Беларускі фальклор
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 840с.
Мінск 1977
Спадзяецца хто на «неба», Той застанецца без хлеба. Мы навуку паважаем, Значыць, будзем з ураджаем.
Ад папоўскага дурману Адвучыла школа нас.
Мы не верым больш у бога, Шчасце нам прынёс калгас.
Разлівайся, разлівайся, Рэчанька шумлівая.
Стала нашая жанчына Вольная, шчаслівая.
Звонкай радасцю багата Юнасць гаварлівая.
Мы, савецкія дзяўчаты,— Самыя шчаслівыя.
Сабірайцеся, падружкі, Песню звонкую спяём, 3 новым ленінскім законам К камунізму мы ідзём.
Раней я была батрачкай, Быў нямілы белы свет;
А сягоння дэпутаткай Выбіраюць у Савет.
Будзем пільна, як чэкісты, Край савецкі вартаваць, Hi шпіёны, ні фашысты Нас не здолеюць зламаць.
Узвівайся, сцяг чырвоны, Смела мы ідзём за ім.
За свабоду, за Саветы Жыццё й сілы аддадзім.
Калі зноў вайна пачнецца, Пойдзем мы з табой у бой, Гы — чырвоным камандзірам, Я — чырвонаю сястрой.
Скора з гонарам я буду Камбайнёркай працаваць, А мой мілы скора будзе Гордым сокалам лятаць.
Я ў калгасе працавала, Поле трактарам арала.
Сяду я на самалёт, Зраблю смелы пералёт.
Мы вайны ліхой не хочам, А на варце мы стаім.
Хай падлезе люты вораг, Мы адпор ураз дадзім.
Нашы мужныя героі родны край праславілі
У сорак першым на граніцы Немцы бомбы скінулі, Вілі, альберты і фрыцы На наш край нахлынулі.
Сквапны Гітлера сабакі На калгасныя прысмакі, Мы ж дадзім такога сала, Каб калом у горле стала.
Неба хмарамі дыміцца, Вецер соснамі гудзе, Смелы кулі не баіцца I ў баі не прападзе.
Ішлі немцы грабіць вёску, Ішлі з аўтаматамі, Партызаны частавалі Немчуру гранатамі.
Ранкам ясным перад спёкай, Сонца мыецца ў pace, Немцу я за вока — вока, А за зуб — вымаю ўсе.
Просіць фрыц, зайшоўшы ў хату, — Матка, яйкі, матка, шпэк...
Я ж яму ражком у горла, Падавіўся каб навек.
Афіцэр прыйшоў у хату, Лезе ў печ ён з галавой, А калгасніца Агата — Па загрыўку качаргой.
Наляцелі немцы-каты Папалілі нашы хаты, Мы цяпер жывем у пушчы, Днём і ноччу катаў трушчым.
Колькі лесам не хадзіла, Усё кусты арэхавы;
Колькі хлопцаў не любіла, Усе на фронт паехалі.
Колькі ягад я сабрала, Чорненькай смародзіны;
На зашчыту хлопцы сталі, Патрыёты Родзіны.
Падружачка дарагая, Дзе ж то нашы сокалы?
—■ На іх шэрыя шынелі, Паясы шырокія.
*
Падруга мілая мая, Ці чула пра мілёначка — У яго цяпер пагоны, На пагонах зорачкі.
*
Мой мілёначак на фронце I не першы ужо раз, Б’е фашыстаў там няшчадна, Апраўдаў ён мой наказ.
*
Дзевачкі, мароз, мароз, Ёлачкі аб’інелі, А мой міленькі ў баі Стаіць на першай лініі.
Ой, падружка дарагая, Табе новасці нясу, Твой мілёнак чарнабровы Ляжыць ранены ў лясу.
Я, бывала, прыпявала, А цяпер ўжо не пяю;
Калі трэба раненым Дык вазьміце кроў маю.
Зламаю ветку-вінаградку, Зламаю я смародзіну;
А мой мілы ў партызанах Зашчышчае Родзіну.
Партызан як прыдзе ў хату, Стаўлю я на стол харчы, Бо гатова, нібы брату, Партызану памагчы.
Наша хата — лес зялёны, Бліндажы і шалашы, Смела наш баец чырвоны Немцаў-ворагаў глушы.
I пад Мінскам і пад Брэстам, Ля Вілейкі, ля Свянцян He знаходзіць немец месца Ад удараў партызан.
Мы на Пцічы, мы на Сожы, На Вілейцы, на Дзвіне Білі, б’ем салдат варожых Па загрыўку, па спіне.
Выйшлі немцы на засаду, Каля лесу заляглі, А мы іх, фашысцкіх гадаў, Прыкавалі да зямлі.
Цераз рэчку быструю Немец мосцік выстраіў, Партызаны падышлі, Мост ўзарвалі і пайшлі.
