• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Народныя драмы «Цар Максіміліян» (яе яшчэ называюць «Цар Мамай»), «Лодка» прыйшлі ў беларускі фальклор з рускай народнай творчасці. Яны трапілі ў Беларусь праз салдат, што адбывалі царскую службу, рамеснікаў, сялян-адыходнікаў. «Цар Максіміліян» — сапраўды народная драма, у якой спалучаны элементы літаратурнай творчасці і традыцыйнага народнага драматычнага дзейства.
    Аснову канфлікту складае сутыкненне паміж царом Максіміліянам (язычнікам) і яго непакорным сынам Адольфам (хрысціянінам). Цар патрабуе ад сына вырачыся сваёй веры і пакланіцца «кумірскім багам». Пратэст супраць дэспата-бацькі знаходзіў водгук у сэрцы народнага гледача, для якога драма на сцэне асацыіравалася з барацьбой супраць прыгнятальнікаў — духоўных і сацыяльных. Беларускаму гледачу вобраз цара Максіміліяна жыва нагадваў ненавісных ворагаў — езуітаў, духоўных айцоў каталіцкай і ўніяцкай царквы.
    Літаратура
    Шейн П. В. Матерналы для нзучення быта н языка русского населення Северо-Западного края, т. 3. Спб., 1902, с. 122—131, 132—139, 141 —144.
    Барышаў Г. I., Саннікаў A. К. Беларускі народны тэатр батлейка. Мінск, 1962.
    Усікаў Я. К. Беларуская камедыя. Ля вытокаў жанру. Мінск, 1964.
    Апісанне батлеечнага прадстаўлення, якое адбывалася ў Рэчыцы, Мозыры, Капаткевічах і Парычах
    Прышоўшы ў дом гаспадара перад пачаткам прадстаўлення, адзін з больш спрытных і практычных хлопцаў-удзельнікаў хаджэння з вяртэпам садзіцца ззаду яго і аб’яўляе, што пачынаецца прадстаўленне з Новага запавету аб нараджэнні спасіцеля. Прадстаўленне адбываецца ў верхнім ярусе вяртэпа. Спачатку з’яўляюцца два мужыкі (пастухі віфлеемскія) і кланяюцца нованароджанаму дзіцяці ў пояс і, павярнуўшыся да гледачоў, гавораць: «Мы—пастухі віфлеемскія, знаходзіліся сію ноч на стражы, паслі свой скот; вдруг пры бальшой цемнаце асіяў нас неабыкнавенны свет. Мы іспугаліся, но анёл гасподзен сказаў нам: «Не пугайцеся! Гэта радзіўся цар славы; вы ідзіце і пакланіцеся яму; ён у Віфлееме». Множаства анёлаў увідалі паюшчых: «Слава ў вышніх богу...» Гэта царкоўная песня выконваецца хорам пеўчых пры вярцепе.
    Пасля заканчэння спеваў «Слава ў вышніх богу...» пастухі выходзяць. Прыходзяць вешчуны, цары персідскія, кланяюцца нованароджанаму дзіцяці і прыносяць падарункі. Потым яны звяртаюцца да народа са словамі: «Мы валхвы, цары персідскія — з далёкіх стран, не пажалелі сваіх царскіх трудоў і прышлі пакланіцца нованароджанаму младзенцу; мы гэта ўзналі па звяздзе на вастоку, каторая нам сапуцтвавала». (Пры гэтых словах спяваецца царкоўная песня: «Волхвы, царн персндскня, познаша яве на землн рожденного царя небесного...») Вешчуны кланяюцца і выходзяць. Пасля заканчэння ўсяго гэтага пачынаецца прадстаўленне ў ніжнім ярусе вярцепа аб Ірадзе. Свечка пераносіцца з верхняга ярусу ў ніжні. Павольна паказваецца з-за фіранкі адзін з цароў, які садзіцца на трон, і тут падбягае да яго воін і пытаецца: «Што прыкажаце, ваша вялічаства?» (Цар прыказвае паклікаць
    граданачальніка. Воін адразу выходзіць. Уваходзіць граданачальнік.) «Што слышна ў нас?»—пытаецца цар.— «Нічога асобеннага, ваша вялічаства!» — «Як жа нічога! Нарадзіўся новы цар, і я, апасаючыся, штобы ён не заўладзеў маім царствам, павеляваю ўбіць усіх нованароджаных младзенцаў мужскога пола».
    ,Праз дзве-тры секунды ўваходзіць воін з дакладам, што дзяцей усіх забілі, плача адна Рахіль і просіць аб памілаванні адзінага сына, што застаўся ў жывых. Воін адпраўляецца за заслону і прадстаўляе жанчыну, якая плача і просіць злітавацца. «Ваша вялічаства,— просіць жанчына,— я паручаю вам свайго сына, вазьміце яго ў сваі палаты, не васпітывайце, толькі ліш бы ён быў жыў».— «Да,— адказвае цар,— былі случаі, знаем ужо: і фараон кагда-то васпітываў Маісея, а ён потым лішыў яго царства». (Жанчына выходзіць з жаласнай песняй. Хор пеўчых спявае.)
