Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Ца р (смутна, мякка). Ах, галава, галава сына майго, бачу яго забітага. Бывай, мая любая жонка! О, дайце, дайце мне чым сябе забіць, не хачу я ні аднаго дня, ні адной мінуты на свеце гэтым жыць. (Падае з трона на падлогу, на бок — нежывы.)
Я ў р э й (асцярожна ўваходзіііь і гаворыць са злосцю). Яснавяльможны свіняны кныр! Што ж, васпану зрабілася, уся вантроба кроўю залілася. Я думаў, што ты спіш, аж бачу што ты смярдзіш. Браў ты з нас і драў ты з нас і крупавыя, і млынавыя, і мякіну, і смяціну, але ўжо цяпер як вазьму я тваю карону ды сяду на трону і буду каралём над яўрэямі, а ты свіннею над свіннямі. От каб цяпер мая Сора знала, што я тут круллю і над усімі яўрэямі паную. Сора, кум панцен маёхес.
Яўрэйка ўваходзіць, музыка грае народны танец — польку. Яўрэй і яўрэйка ў пары танцуюць.
Д’ябал раптам уваходзіць і моцна храпе.
Яўрэй (са страхам). Ой, які страх! Няхай лепш бярэ маю карону прах.
Д ’ я б а л (паважна). Прышоў, прышоў як па сваёга, бо добрага не зрабіў нічога. О, нясем, нясем туды, дзе бацька Люцыфер чакае твайго прыбыцця. О, нясем, нясем ды паспяшаем, дзе золата і серабро нас чакае. ( Душыць яўрэя, адыходзіць і цягне яго цела за сабою. Яўрэйка ўцякае.)
Казак (застаўшыся, сам да сябе). Як вызвалімся ад свайго пана, будзем піць гарэлку са збана, будзем піць і гуляць і ўсіх ляхаў з Расіі выганяць. (Да музыкаў.) Іграйце мне барыню. (Музыкі іграюць «казачка», казак скача).
Селянін (паволі ўваходзіць і кланяецца да публікі). Няхай будзе пахвалёны, шапка сіня, верх зялёны. (Аглядаецца навакол.) Але ж, мае паночкі, і папаў жа я, як на неба: і сіня, і зялёна, і папялята, і хораша, і харашавата. (Са здзіўленнем). А-ей, а во яшчэ і царскі трон, сеў бы на ём, але баюся, што стаіць салдатаў ром. (Сядае на трон.)
К а з а к (сурова). Ты чаго, мужык, сюды зайшоў?
С е л я н і н (ласкава). Чаму ж, мой панок, не пасядзець трошкі.
К а з а к. Ды ты не ведаеш, што тут царскі трон?
Селянін (са здзіўленнем). Што «трон», дзе ж трон, калі аднаму няма дзе сесці, а ты кажаш трон.
К а з а к. Маўчы, мужык, не балакай. Уставай, дурань, тут месца, дзе цар сядзіць, гэта яго прастол.
С е л я н і н. Прастол, дык прастол, што я сабака лезці пад стол. Сам лезь пад стол. (Устае.)
К а з а к. Ідзі, дурань, вон! (Б’е яго нагайкаю.)
С е л я н і н (жаласна). Ой, мой панок, не бі мяне па карку, мы ж з табою родныя браты, лепш пойдзем мы з табою ў карчму, ды вып’ем там чарку.
Казак выпускае яго.
С е л я н і н (да публікі). От, мае ж панкі, што мне гэта першая куцця нарабіла. Мая Агата як наварыла поснае верашчакі *, дык я як намакаўся
* Верашчака посная ў процілегласць скаромнай, якая рабілася са свіных скабак і калбасы, рыхтавалася на куццю калядную з пшанічнае мукі, селядцоў, грыбоў і алею, якую елі з блінамі.
блінамі, дык ледзь ад стала адарваўся. Ой, ой, а пакуль жа я да парога дабег, дык мой жывот зрабіўся, як мех; зрабілася, мае панкі, каля пупа, як ступа, а каля жывата, то як добрая скаварада. Тут яшчэ мая Агата кажа: «Сымон, Сымон, вазьмі, кажа, па боскаму прыказанню тры лыжкі куцці». А мае ж паночкі, панкі, як узяў я гэтыя тры лыжкі куцці, то не пайсці і не пасапці. Ой, што ж мая Агата не вырабляла: ды напарыла мне моху, ды чартапалоху і курынай жоўці троху дый кажа: «На, Сымон, выпі, можа і паможа». А я ж, мае паночкі, панкі, як выпіў гэта, дык не памагло, а яшчэ горш прыпякло. Да, мае ж панкі, дзе я не бываў ужо, ды нічога не памагае, яшчэ горай забірае. Каб гэта бог прынёс каго і каб хто мяне палячыў, то я не ведаю, чым бы я заплаціў.
