• Газеты, часопісы і г.д.
  • Беларускі фальклор

    Беларускі фальклор


    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 840с.
    Мінск 1977
    158.56 МБ
    Ой, з-пад горкі ўсё туман...
    Ой, з-пад горкі ўсё туман, Усё туман, ўсё туман.
    А ў тумане шэрым конік Вараны, вараны.
    На ім едзе камандзірык Малады, малады.
    Вёў ён сотню партызанаў За сабой, за сабой.
    Проціў немцаў усе стаялі, Як сцяна, як сцяна.
    Кулі сыпалісь, жужжалі, Як пчала, як пчала.
    3 іх нікога не забіла, 3 іх, байцоў, з іх, байцоў.
    Толькі ўбіла камандзіра Малайцоў, малайцоў.
    Пінская партызанская
    Каля лесу, з-пад ракі, Па палях гарыстых Йшлі да нашага сяла Ворагі-фашысты.*
    А. Паслядовіч. Партызаны і салдаты — браты нашы родныя
    Захацелася у нас Хлебам накарміцца, Захацелася дабром Нашым пажывіцца.
    I фашысты не дайшлі Да лясной паляны,— Там сустрэлі іх агнём Нашы партызаны.
    He далі мы у жыцці Збыцца іх надзеям, Па савецкай па зямлі He хадзіць зладзеям!
    * Апошнія два радкі кожнага слупка паўтараюцца двойчы.
    Па дарожках па лясных...
    Па дарожках па лясных Голас раздаецца.
    Група пінскіх партызан Эй! Едзе да й смяецца.
    У дзярэўню за скатом Немцы прыязджалі. Партызанам падвязло: Эй! Фрыцаў пастралялі.
    Ой, дарожка каратка, Што каля Бастыня: Жыццё скончылі сваё Эй! Немцы із Берліна.
    He хацелась паміраць Злодзеям нямецкім, Ім хацелась пагуляць, Эй! Па зямлі савецкай.
    Партызаніць бацька Ніны...
    Партызаніць бацька Ніны, Партызаніць і яна, А за Ніну больш дзяўчыны Прыгажэйшай тут няма.
    Дома ў вёсцы зараз матка Засталася толькі быць, Бо ў старой іх роднай хаце Пасяліўся рыжы фрыц.
    Фрыц не просты — обер нейкі, Тупарылы і руды, Ен прысланы аж з Вілейкі Камендантаваць сюды.
    Йшла раз Ніна на заданне, Міну ў кошыку нясла, He магла прайсці тут Ніна Міма роднага сяла.
    I зайшла праведаць матку, Сёе-тое распытаць, I прыйшлося тут дзяўчыне Фрыца гэтага спаткаць.
    — Ты карош, дзяўчына, ошань,— Разгаворы фрыц пачаў, I набок скасіўшы вочы, На пасцелю паказаў.
    —• Пачакае хай заданне,— Ніна думае тайком.— Пагуляю я ў «каханне» 3 гэтым дохлым прусаком.
    I пасцелю ў задуменні Стала Ніна рыхтаваць, Фрыц стаіць у захапленні: — Ну і дзеўка, што казаць!
    Адвярнуўся на хвіліну Фрыц у вокны паглядзець, Ніна міну пад пярыну Ціха з кошыка кладзець.
    — Распранайся ж, мой каханы, I ў пасцельку ў добры час, Я адпраўлю толькі маму, Каб не бачыла тут нас.
    I міргнуўшы фрыцу міла, Ніна выйшла за парог, Матку з хаты падхапіла I за вербы з усіх ног.
    Толькі фрыц крануў пярыну, Захляснула вочы бель.
    Аж да неба ўзняла міна Хату, фрыца і пасцель,
    А Лявоніху Лявон палюбіў...
    А Лявоніху Лявон палюбіў, Лявонісе чаравічкі купіў, Лявоніха — душа ласкавая — Чаравічкамі палясківае.
    На гармоніку Лявонісе пад тон Грае, грае, прыўдарае сам Лявон.
    Ух-ха! Весяліся душа!
    Ух-ха! Лявоніха хараша!
    Раптам — вораг! Загрымела ў нас вайна, Аблілася наша кроўю старана.
    Ох, бяда, бяда, вялікая бяда —
    Грабіць край наш чорных гітлерцаў арда.
    Дзе ж ты, дзе, мая Лявоніха, цяпер? Мо замучыў цябе немец, люты звер? He, Лявоніха з Лявонам у лясу, I Лявоніха абрэзала касу.
    He абцасамі, а стрэламі пастуквае, Немцаў кулямі з-за кусцікаў прыхлопвае. Кулямётам жа Лявонісе пад тон Грае, грае, прыўдарае сам Лявон.
    Рэха весела абодвум ім падказвае, Біты вораг перад імі аж падскаквае.
    Ух-ха! Лезе з немца душа!
    Ух-ха! Лявоніха хараша!
    Дайце ў рукі мне гармонь...
