• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    — Гэтадрэнна.
    — Дрэнна, ды не зусім! Мой друг Вілі галаву страціў, а я жывы.
    — Гэта добра!
    — Добра, ды не зусім: прыехаў у Эсен, дома няма,— англійская бомба разбурыла.
    — Вось гэта дрэнна.
    — Дрэнна, ды не зусім: жыву я цяпер на свежым паветры — сонца, прырода, апетыт.
    — 1 сапраўды, як добра!
    — Добра, ды не зусім: апетыт ёсць, а есці няма чаго. 3 нашага эрзацхлеба хутка і апошнюю нагу працягнеш, на той свет адправішся.
    — Гэта зусім дрэнна.
    — Дрэнна, ды не зусім: там я са сваімі сябрамі сустрэнуся. Вып’ем, што бог дасць.
    — Гэта добра. He забудзься выпіць за здароўе фюрэра.
    Дакладны адказ
    — Як ты думаеш, Ганс, ці доўга чырвоныя будуць наступаць?
    — Мне здаецца, што да тых пор, пакуль кожны з нас, немцаў, не будзе ўзнагароджаны драўляным крыжам.
    Да зімы мы не дажывём
    — Ганс, чырвоныя б’юць летам і восенню, а што ж будзе зімой? Божа ж мой!
    — He палохайся, Курт, і не турбуйся, да зімы мы не дажывём.
    Красамоўнае маўчанне
    — Пан оберст, што кажуць франтавікі аб савецкай артылерыі?
    — Тыя, якія зведалі яе агонь, пан генерал, нічога не кажуць — яны
    на тым свеце.
    У фашысцкім шпіталі
    У р а ч. Скажы, Фрыц, што чуваць на фронце пра нашу перамогу?
    Ф р ы ц. Ад грому рускай артылерыі і ад разрываў снарадаў, пан доктар, нічога не чуваць.
    Храбры ваяка
    — Пан обер-лейтэнант, вам прыходзілася калі-небудзь прымушаць чырвонаармейцаў бегчы?
    — О, вядома! Учора, напрыклад, яны беглі за намі 20 кіламетраў.
    Салдацкая размова
    — Ведаеш, Эрых, па-мойму, рускія дрэнна разбіраюцца ў мясцовасці.
    — Чаму ты так думаеш?
    — Ды вось учора ноччу прыйшлі сюды два чырвонаармейцы, а каб не заблудзіць, чатырох нашых з сабой павялі.
    Дрэнны клімат
    — Які паганы клімат у гэтай Беларусі! Толькі ўчора прыехаў, а ўжо страляе і коле.
    — У якім месцы?
    — 3 усіх бакоў!
    Навагоднія падарункі
    — Сцяпан, куды немцы паехалі?
    — Разбіраць партызанскія навагоднія падарункі. Цэлых два эшалоны ляжаць пад адхонам.
    Бабуля і ўнучак
    — Унучак, дзе ты быў, як гарэў нямецкі склад? Трэба было сысці з воч немцаў, каб дарэмна не прычапіліся, праклятыя.
    — He, бабулька, я тады зусім не быў у іх на вачах, я ў той час другі склад падпальваў.
    У разведцы
    — Бабулька, ці шмат неімцаў засталося ў вашай вёсцы? — Многа, родненькія. Цэлы магільнік.
    У нямецкім шпіталі
    — Гер оберст, за адвагу ў баі з партызанамі фюрэр узнагародзіў вас жалезным крыжам. Віншую! Цісну руку!
    — Дзякуй вам, пан генерал. На жаль, магу падаць вам толькі нагу: рукі мне ў Беларусі партызаны адцяпалі.
    Пекла і рай
    — Я накіраваў у Мінск эшалон з карным атрадам для задушэння партызан, але тут па-ранейшаму для нас не жыццё, а сапраўднае пекла,— скардзіўся нямецкі генерал каменданту горада.
    — Выбачайце, пан генерал, асмелюся давесці да вашага ведама, што партызаны, відавочна, улічылі гэтыя абставіны і адправілі эшалон з карным атрадам проста ў рай,— пахмура адказаў фашысцкі камендант.
    Законнае пытанне
    — Обер-лейтэнант абяцаў, што пасля гэтай контратакі мы, салдаты, будзем есці сала, біфштэксы і шакалад.
    — Адкуль обер ведае, чым кормяць на тым свеце?
    У нямецкай школе
    — Карл, якое ты ведаеш найбольш распаўсюджанае дрэва ў Расіі.
    — Бяроза, гер настаўнік.
    — Добра. А што з бярозы робяць?
    — Крыжы для нашых салдат, гер настаўнік.
    Дакладны адрас
    У эшалоне, які ехаў на фронт, адзін немец запытаў другога:
    — Ганс, куда мы едзем?
    -	— А хіба не ведаеш? Ды куды паехалі мільёны немцаў. У магілу!
    Ці вернемся мы ў Данбас?