    О, Ірадзе ты пракляты! * He пашчадзіў ты ў Віфлееме Hi адзінага дзіцяці;
    Ты хацеў убіць Марыіна сына, Нашто цябе сатана ўскусіў.
    Но божая сіла
    Да сяго не дапусціла;
    Ты ўбіць Хрыста рашыўся, А Іосіф з Марыяю
    У Егіпет удаліўся.
    О, Ірадзе ты пракляты!
    Ты яшчэ на свет божы не радзіўся. У тваім сэрцы сатана пасяліўся. О, Ірадзе ты пракляты!
    (Ірад сыходзіць з трону; уваходзіць яўрэй Бэрка, у старым сваім нацыянальным адзенні, разглядае палацы Ірада, звяртаецца да гледача са словамі: «Ві знаеце, гаспада, сто тут цар зыў, а ціпер уз я купіў гэтые палацы, а сам цар узэ памьёр, гэта яго бог скараў, сто ён насых целых цатырнаццаць тысяч дзетацак перабіў. Я думаю,— працягвае яўрэй,— у гэтым палацы аткрыць тракцір: от тут бацонацак пастаўлю, а тут крэсялька». Потым сам садзіўся на трон і пачынаў танцаваць ад радасці. У хуткім часе з’яўляецца мужык і звяртаецца да гледача са словамі: «Вы не знаеце, гаспада, майго гора. Я ж як наеўся куцці, так ні магу і пайсці: от я ўжо ішоў у волась ік хвершалу, аж едзе валасны пісар, пытаецца ў мяне: «Куды ты едзеш, Змітро?»—У воласць ік хвершалу: баліць, паночак, вельмі мой жываточак. Я ж учора як наеўся куцці, дак не магу пайсці». А пісар кажа: «Хвэршала цяперака няма; ты лепей ідзі ік Бэрку і выпі гарэлкі чвэртку, укінуўшы дроб
    * Прыпеў паўтараецца два разы.
    канхворы, так не будзеш хворы». Нарэшце мужык звяртаецца да яўрэя: «А, здароў, Бэрка, ну — але ж у цябе і палацы, і чаго ж тут у цябе няма! Аднаго толькі бацькі з мацяраю тут нямашака! Дай жа мне гарэлкі чарку выпіць!» — «Давай зэ гросы!» — «Да я ж ня ўзяў з сабою з дому».— «Цагоз ты ісоў, на веру думаес? Ісцэ я толькі пацын раблю, а ён узэ... музык,
    Агульны выгляд Магілёўскага батлеечнага тэатра
    трасца яго матары, прысоў і дай яму на веры: прынёс бі цаго мерацку!» — «Пагадзі ж ты, пракляты.., я ж табе наслю, я табе ізраблю, што цябе чорт ухваціць». Мужык выходзіць. «Так п’яніца ўсё страсцае: я табе наслю! Дзе ві бацілі, гаспада, той цорт, дзе ён ес на свеці, хто гэта даказэ!» У гэтую мінуту з’яўляецца чорт, вельмі страшны з выгляду, на ім адзенне з тхаровага меху, твар чорны, з хвастом, на галаве рогі. Чорт хапае Бэрку і нясе з сабой; Бэрка крычыць: «Гвалт!» Гледачы смяюцца. У канцы ўсяго прыходзіць яўрэйка, жонка Бэркі, звяртаецца да гледачоў з пытаннем: «Цы не бацылі мая Бэра?»— «Яго ж чорт ухваціў»,— гаворыць той, хто выконваў увесь час славесныя ролі дзеючых асоб.)
    Апісанне батлеечнага прадстаўлення былой Мінскай губерні
    Яшчэ пры цары, калі мы былі малыя, прыязджаў да нас Тумаш з-пад Мсціжа і паказваў лялькі. Помню я, што адну ляльку называлі Ульяна. Лялькі гэтыя ён паказваў са скрыні, у якой было два палы: верхні і ніжні. Спачатку пакажа ў ніжнім, а затым — у верхнім. У скрыні было выразана акенца, каб людзі глядзелі. Перад прадстаўленнем сабіраў грошы, або яйкі ці сала. Людзей ішло вельмі многа, як цяпер у кіно ідуць. Запомнілася мне, як аднойчы паказваў бабу. Баба таўкла масла. Затым падбягае мужык, і таўкуць удвух. Затым падбягае чорт, і так ужо таўкуць, што ўсё разлятаецца. Помню яшчэ, выязджалі на конях гусары і рубалі адзін аднаго. У аднаго адлятала галава і кацілася па полу, затым вылазіла змяя і адцягвала мёртвага.