    Дайце ў рукі мне гармонь, Залатыя планкі, Я спяю вам, як дамоў Фрыц уцёк з Удранкі. Частавалі іх тады Нашыя брыгады, I пабеглі хто куды Гітлераўцы-гады.
    Уцякалі без сапог. Фрыц параніў ногі, I сярод глухіх дарог Збіўся ён з дарогі.
    Пазабыў знаёмы пуць Гітлеравец «бравы»,— Трэба ўлева павярнуць, Павярнуў управа.
    Дзень і ноч праходзіў ён, I назаўтра рана
    У нашу вёску трапіў ён...
    У рукі к партызанам.
    He вярнуўся фрыц дамоў Ад ракі Удранкі, Эх, гармонь, мая гармонь, Залатыя планкі.
    Хутка сонца заззяе над намі...
    Хутка сонца заззяе над намі — Сустракаць будзем волі зару.
    У чужынцаў ляжаць пад нагамі Ты не будзеш, мая Беларусь!
    Там, на ўсходзе, грыміць кананада, Ноччу неба гарыць у агні.
    Гэта крышаць фашысцкага гада Пабрацімы твае і сыны.
    Дзень і ноч ўсё мацнеюць раскаты, Дзень і ноч бой без упынку кіпіць: Гэта час надыходзіць расплаты, Гэта гнеў наш пажарам гарыць.
    Беларусь, наша маці, краіна! Гэта дзень вызвалення ідзе, Узнімі ж ўсю нянавісць і сілу I абруш па варожай брыдзе...
    Няхай помста твая запалае
    У кожнай скібе стаптанай раллі, Хай нямецкую набрыдзь змятае 3 нашай роднай пакутнай зямлі.
    Хутка сонца заззяе над намі — Сустракаць будзем волі зару.
    У чужынцаў ляжаць пад нагамі Ты не будзеш, мая Беларусь!
    Над зямелькай зара йшла...
    Над зямелькай зара йшла, Чары сыпала:
    Зорак рэшата нясла, Усе рассыпала.
    I гараць яны, гараць, Зоркі ясныя, Навяваюць яны нам Думкі шчасныя.
    Чаго зоркі так на нас Узіраюцца,
    3 неба гэтак праз ўвесь час Усміхаюцца?
    Бо учора мы былі Паднявольныя, А сягоння мы ізноў Людзі вольныя.
    Песні радасці пяём Маладзецкія, He чужацкія ліхія, А савецкія.
    Шчаслівейшымі з усіх Людзьмі сталі мы, Дзякуй шчырае байцам Пасылалі мы.
    Із далёкіх із краёў...
    Із далёкіх із краёў Шлі салдацікі дамоў, Эй, шлі салдацікі дамоў.
    Па вузенькай дарожцы Запыліла вочы ім, Эй, запыліла вочы ім.
    To пясочак, то не дым, To Радзіма — не Берлін, Эй, то Радзіма — не Берлін.
    Вот і роднае сяло На прыгорачку відно, Эй, на прыгорачку відно.
    Выхадзіце, сёстры, брацця, Пераможцаў сустракаці, Эй, пераможцаў сустракаці!
    Із далёкіх із краёў Шлі салдацікі дамоў, Эй, шлі салдацікі дамоў.
    На магіле ружы расцвітаюць...
    На магіле ружы расцвітаюць, Шэпча бэз над кветкамі вяргінь, А ў магіле спіць герой савецкі — Партызан Заслонаў Канстанцін.
    He салоўка голасам пявучым Над ракой калыша ціхі гай, Гэта мы яму спяваем песню Пра любімы, родны, вольны край.
    У дрымучых у лясах аршанскіх Гэтай песні ён не даспяваў, Ад смяротнай кулі, ад фашысцкай, За Радзіму вольную ён паў.
    Беларусь, ты бацькаўшчына наша, Удаль і ўшыр прасторам ты лягла, Кветкай яркай, кветкаю прыгожай Між рэспублік вольных расцвіла.
    Ой, з-за лесу-бору па-над хатай Ясна свеціць сонца цераз тын. Мы табе пяём сягоння песню, Наш герой — Заслонаў Канстанцін.
    Я рана ўстану...
    Я рана ўстану, Пайду на расу, К магіле-кургану Вянок панясу.
    Пад гэтым курганам Каханы ляжыць, Навокал калгаснае Жыта шуміць.
    Пад гэтым курганам Каханы ляжыць, Ліыцце яго рана Смерць ўспела скасіць.
    Пайшоў ў партызаны, Фашыстаў знішчаў, За край свой каханы Жыццё ён аддаў.
    Сама на магілу Вянок палажу, — Прымі вянок, мілы, Яму я скажу.
    Каб змог ты, каханы, Устаць, паглядзець, Як край лечыць раны, Расці стаў, квітнець.
    Гэту песню мы самі складалі...
    Гэту песню мы самі складалі На шырокіх калгасных палях Пра дзень светлы, што мы адстаялі У суровых і цяжкіх баях.
    He! He стаў родны край паланянкай, Сваё шчасце будуе ён зноў.
    I цяпер Беларусь-партызанка Знае нашых дачок і сыноў.
