Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Для нас Нарач ёсць родная маці: Нас карміла, паіла сыноў, He дапусцім яе мы ў крыўду, Усёй сілай адгонім паноў.
Нас не зломіць нядоля ліхая...
Нас не зломіць нядоля ліхая, He сагнёмся прад ёю дугой, Мы — сям’я кавалёў маладая, Майстры будучыні людской.
Нам не страшны маланкі і буры, He спалохаемся перуноў, Нашай моцнай юнацкай натуры He зламаць усеўладным паном.
Нас нядоля-бяда гадавала, Голад-холад карміў, даглядаў, Мы — сям’я кавалёў маладая, Уціск нашую моц гартаваў.
Дык наперад, арлы маладыя,— Пойдзем прышласці лепшай шукаць, Знішчым горы і слёзы людскія, Хто ж нас можа цяпер утрымаць?
Наперад! Лепшы лёс нас чакае, Сонца будзе нам лепей свяціць, Мы — сям’я кавалёў маладая, йдзем аковы няволі разбіць.
Гэй, наперад!..
Гэй, наперад, покі сэрца Б’ецца, рвецца на прастор, Годзе млеці ў паняверцы, Гэй, да сонца, гэй, да зор.
Хай бацькі стагналі ўчора, Йшлі на той свет без пары, Сёння ў нашай моцы — доля, Мы жыцця гаспадары!
Думка ў думку дружна, смела
Усе наперад грамадой.
Кожны ведай сваё дзела — Знай, за праўду крэпка стой.
Браты мае...
(«Велікодная»)
Браты мае, ўжо час настаў, Бо кожны з нас за праўду стаў.
I мы гаворым на ўвесь свет:
Будуй Савет! Будуй Савет! Будуй Савет!
За гэта ўсё паноў хвалі, Такое жыццё даў нам бог, I дзень, і ноч, як вол, рабі, Бадай ён здох! Бадай ён здох! Бадай ён здох!
Ты баек тых не пад’ясі, Што баюць нам аб небясі, He вер ты, цёмны наш народ, Ідзі ўпярод! Ідзі ўпярод! Ідзі ўпярод!
Годзе без хлеба гараваць, Уставай, таварыш, годзе спаць. Ідзі ў свіран к кулаку Па хлеб, па сала й па муку, To пад’ясі! To пад’ясі! To пад’ясі!
Марш бярозаўцаў...
Палямі палескімі група ішла, Штыхі навакол, як шчацінне, А сэрца нам такт адбівала: раз-два, Дзесь плакала маці аб сыне.
Зямля нам ледзь чутна шаптала ў слязах: — Ой, стрэне ў Бярозе вас доля.
I каты, і здзекі, і карцэраў жах, Няволя навокал, няволя!
Галоў не схілялі, ішлі, як на бой, Сыны барацьбы і пакуты.
Да дна пілі келіх атруты ліхой, Праклятага ладу атруты.
Марш, марш, толькі ша, навіна ёсць, браты.
I шэптам пайшло ўздоўж калоны: «Усюды бастуюць». Раўняйся, раз-два, Кітай мкне наперад Чырвоны.
Там знаюць усе, што не стала ў нас двух, Што здзек, што тэрор тут шалёны.
Бярозаўцы, рот-фронт! He зломяць наш дух, Бо крочаць за намі мільёны.
Нас душаць зладзеі-акупанты...
Нас душаць зладзеі-акупанты, Нас душаць буржуі і паны, Па спінах гуляе гумовая палка, Гаротныя нявольнікі мы.
На бой, маладзёжнае племя, 3 чырвоным штандарам ў руках, Супроць акупанта, бяспраўя, няволі, За ўладу рабочых і сялянЛ
Працуем, гаруем дні і ночы, Свой пот праліваем ракой, А ўсё для акупанта, паноў і падпанкаў, Для катаў, купцоў-ліхвяроў.
Нам прыклад падалі Саветы, Як скінуць буржуяў і паноў, Як волю і шчасце здабыць для народа, I мы той дарогай пайдзём.
Выходзьце, сыны Беларусі, 3 рабочых кварталаў і сёл.
Наперад, за жыццё, свабоду і шчасце, Наперад у рашучы бой.
Чырвоная зорка
Чырвоная зорка, чырвоная зорка На ўсходзе свеціць,
Каб вызвалялісь, каб вызвалялісь, Кліча свае дзеці.
Сурмы іграюць, на бой прызываюць, Мужык прабудзіўся і абразуміўся, Пазнаў, што волі, шчасця і долі Ад веку вякоў не мае.**
Устаньце з няврлі, устаньце з няволі, Досыць гараваці,
Бо свет нам новы, бо свет нам новы Трэба будаваці.
* Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
** Прыпеў паўтараецца пасля кожнай страфы.
Мы ўсе брацці, мы ўсе брацці,
Сям’я беларусаў,
У сваім родным краі, у сваім родным краі Жыць будзем без прымусаў.
У сваім родным краі, у сваім родным краі Жыць добра нам будзе.
Вольна і свабодна, вольна і свабодна, Аж здзівяцца людзі.
Стары год пражыўшы...
Стары год пражыўшы, жывем новы год, Чаго ж дачакаўся наш бедны народ?
Дачакаліся мы мукі, Будуць помніць нашы ўнукі Да смерці паноў.
Нашу зямельку ад нас аднялі, Панскіх сыночкаў панадзялялі.
А за гэтыя падаткі
I кароўкі і цяляткі Ад нас аднялі.
Бо паны волю такую маюць,
3 мужыка шкуру жыўцом здзіраюць: Як пан дзярэ, то ксёндз строга: Cierp, duszeczko, to od boga Cierp, duszeczko, cierp!
Як мы будзем y касцёл хадзіць
Ды будзем слухаць, што ксёндз гаворыць, Дык, браткі, з гэтай нядолі He выйдзе дабра ніколі, Покуль будзем жыць.
Пан пехатою не ходзе, Ен любіць ездзіць на самаходзе.
Едзе, пуза адваліўшы, Досыта крыві напіўшысь, Гэта ўсё людской.
Што паны робяць за нашы грошы? Яны спраўляюць абед харошы,
П’юць віно, ядуць дзічыну, Штоноч — свежую дзяўчыну, Бо яны — паны.
Цяжка на сэрцы запала дума:
— Ці ж ад паноў ўжо ратунку няма? Есць ратунак, вам прызнацца,— У КПЗБ запісацца
I пабіць паноў.
Заходнебеларуская купалка
Сёння Купала, а заўтра Ян, Будзе, панове, ліха вам.
Будзе вам ліха, ліха ліхое, Скончыцца вам панства такое.
Сёння Купала, а заўтра Ян, Будзе, панове, ліха вам!
Ой, вядуць, вядуць...
Ой, вядуць, вядуць дарогай скутых, He лісты звіняць асеннія, а путы, He лясы галосяць следам у дуброве, А, застаўшыся, сіроты і удовы.
Толькі помсты нашай путамі не звяжуць, Яна зарывам і поўначчу ўстаніць, Над асадніцкімі хатамі, сялібамі, Палацовымі яна зазвоніць шыбамі.
Смерць вязня
Ціха гасла чароўная зорка, Яе блеск недзе гінуў між хмар. За турэмнай цаглянай сцяною Паміраў малады камунар.
Хмары чорныя дзіка глядзелі, Дзіка гром у гары гракатаў, Прытуліўшысь да кратаў сталёвых Барацьбіт з захапленнем шаптаў:
— Ox, каб сілы юнацкай хоць трохі Засталося ў схудалых грудзях, Каб дзяўчыне каханай апошні Пацалунак злажыці я мог.
Каб пабачыць таварышоў мілых, Ім аддаць свой апошні прывет, Я спакойна сышоў бы ў магілу, Без пратэсту пакінуў бы свет!
Толькі вобразы мілых луналі I неслісь у невядомы шлях, Перад ім абразы ўсплывалі I ўсплыў перад ім працы сцяг.
Так пагасла чароўная зорка, Так памёр малады камунар, Народ песняй яго ўспамінае, За геройства складаючы дар.
Пад гоман вясёлы...
Пад гоман вясёлы, пад звон чары поўнай, Пры зборы ўсіх на бяседзе такой Успомнім мы, брацці, аб долі няроўнай, Пра ўсіх тых, хто церпіць за край родны свой.
3 гарачай душою ўсе лепшыя сілы, Што выйшлі з рабоча-сялянскай сям’і, Адных ужо крыюць курганы-магілы, Другія — у мурах за кратай турмы.
У Познань і Кракаў, у далёку чужыну, Загнаны ў няволю ён быццам навек, Бацькоў старых кінуў і мілу дзяўчыну, Сам церпіць ён голад, і холад, і здзек.
I белым тварам прынікшы да кратаў, Зоркі шукае на небе начном, Каб думку занесла да роднае хаты, Каб кліч перадала ўсім браццям ў сяло.
Змагайся, мой дружа, з наезнікам-панам, Змагайся за лепшую долю сваю,
Змагайся за лепшую долю-свабоду, Хоць цяжка змагацца, а ўсё зможаш ты.
Пад гоман вясёлы, пад звон чары поўнай, Пры зборы ўсіх мы прысягу даём: «Не зломяць нас віхры ў той бітве няроўнай; За здзек з нашых браццяў мы помсту нясём».