    — Фрыц, як ты думаеш, ці вернемся мы ў Данбас? — Дурань, падумай лепш, ці вернемся ў Германію.
    Канец ясны
    •	— Фрыц! У цябе яшчэ захаваўся партсігар?
    — Захаваўся. А што?
    — Аддай яго мне. Ты ўсё роўна ў атаку ідзеш.
    Небяспечная хвароба
    —	На што вы скардзіцеся, хворы?
    — Доктар, цяжка! У мяне зуб на зуб не трапляе. У мяне сутаргі.
    — Калі ў вас наступаюць гэтыя сутаргі?
    —	Калі наступаюць рускія.
    Па загадзя распрацаванаму плану
    Пасля няўдалай карнай экспедыцыі афіцэр прабірае салдата:
    — Як магло здарыцца, што вы, Ганс Мюлер, узнагароджаны «Жалезным крыжам», першы ўцякалі ад партызан?
    — Я не ўцякаў, пане капітан. Я проста выраўніваў лінію фронта і планамерна пакідаў занятыя пазіцыі па загадзя распрацаванаму плану.
    Сур’ёзнае разыходжанне
    Беларускі партызан:
    — У мяне з фашыстамі сур’ёзнае разыходжанне па зямельнаму пытанню.
    — Якое ж?
    — Яны хочуць быць на нашай зямлі, а я хачу, каб яны былі ў нашай зямлі.
    Гутарка сяброў
    — Як бы я хацеў зараз пабачыць нашага Вілі...
    — Ды ён жа ў палоне ў рускіх!
    ■— Вось там бы я і хацеў яго ўбачыць.
    Асвоіў
    — Што гэта няма вестак ад Аскара? Ен, напэўна, пачаў ужо асвойваць зямлю, якую даў яму ў Беларусі фюрэр?
    — Вестак і не будзе.
    — Чаму?
    — Ен ужо асвоіў...
    — Усю, і так скора?
    — Усю — не ўсю, аршыны тры... Там, дзе ёсць партызаны, шмат часу для гэтага не патрэбна.
    Зазнаўся
    — Як табе падабаецца? Ганс прыехаў з фронту, нават рукі не падае.
    — Зазнаўся, мусіць?
    — Ды не! Руку ён пакінуў пад Віцебскам.
    Сабаку з’еў
    У лагеры ваеннапалонных сустрэліся два немцы — Ганс, узяты ў палон пад Сталінградам, і Фрыц, узяты пад Корсунем. Ганс пачаў расказваць Фрыцу пра жахі сталінградскага акружэння:
    — Ведаеш, да таго дайшло, што мы ледзь не падохлі з голаду.
    — Ды што ты мне расказваеш, як малому, пра акружэнне! — перабіў яго Фрыц.— Я сам на гэтай справе сабаку з’еў.
    Народны хор
    — Цэлага сабаку!—крыкнуў з зайздрасцю Ганс.— Ну, дык я табе скажу, што ты быў не ў акружэнні, а ў цешчы ў гасцях. Мы дык скуры конскія і нават халявы са сваіх ботаў паелі.
    Пяты вінаваты
    — I што гэта такое? — звярнуўся адзін фрыц да другога.— Ад Ленінграда аж да Пскова дабеглі, а рускія ўсё смаляць па пятах. I як мы ні маскіруемся пры адступленні, усюды яны нас убачаць.
    — А ведаеш чаму?
    — Ну?
    — Мы так драпаем, што аж пяты блішчаць: яны нас і дэмаскіруюць.
    Адпачынак
    — Ганс, пішы апошняе пісьмо родным і завяшчанне!
    — А што, мы заўтра ў бой ідзём?
    — He, нас адводзяць на кароткі адпачынак у бліжэйшы тыл.
    — Дык пры чым тут пісьмо і завяшчанне?
    — Пры тым, што там партызаны прадоўжаць наш адпачынак на векі
    вечныя.
    У нямецкім бліндажы
    Палкоўнік фон Гоп-Скок заўважыў, што обер-лейтэнант спіць у ботах.
    — Чаму вы спіце ў ботах, пан афіцэр? Гэта ж... не гігіенічна!
    — Затое практычна, пан палкоўнік. Я больш спадзяюся на свае ногі, чым на свой батальён.
    Верная дарога
    Нямецкі памешчык, пад’язджаючы прасёлачнай дарогай да густога лесу, сустрэў беларускага селяніна і пытае:
    — Куды вядзе гэта дарога?
    — У магілу,— адказаў селянін, дастаючы гранату.
    У яго зноў баявыя поспехі
    Два фрыцы гутараць у зямлянцы.
    — Шанцуе Курту. У яго зноў баявыя поспехі. Яшчэ адна такая ўдалая бамбардзіроўка, і ён будзе прадстаўлены да ўзнагароды.
    — Няўжо яму ўдалося знайсці і разбамбіць партызанскі лагер?
