчыну Гарамі, лясамі.
— Варочайся, дзеўка, Ты да свае мамы!
•—Ой, я не вярнуся, Сораму баюся, Каго палюбіла, Таго пільнуюся!
Ехалі казакі, Гарамі, лясамі, Прывязалі дзеўку Да сосны касамі.
Выкрасалі агню Трыма палашамі, Запалілі сосну Зверху з караня.мі.
Гэй, там
Гэй, там пры дарозе Каліна стаяла, А на той каліне Зязюля кукавала.
Яна кукавала,
Усю праўду казала,— Маці свайго сына У войска выпраўляла:
— Ідзі, мой сыночак, Доўга не бадзяйся, Цераз два гадочкі Дамоў варачайся.
Вось праходзе годзік, Другі наступае, Маці свайго сына 3 войска дажыдае.
А на трэці годзік Прышоў ён дадому, Прышоў ён дадому 3 сваёю жаною.
Ой, тая сасонка Ды стала гарэці, Малада дзяўчына Стала гаварыці:
— А хто тут начуе, Няхай голас чуе, Мяне, маладую, 3 агню выратуе.
А хто дзеці мае, Няхай навучае, Да тае карчомкі Гуляць не пускае,
Бо тая карчомка — Вяліка здрадніца,— Была дзеўка добра, Стала паскудніца.
«
пры дарозе...
Пасадзіла сына, Дала піці, есці, Нялюбай нявестцы — На парозе сесці.
Дала маці сыну Чырвонага віна, А чужой нявестцы — Горкую атруту.
Сын віна не выпіў, Пад столічак выліў,— Горкую атруту Напалам ён выпіў:
— Вось, не ўмела ж, маці, Ты нас сустракаці, Дык сумей жа, маці, Ты нас пахаваці!
Пахавала сына У вішнёвым садочку, А чужу нявестку — У лазовым кусточку.
Пасадзіла сыну Чырвону каліну, А чужой нявестцы — Горкую асіну.
Чырвону каліну Слязьмі палівала, Чужую нявестку Штодзень праклінала
А дзе месяц, дзе зара...
А дзе месяц, дзе зара, Там гуляла ўдава, Ой, люлі, люлі, Там гуляла ўдава.
Там гуляла ўдава, Парадзіла сыны два, Ой, люлі, люлі, Парадзіла сыны два.
У чорны полак спавіла
I ў карабец злажыла? Ой, люлі, люлі, I ў карабец злажыла.
I ў карабец злажыла, У ціхі Дунай пусціла, Ой, люлі, люлі, У ціхі Дунай пусціла.
Ах ты, ціхенькі Дунай, Маіх двух сынкоў прымай, Ой, люлі, люлі, Маіх двух сынкоў прымай!
На дваццатым на гаду Пайшла ўдоўка па ваду, Ой, люлі, люлі, Пайшла ўдоўка па ваду.
Стала ўдоўка ваду браць, Стаў карабец падплываць, Ой, люлі, люлі, Стаў карабец падплываць.
А ў тым у карабцы Два ўдалыя малайцы,
Ой, люлі, люлі, Два ўдалыя малайцы.
Адзін стаіць на часу, Чэша русую касу, Ой, люлі, люлі, Чэша русую касу.
Другі стаіць у чаўне, Падганяе воду мне, Ой, люлі, люлі, Падганяе воду мне.
Падганяе воду мне I пытаецца ў мяне, Ой, люлі, люлі, I пытаецца ў мяне.
I пытаецца ў мяне: — А ці пойдзеш за мяне? Ой, люлі, люлі, А ці пойдзеш за мяне?
— Я за цябе сама йду, За другога доч даю, Ой, люлі, люлі, За другога доч даю!
— Яшчэ ж мяне бог сцярог, Што з мамкаю спаць не лёг, Ой, люлі, люлі, Што з мамкаю спаць не лёг!
— Яшчэ ж мяне бог укрыў, Што я сястры не накрыў, Ой, люлі, люлі, Што я сястры не накрыў!
Бандароўна...
1
Хадзіў, блудзіў Бандарэнька Сем лет па Валыні, Прыблудзіўся Бандарэнька I к ліхой гадзіне.
He хацеў жа Бандарэнька На Украіне жыці, Ды пайшоў жа на Палессе Панкоў-ляшкоў біці.
Узыграйце, музыканты, А я пайду ў танцы, Адступіцеся, ўражы панкі, Каб вас з’елі пранцы!