Доктар (уваходзіць). Ты што мне, мужык, дасі, калі я цябе палячу? С е л я н і н (сур’ёзна). А што пану даць?
Доктар. Ты мне дасі чырвоны слуцкі паясок і сіненькі каўпачок. Селя нін. Мой панок, не магу я паяска даць, бо будзе мая жонка сварыцца, бо гэта яна мне на свята выткала яго. Але ведаеш, што я дам табе? Дам табе на перапечкі асьміну * грэчкі.
Д о к т a р. He патрэбна яна мне.
С е л я н і н. Ну, мой пан, хаця гэта я і страчу, але ўсё ж здароўя сабе дабуду.
Д о к т а р. Кладзіся.
Селянін кладзецца на адзін бок.
Д о к т a р. He, не так!
Селянін пераварочваецца на другі бок.
Д о к т a р. He на гэты! Кладзіся так, як кладуцца маладыя дзеўкі.
Селянін кладзецца жыватом дагары. Доктар б’е яго наводмаш па жываце палкаю з булавою.
С е л я н і н (устае). От, як даў булавою, дык як рукою зняў. А цяпер, каб мая Агата ведала, што я ўжо тут здароў. (Кліча). Агатка, хадзі, хоць мы з табою пойдзем у скокі.
Жонка ўваходзіць і танцуе з мужыком «Лявоніху».
Селянін (скача і прыпявае).
Пайшоў бы я ў скокі, Лапці валакуцца, Прыўдарыў бы драпака, Аборы парвуцца.
Скачэце ж, дзеткі, скачэце ж, не шкадуйце лапцяў. Як гэтыя парвуцца. бацька новыя спляце. (Перастае скакаць і пачынае жуліуь.) Як калісьці мужык быў у Рыме, як там хораша, як там прыгожа!
* Мера сыпучых цел у Беларусі ў дарэвалюцыйныя часы, роўна з пудам.
Шляхціц ( які стаяў тут жа ў натоўпе, са злосцю пытае ў яго). А папу рымскага ты тожа там бачыў?
С е л я н і н. А як жа, паночку, далібог бачыў! Быў нават на набажэнстве ў касцёле святога Паўла.
Ш л я ц і ц. А ці пацалаваў ты яго ў месца, што ніжэй паясніцы?
;С е л я н і н. He, паночку, з-за шляхоты не мог дабіцца.
Раптам уваходзіць венгерац і крычыць зычным голасам да публікі, як бы перашкаджае расказу селяніна.
Венгерац. А сам-басам, я венгерац, у гэтым часе, маю алей, пралей ад зубных балей, ад парушэння жывата, прашу ў мяне купляць, я за гэта не буду грошай браць, абы мне толькі з харошай дзяўчынаю ўдосталь патанцаваць.
Шляхцянка-бабылька (уваходзіць, звяртаючыся да доктара). Прывітанне пану-доктару. Я ні хвора, ні здарова, але хачу параіцца з панам доктарам.
Доктар. А можа пані па дварэ хадзіла ды прастыла?
Шляхцянка-бабылька. Здаецца, не хадзіла.
Доктар (хітра). Можа пані панчошкі падрала і рэўматызм у пяткі дастала? ( Нахіляецца да яе ног.)
Шляхцянка-бабылька. Ці цэлыя, ці падраныя, але рэў.матызму ў пяткі не дастала.
Венгерац (забягае як бы наперад доктару). Няхай толькі музыка заграе «казачка», як мы з паняй да поту паскачым, дык у пані ўсё пройдзе.
Шляхцянка-бабылька. Але ж я не такая прастачка, каб скакаць з панам «казачка». Але як дасць ён мне талеру *, дык буду скакаць хоць усю ноч.
Венгерац (да музыкаў). Прашу заіграць «вянгерку».
Венгерац і шляхцянка-бабылька танцуюць «венгерку», а потым адыходзяць.
С а л д а т (уваходзіць і звяртаецца да публікі). О, паслухайце, мае дарагія, якое мяне няшчасце спаткала. Я маю ножны пры боку і палаш голы ў руцэ, і не адзін сёння будзе ляжаць у вялікай пакуце.
Гетман раптоўна ўваходзіць і забівае яго шабляю.
Доктар (уваходзіць). Што тут такое? Трэба яго палячыць, трэба даць яму камарынага сала, падкову ад мухі ды заячага кроку ад дзявочага скоку. Гэта ўсё ў адным гаршку зварыць і даць яму піць, і будзе здароў, як бык.
