Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Узялі дзяўчыначку пад белыя бокі, Ой, панеслі дзяўчыначку да горшай мукі. Да за ёй яе матка плачучы ідзе: — Дзіця таё радчона траціці вядуць.
— Матка ж мая радненька, маеш дома пяць, He пускай жа на гулянне, няхай дома спяць. Матка мая родненька, маеш дома дзве, He давай жа ім патолі так, як дала мне. Ой, дала мне патолі, дала змалку, Цяпер цярпі, мая матка, па мне зняслаўку. Гэта ж табе, матка, перша навука: He спраўляўшы вяселля, да гадуй унука.
Ой, загадалі на вайну...
Ой, загадалі на вайну Нашаму сялу ўсяму, Нашаму войту самому. У нашага войта сыноў нет, Адна дачушка на раду, I тоя ехаці на вайну.
— Да спраў жа мне, бацька, востры меч, Каб доўга было войска сеч.
Скора вайтоўна ўступіла, Палавіна войска уныла, Скора вайтоўна махнула, Дак тоё войска уснула. Адазваўся каралевіч: — Ой, каб я ведаў, чый то сын,
20 Зак. 3328
Аддаў 6ы дачку каралеўначку!
— Ой, не пытай, каралевіч, чый то сын, Я сама панна вайтоўна.
— Калі ж ты есць вайтоўна, Я ж цябе за сына вазьму, Я ж табе палавіну каралеўства апішу! Ой, вайтоўну бацька выпраўляў, Вайтоўне бацька прыказваў:
— Да не едзь, вайтоўначка, наперадзе! Вайтоўна бацькі не слухала, Наперад войска паехала.
Прыехала к сіняму мору, Трэба таму войску ўплаў плысці... Скора вайтоўна паплынула, Пасярод мора ўтанула.
Усе казакі з вайны едуць, Вайтоўны каня ў руках вядуць: Вайтоўна бацькі не слухала, Да ўніз галоўку палажыла.
Прыехалі да Марусі госці...
Прыехалі да Марусі госці, А ў Марусі хата на памосце, А Маруся хворая ляжала, Чорным шоўкам галоўку звязала. Адзін кажа: «Я Марусю люблю», Другі кажа: «Я Марусю вазьму», Трэці кажа: «На каберцу стану». — Ой, хто ж бо мне трызелле дастане, Той за мною на каберцы стане. Адазваўся казак маладзенькі, Пад ім грае конік вараненькі: — Есць у мяне тры кані на стайні. Адзін конік, як галка чарненькі, Другі конік, як голуб сівенькі, Трэці конік, як лебедзь бяленькі. Чорным канём мора пераплыву, Сівым канём войска пераеду, Белым канём трызелле дастану.
Як стаў казак трызелле капаці, Стала над ім зязюлька каваці: — Пашла Маруся із іншым шлюб браці. Яно шчо казак з лесу выезджае,
Яго Маруся з вяселлем страчае. Да стаў казак музыкі наймаці, Узяў Марусю, пайшоў танцаваці. Узяў Марусю пад левую руку, Шаблю востру пад правую руку. Думаў казак, што шабля звінела, А то ж Марусі галоўка зляцела. Ото ж табе, Маруся, вяселле, He пасылай казака ў трызелле.
Жана з мужам не ў любосці жыла...
Жана з мужам не ў любосці жыла, Жана мужа загубіла узяла. Загубіла, схараніла яго, Схараніла ў святліцы пад акном, А пакрыла белым тонкім палатном. Як пачулі яго брацяткі, Як пачулі яго родныя:
— Ты, братоўка, ты галубка наша, А дзе ж дзела ты брацятку нашага? — Учора ў мяне любы госці былі, Ён паехаў тых гасцей праважаць. — Ты, братоўка, ты галубка наша, А падай нам залатыя ключы, А пойдзем мы ўсе святліцы адчыняць, А будзем мы свайго браціткі шукаць. — Дзевярочкі, галубочкі мае, Пацерала залатыя ключы Ад святліцы да цямніцы ідучы.
— Ты, братоўка, ты галубка наша, А мы будзем усіх людзей сабіраць, А мы будзем залатых ключоў іскаць. — Дзевярочкі, галубочкі мае, А нашто ж нам ўсіх людзей турбаваць,— Буду я вам усю праўдачку казаць: А я з мужам не ў любосці жыла, А я мужа загубіла узяла.
А выведзіце на вулачку, А здыміце з плеч галовачку, Старым-малым на ўдзіўленнейка, Маладым — на пакаяннейка.
А з-пад гаю галка вылятала...