    Электрычнасць у хаце у кожнай, Табуны на шырокіх лугах, Мы жывём, як ніколі, заможна, Перад намі шчаслівы лёг шлях.
    Зацвілі пралескі...
    Зацвілі пралескі пры дарозе ў полі, Салаўі запелі голасна ў бары.
    Партызанаў сувязныя Усе пасаджаны ў астрог.
    Але мукі ім не страшны, Смелы, храбры наш народ. Фрыц стараецца дарэмна У іх дабіцца, дзе атрад.
    Збеснаваўся вораг люты, Ідзе ў вёску Астравок, Усіх людзей сагнаў у хаты I не выпусціў, паджог.
    Крыкі жалю, злобы, помсты Па акрузе разняслісь, I да вёскі к партызанам, Як прызывы, даняслісь.
    Сіла гневу, жалю, помсты Іх ў атаку падняла.
    I на ворага-паганца Мсціць за вёску павяла.
    За пакуты ўсёй краіны Кожны помсціў партызан, He адзін фашыст загінуў, Пакаціўся у бур’ян.
    Хай запомніць вораг дзікі, Што не знішчыць наш народ, Хай не ткне свіное рыла У наш савецкі агарод.
    Бывайце
    Бывайце здаровы, Багата жывіце
    I нашы парады Ад сэрца прыміце!
    У кожным палку каб Героем быў кожны, А ваш камандзір каб Героем быў двойчы.
    здаровы!..
    Каб снайперы білі Найболей тых фрыцаў, На кожнага была б Штук гэтак па трыццаць.
    А калі не трыццаць, А болей іх будзе, Ніхто не спытае, Ніхто не асудзіць.
    Каб наша пяхота
    I танкаў лавіна Пакінула б фрыцам Зямлі тры аршыны.
    Хай фрыцам ў Берліне Дастануцца слёзы, А фрыцам ў Расіі — Крыжы і бярозы.
    Каб вы разагналі Усю зграю пагану, Каб кожны баец ваш Хадзіў бы з медалем.
    А калі баец ваш I з ордэнам будзе, Ніхто не спытае, Ніхто не асудзіць.
    Яшчэ вам жадаем Вярнуцца дадому, Убачыць у шчасці Усіх сваіх родных.
    Бывайце здаровы, Багата жывіце, Паганых ўсіх фрыцаў На захад ганіце.
    Ганіце вы фрыцаў На захад, на захад, Каб жыць вам вясёла, Каб жыць вам багата.
    Каб сонца вам ззяла На ніве жыцейскай, Каб ваша дывізія Стала гвардзейскай.
    Прыстань, прыстань, знаёмая вёска...
    Прыстань, прыстань, знаёмая вёска, Ці даўно ты садамі цвіла, Ці даўно вечарамі гармошка Сабірала на танцы дзяўчат?
    Ты скажы мне, дзе дзеліся хаты
    I куды твае людзі пайшлі?
    Папалілі ўсё ворагі, каты, I людзей папалілі жывых.
    Напіліся крыві чалавечай
    I зямлю напаілі слязой, Гэта тыгры у скуры авечай Па краіне гуляюць з касой.
    Дзе іх сэрца, фашысцкія гады,
    Дзе душа іх, паганая кроў, Каб дзяцей вырываці з рук матак I паліць на вачах у бацькоў?..
    На адплату, браты-беларусы, На адплату за нашых дзяцей, За жанчын, за сірот на адплату Падымайцеся, брацці, жывей!
    Забрукуй, сівы галубочак...
    Забрукуй, сівы галубочак, На чырвонай каліне,— Няхай плача малады малойчык Па харошай дзяўчыне.
    Няхай плача, няхай тужыць, Галоўку клапоча: Высахла я на былінку, Скарыцца ж не хочу.
    Выганяе люты вораг
    3 роднае хаты,
    У няволю гнаці хоча, Ліхадзей закляты.
    У няволю гнаці хоча, Ліхадзей закляты, Ды яму я не скаруся, Лепей утаплюся.
    Баліць галоўка, баліць макоўка, Нечым завязаці,
    Няма мілага, чарнабровага, Некім наказаці.
    Завяжу галоўку, завяжу
    макоўку Шоўкавым платочкам, Пашлю да мілага, чарнабровага Сівога галубочка.
    — Ляці, сівы галубочак, Ляці, не садзіся, Прыляціш да майго мілога, Нізенька скланіся.
    Ляцеў сівы галубочак, Ляцеў, не садзіўся, Прыляцеў да майго мілога, Нізенька скланіўся.
    — Ой, ідзі, мой міленькі, 3 Арміяй Чырвонай Вызваляці, бараніці Край наш любы, родны.
    Гэй вы, фрыцы-ягамосці,
    Г эй вы, фрыцы-ягамосці, Завітайце к нам у «госці», Мы гасцей як след прымаем I падносім ім, што маем: Хто гранату, а хто кулю,
    А хто толавую «дулю». Вельмі ўдалая прылада Падрыхтована для гада: Шнур з яечкам на канцы, Немцу смерць у тым яйцы.