А н ё л (спускаецца зверху на нітачцы і спявае).
* Талер — срэбраная манета, якая мела даволі шырокае распаўсюджанне ў Заходняй Еўропе.
Анёл пастухам з’явіўся I сказаў, што Хрыстос нарадзіўся. У Віфліеме, у страшным месцы, Нарадзіўся ў велькай нэндзы. Пан ўсяго жывучага...
Б а б а (уваходзіць, таўчэ ў ступе і спявае). Пан бог сёння нарадзіўся. (У ваходзіць д’ябал і страшыць яе храпам. Баба б’е яго таўкачом і забівае. Потым працягла спявае.) Пан бог сёння нарад...
К а з а к. Ты што, баба, робіш?
Б а б а. Таўку куццю, панічку.
а з а к. Хіба ты не ведаеш, што сёння свята ражаства Хрыстова і нельга працаваць. Ідзі адсюль.
Б а б a. А што ты, мой служывенькі, за пан такі, што я не магу працаваць. Як табе свята, то ты і святкуй, а я павінна сабе куцці натаўчы.
Казак здзірае з бабы хустку.
Б а б а. Ідзі, паніч, у балота, падраў хустку за дзве залатоўкі.
К а з а к. Пайшла вон!
Б а б а (б е казака таўкачом). Ад чорта абаранілася, а хіба ж ад цябе, казака, не абаранюся?
Казак б’е яе нагайкаю.
А в е ч к а (уваходзіуь, скача і спявае).
Авечачка, касматачка, А хто мяне напасе, Мая матачка?
Матка стара, дочка мала, А я, маладзенька, кросны ткала. Кросны ткуцца, ніткі рвуцца, А за мною, маладою, хлопцы б’юцца. He біцеся, не сварыцеся, А за мяне, маладую, пагадзіцеся. (У ваходзіць Казёл.)
Авечка (да яго). Ты казёл барадаты, ды чаго ж ты прышоў да мае хаты?
К а з ё л. Я прышоў да цябе, спадабаў я цябе, хачу цябе спадабаць ды за жонку ўзяць. Ці няма ў цябе гарэлкі? (П'е гарэлку ў куце з вядра.)
А в е ч к a. He хачу, не люблю, бо барада шоў-шоўка, бо нашлю на цябе шэрг.га воўка. (Адыходзіць.)
Казёл скача, раптам убягае воўк, хапае казла і ўцякае.
К а з ё л (у зубах у ваўка). He мяне, не мяне ты ўзяў.
Спускаецца зверху калыска са святым дзіцяткам.
Тры каралевы (уваходзяць і спяваюць).
Тры каралевы добрай веры На каляды носяць дары. Прынеслі яму ў дар золата, Мір, кадзіла і золата.
Потым кожны паказ заканчваецца пажаданнямі дабра гаспадарам дому ў залежнасці ад іх заможнасці. Звычайна складаюцца яны з такой развітальнай песні:
3 калядою мы прышлі да вас, Вельмі міла будзе нам бога васпяваці. Хто меў злую долю і быў смуткам апавіты, Няхай па калядзе будзе іх пазбыты. Няхай бога ўсемагутнага ўлада Шчасцем і доляю ўсіх не мінае. Промень на небе траціць святло, Няхай ён набудзе для людзей дабро. Промень на небе тысячы просіць, А што за каляду нам гаспадар падносіць?
Цар Мамай
Дзеючыя асобы:
Цар Мамай
Сын Адольф
Скаравод-фельдмаршал
Казак
Гусар
Храбры воін Ніка
Стары цар Бармуіл
Задонскі лекар
Смерць
Палач
М а м а й. Здрастуйце, гаспада генералы! Для каго сей трон зроблены? Няўжо для мяне, грознага цара Максіма Амельянавіча?
С в і т а. Для вас, для вас, Ваша Вялікасць.
М а м а й. Саджуся на гэты трон і буду судзіць па закону цароў-царэвічаў і разам з імі свайго непакорнага сына Адольфа. Скаравод слуга, з’явіся сюды.
Скаравод. Навошта мяне клічаце, якія справы-указы загадаеце? М а м а й. He чуў ты пра манго сына Адольфа?
Скаравод. Чуў. Кажуць, кінуўся ў ерась і нашым багам не верыць» М а м а й. Ідзі прывядзі яго сюды.
А д о л ь ф. Здравія жалаю гасудару бацюшку! Навошта мяне выклікаеце, якія справы-указы загадаеце?
М а м а й. Ты ведаеш, сын мой любы, я застаўся ўдаўцом, а ты сіратою. Я хачу жаніцца на кумірскай княгіне і хачу прыняць кумірскія багі і законы.