Партызанская работа — Немцам гора і турбота: Што ні ноч, то пад адхон Пушчан новы эшалон.
Немцы ладзілі засаду, Выбіралі хмызнякі, Падпаўзлі да іх мы ззаду Ды ударылі ў штыкі.
Ночка цёмная без зорак, Як магу цябе забыць, Калі гэтай ночкай цёмнай Пайшоў немцаў я глушыць.
Нарачанскія туманы Засцілаюць берагі, Б’юць нямецкіх акупантаў Партызаны-рыбакі.
Нарач-возера, як мора, He убачыш берагоў.
Бараніць свае прасторы Кожны верны сын гатоў.
На ўзбярэжжах на разлогіх Чараты — куды ні глянь. Хочуць фрыцы запалохаць Нас, свабодных нарачан.
Ды нямецкія загады, He застрашаць рыбакоў: Забіраем аўтаматы, Выплываючы на лоў.
Закідаем падвалокі. He зважаем на загад — Немца ўтопім у затоках, Як у лужыне шчанят.
Пойдзеш, мілы, ў партызаны, Вазьмі мяне ваяваць: Будзеш біць ты з кулямёта, Я — патроны падаваць.
Прыйшоў немец па пасаг 3 аўтаматам у руках, Куляй і гранатаю Немца я пасватаю.
Сэрца б’ецца і сумуе, Жаль мне сэрца роднага — Палюбіла партызана, Мсціцеля народнага.
У партызаны паступіла, Красну лентачку нашу, Партызана палюбіла, Партызанам даражу.
Я надзену шынель шэры, Шапачку-вушаначку, Пазнавай жа, мой міленькі, Сваю партызаначку.
А мой мілы партызан, А я — партызаначка, У кавалерыю мы пойдзем — Баявая парачка.
Разышоўся Вільгельм Кубэ: — Беларусь — калонія!
Партызаны міну ў бок — I ўся цырымонія.
Паліцай на казе Самагонку вязе, Яму куля ўздагон — I душа з яго вон.
Дождж ідзе, дождж ідзе, На вуліцы слізка.
Уцякайце, паліцаі, Партызаны блізка.
Паліцэйскія сабакі, Куды будзеце ўцякаць?
Скора вас фашысты кінуць, Мы не будзем вас прымаць.
Ой, не спіць Адольф-скаціна, Гебельсу маркоціцца.
Іх ваенная машына У канаву коціцца.
He хавайся, Гітлер-вораг, Усюды мы цябе знайдзём, Мы упэўнены, што скора Усіх фашыстаў пераб’ём.
Як ты, Гітлер, не старайся, Усюды справы твае — «швах», Гы Расію не раскусіш, Бо арэх не па зубах.
3 неба зорачка упала, Яшчэ многа упадзе, Многа Гітлеру папала, Яшчэ болей пападзе.
Ах ты, Гітлер касавокі, Ненавісны вораг мой, Бацьку вывез у няволю, Засталась я сіратой.
Сядзіць Гітлер на асіне, Богу моліцца балван:
•— Памажыце, ўсе святыя, Пакарыці партызан!
Тэлеграму з таго свету Прыслаў Гітлеру Кубэ: — Прыязджай, мой родны фюрэр, Мне тут сумна без цябе.
Пачуў Гітлер у Берліне, Што ён скора ўжо загіне, Падхваціў свае манаткі I ўцякае без аглядкі.
He садзіце на машыну На машыну сінюю — He вязіце вы мяне У Германію сілаю.
Надаелі мне дубы, Сосны надакучылі: Фрыцы сэрца пераелі, «Бобікі» замучылі.
Надаела пайка хлеба, I салома мятая.
Да чаго ж нам надаела Тут жыццё праклятае.
Ты, машына паравая, Адвязі мяне дамой, Мне фашысцкая старонка Аказалася турмой.
Калі б знала, ведала, На вайну б паехала, На вайну, у самы бой, Дзе ваюе мілы мой.
Найдзі, хмара, найдзі, гром, I разбі фашысцкі дом, За каменнаю сцяной Забі Гітлера стралой.
Ты кукуй, кукуй, зязюля, На зялёнай на мяжы,
Ты ляці стралою, куля, Чэрап фрыцу праніжы.
Стаіць бяроза над ракой, Галіначка хістаецца, А мой мілы ў партызанах 3 фрыцамі змагаецца.
На ігрушы спеюць грушы, А на дубе — жалуды, Вытрасае з катаў душу Мой мілёнак малады.
Выйдзем ноччу, дзевачкі, Станем на узгорачкі, Можа, ўбачым на усходзе Крамлёўскія зорачкі.
Немчуру не раз мы білі Ды пра ўсё яны забылі; А на гэты, відаць, раз Будуць вечна помніць нас.