Як ляцелі гусі Ды над Беларуссю, Ляцелі, ляцелі, Апусцілісь, селі. Гусі тыя былі Шляхецкага роду, Яны нарабілі У нашым полі шкоды. — Гыля, гыля, гусі,— Яны не баяцца, У нашай Беларусі Сталі абжырацца. Паадраслі пёры, Набраліся шыку, Пыхі і гонару Гусь-то — пан вялікі.
Гусі
Як над нашым полем Ды аднаго году Ляцелі саколы 3-пад сонца ўсходу. Як убачаць гусі, Моцна напужалісь, 3 палёў Беларусі Ледзь яны паднялісь. Ды ляцелі гусі, Хто куды каторы, У палёх Беларусі Пагублялі пёры.
Пагублялі шапкі, Панскую асанку Ды ляцелі з крыкам: — Уцякай, васпанку!
НАРОДНА-ПАЭТЫЧНАЯ ТВОРЧАСЦЬ САВЕЦКАГА ЧАСУ
БЕЛАРУСКАЯ САВЕЦКАЯ НАРОДНА-ПАЭТЫЧНАЯ ТВОРЧАСЦЬ
овая эпоха, якая пачалася пасля перамогі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, характарызуецца вялікім размахам развіцця народнай творчасці. Народнае мастацтва савецкага часу фарміравалася пад уплывам вялікіх падзей, што адбываліся ў нашай краіне. У ім ярка адлюстраваны адносіны савецкіх людзей да тых карэнных змен, якія здзяйсняліся ў сацыялістычным грамадстве.
Лепшыя традыцыі дарэвалюцыйнага фальклору трывала ўвайшлі ў савецкую народную творчасць. У першыя гады Савецкай улады актыўна бытавалі амаль усе жанры беларускага фальклору. Асаблівай папулярнасцю карысталіся традыцый-
ныя творы цікавага зместу і дасканалай мастацкай формы, якія адпавядалі эстэтычным запатрабаванням працоўных. Паступова, са зменамі ў жыцці народа змяняўся змест і ўдасканальвалася форма вуснапаэтычных твораў.
Гісторыя беларускага савецкага фальклору дзеліцца на два перыяды: народная творчасць эпохі пабудовы сацыялізму і народная творчасць перыяду развітога сацыялізму.
У гады сацыялістычнай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны ў асяроддзі беларускага народа былі папулярнымі песні «Інтэрнацыянал», «Марсельеза», «Варшавянка», «Смела, таварышы, ў ногу» і інш. Гэтыя песні
абуджалі баявы дух працоўных, натхнялі на барацьбу супраць унутранай контррэвалюцыі і інтэрвентаў. На Беларусі разгарнулася партызанская барацьба з белапольскімі акупантамі. Беларускаму народу імпанавалі ідэі песень, якія спяваліся ў 20-я гады чырвонаармейцамі: «Па сібірскіх тайгах і далінах», «Па далінах, па загор’ях», пра Чапаева і інш. Вуснапаэтычная
творчасць набывала інтэрнацыянальны характар.
У народных творах перыяду грамадзянскай вайны, аднаўлення і рэканструкцыі гаспадаркі краіны ўслаўляюцца Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя, героі грамадзянскай вайны, раскрываюцца змены ў грамадстве, адлюстроўваецца рост свядомасці працоўнага чалавека, загарта-
ванага ў баях за свабоду. Выказваючы нянавісць да контррэвалюцыі, беларускі народ трапна выкарыстаў магутную зброю сатыры і бязлітасна высмеяў Калчака, Дзянікіна, Пятлюру, Пілсудскага і іншых ворагаў савецкай дзяржавы. У песнях, частушках, прыказках гэтага перыяду адлюстравана новае жыццё нашага народа, сацыялістычнае будаўніцтва, класавая барацьба ў горадзе і вёсцы, рост культуры, ліквідацыя непісьменнасці. Цяжкаму і бязрадаснаму жыццю ў дакастрычніцкі час супрацьпастаўлялася свабоднае і светлае жыццё пры Савецкай уладзе. Значнае месца займала тэма калектывізацыі і барацьбы з кулакамі. Ваяўнічы характар набывае антырэлігійная народная творчасць.
Шматлікія народныя творы прысвечаны правадыру працоўных усяго свету У. I. Леніну і Камуністычнай партыі.
У савецкай народнай творчасці ўсіх перыядаў вобраз У. I. Леніна займае самае пачэснае месца. Нездарма М. Горкі заўважыў, што «фальклор у нашы дні ўзвёў Уладзіміра Леніна на вышыню міфічнага героя старажытнасці, роўнага Праметэю».* У казках і легендах, вусных апавяданнях і сказах, песнях і частушках, прыказках і прымаўках выказана гарачая любоў працоўных да вялікага правадыра. У вобразе У. I. Леніна ўрдгоблены мудрасць генія і прастата самага чалавечнага чалавека, жорсткасцч да ворагаў народа і чуласць, увага да працоўных.