2
У Кіеве на базары Дзеўкі табуном ходзяць, Маладую Бандароўну Пад ручанькі водзяць.
Скуль узяўся пан Канеўскі, Тупае нагою,
— Пойдзем, пойдзем, Бандароўна, Гуляці са мною.
— Ой, хоць тупай, хоць не тупай Праваю нагою, Недастоен, пан Канеўскі, Гуляці са мною.
3
У Кіеве на базары
Гаварылі ціха:
— Уцякай, уцякай, Бандароўна, Бо будзе табе ліха.
Пабегла Бандароўна
3 места ўцякаці, А за ёю два лакеі Яе дагнаці.
Пабегла Бандароўна 3 высокага мосту,
Азірнулася кругом сябе, Ці вялікага росту.
Пабегла Бандароўна
К глыбокаму броду, Азірнулася кругом сябе, Ці харошага роду.
Хутка ўзялі Бандароўну
За правую руку Ды павялі, нешчасліву, На вялікую муку.
4
Пасадзілі Бандароўну На залатым крэсле, Каб спявала Бандароўна Жаласныя песні.
Ох, як стала Бандароўна Песенькі спяваці, Дык стаў пан Канеўскі Ружжо заражаці.
Як ударыў Бандароўну
Пад правае вуха, Дык і стала Бандароўна I нема і глуха...
Як загадаў пан Канеўскі
Дол ёй капаці,
Для маладой Бандароўны Мурам мураваці.
А як прышла Бандарыха, Спляснула рукамі,—
Прапала ж ты, мая дачушка,— Залілася слязамі.
А як прышоў стары Бондар, Траснуў барадою,—
Прапала ж ты, мая дачушка,— Заліўся слязою.
Наляцелі жураўлі...
Наляцелі жураўлі, Селі-палі на раллі. Сталі раллю капаць I ў раллі пытаць.
Лепі сяўба ранняя, Нечым тая позная; А на ранняй пшаніца, А на позняй мятліца. Лепі жонка першая, Нечым тая другая.
3 першай жонкай дзяцей меў, 3 другой жонкай гадаваў, А з трэццяй разагнаў: — Ідзіце, дзеці, служыці, Чым мачысе гадзіці.
А ў Полацку на рынку П’ець казачак гарэлку 3 маладой дзяўчынай.
— Шынкарачка молада, Дай мне мёду гарцы два.
— Застаў жа мне свой жупан, Тагда мёду табе дам.
— Нашто табе мой жупан, Калі ў мяне грошай жбан. — Я за цябе дзеўку аддам. У карчомцы згукалі, А ў царкве абвянчалі, У пасцелі спаць клалі. Пытаецца дзяціна:
— Адкуль родам дзяўчына? — А я з сяла сялянка, Я з горада мяшчанка Па прозвішчу Карпанка. Пытаецца дзяўчына: — Адкуль родам, дзяціна? — Я з сяла селянін, Я з гораду мешчанін Па прозвішчу Карпін сын. Яшчэ ж мяне бог сцярог, Што з сястрою спаць не лёг, Яшчэ ж мяне бог укрыў, Што я сястры не накрыў.
— А брацітка мой радной, Як мы будзем цяпер жыць? — А сястрыца, родная! Пойдзем мы гарою Пойдзем мы гарою, I рассеемся травою.
— А на Івана Купалу Пойдуць дзеўкі траву рваць, Пойдуць дзеўкі траву рваць I нас з табой успамінаць: — А вот тая травіца, Што брацітка з сястрыцай.
Крапіўка мая стрыклівая...
Крапіўка мая стрыклівая, Свякроўка мая журлівая, А журыць мяне як дзень, так ноч. Пасылаець мяне сквозь ноч упроч. — He ідзі, нявестка, дарогаю, А ідзі, нявестка, далінаю I стань, нявестка, калінаю.
Будзіць мой сынок з вайны ісці, Будзіць над калінкай дзіваваціся, Прыдзе ў двор, будзе пытаціся: — Ай маць мая раднюсенька, Ой, відзеў я дзіва дзіўнюсенька: Стаіць каліна чырвоная, Без ветру яна шатаецца, Без дажджу яна абліваецца.