    — He. Яго звяно забіла і параніла адну карову, астатнія разбегліся.
    Дарэмныя захады
    — Ці не пойдзем мы ў вёску, ды ці не сцягнем авечку? — сказаў адзін воўк другому.
    — Дарэмныя захады,— адказаў другі.— Там да нас ужо немцы пабывалі.
    У Берліне
    — Як жывеце?
    — Нічога сабе.
    — Як разумець гэта «нічога сабе»?
    — Вельмі проста: усё забралі гестапаўцы.
    Цёплае і халоднае
    — Я вас не пазнаю, пане Мюлер,— сказаў адзін берлінец другому.— Вы раней так цёпла адклікаліся на ўсе мерапрыемствы фюрэра.
    — Дарагі мой! — адказаў Мюлер.— Хіба вы забыліся, колькі разоў праводзілася ўжо кампанія зімовай дапамогі? Усё цёплае забралі ў нас эсэсаўцы.
    У раённай управе
    У раённую ўправу прыехаў гітлераўскі начальнік. У памяшканні ўправы нікога не было, толькі прыбіральшчыца мыла падлогу.
    Гітлеравец заўважыў пыл і павуцінне на партрэтах фашысцкіх главароў.
    — Гэта што такое? — зароў фашыст, паказваючы на партрэт Гітлера.
    Прыбіральшчыца адказала:
    — Я нанялася толькі выскрабсці падлогу, а ўбіраць бруд са сцен не мая справа.
    У судзе
    — Фрыц Бегнер, вы абвінавачваецеся ў тым, што ў час контратакі ўцякалі ад рускіх на захад.
    — Божа мой, гер суддзя! Я не ўцякаў, а даганяў свайго пана ефрэйтара.
    — А ён чаго бег?
    — Ён даганяў фельдфебеля.
    — А фельдфебель?
    — Пан фельдфебель даганяў обер-лейтэнанта.
    — А лейтэнант чаго бег?
    — Даганяў пана палкоўніка.
    — А пан палкоўнік?
    — Пан палкоўнік даганяў пана генерала, які бег да фюрэра, каб далажыць аб нашай перамозе.
    — Хайль! — гаркнулі суддзі, і суд быў спынены.
    Смех і слёзы
    — Як людзі адносяцца ад тваёй работы?—пытаецца пры сустрэчы кравец у свайго таварыша.
    — Смяюцца,— адказвае той.
    — Гэта яшчэ нічога, што смяюцца. Вось я як пашыю, дык плачуць.
    Я не з тых
    — Колькі табе год, Мальвіна?
    — Дзевятнаццаць.
    — Дык год назад ты тое ж самае гаварыла.
    — Я не з тых, што сёння гавораць адно, а заўтра другое.
    Арыфметыка
    — Ці багата, бабка, ваша кароўка малака дае?
    — Дзесяць літраў.
    — А колькі прадаваць носіце?
    — Пятнаццаць.
    Размова суседак
    — Алена, глядзі, якая ў мяне сукенка! Ці падабаецца?
    — А дзе ж ты яе купіла?
    — Пашыла.
    — Дзіва што! Твая швачка шые так, што і на азяродзе ляжыць добра.
    Выкруціўся
    Аднойчы ў царкве за споведзь старая бабулька дала папу бутэльку самагонкі. Поп схаваў бутэльку ў кішэню і пачаў маліцца, адбіваць паклоны.
    Неяк бутэлька вывалілася ў папа з кішэні і пакацілася па падлозе. Усе, хто быў у царкве, убачылі гэта. Папу стала няёмка, але ён не разгубіўся. У царкве вісеў вялікі абраз «Тайная вячэра». Ён павярнуўся тварам да абраза і сказаў на ўсю царкву:
    — Святыя! Вы там калі п’яце, дык піце, але бутэлек сюды не кідайце!
    ПЕСНІ
    У Маскве сяе ночы Ленін будзе
    Над Масквою-горадам
    Воран крача, А ў Маскву дарогаю Коннік скача.
    Бяду воран кліча Людзям багатым,
    Бяду воран кліча Людзям праклятым.
    Над Масквою хмары,— He відна свету, Там ваююць людзі За Саветы.
    Над Масквою-горадам
    Воран крача, А ў Маскву дарогаю Коннік скача.
    У Маскве на вуліцах Кроў ліецца, У маладога конніка Сэрца б’ецца.
    Ён вязе вялікія
    Весці людзям, Што ў Маскве сяе ночы Ленін будзе.
    Сямён Будзённы
    Ой, за лесам, лесам цёмным 3 сваімі байцамі Выязджаў Сямён Будзённы 3 коннымі палкамі.
    Коні мчацца, не стрымаеш, Міма курных сёлаў.
    Знаюць байцы, знаюць коні Каманду Сямёна.
    — Гэй, люд бедны, люд убогі, Стань у шэраг з намі!
    Ды наперад, ды ў дарогу Пад чырвона знамя.