А з-пад гаю галка вылятала *, У каморы маці сына навучала: — Чаму жонкі не б’еш, не караеш. А йдзі, сынку, у новую клетку. Бяры, сынку, раменную плетку, Збі, сын, жонку, як чорную галку. Учора звячора камора звінела, Ночы спаўночы нагайка гудзела. Усю ночку жоначка стагнала, Чуць на зорку — жоначка сканала. — А маці, маці, парадніца ў хаце, Парадзіла, маці, як жану скараці, Парадзь, маці, дзе яе схаваці.
— А бяры, сынку, варану кабылку, Уцякай, сынку, на Русь, на Украінку. — А чаго, маці, я буду ўцякаці.
Я забіў жонку — буду й атвячаці.
— Дьік бяры, сынку, сівую кабылку, I вязі, сынку, жонку у магілку.
Схавай яе, сынку, ў вішнёвым садочку. Пасадзі ў галоўцы чырвону калінку, А ў ножках — зялёну яблынку. Будуць дзеткі цвяточкі ламаці.
Будуць дзеткі мамку ўспамінаці. Будуць дзеткі яблычкі шчыпаці, Будуць дзеткі мамачку гукаці. — Уставай, мамка, малы сынок плачыць. — Хай жа не плачыць, хай перастаніць, Няхай жа знаіць, што мамкі не маіць. — Уставай, мамка, калінкі паспелі.
— Няхай жа спеюць, хай паспяваюць, Хай каліначку птушкі абіраюць.
* Кожны радок паўтараецца.
ДЗІЦЯЧЫ ФАЛЬКЛОР
з і ц я ч ы фальклор уключае самыя розныя вуснапаэтычныя жанры славеснай і музычнай народнай творчасці — казкі, песні, прыпеўкі, загадкі, калыханкі, забаўлянкі, лічылкі, скорагаворкі, заклічкі, гульні і іншае, складзеныя самімі дзецьмі або дарослымі для дзяцей. У дзіцячы рэпертуар перайшлі і некаторыя творы, складзеныя дарослымі для дарослых. Жанравая разнастайнасць і асаблівасці дзіцячага фальклору абумоўлены функцыяй, якую ён выконвае як сродак разумовага і фізічнага выхавання дзіцяці ў розныя перыяды яго жыцця. Творы дзіцячага фальклору вельмі простыя па форме і зместу, і ў іх звычайна прысутнічае элемент займальнасці.
Прынята дзіцячы фальклор дзяліць на некалькі груп: 1) калыханкі; 2) творы, звязаныя з гульнёй; 3) творы, не звязаныя з гульнямі і рухам. Калыханкі — адзін з самых старадаўніх відаў творчасці, вядомы усім народам. Галоўная функцыя калыханак — супакойванне дзіцяці, каб яно хутчэй засынала, таму іх мелодыя плаўная, спакойная, рытм найболей адпавядае рытму гушканняў калыскі, змест песенек часта аблямаваны характэрнымі запевамі і прыпевамі «а-а-а», «люлі-люлі», «лялі-лялі», «баю-баю» і інш.
Будучы старадаўняй творчасцю, калыханкі багата захавалі элементаў язычніцтва, магіі. Прырода ў іх адухоўлена, птушкі, звяры і жывёлы надзелены чалавечымі якасцямі. Часцей за ўсё ў калыханках сустракаюцца вобразы ката, мышкі, куркі, голуба, сарокі, зайкі. Характэрнай рысай калыханак з’яўляецца пачуццё пяшчоты, у іх багата матчынай ласкі і любві, цеплыні і замілавання дзіцем. Калыханкі хаця і манатонныя, але светлыя песні. У іх адбілася душа маці, цэлая карціна чалавечага жыцця. Гэта песні і аб сне, які малюецца жывой істотай, што ў выглядзе зморанага спадарожніка блукае па хатах, шукаючы прытулку.
У гульнёвым дзіцячым фальклоры адпаведна ўзросту дзіцяці можна вылучыць розныя творы. Тыповую групу складаюць забаўлянкі, якімі маці
ці бабулькі, перабіраючы пальчыкі ручак і ножак маленькіх, супакойвалі ці пацяшалі іх. Функцыя забаўлянак процілеглая калыханкам: яны павінны весяліць, забаўляць дзіця, узбуджаць яго, рабіць бадзёрым. Пацешкі выконвалі і вялікую педагагічна-выхаваўчую ролю, прывучалі дзяцей разумець дабро, быць праўдзівымі, добрасумленнымі, працавітымі. Праз забаўлянкі дзеці атрымлівалі першыя ўрокі маральна-этычных паводзін чалавека ў грамадстве, засвойвалі мараль, выпрацаваную народам на працягу стагоддзяў.