— Вазьмі, сыночак, тапарочак, Ссячы калінку пад каранёчак. Ен раз секануў — пахілілася, У другі раз секануў — трэскі пашлі, А ў трэці секануў — прамовіла: — He калінку сячэш — жану сваю, He трэскі ляцяць — дзеткі твае. Прыйшоў ён у двор, пытаецца: — Ой маці мая раднюсенька, А дзе мая жана ды мілюсенька? — У кароўнічку яна кароў доіць. Пайшоў паглядзеў — яе там нет. — Ой маць мая разлучніца, Разлучыла мяне з жаной маёй. Лежачы пад сонцам, не піці мне вады, А слухаючы матку, не мець мне жаны.
Жыла ўдоўка на адзіноцы...
Жыла ўдоўка на адзіноцы, Жаркае соўнінька ўзыходзіць! * Было ў яе дзевяць сыноў, Дзевяць сыноў, дзесята дачка, Дачушка Настулечка.
Сыны ўзраслі — ў разбой пашлі, Дачка ўзрасла — замуж пашла. За купчыка, за галубчыка.
Жыла гадок, жыла другі, На трэці гадок заташнелася, К мамцы ў госці захацелася. — Ах ты, купчык, ты галубчык, Паедзем жа к мамцы ў госці. Ён жа коні запрагаіць, К мамцы ў госці ад’язджаюць. Едуць поле і другое, На трэцяе ўз’язджаюць, Цёмная ночка абнімаіць. Яны шатры распінаюць, Яны кастры раскладаюць, Купчанятка спаць укладаюць. Стучыць, гручыць дарожанька, Шуміць, шуміць дубровачка, Едуць, едуць разбойнічкі. Яны купца загубілі, Купчанятка зарэзалі, А купчавую спаць палажылі. Восем разбойнікаў спаць уляглося, А дзевяты не ўсыпаіць, У купчыхі распытываіць: — Адкуль, адкуль, купчышачка, Ці багата атца-маці, Ці вялікага ты роду?
— Атца-маці небагатага, Жыла ўдоўка на адзіноцы, Было ў яе дзевяць сыноў, Дзевяць сыноў, дзесята дачка, Дачушачка Настусечка.
Сыны ўзраслі — ў разбой пашлі, Дачка ўзрасла — замуж пашла
* Прыпеў «Жаркае соўнінька ўзыходзіць!» паўтараецца пасля кожнага радка.
t>08
За купчыка, за галубчыка. Жыла гадок, жыла другі, На трэці гадок заташнелася, К мамцы ў госці захацелася. Я купчыка ўгаварыла, Мы паехалі к сваёй мамачцы. Едзем поле і другое, На трэцяе уз’язджаем...
— Устаньце, ўстаньце, мае братцы, А што жа мы надзелалі, А мы швагру загубілі, Племянятку зарэзалі, Мы сястру асірацілі.
Пайшла Ціхоня ў места...
Пайшла Ціхоня ў места, Там яе малойцы палюбілі, Мёдам, віном напаілі.
Старшы братка увідзеў, Прыйшоў мамцы паведаў: — Мамка мая родная, Ужо наша Ціхоня ў месце, Там яе малойцы палюбілі, Мёдам, віном спаілі.
Прыйшла Ціхоня дадому, Стала яе маці караці: — Лепей бы ты, Ціхоня, утанула, А я бы ручкамі спляснула.
Пайшла Ціхоня па ваду, Паставіла вёдра на ляду, Сама ў Дунай утанула. Младшы братка ўвідзеў, Прыйшоў мамцы паведаў: — Мамка мая родная, Ужо наша Ціхоня ўтанула. Мамка ручкамі ўспляснула Каля Дунаю ходзячы, Белы ручкі ломячы.
— Mae ж вы белыя абрусы, Mae беленькія ручнічкі, Што ж мне з вас рабіці: Ці дарожку усцілаці К свайму міламу дзіцяці?
Ой, ў Слуцку на рыначку стала навіна...
Ой, ў Слуцку на рыначку стала навіна — Маладая дзяўчыначка сына павіла.
А спавіўшы, яна сына ў Дунай пусціла. Ой, плыві ты, шчука-рыба, і маё дзіця, А я ешчэ пагуляю за млода дзяўча.
Аж там ідуць рыбалоўцы рыбачку лавіць, He злавілі шчучкі-рыбы — злавілі дзіця. Ой, панеслі тое дзіця да Атманіхі.
Й Атманіха — велька пані, яна раду дасць. Заказала ўсім дзевачком на гулянне стаць. Усе дзевачкі ідуць, на галоўках вяночкі нясуць. Адно тая дзяўчыначка адна ззаду ідзе I на голаве вянка не нясе.