Нашы мужныя героі Родны край праславілі, Пасярод Германіі Чырвоны сцяг паставілі.
Адышла вайна-навала...
Адышла вайна-навала, Адгрымеў суровы бой. Сонца светлае заззяла Над краінай дарагой.
Мой мілёнак трактарыстам, Водзіць трактар з краю ў край. У вайну граміў фашыстаў — Цяпер росціць ураджай.
Мілы мой прышоў з вайны, Глянь на гімнасцёрачку: Справа, злева ардэны I Героя зорачка.
Ваня мой служыў танкістам, Узнагароджан не раз быў, А ў калгасе трактарыстам — Новы ордэн заслужыў.
Мы фашыстаў разграмілі.
Перасталі ваяваць.
Едзем мы цяпер дадому Край Саветаў будаваць.
Партызаны-партызаны, Браты нашы родныя, Вы геройскі ваявалі За справы народныя.
He грукочуць грозна пушкі, Мы у працы, не ў баю.
У новых песнях і частушках Славім Родзіну сваю.
Эх, цвіці, красуй навокал, Беларускі родны край! Хай звініць, расце высока Наш савецкі ураджай.
А. Паслядовіч. Жанчынкі
Дзе снарадныя варонкі Сум наводзілі на нас, 3 пераможнай песняй звонкай Падымаем мы калгас.
Быў любімы мой танкістам, Біў фашыстаў на вайне, А цяпер ён трактарыстам Норму выканаў ўтрайне.
Дзе я біла подлых фрыцаў За савецкую зямлю, Там цяпер я жну пшаніцу, Лён высокі цераблю.
Хай іскрыцца, каласіцца Буйным коласам ячмень, Залацістая пшаніца Хай пяе пра новы дзень!
Разлятайся песняй, слава: За ўраджай пайшоў калгас, Каб Савецкая дзяржава Багацела кожны час...
Харашо у нас ў калгасе, Проста горад, не сяло: Маем школу, клуб і яслі, Электрычнае святло.
Сонца ўсходзіць камунізма, Сонца ўсходзіць яснае.
Слава партыі любімай За жыццё калгаснае.
Грай, баян, спявай, падружка, Пра жыццё калгаснае.
Склалі мы свае частушкі Новыя, сучасныя.
У калгасе клуб і яслі, Скрозь электрыка гарыць. Добра, весела жывецца, Яшчэ лепей будзем жыць.
Расцягні гармонь, таварыш, 3 медзянымі гукамі, 3 агратэхнікаю дружым — Вернаю навукаю.
Працавалі ўсе як трэба, Будзем лепей працаваць, Будзеш ты багата хлебам, Родная айчына-маць.
Зоры, зоры, зоры ў небе Залатымі роямі.
Будзе гэты год багаты Новымі героямі.
Ярка ззяюць над зямлёю Зоркі жнівеньскіх начэй.
А у нашых у герояў Зоркі ззяюць шмат ярчэй.
Аднавілі мы на дзіва Нашы сёлы, гарады, Жывём весела, шчасліва, Ззяе сонца нам заўжды.
Мы балота асушаем
Да камуны наш узлёт, Ураджайнасць павышаем Дзень ад дня і з году ў год!
На балотах на палескіх Будзе слаўны ураджай; Хто не верыць нашай славе — Падзівіцца прыязджай!
Ой, прыедзьце, падзівіцесь, Як нам добра стала жыць: Над калгасам кожны вечар Электрычны свет гарыць.
Мы знайшлі сваю дарогу К шчасцю, радасці і славе, Што нам трэба, усё ёсць — Слаўся наша маладосць.
Кветкі ў полі завіліся
I ў вачах іскрыцца май. Камсамольцы ўзяліся Павышаць наш ураджай.
Куды едзем, куды йдзём, Песні радасці пяём.
He ведаем перашкод,— Камсамол — такі народ!
Калі хочаш у калгасе Мець высокі ўраджай, Дык з брыгадаю у поле Спазаранку выязджай.
Я пайду гуляць на рэчку, На лужочку кветкі рваць. Шанаваць калгас я буду I старанна працаваць.
Нашы рукі не дрыжаць — He такія людзі.
Добра сеялі, а жаць Яшчэ лепей будзем.
Мы заможна і культурна
У калгасе ўсе жывём.
Цвёрдым крокам к камунізму Разам з партыяй ідзём.
Калі хораша жывецца, Песня весела пяецца. Мы ж вось весела пяём — Значыць хораша жывём.
Шуміць ніва залатая...
Эх, якая шырыня!
Я дзяўчына баявая — Камбайнёркай буду я!
Працай дружнай і руплівай Наш праславіўся калгас: Усе культурна і шчасліва Сталі жыць цяпер у нас.
Ой, шчасліва наша доля! Грыміць слава на ўвесь край: Мы штогод збіраем з поля Стопудовы ураджай.