Найболей народная педагогіка выявілася ў гульнях-песнях з прыпеўкамі, жараб’ёўкамі, лічылкамі, скорагаворкамі. Песні-гульні развівалі ў дзяцей сілу, спрыт, трапнасць, прывучалі да кемлівасці, увагі, разважлівасці, назіральнасці; яны аб’ядноўвалі дзяцей, выпрацоўваючы ў іх пачуццё сяброўства, таварыскасці, калектывізму і справядлівасці. Песні-гульні мелі велізарнае значэнне ў мастацка-спартыўным выхаванні дзяцей.
Дзіцячыя песні тэматычна вельмі разнастайныя, што абумоўлена іх функцыяй і паходжаннем. Асабліва вылучаюцца жартоўныя песні і песнінебыліцы, якія ў сваіх вытоках узыходзяць да фальклору дарослых — песень сацыяльных, сямейна-бытавых, хрэсьбінных, гумарыстычных і сатырычных твораў. Дзівосны свет птушак, жывёл, звяроў, якімі населена жартоўна-сатырычная песнятворчасць, захапляў дзяцей неверагоднасцю падзей, незвычайнасцю паводзін персанажаў. Параўноўваючы, супастаўляючы незвычайнасць ці недарэчнасць паводзін фальклорных персанажаў з акаляючай рэчаіснасцю, дзеці, такім чынам, уцягваюцца ў працэс актыўнага мыслення: самастойна адкрываюць, устанаўліваюць заканамернасці, лагічную сувязь рэчаў, іх рэальны стан.
Творы, не звязаныя з гульнёй, уласна, таксама гульнёвыя творы. Іншая справа, што ў іх увага накіравана не на рухі і дзеянні, а на выяўленне сэнсу, зместу. Характэрнымі для пазагульнёвага фальклору з’яўляюцца заклічкі, кароценькія вершыкі, песенькі, прыгаворкі, з якімі дзеці звяртаюцца да сонца, дажджу, вясёлкі, ветра, раслін, жывёл і г. д. У іх, як і ў калыханках, прыкметна захаваліся элементы магіі, сляды язычніцтва.
Скорагаворкі і лічылкі — гэта чыста славесныя гульні. Характэрнай рысай уласна гульняў з’яўляецца тое, што яны цесна звязаны з вытворчай дзейнасцю чалавека і асабліва з яго земляробчай дзейнасцю. Класіфікацыя гульняў яшчэ канчаткова не выпрацавана, бо іх можна дзяліць у залежнасці і ад зместу, і ад формы, і ад колькасці ўдзельнікаў. У апошніх працах беларускіх даследчыкаў прапануецца дзяліць дзіцячы фальклор на два раздзелы: гульні як мастацка-драматычнае дзеянне і гульні як сродак фізічнага выхавання.
Дзіцячыя гульні — жывая фальклорная з’ява. I раней і зараз яны перажываюць пастаянныя змены (пад уплывам часу, грамадскага і сямейнабытавога ўкладу), якія адбіваюцца на іх бытаванні, функцыі і змесце.
Літаратура
Г рыневіч А. Беларускі дзіцячы спеўнік. Вільня, 1925.
Дзіцячы фальклор. Складальнік Г. А. Барташэвіч. Мінск, 1972.
Барташэвіч Г. А. Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору. Мінск, 1976.
Гілевіч Н. С. Наша родная песня. Мінск, 1968, с. 172—178.
КАЛЫХАНКІ
А-а, а-а, каткі два...
А-а, а-а, каткі два, Шэры, белы — абадва. Адзін, лысы, ловіць мышы, Другі, буры, ловіць шчуры. Адзін пайшоў па капусце, Носіць Свеце сон у хусце. Апсік, каток, на кірмаш, А Светачка спацькі ляж.
Люлі-люлі-люлі...
Люлі-люлі-люлі, Палез кот па дулі, Памарозіў лапкі, Узлез на палаці.
Сталі лапкі грэцца, Недзе кату дзецца.
Дайце кату папкі У абея лапкі.
Няхай каток не вурчыць, А малютка спіць, маўчыць. Пайшоў каток на вулку, А ты, дзіця, у люльку.
А я буду калыхаць, Дзіця будзець спаць.
Пайдзі, коця, на вулку...
Пайдзі, коця, на вулку, А дзіця у люльку.
На ката варкота, А на дзіця дрымота. На ката безгалоўе,