    Яшчэ помню, што мужык прыбягаў да бабы, якая таўкла масла, і не памагаў таўчы, а пачынаў сварыцца. Тады прыбягаў чорт і пачынаў іх мірыць. У той час, калі Тумаш паказваў лялькі, яго сын граў на скрыпцы. Быў з імі чалавек, які граў на цымбалах.
    Перад прадстаўленнем Тумаш казаў: «Зараз пакажу вам батлейчыкаў». Жонка Тумаша была з нашай вёскі. Гэта Тарасевіч Ульяна Дзям’янаўна, У нашай вёсцы дзеці называлі Тумаша «слепчык», і заўсёды, калі ён прыязджаў, дзеці крычалі: «Прыехаў «слепчык» — прывёз батлейчык».
    Цар Ірад
    Вярцеп быў двух'ярусны; верхні паверх уяўляў пячору нараджэння Хрыстова. У ніжнім ярусе адбываліся зямныя дзеянні, пачынаючы з паяўлення Ірада. Ірад сядзіць на троне: да яго з'яўляюцца тры вешчуны. Ен загадвае ім на адваротным шляху з Віфлеема прыйсці да яго і расказаць падрабязна аб нараджэнні спасіцеля. Ірад дарэмна чакае вешчуноў.
    I р а д (звяртаецца да свайго воіна)
    Воін мой, воін,
    Воін вааружонны, Стань перада мною, Як ліст перад травою, I слушай мае прыказання.
    Воін (уваходзіць)
    О, грозны цар Ірад!
    Пашто свайго вернага воіна прызываешы
    I якія грозныя прыказы павеляваешы?
    I р а д
    Пайдзі ў Віфлеем I ізбей усіх младзенцаў Ад двух лет і ніжа.
    В о і н (выходзіць і вяртаецца зноў)
    О, грозны цар Ірад! Па твайму прыказу Я схадзіў у Віфлеем I ізбіў усіх младзенцаў Ад двух лет і ніжа;
    Толькі адна старая баба Рахіля He дае свайго дзіцёнка біць.
    I р а д
    Прывядзі яе сяйчас сюды.
    Воін выходзіць і зараз жа прыводзіць Рахіль, у чорным з галавы да ног адзенні, з дзіцём на руках, якое жаласна пішчыць.
    I р а д
    Як ты, старая баба Рахіля, Смеяш не даваць свайго дзіцёнка біць Маяму вернаму воіну, Кагда я гэта прыказаў?
    Р а х і л ь (вые)
    Да ён жа у мяне адзін, Да такой маленькі, Да ад яго нікому нет зла!
    I р а д
    А, дак ты мне яшчэ смееш грубіць! (воіну) Калі яе рабёнка!
    Воін заколвае дзіця, якое страшэнна крычыць. Рахіль моцна плача.
    Хор
    He плач, не плач, Рахеля, Тваё дзіця цэла.
    Яно не ўмірала, А адцвятала.
    I р а д ( звяртаючыся да воіна)
    Гані атсюда старую бабу!
    Воін праганяе яе ў адзін бок, а з процілеглага ходу з'яўляецца Пустэльнік.
    Пустэльнік
    О, Ірадзе, Ірадзе, Полна табе грашыці, Пара смерці прасіці.
    I р а д (заве воіна)
    Воін мой, воін, Воін вааружонны, Стань перада мною, Як ліст перад травою, Слушай мае прыказання!
    В о і н (уваходзіць з мечам і спыняецйа перад Iрадам)
    О, грозны цар Ірад, Пашто свайго вернага воіна прызываешы I якія грозныя прыказы павеляваешы?
    I Р а д
    Прагані адсюда сего старога брадзягу!
    Воін праганяе Пустэльніка ў адзін бок, а з другога боку з'яўляецца Смерць з касою і пачынае рэчытатыў.
    С м е р ц ь
    О, Ірадзе, Ірадзе, Пално табе грашыці, Пара смерці прасіці!
    Ірад з жахам устае з трону, хутка і парывіста.
    Вот я к табе прышла — Настаў твой смертны час: Склані сваю галаву на маю касу.
    J р а д (просіць адтэрміноўкі)
    Дай атсрочкі адзін год!
    Сме рць
    Hi на адзін месяц!
    I р а д
    Дай на адзін дзень!
    С м е р ц ь
    Hi на адзін час!
    I р а д
    На адну мінуту!
    Смерць
    Hi на адну секунду!
    Ірад пакорна схіляе галаву на касу, а Смерць, адсекшы галаву, плаўна выходзіць адным ходам, а з другога — убягаюць чэрці, з візгам і рогатам акружаюць цела Ірада і на чале з вялізным чортам цягнуць яго ў пекла.